«Чайка па імені Джонатан Лівінгстан»

681

Описание

Гэта самая галоўная кніга Рычарда Баха. Ён не прыдумаў «Чайку». Ён пачуў яе цалкам, і запісаў, і гэта цалкам змяніла яго жыццё, і вось зараз вы можаце прачытаць гэтую цуда-казку, як ніякая іншая кніга на свеце адказвае на пытанні: «Хто мы?» «Што мы тут робім?» «Куды мы ідзем?» «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан» можа змяніць і ваша жыццё таксама.



1 страница из 23
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Чайка па імені Джонатан Лівінгстан (fb2) - Чайка па імені Джонатан Лівінгстан (пер. Алесь Міхальчук) 97K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ричард Бах Рычард БахЧайка па імені Джонатан Лівінгстан

Крыніца: Bach R. Jonathan Livingston Seagull. — New York: The Macmillan Company, 1970.

Сапраўднаму Джонатану Чайцы

які жыве ў кожным з нас

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

Была раніца, сонца толькі што ўзышло і золатам пералівалася на невялікіх марскіх хвалях.

За мілю ад берага з рыбацкага судна раскідалі прынаду; вестка пра гэта адразу данеслася да Чарады, і тысяча чаек зляцелася сюды, каб у бойцы або хітрыкамі раздабыць сабе хоць крыху харчу. Надышоў новы поўны клопатаў і турбот дзень.

І толькі чайка па імені Джонатан Лівінгстан у самотнай адзіноце воддаль ад карабля і ад берага практыкавалася ў палётах. На вышыні ста футаў Джонатан апусціў свае перапончатыя лапы, узняў угору дзюбу і, напружыўшы ўсю сілу, перамагаючы боль, стараўся трымаць крылы выгнутымі дугой. Гэтакі выгін даваў магчымасць зменшыць хуткасць, і цяпер ён ляцеў так павольна, што вецер у твар адчуваўся як лёгкі шэпт, а акіян, здавалася, замёр на месцы. Ад неймавернага намагання вочы ў Джонатана звузіліся, у яго заняло дух, ён выгінаў крылы яшчэ... яшчэ... яшчэ на адзін дзюйм, і тады пер'е на ім стала дыбам, ён быццам спатыкнуўся і... упаў.

Чайкі, як вядома, ніколі не спыняюцца ў палёце. Для іх спыніцца ў паветры — няслава, сорам і ганьба.

Але Джонатан Лівінгстан, які, ані не саромеючыся, зноў і зноў аж да напружанага трымцення выгінаў крылы і запавольваў палёт да замірання на месцы, быў незвычайны птах.

У большасці чаек палёт служыць толькі для сама элементарнага: дабрацца ад зямлі да харчу і вярнуцца назад. Для большасці чаек значэнне мае не палёт, а харч, ежа. А для гэтай чайкі менавіта палёт, а не ежа было сама важнае. Больш за ўсё на свеце Джонатан Лівінгстан любіў лятаць.

Ён зразумеў, што з такім складам думак яму не заваяваць павагі і любові астатніх птушак. Нават яго бацькі непакоіліся, што ён цэлымі днямі ставіць на сабе доследы, планіруючы на малой вышыні.

Комментарии к книге «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан», Ричард Бах

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства