«Я вас люблю...»

513

Описание

Новы зборнік Ніны Мацяш склалі вершы, прысвечаныя блізкім і добра знаёмым ёй людзям. У ім змешчаны таксама фотаздымкі арыгінальных выяўленча-мастацкіх твораў аўтаркі, якіх яднае з вершамі непадробнае пачуццё зычлівасці і любові. На 2-й, 3-й і 4-й старонках вокладкі фотаздымкі ўзораў і малюнкаў фларыстыкі Ніны Мацяш.



1 страница из 11
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Я вас люблю... (fb2) - Я вас люблю... 869K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Нина Иосифовна Матяш Ніна МацяшЯ вас люблю

Падрыхтаванае на падставе: Мацяш Н. Я вас люблю... - Брэст: Упраўленне па друку аблвыканкама, 1998. - с. 63.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org 

ШМАТКРОЦЬ ПАЎТОРАНАЕ

Надзвычай цікавую і арыгінальную кніжку падрыхтавала знакамітая паэтка, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Ніна Мацяш. Гэта - зборнік вершаў-прысвячэнняў, папісаных у розныя гады і падараваных, непасрэдна або праз друк, родным, сябрам, знаёмым, тым, хто так ці інакш спрычыніўся да яе лёсу. А такіх - шмат, і чытач не без захаплення адкрые, што аўтарка, парушаючы пэўныя літаратурныя традыцыі, не абмяжоўвае сябе ў выбары сваёй любові, сваіх прызнанняў-прысвячэнняў. Шчырасць пры гэтым грунтуецца на паэтычным майстэрстве і паэтычным гусце (у адрозненне ад заштампаваных і нярэдка безгустоўных віншаванняў-рыфмаванак, якіх цяпер процьма на радыё і ў газетах). Больш за тое, у кніжку ўвайшлі і высока-мастацкія творы паэткі - многія з тых, што складаюць залаты скарб яе творчасці ўвогуле і добра вядомыя чытачам: "Калыханка маме", "Студня", "Сябрыне", "Ода дзівосна прыгожаму чалавеку", "Васілёк", "Песня ў цярноўніку" і г. д.

Вабна таксама, інто "Я вас люблю..." - зборнік не толькі вершаў, а і мастакоўскіх захапленняў аўтаркі. Ніна Мацяш здаўна займаецца фларыстыкай, назней адкрыла для сябе новы выяўлепчы матэрыял - лёгкія і далікатныя пярынкі, з якіх складвае такія ж пяшчотныя ("пёркаграфічныя", як з усмешкай і ўсур'ёз зазначыла нісьменніца Алена Васілевіч) узоры і малюнкі. У іх, як і ў вершах, чытач адчуе той жа галоўны матыў - ён стаў і зместам, і назваю гэтай кніжкі. Кніжкі любові, адрасаванай усім.

Рэдакцыя.

I. КАЛЫХАНКА МАМЕБыць разам выпадае нам так мала...Забудзь трывогу вечную сваю,Прыляж, мая натомленая мама,Як некалі ты мне, табе спяю.Задрэмлюць веі над вачыма карымі -Не дам упасці й парушынцы я.Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,3 вясной сваёю, любая мая.Хоць кропля з абяцанага нам маемЗбываецца праз золкія гады.Прыляж, мая даверлівая мама,Спяю табе, як мне спявала ты.Задрэмлюць веі над вачыма карымі -Не дам упасці й парушынцы я.Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,3 вясной сваёю, любая мая.Любоў нябёсы над табой трымае,Любоўю зораць дні ў тваім акне.Прыляж, мая ўсмешлівая мама,Спяю табе, як ты спявала мне.Задрэмлюць веі над вачыма карымі -Не дам упасці й парушынцы я.

Комментарии к книге «Я вас люблю...», Нина Иосифовна Матяш

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства