«Каханне [Кніга лірыкі]»

1136

Описание

Каханне — самае цудоўнае і трапяткое пачуццё, у якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць і высакароднасць. Кожны матыў, кожны вобраз кнігі адлюстроўвае самыя тонкія адценні закаханай душы. На завяршэнне зборніка пададзены лірычны цыкл «Саламея», прысвечаны вядомай славянскай асветніцы XVIII стагоддзя Саламеі Русецкай-Пільштыновай. 



1 страница из 33
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Каханне [Кніга лірыкі] (fb2) - Каханне [Кніга лірыкі] 221K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Раиса Андреевна Боровикова Раіса БаравіковаКаханне

Кніга лірыкі

Падрыхтаванае на падставе: Баравікова Р. Каханне: Кн. лірыкі/Маст. В. Тарасаў.— Мн.: Маст. літ., 1987,— 174 с.: іл.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org 

...Нас маладосць адорвае каханнем,

каханне нас вяртае ў маладосць.

* * * Усё забыць — імгненна і адразу.— Дзень добры, асцярожна...Там газон,—і высмеяць заблытаную фразу,падняць на смех не модны парасон.Адвесці вочы ў гаманкім партэры,між іншым, пры размове пазяхнуць,прайсці —на ўздых —ад Вашае кватэры,але на вокны так і не зірнуць...Калі ж гарачым шалам успамінуабдасць шыпшыны трапятлівай пах,не важным стане, хто каго пакінуў,з гаркотай ці з надзеяй на губах.Дазвольце мне вярнуцца з лістападу,з завеі ці з дажджу ў будзённы час,каб доўг аддаць у глыбіню пагляду,—-замоўчанае:«Я КАХАЮ ВАС...» РАБІНАВАЯ ГРОНКА Рабіна гронкай распаліласвітанак там, дзе лес радзее,я сёння зноўку паўтарылаурок няспраўджанай надзеі.Ты не адзін, а я зірнулатак, як глядзяць на закаханых,нібыта ўпершыню адчулаласкавасць рук, навек адданых.Паўночны вецер быў лагодным,і турбавала толькі тое,што мой світэрак старамоднызалішне змрочным быў са строяў.Шчаслівы міг чакаць кагосьці,хацела засмяяцца звонка,а ты не ўспомніў маладосці...Бывай, рабінавая гронка! * * * Нічагусенькі не зменіцца...Глеба будзе адтаваць.Будзе месячык над Сенніцайшклінкай зыркаю ўставаць.Не віхор з-за небакраюгрозна голас падае,то з мяне мяне вымаюцьвочы чорныя твае.Гаварыла: «Не пільную...А забудзеш — не бяда...»Думала, цябе шкадую,выйшла, што сябе шкада. * * * У спёку чэзнуць ля дарог кусты.У год скупы — год сніцца ураджайны..Зімовы бераг голы і пусты,як чалавек, які пражыў без тайны.Былі ў яго работа і сям'я,ён быў руплівым і аддана-шчырым,але не чуў ніколі салаўя,які заве душу ў таемны вырай.Дзе нечакана выбухне аднойчыі захлісне віхура пачуцця...I ўсё жыццё пасля чытаюць вочыў чужым паглядзе лепшы дар быцця. * * * Ні славай, ні бясслаўем не дарыў,спякотных руж улетку не прыносіў,пакінуў у акне святло зары,якою пахваліцца можа восень.I ўсё чамусьці думаў,— абакраў,і ўжо не раз спраўляў па мне хаўтуры,ды весела жыло ў маёй натурысвятло, што паварочвала да спраў;да дзён, дзе вольна ў небе жаўруку,дзе матылькі над лугам карагодзяць...Бывай... Мне падае сваю рукунаступнае трывожпае стагоддзе.

Комментарии к книге «Каханне [Кніга лірыкі]», Раиса Андреевна Боровикова

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства