«Вечар (на белорусском языке)»

1283

Описание



1 страница из 5
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Гi дэ Мапасан

Вечар

Пераклад: Сяргей Шупа

Сяржант Варажу атрымаў тыдзень звальнення i паехаў да сваёй сястры панi Падуа. Варажу служыў у Рэне. Ён прамантачыў усе свае грошы i, пасварыўшыся з сям'ёй, напiсаў сястры, што можа ахвяраваць дзеля яе вольным тыднем. Не сказаць, каб ён надта любiў панi Падуа, гэтую нiзенькую, нудлiвую, пабожную i заўсёды сярдзiтую жанчыну, але яму былi вельмi патрэбныя грошы, i таму ён згадаў, што з усёй яго раднi Падуа была адзiная, у каго ён яшчэ нiколi не вымагаў грошай.

Бацька Варажу, былы садоўнiк у Анжэ, якi цяпер ужо пакiнуў працу, зачынiў свой кашалёк перад сынам-шыбенiкам i таму не бачыў яго ўжо два гады. Яго дачка ўзяла шлюб з Падуа, былым служачым-фiнансiстам, калi той атрымаў пасаду збiральнiка падаткаў у Ване.

I вось Варажу выйшаў з цягнiка i, распытаўшы пра дарогу, накiраваўся да дома свайго швагра. Калi Варажу ўвайшоў у дом, пан Падуа быў якраз у сваiм кабiнеце i спрачаўся з брэтонскiмi сялянамi. Убачыўшы Варажу, Падуа падняўся з крэсла, падаў яму руку над сталом, заваленым паперамi, i прамармытаў: "Сядайце, я праз хвiлiну буду вольны". Ён сеў i прадоўжыў спрэчку.

Сяляне не разумелi нiчога з яго тлумачэнняў, збiральнiк падаткаў не разумеў iх доказаў. Ён гаварыў па-французску, яны - па-брэтонску, а клерк, што быў за перакладчыка, не разумеў, здаецца, нi яго, нi iх.

Гэта цягнулася вельмi доўга. Варажу паглядаў на свайго швагра i думаў: "Але ж ён i дурань!" Падуа было недзе каля пяцiдзесяцi, ён быў высокi, худы, кашчавы, павольны, аброслы валасамi. Яго калматыя выгнутыя бровы шапкамi вiселi над вачыма. На галаве ў яго быў машастовы каўпак з залатым фэстонам. У яго позiрку адбiвалася млявасць, як i ва ўсiм, што ён рабiў. Яго гаворка, рухi, думкi - усё было нейкае млявае. Варажу зноў падумаў: "Дурань!"

Сам жа ён быў гарласты скандалiст, якому найвялiкшымi ўцехамi ў жыццi былi карчма i публiчная дзеўка. Усё, што знаходзiлася па-за межамi гэтых полюсаў iснавання, было яму невядомае. Тлумлiвы пустабрэх, поўны пагарды да ўсiх, ён пляваў на ўвесь сусвет з вышынi сваёй некультурнасцi. Калi ён гаварыў: "Во гэта гулянка, каб яе халера!" - ён выказваў тым самым найвышэйшую ступень захаплення, на якую быў здатны яго розум.

Падуа нарэшце адправiў сваiх сялян i спытаўся:

- Як вы маецеся?

- Нiчога, як бачыце. А вы?

- Няблага, дзякую. Добра, што вы вырашылi да нас завiтаць.

Комментарии к книге «Вечар (на белорусском языке)», Ги де Мопассан

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства