«Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць»

513

Описание

Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак i з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры. Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, i трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у ix свой змест.



1 страница из 49
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць (fb2) - Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць 339K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Александр Степанович Рязанов Алесь РазанаўКаб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць

Паэмы

Падрыхтаванае на падставе: Каб мелі шчасце ўваскрасаць i лётаць : Паэмы / Алесь Разанаў. — Мн.: Логвінаў, 2006. — 168 с.

ISBN 985-6800-20-Х.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org 

ПАЭМА ЖНІВА Упала зерне —і не ўзышло,а што ўзышло — куколле заглушыла,а што не заглушыла — выбіў град,астатняе развеяў вецер...Ці маеце што есці?..Крумкачызляцеліся ад горада і вёскі,нібы зацьменне, засланілі сонца —і ў сэрцаучапіўся чорны цень,і ў мозг пранік картавы і ўтрапёныхалдзейскі гоман: марная патрэба...Ці маеце што есці?..І звярыз лясоў і нораў зграямі прыбеглі,загойсалі ў дзівотнай пантаміме —імпэт і хіжасць... хіжасць і пагоня...Паветра нюхалі — прыспешвалі хаду,разбойнымі зубамі ляскацеліі скавыталі... —халадзела кроў:яна была ім і пітвом і хлебам...Ці маеце што есці?.. -Надышліз дарог вялікіх шумныя натоўпы,бушуючы: відовішчаў і хлеба!..І ўгору падымалі кулакі,бы пагражалі невядомым страхам,і калыхаліся —як збажына пад ветрам...Ці маеце што есці?..Прыбрыліз усіх бакоў нябогі і калекі —жабрацкія палапленыя торбыхудой дзятвой чапляліся за шыі.Надзённы хлеб ім быў недасягальны,таму прасілі проста: што дасце...Ці маеце што есці?..Больш ніхто,ніхто больш не прыйшоў...Звяры і крумкачы,натоўпы і нябогі атрымалі,што прагнулі,займелі, што хацелі...А Сэнс усё пытаўся пра спажытак.Народжаны ад хлеба, прагну хлеба.Дзе затрымаўся сейбіт,каб спытаць,калі маё жніво пачацца мусіцьі што за доля вызначана мне.Не ведаю —гляджу і не знаходжу:у іншых наліваюцца зярняты,у іншых — плён, у іншых — моц і гонар,бо неаддзельны хлеб ад чалавека,і неаддзельнасць гэтая навек.Мае палі найболей зараслі,але — авохці — зараслі куколлем:чаму куколлем і чаму мае?!.—якая воля так наканавалаі знак які ўздзейнічаў на іх?..Ніхто не скажа,скажуць: адбылося,што зробіш, адбылося, вось і ўсё...Дзе затрымаўся,дзе падзеўся сейбіт,які б размежаваў і растлумачыў:што мушу жаць, народжаны ад хлеба,і што такое ўвогуле жніво...А спелы вецер намаўляў: рыхтуйся,а поўня нахілялася: рыхтуйся,і камяні круціліся: рыхтуйся —рыхтуйся неаслабна да жніва...Нішто не гіне раптам і бяздонне,заўсёды застаецца нейкі прынцып,які сцвярджае жыта і зямля,нат і тады, калі ўзрасло куколле.Няма што жаць — а раздзімаю горан,няма што жаць — а наразаю серп,няма што жаць — рыхтуюся бяссонна

Комментарии к книге «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць», Александр Степанович Рязанов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства