«Жнівень»

466

Описание

У найбольш значным творы «Паэме жніва» паэтка з хваляваннем раскаввае аб маці — нястомнай працаўніцы, сваёй дарадчыды i самым чулым чалавеку.



1 страница из 13
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Жнівень (fb2) - Жнівень 114K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Нина Иосифовна Матяш Hіна МацяшЖнівень

Жнівень: Лірыка.— Мн.: Маст. літ., 1985,- 78 с., іл.

Рэцэнзент Уладзімір Васілевіч 

© OCR: Камунікат.org, 2011 год

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011 год

ЛЮБОЎТой час, які прасякнуты табою...—Адно ў той час бываю я жывою.Адно тады напэўна знаю я:Не марна доля доўжыцца мая.Не марна выпрабоўвае сурова:Ты — зерне ў ёй.Астатняе — палова.МАРНАСЦЬЁсць справа,Ёсць клопат,А ёсць мітусня,Ёсць тое,Што выявіцца ў непадкупнасці дняЛухтою:I рэчы, якімі сябе атачыў,I жалі,—Бо вымерлі пеўчыя птушкі душы,Сканалі.Дай бог развярэдзіцца жорсткай нудзьбеПа промню!..Якая жанчына кахала цябе!..Ці ўспомніш?* * *Прыпыніся на хвіліну,Чалавек.Прыглушы машыну вечнай спешкіI пад засенню жалезнага ламачча,Як калісьці пад зялёным дрэвам,Ты прысядзь,прымруж свае павекі.Хоць на момант ціха засяродзься,Прыгадай свой шматвяковы ранак:Колькі жыў ты —ты абараняўся.Абараняўсяад звяроў драпежных.Абараняўсяад стыхій шалёных.Абараняўсяад уласных жахаўПерад усім няўцямна таямнічым. Найбольш абараняўся ты. Дык, можа,Пагэтаму ты й выжыў,Чалавек?Расплюшчы вочы,паглядзі навокал: Дзівоснае відовішча,ці праўда?Замест пячор асклізлых, кажановых — Вясёлкавыя —Аж да неба —Гмахі;Жахлівыя калісьці бліскавіцыПакорнай хваляй цыркавога ззянняТваю руку ўладарную цалуюць,—Як пераможна гэтая рукаТармосіць расчасаныя загрыўкіПрыручаных драпежнікаў!..Як дзёрзкаРука твая цяпер не камень з прашчыКідае,А, дапытлівая, ўзносіцьУ таямнічы Космас караблі!..Дзівоснае відовішча,ці праўда?Папляскай,Чалавек,У ладкі,Папляскай сам сабе!А вунь глядзі, глядзі —Над полемЛунае ў вышыні шуляк,I каменем спадае ўніз,I зноў узлунвае ў нябёсы,I ў кіпцюрах яго —Палёўка...Ды толькі —што гэта?Шуляк,Здабычу з'еўшы, мёртвы сам Дадолу падае:палёўкаЗрабілася жывой атрутайТабой затручанага поля...Папляскай,Чалавек,у ладкі, Папляскай сам сабе!..А вунь — глядзі, глядзі —Бяжыць рака,Табой спрамлёная,бяжыць яшчэ, віруе,Ды ўжо замест гарлачыкаў—ЦвіцеРазводдзе плямаў масляных —I б'еццаКанальнарыба ў тых зіхоткіх кветках,I ракі ачмурэлыя на сушуПаўзуцьз атручанайтабойракі...Папляскай,Чалавек,у ладкі...А можа стацца так, што ў нетрах у жалезных,Якімі ты сябе натхнёна атачыў,Не толькі архідэй зоркападобных,A пырніку, a крапівы не ўбачыш,A лісціка трыпутніку не знойдзешДа ранкі развярэджанай прыкласці — Бо тэта ж дробязь,толькі пустазелле...Нібыта сам ты, цэласны, магутны,Не з дробязей складаешся,

Комментарии к книге «Жнівень», Нина Иосифовна Матяш

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства