.
УСТУП АЎТАРАУ рамане «Яблычак» я па меры магчымасцей пазбягаў выразаў і зваротаў зладзейскага жаргону. Я рабіў гэта, шкодзячы раману, каб не абцяжарваць змест спасылкамі і не адцягваць увагі чытача… У гэтым рамане я буду крыху больш шчодра карыстацца зладзейскім жаргонам, бо лічу, што інакш згубяцца характэрныя рысы некаторых герояў. У прасцейшых выпадках — там, дзе можна выхапіць значэнне жаргонных выразаў са зместу, — я не буду даваць адмысловыя тлумачэнні.
Адзначу: зладзейскі жаргон, якім карыстаюцца героі гэтага рамана, неаднародны, напрыклад уцёкі злодзеі апісваюць словамі «валіць», «джгаць», «плітаваць», «ліняць», «сігаць», «драпаць», «даваць гвінта». Стаяць на варце: быць свечкай, стаяць на строме, стаяць на ліпцы, цынкаваць. Папярэдзіць: даць зэкс, даць цынк, даць абцынг. Крадзеныя рэчы: барахло, авантыж, фацыент, шмокты, лахі. Агент: мосер, гінт, сабака, лягавы. Нязлодзей: фей, карась, фраер, жлоб, шкоп, хам, гад, звон, балон, туман, шпагат (інтэлігент). Выраз «ліпа» мае шмат значэнняў: фальшывы пашпарт, ліпы — фальшывыя грошы. Ёсць рэдкія жаргонныя выразы, яны амаль незразумелыя, напрыклад: оксы — лёс, а ёсць выразы часцейшыя: пяхота — куры.
Я не мовазнаўца і не спецыяліст у галіне даследавання мовы злачынцаў, таму не буду развіваць гэтую тэму. Зрэшты, цяпер гэта і не мая мэта. Скажу толькі, каб зарыентаваць чытача, што згаданыя вышэй выразы з ужытку тагачасных менскіх злодзеяў (дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года) паходзяць з розных раёнаў Польшчы і Расеі, паколькі на той час у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых разнастайных раёнаў былой Расійскай імперыі.
ЯСЬ НАДЗЯВАЕ ТОГУ ЛІТАРАТУРНАГА КРЫТЫКАЗмрок залівае Камароўку. Дождж сыпле і сыпле. Дзесь далёка неахвотна, нізкім басам адгукаецца сковер[1]… Без усялякай нагоды, для забавы. Можа, голас спрабуе або падбадзёрвае сябе.
Комментарии к книге «Гляну я ў аконца…», Сергей Михайлович Песецкий
Всего 0 комментариев