«Развітанне»

407

Описание

отсутствует



1 страница из 26
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Развітанне (fb2) - Развітанне 110K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Борис Михайлович Микулич

І

Тонкая песня самавара, быццам струмень вады, што прабіў сабе шлях праз каменне, далятае са сталовай у яго пакой. Акрамя гэтай песні — ні гуку. Цішыня і нерухомасць пануюць ва ўсім доме. Гэта лепш. Добра, што мінуў перыяд, калі сваякі, ахопленыя спачуваннем і жалем, рабілі шмат непатрэбнага, слухаючы дактароў. Ад гэтых клопатаў было яшчэ цяжэй хвораму, нервы напружваліся, і вось-вось, здавалася, павінен быў наступіць фінал. Хворы ішоў да сябе ў пакой, дзе былі маўклівыя і на першы погляд безуважныя, але сапраўдныя сябры — кнігі. Усё чакалі сваякі, што скончыцца вайна і што можна будзе адвезці яго ў Крым ці на кумыс, а можа — за мяжу. Але вайна ішла, водгукі яе дакатваліся і сюды, няўхільна лезлі ўгору цэны на харчы, раслі разбэшчанасць, разгул, карупцыя, ажыятаж спекулянтаў, а канца не было. Першы, хто зразумеў, што хвораму трэба даць спакой ад надакучлівых клопатаў, быў бацька, Адам Юр’евіч. Ён, як і сын, разумеў, што хвароба невылечная, што толькі цуд можа спыніць яе страшную плынь... Але ў гэты цяжкі час ні бацька, ні сын у цуд не верылі. Сяброў было мала, але і яны паступова перасталі наведваць дом: адны пайшлі ў армію; другія з поспехам ажыццяўлялі набытыя ў ліцэі веды, рабіліся «падаючымі надзею» юрыстамі; трэція ўжо цалкам акунуліся ў вір жыццёвых дробязей, і песня іхняя была прапета; чацвёртым... Сярод сяброў быў толькі адзін — Павел Курнатоўскі, які не прымаў яго «славянафільства», але кпіў мякка, і было відаць, што кпіць ён больш, каб толькі кпіць, чым па сутнасці. Гэты юнак аднаго разу зацягнуў Максіма на патаемны сход, які адбываўся ў невялікай хатцы на самым беразе ракі. Было цёмна, асенні дробны дождж ліў на зямлю, з ракі рваў халодны вецер. Як вяртаўся з гэтай сходкі, кашаль разрываў грудзі, балела ў ключыцы, і ледзьве дабраўся дадому, доўга сядзеў над лістом і зрабіў тады першы накід аднаго са шматлікіх роспачных вершаў пра «цёмнае ліха», якое развеецца ад утульнай, «тонкай і ціхай» песні самавара... Не, для барацьбы арганізм яго быў занадта слабы — сухоты перамаглі юнацкія сілы...

Комментарии к книге «Развітанне», Борис Михайлович Микулич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства