«Машыны неба»

534

Описание

Невялічкі зборнік вершаў ад Віктара Лупасіна пад назвай "Машыны неба"



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

Машыны неба (fb2) - Машыны неба 108K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Віктар Лупасін
Віктар Лупасін
Машыны неба
Вершы
МАШЫНЫ НЕБА Машыны неба, машыны неба! Лунаюць вольна куды iм трэба, Куды скiруе рука пiлёта, I iм ня страшныя дождж i слота. Машыны неба, машыны неба Пад сiнiм морам над морам хлеба, Палямi Астраханяў ды Ўкрайнаў, Над парушыначкамi камбайнаў! Дажджы — унiзе. Наверсе — сонца. У неба можна ляцець бясконца. Ляжаць аблокi саладкавата, Нiбы цукровая ў небе вата. I дырыжаблi, i самалёты, I стратастаты, i iх пiлёты Лятуць у небе, а не ў кар'ерах, Ад часу першага мангальф'ера! Машыны неба, машыны неба! Бёрн, Адамстаун, Адыс-Абэба! Паветра волi, пяром апета I апяяна радком паэта! Ту-104 Ту-104, Ты — рэактыўны, Пераганяеш ровар спартыўны, Перамагаеш аўтамабiлi I цягнiкi, i стаеш ты на крыльле! Нiтачкi рэк унiзе я бачу. Ўсе самалёты забавай юначай Мне падаюцца. Чуеш — Ляцiм! От напiшу артыкул у «ЛiМ»! З верхняга ракурсу Ўсё Цiкава! На самалёце — Цукеркi, Кава. Радыё ёсьць; а ў баулах дарожных — «Тэхнiка — моладзi» пра спадарожнiк. Я да канца яе не дабяруся — А мы ўжо вылецiм Зь Беларусi! *** Паляцелi на ракетапляне! Ўнiзе застанецца картаплянiк, Стадыён, i парк, i наш Дняпро. Ён намаляваны на малюнку; Як вялiкi глёбус ён маленькi, Лёгкi, быццам цяжкае пяро. Мы натрапiм на вялiкi востраў, Пераб'ем усiх зеленахвостых, У балота злога караля Скiнем — i назад да месцаў родных. Выбiрайце, на якiх выходных Рушым, малалетачка мая! *** Мой пэдальны арнiтоптэр шкрып-шкрып Арнiтопчацца на ўзлёце шкрып-шкрып На пэдалi цiснуць тапцi шкрып-шкрып Ў парку лiсьце на аблёце шкрып-шкрып Ён стаiць на тонкай раме шкрып-шкрып I шавурыцца крыламi шкрып-шкрып Пахне ржою i вар'яцтвам шкрып-шкрып I з'яўляецца мастацтвам шкрып-шкрып Ўсё пяе цiхую песьню шкрып-шкрып I штаны мае запэцкаў шкрып-шкрып Гiсторыя, якой не было Дым паганы, дым паскудны, Гэць у мех! Мех вялiкi, мех магутны, Едзь уверх! Пот i сьлёзу, пот i сьлёзу, Злыдзь — ганi! Над бярозу, над бярозу Выцягнi! Над народы, над гароды, Над зямлю! Дай пароды, дай уроды, Ай-люлю! А потым мужык аж паперся на высь, На самай высознай бярозе павiс Ды хутка на траўку зялёную споўз, Нiбыта павольны сьлiмак альбо смоўж. Апасьля яго судзiлi, А лятаць забаранiлi, I ад гэтае пары Ён падаўся ў песьняры. Птэрадактыль Я — птэрадактыль У пошуках рыбаў. Бачу квадраты Дачных сядзiбаў. Бачу сьляпучы Сонечны дах. Бачу мурашак на дзьвюх нагах. Рыбы ня бачу. Самак ня бачу. Вымерлi самкi З гора, няйначай. Папараць-кветак Тут не чуваць. Трэба, напэўна, зноў засынаць. — Глядзi, птэрадактыль! — Якi птэрадактыль? Пэўна, на сонцы Сплавiў свой дах ты! — Бусел, напэўна, Цi салавей. Пойдзем у дом да гасьцей. Беларускаму сялянству Сялянства, мы прымаем эстафэту! Вы мову нашых продкаў зьбераглi, А мы цяпер баронiм мову гэту На ўсёй вялiкай нашае Зямлi! Сялянства, мы прымаем эстафэту! Мы не варожы, а сяброўскi клас. Цяпер мы давядзем усяму сьвету, Што мы — дастойныя нашчадкi вас! Сялянства, мы прымаем эстафэту! Пазьней пры дапамозе карабля Мы трапiм на далёкую планэту, I гэта будзе новая Зямля! Самы маленькi Самалёт Беларусi — Часцiнка пылу Элегiя На цiхiм правiнцыйным касмадроме Расьце трава, i хлопчык пасьвiць коз. Ў маленькiм прахалодным белым доме Ляжаць аскепкi шыб i ржавы трос. Ўсё прыладзьдзе стартавае ў коме I пахне так, што адвяртаеш нос. Ня верыцца, што з гэтага во месца Калiсьцi людзi лёталi на Месяц. Вось ён, во-во, во тут, рукой падаць — I падавалi ж некалi рукою. Пяцьсот пятнаццаць трэ было аддаць За месца самае недарагое. Пасьпеў яшчэ i я папалятаць На гэтым во, аблупленым iржою, Разукамплектаваным караблi I да маладзiка, i да Зямлi. Палезу на яго на самы нос Ды з тэлескопам дзедавым ў кiшэнi. На кропку-хлопчыка i кропкi коз Я кiну погляд, поўны вывучэньня. Скажу сабе: «Глядзi: караблiк ёсьць. Знайдзi крыху рублёў на аднаўленьне — На тое табе дадзены твой лоб!» I прыкладу да вока тэлескоп. Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

Комментарии к книге «Машыны неба», Віктар Лупасін

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!