«Палескія рабінзоны»

8114


1 страница из 109
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Мавр Янка Палескія рабінзоны I

Адважныя падарожнікі. — У моры. — Крушэнне карабля. — Падарожжа ў вадзе. — Невядомы бераг. — Падлік маёмасці.

— Кіруй туды, вунь у той лясок! Цікава паездзіць у чоўне па лесе.

Доўгі Мірон сядзеў на кукішках на дне выдзеўбанага чоўна — «душагубкі». Калені яго датыркаліся да самага носа; рукамі ён трымаўся за бакі чоўна. Раптам ён падняў рукі, паказаў на лес і нават крыху прыўстаў. Човен захістаўся.

— Ды не хістай! Бачыш, што…

Віктар, які стаяў і кіраваў чоўнам, не паспеў скончыць і паваліўся на дно. Душагубка яшчэ больш захісталася, зачарпнула вады. Абодва хлопцы прыціснуліся да дна і не толькі рухацца, але і дыхаць перасталі. Нарэшце човен супакоіўся; на дне яго плюхалася вада.

— Ну вось, бачыш, што ты зрабіў! — з дакорам сказаў Віктар. — Навошта было ўставаць ды варушыцца? Вычэрпвай цяпер ваду!

— Дык ты ж сам вінаваты, — агрызнуўся Мірон. — Перад кім было фанабэрыцца, што спрытна спраўляешся з гэтай праклятай душагубкай?

— Ну і справіўся б, каб ты сядзеў ціха.

— Я ж і сядзеў, а вось ты забыўся, у якім чэрапе едзеш. Навошта стаяў ва ўвесь рост?

Пры гэтым Мірон прыпадняўся. Зноў захістаўся човен.

— Зноў устаеш?! — грозна крыкнуў Віктар. — Калі хочаш тапіцца, дык лезь у ваду сам адзін, а я яшчэ пачакаю.

Мірон крыху засаромеўся.

— Ну-ну, — адказаў ён лагодна. — Давай лепш вычарпаем ваду.

— А чым будзеш вычэрпваць? Чарпак узяў?

— А ты ўзяў?

— Ды хто ж ведаў, што гэтая калода будзе цячы.

— Цячы не пацякла, а зверху, бачыш, налілося.

Хлопцы нерухома сядзелі адзін супраць аднаго, нібы буслы ў гняздзе, і пазіралі то на дно лодкі, дзе было пальцы на чатыры вады, то адзін аднаму ў вочы.

Човен, які і без таго мала высоўваўся з вады, цяпер яшчэ больш апусціўся. І яшчэ больш небяспечным быў кожны рух.

А навакол разляглося неабсяжнае каламутнае мора. Далёка ззаду ледзь віднеўся бераг, ад якога яны ехалі, а наперадзе, яшчэ далей, паўставаў той лес, на які хацеў паглядзець Мірон. Да лесу гэтага было яшчэ далёка, але затое ехаць туды было цікавей. Улетку тут канчалася возера і пачыналася непраходнае балота, якое цяпер было заліта вадой. Гэтай вадзе не відаць было канца-краю, апрача той палоскі лесу на даляглядзе. І на ўсёй гэтай прасторы то там, то там вытыркаліся з вады верхавіны дрэў і кустоў — то паасобку, то групамі.

Комментарии к книге «Палескія рабінзоны», Янка Маўр

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства