«Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

785

Описание

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага. У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка? «Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.



1 страница из 186
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Ніхто дабром не дасць збаўлення... (fb2) - Ніхто дабром не дасць збаўлення... [Nikt nie da nam zbawienia... - be] (пер. Віктар Шукеловіч) (Менская трылогія (Trylogia złodziejska - be) - 3) 1184K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Михайлович Песецкий Сяргей ПясецкіНІХТО ДАБРОМ НЕ ДАСЦЬ ЗБАЎЛЕННЯ…Менская трылогіяКніга трэцяя

.

«У гэтых людзях віруе сіла, бунт і энергія. Яны шчодрыя, добрыя і сардэчныя. Яны заўсёды гатовыя дапамагчы слабаму, беднаму, хвораму. Іхныя словы не разыходзяцца са справамі, ім можна даверыцца, яны ніколі не ашукаюць тых, з кім жывуць. Гэта адчайныя рызыканты, якія хутчэй успыхнуць і загінуць, чымся будуць шмат гадоў памалу гніць у спёртым паветры мяшчанскага пакойчыка. Іхны сцяг — гэта зіхоткі штандар фантазіі і шляхетнасці. Яны разбураюць умоўнасці. Перад імі адступае Смерць… Гэта не шакалы духу — ненасытныя і лютыя, калі адчуваюць сваю сілу; і гнюсныя ды подлыя, калі знаходзяцца ў прыніжаным становішчы. Гэта тыя, каго пераследуе і знішчае двудушны мешчанін, баючыся іх і адначасова захапляючыся імі».

«…У турмах і зладзейскіх бандах працэнт сапраўды сумленных людзей большы, чымся ў нармальным грамадстве».

«…Калі б думкі забівалі, мары спаўняліся, а жаданні спраўджваліся, то колькі б трупаў, рабункаў, крадзяжоў і гвалту меў бы на сваім сумленні кожны аўтаматычна сумленны жыхар зямной кулі?!»

«…Дурань, недарэка і баязлівец можа стаць міністрам, артыстам, правадыром, палітыкам, пісьменнікам, настаўнікам, святаром, але толькі знаходлівы, разумны і адважны чалавек можа быць прафесійным злодзеем».

Урыўкі з рамана Грамадзяніна «Туман»

1СВАБОДА СВАБОДЫ І ЯСЕВА ВОЛЬНАСЦЬ

Чэсік Свабода быў шчасліўчыкам. Кішэнныя крадзяжы выходзілі ў яго лёгка, спраўна і гладка. Зусім выпадкова, усляпую, ён часта трапляў на вялікія грошы і за апошнія тры гады ніводнай ночы не правёў за кратамі. Усё яму ўдавалася без якога-небудзь сур’ёзнага шухеру[1]. А кашалькі ў фраераў

Комментарии к книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», Сергей Михайлович Песецкий

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства