«Машыны неба»

534

Описание

Невялічкі зборнік вершаў ад Віктара Лупасіна пад назвай "Машыны неба"



1 страница из 2
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Машыны неба (fb2) - Машыны неба 108K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Віктар Лупасін Віктар ЛупасінМашыны небаВершы МАШЫНЫ НЕБАМашыны неба, машыны неба!Лунаюць вольна куды iм трэба,Куды скiруе рука пiлёта,I iм ня страшныя дождж i слота.Машыны неба, машыны небаПад сiнiм морам над морам хлеба,Палямi Астраханяў ды Ўкрайнаў,Над парушыначкамi камбайнаў!Дажджы — унiзе. Наверсе — сонца.У неба можна ляцець бясконца.Ляжаць аблокi саладкавата,Нiбы цукровая ў небе вата.I дырыжаблi, i самалёты,I стратастаты, i iх пiлётыЛятуць у небе, а не ў кар'ерах,Ад часу першага мангальф'ера!Машыны неба, машыны неба!Бёрн, Адамстаун, Адыс-Абэба!Паветра волi, пяром апетаI апяяна радком паэта! Ту-104Ту-104,Ты — рэактыўны,Пераганяеш ровар спартыўны,Перамагаеш аўтамабiлiI цягнiкi, i стаеш ты на крыльле!Нiтачкi рэк унiзе я бачу.Ўсе самалёты забавай юначайМне падаюцца.Чуеш —Ляцiм!От напiшу артыкул у «ЛiМ»!З верхняга ракурсуЎсёЦiкава!На самалёце —Цукеркi,Кава.Радыё ёсьць; а ў баулах дарожных —«Тэхнiка — моладзi» пра спадарожнiк.Я да канца яе не дабяруся —А мы ўжо вылецiмЗь Беларусi! ***Паляцелi на ракетапляне!Ўнiзе застанецца картаплянiк,Стадыён, i парк, i наш Дняпро.Ён намаляваны на малюнку;Як вялiкi глёбус ён маленькi,Лёгкi, быццам цяжкае пяро.Мы натрапiм на вялiкi востраў,Пераб'ем усiх зеленахвостых,У балота злога караляСкiнем — i назад да месцаў родных.Выбiрайце, на якiх выходныхРушым, малалетачка мая! ***Мой пэдальны арнiтоптэршкрып-шкрыпАрнiтопчацца на ўзлёцешкрып-шкрыпНа пэдалi цiснуць тапцiшкрып-шкрыпЎ парку лiсьце на аблёцешкрып-шкрыпЁн стаiць на тонкай рамешкрып-шкрыпI шавурыцца крыламiшкрып-шкрыпПахне ржою i вар'яцтвамшкрып-шкрыпI з'яўляецца мастацтвамшкрып-шкрыпЎсё пяе цiхую песьнюшкрып-шкрыпI штаны мае запэцкаўшкрып-шкрып Гiсторыя, якой не былоДым паганы, дым паскудны,Гэць у мех!Мех вялiкi, мех магутны,Едзь уверх!Пот i сьлёзу, пот i сьлёзу,Злыдзь — ганi!Над бярозу, над бярозуВыцягнi!Над народы, над гароды,Над зямлю!Дай пароды, дай уроды,Ай-люлю!А потым мужык аж паперся на высь,На самай высознай бярозе павiсДы хутка на траўку зялёную споўз,Нiбыта павольны сьлiмак альбо смоўж.Апасьля яго судзiлi,А лятаць забаранiлi,I ад гэтае парыЁн падаўся ў песьняры. ПтэрадактыльЯ — птэрадактыльУ пошуках рыбаў.Бачу квадратыДачных сядзiбаў.Бачу сьляпучыСонечны дах.Бачу мурашак на дзьвюх нагах.Рыбы ня бачу.Самак ня бачу.Вымерлi самкiЗ гора, няйначай.Папараць-кветакТут не чуваць.Трэба, напэўна, зноў засынаць.— Глядзi, птэрадактыль!

Комментарии к книге «Машыны неба», Віктар Лупасін

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства