«Табе зайздросціць сонца»

1671

Описание

Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, Заместа будняў бачу толькі святы. Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені i ў жніўні, I чую, як ступаюць па градзе I як бушуюць радасныя ліўні.



1 страница из 39
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Табе зайздросціць сонца (fb2) - Табе зайздросціць сонца 268K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Иванович Граховский Сяргей ГрахоўскіТабе зайздросціць сонца

Вершы

Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі Сяргей. Табе зайздросціць сонца. Вершы. Мінск. Дзяржвыд БССР, 1963.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org 

ВЕРА КАЛЯНДАРПерада мной настольны каляндар.Успамінаю дні, сустрэчы, даты,I я, нібыта часу уладар,Заместа будняў бачу толькі святы.Чырвонай фарбай мечу кожны дзеньУ маі, ліпені i ў жніўні,I чую, як ступаюць па градзеI як бушуюць радасныя ліўні.Іграе ў трубах срэбраны аркестр,Грыміць па даху выбеленай хаты,I яблыні, як тысячы нявест,Куды ні глянь, спяшаюцца на свята.Дачушка, плацце белае надзень—Хіба ж не свята цёплы майскі дзень?Гартаю каляндар наадварот,I кожны дзень жыве са мною побач —То зарыпіць вазамі ля варот,То жытам зазвініць вышэйшай пробы,То волжскаю плацінай загудзе,То паляціць у бездані сусвету,То яблыкам даспелым упадзе,То зноў адправіць новую ракету,Пастукаецца радасным лістом,Атуліць светлай ласкай маладосціI на світанні прыйдзе ў кожны домНайлепшым другам i чаканым госцем,То жаніха у сваты прывядзе.Хіба ж не свята кожны новы дзень?Гартаю каляндар. Мінаюць дні,Пражытыя, але заўжды жывыя:У вокнах загараюцца агні,Сыходзяцца дарогі крыжавыяI не разыдуцца, агні не дагараць,Пад ix святло збяруцца нашы дзеціI нас ні ў чым не будуць дакараць,Бо мы жывём не дарам на планеце.Сваёй любові шчодрыя дарыМы аддаём, не ведаючы меры,I кожны дзень ва ўсе календарыУвойдзе датай мужнасці i веры.Зямля імчыцца з захаду на ўсход.Хіба ж не свята кожны новы год?Ідуць, ідуць наступныя гады,A колькі ix у кожнага ў запасе?Напэўна, столькі, каб мае слядыУбачылі на Месяцы i Марсе.Напэўна, хопіць сілы, каб дажыцьI ўсё зрабіць, накрэсленае намі,I песню самую найлепшую злажыцьАб нашай тройчы здзейсненай праграмеГартаю каляндар. За годам годІдуць гады у год васьмідзесяты:На полюсе растаў адвечны лёд,I ўся зямля сваё святкуе свята.Унучка, плацце белае надзень:Сягоння свята. Свята кожны дзень.Лістапад 1961 г.ЗЯЛЁНАЯ КНІГАЯ з маленства чытаю зялёную кнігу,Як отаронкі, гартаю лугі i палі,Што шумяць, шапацяць i гамоняць паціхуI складаюць адвечную песню зямлі.Я гляджу на зялёнае рослае жыта,На крутыя мурожныя ў лузе стагіI сябе папракаю, што многа пражыта,А куды ні зірнеш — застаюцца даўгі.Колькі я не ўзараў, не скасіў, не пасеяў,Колькі я не праклаў пуцявін i дарог,I не вытаптаў сцежак па золкай расе я,

Комментарии к книге «Табе зайздросціць сонца», Сергей Иванович Граховский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства