«Велікодныя яйкі»

1534

Описание

отсутствует



1 страница из 7
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Змітрок БядуляВелікодныя яйкі

— Гаспадар ты мой, гаспадар ты мой! — гаварыла Мікіціха з крыўдай у голасе да свайго васьмігадовага сына Сцяпана. — Табе ў галаве цацачкі, конікі, чалавечкі, сабачкі, дрэўцы і іншыя трасцы. Апрача гэтага безгалоўя, нічога ведаць не хочаш. Невядома, як твой тата гаротны тамака на вайне, ці жыў яшчэ, ці здароў, а ты ў хаце дурнотамі бавішся. Лепей трушанкі для Падласкі натрос бы ці саломы ў хляве падаслаў бы, а то кароўка бедная стаіць у гнаі, як у сажалцы ўсё роўна. Гаспадар ты мой, гаспадар ты мой! — кончыла жаласліва Мікіціха свае прычытанні. Але ўбачыўшы, што ўсё роўна нічога не памагае, бо Сцяпан не перастае пэцкацца вугольчыкамі, цяжка ўздыхнула і зноў узялася за працу.

Мікітава сям'я была самая бедная ў вёсцы Запушніках. Хатка яго была хоць новенькая, бо Мікіта нядаўна яе збудаваў, але, як пайшоў на вайну, дык і пакінуў яе недакончанай: без падлогі і без паловы даху. Узімку Мікіціха вельмі нацярпелася холаду, а яе адзіны сынок, Сцяпанка, аб гэтым не дбаў. Ён увесь час займаўся і займаецца пэцканінай, дзеля якой нямала нацярпеўся ўжо за кароткае жыццё.

Проза жыцця з паэзіяй не можа ўжыцца разам у гаротнай сялянскай хатцы. Паміж іх адбываюцца пастаянна балючыя стычкі. Гэтыя дзве супраціўніцы чалавечага характару рэдка ўступаюць месца адна аднэй, і чалавек, які радзіўся пад апекай муз, вельмі шмат церпіць ад акружаючых абставін. Яго ўсе выкпіваюць, лічаць недарэкай. Яго слёзы паліваюцца гразёю-балотам, на яго стогны адказваюць быдлячым рогатам, аплёўваюць лепшыя яго парывы.

У вёсцы Запушніках хлопчык быў вядомы пад клічкаю «Сцяпанка Пяцкун», дзеля таго, што меў прывычку ўсё пэцкаць вугольчыкамі. Гэта цяга да малярства з'явілася ў яго ад чатырох гадоў. Амаль не ўсе сцены і платы ў вёсцы размалёваны яго рукой. Там можна бачыць конікаў, людзей, сабачак, хаткі, лясы, крыжыкі і іншыя штучкі. Калі часам хто з гаспадароў лавіў яго пры гэтай рабоце, дык дзёр яго за вушы, не шкадуючы. За гэта самае білі яго пастаянна і бацькі, бо і яны «мелі Бога ў сэрцы».

Комментарии к книге «Велікодныя яйкі», Змитрок Бядуля

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!