Рарк

Жанр:

Автор:

«Рарк»

937

Описание

Парк – месца ў горадзе ( і не абавязкова ў горадзе), дзе растуць дрэвы, дзе любяць адпачываць гараджане. Вуліцы парку называюцца алейкамі. Тут цішыня і спакой, нетаропкасьць і раўнавага. Звычайна ў парках ёсьць нейкі вадаёмчык, каб людзі маглі кінуць хлеб падплываючым качкам. Парк – гэта лавачкі ля алеек, пары закаханых на лавачках, нейкае кустоўе, каб прыхаваць ад староньніх вачэй фрагмэнты гарадскога інтыму (і не толькі). Парк – гэта птушкі і восеньская лістота пад нагамі, гэта маладыя мамы з дзіцячымі вазкамі, гэта задумлівая паненка з кніжкаю ў руках. Парк – гэта таксама месца прызначэньня сустрэчаў, гэта доўгія шпацыры ў адзіноце або ў пары за (пад) ручку. Парк – гэта таксама зборнік вершаў Адама Глёбуса, зборнік, у якім знойдзеце ўсё тое, што пералічана вышэй, а нават крыху больш. Прыемнага чытаньня. (Н.Г.)



1 страница из 12
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Рарк (fb2) - Рарк (Першая кніга паэта) 101K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Адам Глобус Адам ГлёбусПАРК

Падрыхтаванае на падставе: Глёбус Адам, Парк, Першая кніга паэта — Мінск: Мастацкая літаратура, 1988.

© Камунікат.org, 2012

ПАРК На зямлю маскараднае золата скiнулi клёны.На зiму зачынiлiся атракцыёны.Штучны рай скончыў працу. Маляр прапакосцiў арэлi.У Кiтай чарнагрудыя сiтаўкi пераляцелi.Састаўны самалёт разабралi мужчыны.Да вясны карусельшчык узяў адпачынак,На ланцуг пасадзiў аглядальнае кола.Галоўбух налiчыў адпускныя i холад.Уцякла мiтусня. Засталiся туманы.Да цяпла абязводзiў сантэхнiк фантаны.На вадзе плаваў лёдзiк блакiтны i тонкi.Дзе-нiдзе засталiся на клумбах рамонкi.Нагадаў iнжынер адключыць асвятленне,Загадаў паздымаць карусельных аленяў.Пад замкi прадаўшчыцы паставiлi цiры.Медзякi ды бiлеты надзейна схавалi касiры.Тонкi дрот павуцiння аздобiў дашчаныя касы.На завод павярталiся бочкi з-пад хлебнага квасу.Гаражы ненадзейны метал ратаваць узялiся.На дажджы папяровыя шклянкi па шве разышлiся.За сезон аблупiлася фарба рэкламнай афiшы.Белы сон пра сваё красаванне паклiкалi вiшнi.Ссох, завяў каля плота высокi дзядоўнiк.Спiлаваў i спалiў нежывыя галiны садоўнiк.У агнi спакваля жалуды спапялелi.Цiшынi дачакалiся ўрэшце алеi. МЕЛІЯРАЦЫЯ Паляшучка мяне пацалуе на ўцеху каханню, -Рассячэ далягляд на заходзе iмклiвая каня.Шчупакi плаўнiкамi спiлуюць чырвоныя сосны;Мёд жывiцы ў цыстэрны збяруць меднавокiя восы;Цягнiкi, як вужакi, цяжкiя галовы падымуць;Закiпiць небасхiл i зацягнецца вугальным дымам;Страказа-верталёт прамiне сваю цёплую зорку;Прыгадае Зямля — час Адама ад яблыка горкi;Абумовiць пяшчота эксперыментальныя змены;Чарапаха пакiне самотнаму панцыр каменны;Дыназаўры-бульдозеры спаляць салярку густую;Здрыгануцца каўшы, экскаватары залямантуюць;Маладая вада загартуе стотоннага латнiка-рака;На свой цень азiрнецца — забрэша здурэлы сабака;Спруцянеюць ад зайздрасцi ведзьмы, пачуўшы пра дзiва, -Паляшучка на долю лiхую дачку нарадзiла. ВЕРАСЕНЬ Стаю на журботнай пожнiІ ўсё не магу паверыць,Што скора туман абложныПабелiць лiловы верас. СПРОБА ДАПАМАГЧЫ Не глядзi ў парафiнавы стаў -Дзе пад лёдам згарэла лiлея,Над якiм скавытаў i стагнаўНезашпiлены вецер завеi.Паглядзi на вясновы пясок,Што цячэ i цячэ праз пальцы;І паслухай, як шашаль-жучокЦiха точыць калону ў альтанцы,Цiха рэжа азбеставы блок. ЛІСТ Парывiсты моцны вецерПа-над хваляваннем вады

Комментарии к книге «Рарк», Адам Глобус

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства