«Ліпеньскія навальніцы»

646

Описание

Жывое, непасрэднае адчуванне роднай прыроды, любоў да людзей працы, захапленне гераічным і мужным — такія асноўныя тэмы новага зборніка паэтэсы.



1 страница из 13
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Ліпеньскія навальніцы (fb2) - Ліпеньскія навальніцы 99K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ольга Михайловна Ипатьева Вольга ІпатаваЛІПЕНЬСКІЯ НАВАЛЬНІЦЫ

Вершы

Падрыхтаванае на падставе: Вольга Іпатава, Ліпеньскія навальніцы: Вершы — Мінск: Мастацкая літаратура, 1973. — 96 с.

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010 

ПРЫГАЖОСЦЬ Расквечана ружова-сінім неба,Рамонкі ўвысь пялёсткі узнялі,А гэта значыць — прыгажосць патрэбнаУсяму жывому на маёй зямлі.Зямлі, што спавівае нас туманам,Сячэ завеяй, сцюжаю пячэ,Дзе мы жывём так многа і так мала,Жадаючы бясконцага «яшчэ».Свет мітусіцца, быццам у гарачцы,Нясуцца над планетай спрэчкі, свіст;...У ціхай рэчцы між кустоў гарлачыкКладзе галоўку на зялёны ліст. СОН-ТРАВА За сіняю, сіняю даллю,Ісці і не год, і не два,Расце для мяне жаданая,Чароўная сон-трава.Ліловы пялёсткаў россып,Зялёны вільготны мох...Знайду — і не прыйдзе ростаньНа роздум маіх дарог.Не прыйдзе ніколі гораI нечы крыўдны папрок,I буду жыць без дакоруНа скрыжаванні дарог.I зачыню свае дзверы,Спакойная, не захачуПра лёсы чужыя, нявер'еI крыўду чужую чуць.Ды, пэўна, у млявым спакоіI тыдня не пражыву...Не стану шукаць ніколіЧароўную сон-траву... ЗАБЕЛЛЕ Паміж азёр, як ветразь карабельны,Плыве на ўзвышшы вёсачка Забелле.Шумяць вятры жытамі навакол,Пяюць у чарацінкі азярныя.Жанкі пасля даення рукі мыюць,I пахнуць луг і поле малаком.I там маё дзяцінства засталося:Русалка, распускаючы валоссе,Над возерам сядзела на вярбе,Прываблівала хлопцаў да сябе.Яны ўжо, раскрываючы раты,Збіраліся за ёй абы куды.У вечнай рэўнасці жанчын маленькіхМы заціскалі іх кашулі ў жменькіI прэч цягнулі — далей ад бяды.Да нас, свавольнікаў, не раз рукаЗ кустоў цягнулася Лесавіка....Бабулін свет!Ён у маіх вачахЯ сыну казкі баю па начахI абяцаю звесці ў той прасторДа тых бароў, да сініх тых азёр,Дзе белая, як ветразь карабельны,Плыве на ўзвышшы вёсачка Забелле... ПОШУК Можа, і няўмела, і наіўнаЯ шукаю сэнс жыцця даўно.Мокра на руках трапечуць ліўні —Шэрае тугое палатно.Абдзімае цёплы пыл калені,Ногі ў кроў збіваю зноў і зноў.Ападаюць кніжныя ўяўленніТуманамі ў глыб дзіцячых сноў.Знаю — мне вучыцца і вучыцца!Гаманкія абысці палі,Неадкрытыя шукаць крыніцы,Піць, прыпаўшы прагна да зямлі... * * * Драўляная гаць пад МядзелемПрапахла шчаўем і мятаю,Ды дзёгцем, ды ботам рыбачым.Пружыняць дошкі гарачыя.Праз луг, дзе дрэмлюць алешыны,Вуліца тая няспешная.

Комментарии к книге «Ліпеньскія навальніцы», Ольга Михайловна Ипатьева

Всего 1 комментариев

Ю

Ольга Михайловна Ипатова. (ошибочно указано " Ипатьева"

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства