«Вязьмо»

794

Описание

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.



1 страница из 263
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Вязьмо (fb2) - Вязьмо 1100K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Михаил Зарецкий Міхась ЗарэцкіВЯЗЬМО

Падрыхтаванае на падставе: Міхась Зарэцкі, Вязьмо. Раман, — Мінск: Мастацкая літаратура, 2006. — 301 с.

ЧАСТКА ПЕРШАЯ 1

Надвячоркам, як ужо добра зашарэла ў хацёнцы, Галілей борздзенька саскочыў з печы, увамкнуў святло свае саматужнае электрычнасці і вострым руплівым вокам азірнуў начынне. Але зараз жа, мабыць, раптоўна наважыўшы нешта, ён зноў загасіў электрычнасць, гукнуў Босага і выйшаў на вуліцу. Па вуліцы ён, як зазвычай, не ішоў, а бег трушком, дробна падкідаючы ўсё сваё хударлявае тулава. I таксама, як ён, дробна трусіўся следам за iм яго неразлучны калматы таварыш.

Так дабег Галілей да памяшкання местачковае сямігодкі. Босага ён, не ўважаючы на яго жаласны пратэст, пакінуў у цёмных халодных сенцах, а сам асцярожна прачыніў дзверы ў кватэру загадчыка сямігодкі.

Марына Паўлаўна стаяла, укленчыўшы на канапе, перад акном — роўна, нерухома, як на шчырым маленні, і ўзіралася ў сіні вечаровы змрок. Як увайшоў Галілей, яна страпянулася, быццам спалохалася, каб не ўступіў хто ў кола яе вольна раскінутых на самоце думак, саскочыла долу і села, стуліўшыся, у куточку канапы.

Галілей непакойна тупаў у парозе і раз-пораз стрымана кашляў.

— Можа, святло запаліць, дзядзька Ахрэм?

— Кхе... кхе... вось зараз скончу сваю работу, дык зраблю элекгрычнасць вам, Марына Паўлаўна... ветрачок, як у мяне...

— Пакуль што я запалю лямпу. Сядайце, калі ласка.

Галілей падышоў бліжэй, але астаўся стаяць — сядзець ён не любіў.

Марына Паўлаўна запаліла святло, і яно цьмяна азарыла твар яе, стараваты ўжо, збляклы, з бясцветнымі вачмі, у пустэчы якіх правальваліся ўсе захаваныя думкі яе і адчуванні.

Галілеева барадзёнка затрэслася ў спагадлівай турбоце. I каб развеяць Марыне Паўлаўне яе глухую немарасць, ён — аб чым жа больш? — зачаў гаварыць аб сваім вынаходніцтве.

— Усё з печкаю вэдзгаюся, Марына Паўлаўна... ага... Цыркулярная печка... цыркуляцыя, значыцца, духу... ага... Дый карціць мне, каб як без дыму. Дым цеплыню з хаты выносіць, дык каб затрымаць яе...

Марына Паўлаўна ледзь прыметна ўсміхнулася.

— Як жа гэта без дыму, дзядзька Ахрэм? Без дыму ж агню не бывае.

Галілей замітусіўся па хаце:

— Вось так... Вось гэтак... Адсюль — сюды... Адтуль — туды.

Комментарии к книге «Вязьмо», Михаил Зарецкий

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства