«Лісты ў Хельсінкі»

1252

Описание

отсутствует



1 страница из 8
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Лісты ў Хельсінкі (epub) - Лісты ў Хельсінкі 2994K (книга удалена из библиотеки) (скачать epub) - Рыгор Иванович Бородулин

Рыгор Барадулін

ЛІСТЫ Ў ХЕЛЬСІНКІ

Гэта ў 1979 годзе сядзім на парозе бацькоўскае хаты Васіля Выкава, што ў вёсцы Бычкі, адкуль пайшоў ён у сьвет пакуты й славы. 

З нашай Вушаччыны й стольнага Менску пісаў я Васілю лісты ў Хельсінкі — у змушаны вырай майго высокага сябра.

Малюнкі Васіля Выкава — самавіты водгалас на вершалісты.

Рыгор Барадулін

Кажуць, эпісталярны жапр цяпер не ў модзе. Ліставаньне, якое цягам стагодзьдзяў было ці не адзіным сродкам зносінаў між людзьмі, саступае новым, электронным сродкам. Слова папяровае ўсё часцей мяняецца на візуальны вобраз — болей багаты і даступны для ўспрыманьня. I калі што трымаецца старых людзкіх звычак, дык гэта паэзія. Думка і пачуцьцё ўпарта ня хочуць зьнікаць з традыцыйных, гутэнбергаўскіх радкоў, надта яны паядналіся ў чалавечай сьвядомасьці і пакуль што трымаюцца адзін аднаго.

Так, паэзія ня можа абысьціся без напісанага (выдрукаванага) радка, таму Рыгор Барадулін паўтара гады пісаў вершаваныя лісты ў Фінляндыю. Вядома, што ростань абвастрае пачуцьці — да каханай, сябра або Радзімы — і часам нараджае шэдэўры вершаванай паэтычнай думкі. У гэтай невялічкай кніжцы безьліч самых сур'ёзных думак і самай высокай паэзіі чалавечага існаваньня. Натуральна, што празаік у гэтым сэнсе ня можа спаборнічаць звыклымі сродкамі і абраў ня надта традыцыйны спосаб дыялогу — выяўленчы. Атрымалася ня дужа гарманічна і стылёва (можа, нават дызгарманічна), але часам і ў дызгармоніі ёсьць свой лад і прывабнасьць. Зрэшты, пра тое ўжо меркаваць не аўтарам, — хай памяркуе чытач, калі такі патрапіцца на нашым пакуль яшчэ не зусім абязлюдзелым чытацкім шляху.

Васіль Быкаў люты 2000 г. ЛІСТЫ З ВУШАЧЫ

ЛІСТ ПЕРШЫ

Дажджы й дажджы,I хмары, і самота,I глухатаЗ усходу да заходу.А ў сэрца ўпотайПросіцца пяшчота,I смутак цягне,Як мядзьведзь калоду,Дзе пчолы рупнасьціЯшчэ жывыя.Яшчэ імгненьне — I душа завые...

3 ліпепя 1998 г.

ЛІСТ ДРУГІ

Сякера, малаток ды абцугі —Прывычнае музычнае начыньне.Высокая мэлёдыя тугіУ незабытным краіЦіха стыне.Сякера ўсё злуецца на сукі,Што ўкамянелі зоркамі ў бярвеньні.Крамяняцца рудыя смалякі.Праменьню трэскі падстаўляюць жмені.I малаток —Няўрымсьлівы пастух —У хлеўЖалезны статак заганяе.Ды прыпявяе стыла: стук-пастук.Чакае з цемрай хмара праліўная.

Комментарии к книге «Лісты ў Хельсінкі», Рыгор Иванович Бородулин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства