«Чытаю тайнапіс вачэй»

488

Описание

110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі.



1 страница из 21
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Чытаю тайнапіс вачэй (fb2) - Чытаю тайнапіс вачэй 169K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Генадзь Мікалаевіч Бураўкін Генадзь БураўкінЧЫТАЮ ТАЙНАПІС ВАЧЭЙ

Падрыхтаванае на падставе: Генадзь Бураўкін, Чытаю тайнапіс вачэй... Вершы пра каханне, — Мінск: Юнацтва, 2001. — 158 с.

Рэдактар: Н. Давыдзенка

Copyright © 2015 by Kamunikat.org

* * *"Вяршыня самазабыцця —Каханне.Зарука вечнасці жыцця —Каханне.Калі абвал сэрцабіццяНе ў станеСтрымаць няўцямнае,Як сон,Прызнанне.Натхнення сакаліны ўзмах —Каханне.Каліны прысмак на губах —Каханне.Калі заледзянелы жахРасстанняАд промня ў дарагіх вачахРастане..."Калі ўжо ўблыталася ў чубМне лета,Ці то адчуў,Ці то пачуўЯ гэта,Ці песню з тых,Што не стае,Склаў не такую...Не можа быць,Што без яеЗвякую...* * *Я думаў:Без кахання пражыву.Я верыў:Без цябе не засумую.Пайду да рэчкі,Лягу на траву,Знайду дарогу да нябёс прамую.Жыць буду сярод кветак і стракозУ сінім свеце,Чыстым і прывольным.I шчасце мне падорыць мудры лёс.I буду я расхрыстаным і вольным.Я быў саманадзейны і сляпы,Падсміхваўся над чарамі тваімі.А мнеI тэлеграфныя слупыГудуць тваім,Праклятым мною,Імем.Твой погляд запаўняе сіняву,Твой голас напаўняе наваколле...Не , без кахання я не пражыву.Не пражыву я без цябе ніколі...ЮНАЦТВА СІНІЯ АРЭЛІ

Юлі

Яны прыглушана рыпеліСярод старых кашлатых ліпМы тыя сінія арэліЗламаць нікому не далі б.Над імі гойдаліся далі,Яны нам казкаю былі —I ў неба сіняе ўзляталі,I ледзь краналіся зямлі.I як бы мы ні пастарэлі,Няхай і летам, і зімойЮнацтва сінія арэліЛяцяць між небам і зямлёй.ЛІСТОК АЛЬБОМА З XIX СТАГОДДЗЯ«У шляхетным палацы,У аздобленай мармурам зале,Дзе грымела мазуркаI свечкі гарэлі ледзь-ледзь,Перад дамамі сэрцаПаэты калені схілялі —I жанчыны шчасліваПачыналі уміг маладзець.Гнеўны верш, як пальчатку,Кідалі збялелым тыранам,Ад сябе лёгкім жэстамАдвёўшы знямелую смерць.На світанні паэтыПрыносілі кветкі каханым —I жанчыны шчасліваАбяцалі ім век не старэць.З-пад чужых небасхілаў,Дзе крыж свой пакутніцкі неслі,Дзе ў душы дагараліЛетуценні былыя і злосць,Прысылалі паэты сяброўкамЛебядзіныя песні —I жанчыны шчасліваБераглі праз гады маладосць.I няхай у высокіх палацахЦацямнеюць паркетыI прыглухне мазуркіШляхетная медзь —Пакуль будуць жанчыны,Не замоўкнуць паэты,Пакуль будуць паэты,Жанчыны не будуць старэць...»* * *Я ўсіх вас,Закаханыя зямлі,Назваць братамі роднымі гатовы,Калі вы ў гэтым свеце бесталковымСустрэцца з нарачонымі змаглі.Я падзяляю вашу весялосць,Я разумею добра вашу ўдачу

Комментарии к книге «Чытаю тайнапіс вачэй», Генадзь Мікалаевіч Бураўкін

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства