«Каханне (на белорусском языке)»

1181

Описание



1 страница из 5
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Гi дэ Мапасан

Каханне

(Тры старонкi з "Запiсной кнiжкi паляўнiчага")

Пераклад: Нiна Мацяш

Толькi што ў газетным "Аддзеле крымiнальнай хронiкi" я прачытаў пра адну любоўную драму. Спачатку ён застрэлiў яе, потым застрэлiўся сам, бо, цi бачыце, ён кахаў яе. Мне ўсё роўна, хто такiя Ён i Яна. Мне мае значэнне толькi iх каханне; i цiкавiць яно мяне зусiм не таму, што яно расчулiла цi здзiвiла, уразiла цi змусiла задумацца, а таму, што нагадала мне маё юнацтва, адно дзiўнае паляванне, калi мне ўпершыню паказалася Каханне так, як першым хрысцiянам паказваўся крыж на небе.

Я нарадзiўся з усiмi iнстынктамi i адчуваннямi першабытнага чалавека, ураўнаважанымi розумам i пачуццямi чалавека цывiлiзаванага. Я апантана люблю паляванне, аднак, убачыўшы падстрэленую жывёлiну, кроў на пёрах, кроў на сваiх руках, ледзь не млею.

У той год пад канец восенi нечакана стукнулi маразы, i мой сваяк Карл дэ Равiль запрасiў мяне разам папаляваць на зары на качак на балоце.

Сваяк - саракагадовы балака, рыжы, магутны, пышнабароды, жыццярадасны вясковы дабрадзей, надораны той гальскай кемнасцю, якая i неўдалi надае прывабнасць, жыў у маёнтку - нешта падобнае на ферму i замак - у прасторнай лагчыне, якую перасякала рака. Абапал лагчыны справа i злева ляжалi ўзгоркi, зарослыя лесам, - глухiя пракаветныя нетры, дзе захавалiся выключныя пароды дрэў i сялiлася самае рэдкае, дзiкае птаства, якое траплялася толькi ў гэтым раёне Францыi. Бывалi выпадкi, што там падстрэльвалi нават арлоў, а пералётныя птушкi - з тых, што амаль нiколi не завiтваюць у нашы задужа людныя мясцiны, амаль заўсёды прыпынялiся ў адвечным нерушы, як быццам яны загадзя ведалi цi выведвалi пра той вячысты лясны куточак, якi iснаваў дзеля iх прытулку на час кароткага начнога адпачынку.

Лагчына - вялiкiя разгароджаныя выганы з арашальнымi канальчыкамi; потым рака, суднаходная да гэтай мясцiны, трохi воддаль разлiвалася, ператваралася ў разлеглае балота. Гэтае балота - самы дзiвосны для палявання кут, якi мне выпадала бачыць, - было галоўным клопатам майго сваяка: ён даглядаў яго, як парк. Бязмежныя зараслi трыснягу, якiя ўкрывалi балота i ажыўлялi яго, рабiлi шалахлiвым i трывожным, працiналi вузкiя прасекi для пласкадонак, i лодкi, папiханыя i кiраваныя шастамi, бязгучна слiзгалi па нерухомай вадзе, краталi чарот, пудзiлi рыбу, якая кiдалася ў бакi скрозь вадзяную траву, ды ныркоў: iх чорныя, вострыя галоўкi тады раптоўна знiкалi пад вадою.

Комментарии к книге «Каханне (на белорусском языке)», Ги де Мопассан

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства