Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Някляеў, Знак аховы: Вершы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. — 85 с.
Рэдактар: В. В. Спрынчан
© OCR: Камунікат.org, 2010
© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010
ЯК ЛІСТ ПЕРАД ТРАВОЙ ДАВЕДКА АБ НАРАДЖЭННІ Судовая справа1.Год пасляваенны. Год работны.Шчэ з руін не выветрыўся дым,А на танцах, звыклыя да поту,Кірзачы і хромавыя ботыРэжуць полькі крокам страявым.Год надзейны. Год пасляваенны.Шчэ падлікі страт не паіменныя —I маўчаць хатынскія званы,І да мёртвых — літара за літарайЗ плачам, галашэннямі, малітвамі —Пісьмы йдуцьНа той канецВайны.Год пасляваенны. Год гаротны.Шчэ жыццё паўзводнае, паротнае,Хлеб па картках і па картках соль,I людзей — хоць ёсць таварыш Сталін,Хоць перамаглі і адстаялі —Аніяк не адпускае боль.Ён — нібы пад рэйкамі ўзрыўчатка.2.Касавіца.Ліпень напачатку.Не да святаў. Хутка час жніву.Старшыня пахукаў на пячатку,Пляснуў па даведцы —I жыву.Першы сорт. Пасляваенны выраб.Чым прырода апраўдала выбар:Быць альбо не быць мне на зямлі?Як неверагодны выйгрыш выпаў?БацькуСнайпер выбіваў — не выбіў,Маці ў роў вялі — не давялі.Вось з вайной мая прамая сувязь,Лёсаў і крыві густая сумесь,Што праз марлю год не працадзіць.Памяццю сваёйЯ не свабодны:Сутыкненне нацый і народаўВырашала — быць мне ці не быць.А душа маяШукала цела.3.Быць хацела! Дыхаць ува мне!Ля траншэй цвіла рамонкам кволенькім,Калй дотаў стракатала конікам...—Не! -Новенькі,Бліскучы,З меткай «супер»,Не з'явіўся — выжыў я насуперакВайне.На прамежжыАзіі з ЕўропайЯк хачусвячу ружовай попай,Знаць не знаю пра сваё жыццё,Крэўны сынНякляева Пракопа,Стасі МагерРоднае дзіцё.4.Трое нас.Ніводны не забіты.5.Сорак шосты.Даспявае жыта.Час вялікіх спраў —не да малых!..Нават чарку кінуў недапітайСхаршыня на хрэсьбінах маіх.Старшыня — начальнік адмысловы.Франтавік.Герой.Гвардзеец.Франт.Казыраў ён нетутэйшым словам«Факт» —I парыпваў кабурою новай,Медалямі, слепячы, звінеў...Ён сказаў на хрэсьбінах прамову.Вось што я з прамовы зразумеў:Факт,Што набірае моц Радзіма.Факт,Што ў нашых ворагаў інфаркт.Факт,Што жыта сёлета ўрадзіла.Нарадзіўся я — таксамаФакт.Факт яшчэ, што банда паліцаяўНе дабіта ў Суцькаўскім бары...«Ды пра паліцаяў — абяцаю»,—Шчоўкнуў старшыня па кабуры.Той пароюШчоўкалі заўзята...6.Ноччу бралі Кабянка Ігната,Першага бандыта на раён.
Комментарии к книге «Знак аховы», Владимир Прокофьевич Некляев
Всего 0 комментариев