«Пакой (на белорусском языке)»

1581

Описание



1 страница из 27
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Жан-Поль Сартр

Пакой

Пераклаў Змiцер Колас

I

Панi Дарбеда трымала кавалачак рахат-лукуму, сцiснуўшы яго самымi кончыкамi пальцаў. Яна беражна паднесла яго да вуснаў i затаiла дыханне, баючыся, каб тонкая цукровая пудра, якой ён быў прысыпаны, не зляцела ад яе неасцярожнага подыху. "Пахне, як ружа", - падумала яна. Потым рэзка ўкусiла студзянiстую масу, i яе рот напоўнiўся своеасаблiвым затхлым водарам. "Дзiўна, як хвароба абвастрае пачуццi". Ёй падумалася пра мячэцi, пра падлiзлiвых жыхароў Усходу (даўно, яшчэ ў час сваёй вясельнай вандроўкi, яна была ў Алжыры), i яе вусны кранула ледзь прыкметная ўсмешка: рахат-лукум быў такi самы, падлiзлiвы.

Ёй давялося некалькi разоў правесцi далоняй па кнiзе, бо, нягледзячы на перасцярогi, старонкi пакрылiся тонкiм слоем белай пыльцы. Цукровыя зернеткi суха парыпвалi пад рукой, скатвалiся, слiзгалi па гладкай паперы. "Нiбы ў Аркашоне, калi я чытала на пляжы..." Лета 1907 года яна правяла на марскiм узбярэжжы. У яе тады быў вялiкi саламяны капялюш з зялёнаю стужкай; яна сядала каля самай дамбы i брала раман Жып цi Калеты Iвэр. Вецер сыпаў на каленi жменi пяску, i час ад часу яна абтрасала кнiгу, узяўшы яе за ражкi. Цяпер у яе было такое ж пачуцце: толькi пясчынкi былi зусiм сухiя, а цукровыя зернеткi крыху лiплi да кончыкаў пальцаў. Яна зноў убачыла палосу шэра-мацiцовага неба над чорным морам. "Ева тады яшчэ не нарадзiлася". Яна адчувала сябе ацяжэлаю ад успамiнаў i адначасова - нейкаю вычварнаю, як брызельны куфэрак. Раптам ёй прыгадалася назва рамана, якi яна чытала тады: ён называўся "Мiлая панi" i быў даволi забаўны. Але з той пары, як невядомая хвароба не дазваляла ёй пакiнуць гэтага пакоя, панi Дарбеда аддавала перавагу ўспамiнам i гiстарычнай лiтаратуры. Яна хацела, каб боль, сур'ёзныя кнiгi i пiльная, несупынная ўвага да мiнуўшчыны, да сама тонкiх пачуццяў дазволiлi ёй даспець, як прыгожаму аранжарэйнаму плоду.

Комментарии к книге «Пакой (на белорусском языке)», Жан-Поль Сартр

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства