«Каханне [Кніга лірыкі]»

1152

Описание

Каханне — самае цудоўнае і трапяткое пачуццё, у якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць і высакароднасць. Кожны матыў, кожны вобраз кнігі адлюстроўвае самыя тонкія адценні закаханай душы. На завяршэнне зборніка пададзены лірычны цыкл «Саламея», прысвечаны вядомай славянскай асветніцы XVIII стагоддзя Саламеі Русецкай-Пільштыновай. 



2 страница из 33
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Цяхцінскі бэз, дзяцей і ўнукаў смех,пяшчоту мужа і цяпло матулі,у родным лесе галасок зязюлі,а ў родным полі белы-белы снег,і мары, што з надзённага ляплю,і брэсцкую калючую шыпшыну,—усё вазьму, чым жыва, што люблю,ў той новы век,— толькі цябе пакіну...А тонкія маршчынкі на ілбе,што ўжо ніякай радасцю не сцерці,як знак адтуль, што мне там без цябеужо не страшна будзе і памерці. * * * Не абяцаюць, калі ўсё — цацанка.Таксама я... Што даць табе магла?Шчыруе ў днях гарэзлівых каханка,а я табе каханаю была.Няхай мне доля мужнасць выкладае,жанчыне слёзы дадаюць гадоў...Стаю на раздарожжы маладая,а ў маладое — шмат заўжды шляхоў.Пражытае на дне вачэй хаваю,жыву з цяпельца даўняга святла...Забытая! Няхай. Затое знаю,што я табе каханаю была. * * * Дзіўлюся, нібы рэдкай навіне,зноў голас твойці ветру свіст за схілам:«Хачу, каб ты журылася па мнеі белы свет заўсёды быў нямілым».Нямілым свет? —і лотаці, і дрэў,дзе ўсё цвіло, то раптам адцвітала,бо я цябе яшчэ тады кахала,калі пра гэта думаць ты не смеў.Танюткай вольхі выгінасты стволгайдаецца, бы сто ражкоў зайграла...Толькі тады і бачна хараство,калі душа адценні ўсе ўвабрала. МАЗУРКА Адкуль тут мазурка Шарэна?Галіны да шклін падплылі.Я вам абяцаю напэўнавярнуцца сюды хоць калі...У кожным садку Беларусісягоння пазёмка ў гасцях,раскладваць гады не бяруся,ды ў нейкім — шчаслівы працягначы, дзе блукае Спягурка...Я думала, гукі з-пад ліп,а гэта дыхнула мазурка,—то смех,то шаптанне,то ўсхліп...Як дзіўна жадаць летуценнатаго, што яшчэ не прайшло,я знікну надоўга, а ў сценахзапыніцца сэрца цяпло...Апрануты ў белыя буркіўсе дрэвы, і кружыцца снег,надхоплены шалам мазуркі,—то ўсхліп,то шаптанне,то смех... * * * Здзіўляемся загадцы Баальбекаі некалі загадкай станем самі,час замяце крылатымі вякаміімгненне,што завецца нашым векам.Парушацца глыбокіх нетраў дахі,тысячагоддзяў расхінецца полаг,адкрые нас дасужы археолаг,адкрыўшы нашых збудаванняў гмахі.I будзе зачароўваць рамяствомайстроў, чые пагубяцца імёны,і вершы нашы будуць, як пісьмёны,што тояць дум высокіх хараство.Стварэння прага ў будучыню кліча,мой найхарошы, сэрцам не грашы,хачу заўсёды бачыць за абліччаммне любым — прыгажосць тваёй душы. * * * Бывала, ў ціхае начымаю пяшчоту разгаворыць,сам замыкаецца, маўчыць,нібы канала сэрца ў горы.Захутвалася ў лёгкі плашч,а на сцяжынах іней слаўся,і мне здавалася, што плачз губ непакорлівых зрываўся.Вярталіся ў халодны дом,там сцены дыхалі спакоем,

Комментарии к книге «Каханне [Кніга лірыкі]», Раиса Андреевна Боровикова

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства