«Легенда пра шыпшыну»

202

Описание

Міфалагічнае апавяданне



1 страница из 23
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Легенда пра шыпшыну (fb2) - Легенда пра шыпшыну [calibre 2.53.0] 93K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ганна Навасельцава

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА

ЛЕГЕНДА ПРА ШЫПШЫНУ

Міфалагічнае апавяданне

Цягнецца дзіця да кветкі шыпшыны, прыгожай і яснай, нібы тое сонца. Цягнецца малое, хоча сарваць. Такія чароўныя пялёсткі... Такая чалавечая цеплыня кветкі... Усе мы, пакуль не адышлі далёка ад пачатку свайго, чуйныя да святла і сонца. Да ўсмешкі шыпшы­ны, якой паклікана высокае сонца.

Ведаеш, ведаеш легенду пра шыпшыну, маленькі чарадзей. Цяпер у свеце няма нікога, хто б не чуў яе. Толькі не ведаеш ты ўсёй праўды, бо не ўся праўда захавалася ў легендзе. Толькі ж не можаш ты зразумець, як маленькая цудадзейная кветка магла паклікаць гэткае вялікае сонца...

«Не рві, не ламай шыпшыны», — прамаўляю ціхім подыхам ветрыка.

Палохаецца малое, адмаўляецца ад сваёй задумы. Уцякае прэч ад такой зманлівай, такой агністай... Ведае, хто я, нязменны вартаўнік прыгожага шыпшынавага сонейка. Я той, пра каго гаворыцца ў легендзе.

І толькі я, адзіны ў свеце, ведаю, што нічога яшчэ не скончана. Бо не можа так заўчасна скончыцца каханне. Як не можа так заўчасна скончыцца і надзея. Не дапусцяць такога чары. Не дазволіць такога свет...

Толькі... Усміхаецца зноў шыпшына, адгукаецца ёй сонца гарачым промнем. І падае долу з шыпшынавай кветкі маленькая расінка. Ціха падае. Ніхто не ўчуе яе жалобнага звону, які ляціць над зямлёй і лёгенька ўскалыхвае свет. Ніхто неўчуе, ніхто не адгукнецца... А я чую, я, чарадзей, які прыходзіць у жалобны час. Лёгка кранае расінка мае павекі. І я вітаю цябе, свет­лая чараўніца. Мы не разыдземся з перакрыжаванняў нашых шляхоў. Нам не адзінока... Толькі нам дваім у вялікім свеце.

Падае расінка долу, нібы сляза, нібы ясная знічка-зіхотка. Ты не верыш мне, ты ўсё яшчэ змагаешся... І я змагаюся. Толькі змагаюся не з табою. Цяжка змагацца, цяжка памятаць, цяжка верыць...

«Як за морам ды за акіянам, ды за востравам за Буянам...» спачывае памяць доўгая, памяць чарадзейная. «Трыма ростанямі ідзі, на высокія зоры глядзі, Дзіву змрочнаму пакланіся...» прачніся памяць, прачніся. І прачынаецца змрочны Дзіў, які памятае ўсё цёмнае і трывожнае, што здарылася ў свеце ад яго пачатку. Прачынаецца несмяротны сын Сусветны...

І ляціць над светам да мяне ягоны голас:

— Спадзяешся, думаеш пра каханне, чарадзей? Калі ж спаліць цябе дарэшты шыпшанавае сонца?

Комментарии к книге «Легенда пра шыпшыну», Ганна Навасельцава

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства