Непрычалены човен

Жанр:

«Непрычалены човен»

384

Описание

“Непрычалены човен”— новая кніга вершаў Эдуарда Акуліна. У ёй аўтар спрабуе знайсьці згублены бераг натхненьня, з болем азіраецца назад, дзе залітае “кінаварнай крывёю” ясьнеецца ў тумане ягонае страчанае паэтычнае “Радно”… Творчасьць Эдуарда Акуліна – гэта лірыка напоўніцу, без аніякіх дадаваньняў. Гэта рамантызм чыстае вады. Тут і каханне, і роздум над былым, і прыгажосьць навакольнай прыроды. Тут усё. Вершы цудоўна кладуцца на музыку, што, дарэчы, аўтар дасканала выкарыстоўвае. У Зборніку “Непрычалены човен” знойдзем вершы-прысвячэньні, вершы-разважаньні. Тут і тэма веры, рэлігіі, Бога й пакутніцкага шляху да Яго. Тут таксама баляды. У зборнік увайшлі і пераклады з літоўскай й украінскай. 



1 страница из 11
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Непрычалены човен (fb2) - Непрычалены човен 98K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Эдуард Акулiн Эдуард АкулiнНЕПРЫЧАЛЕНЫ ЧОВЕН

Падрыхтаванае на падставе: Эдуард Акулін, Непрычалены човен: вершы — Мінск 2003.

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2007

Зрэбнае рэха Рэквіем парэзанаму “Радну”Хоць не калхідскае руно --сатканае з суворых нітак --Ад прадзедаў спакон -- Радно -наш скарб духоўны і нажытак.І гэты скарб на гвалт, на зьдзекпусьцілі кніжныя вандалы.О як пажадна рэзаў-секдрапежны нож аб Волі мары...Не ў кінавары , а ў крывілязо сталёвае кіпела...На часткі -- поўную Любвідушу, што ў вершы заляцела.На прах паперны ў небыцьцё --Каханьне, Гонар, дух Максіма...Дай Бог вам -- доўгае жыцьцё,сьляпыя служкі Гільяціны!...Што ёсьць Паэзія?Што ёсьць Паэзія? -- Жыцьцё,ці думак прах на тле паперным?Гасподні Голас, Адкрыцьцё,ці д’яблаў смутак апраметны?Што ёсьць паэзія? -- Ныцьцёдушы на паперці жыцьцёвай?Ці дабіблейскае быцьцё --перадусімнасьць сутвы Слова?Што ёсць Паэзія? -- ЗьліцьцёКрасы адвечнай і Паэта?Ці ваўкалацкі лёс -- выцьцёнад перакуленым Сусьветам?Што ёсьць Паэзія? Што ёсьць?Аве, Марыя

Памяці маці

Час прыйшоў за грахі вініцца...Памяць паліць гады на тло.Ды часьцей стала мама сьніцца --не сама, а яе Сьвятло.Мне на гэта Сьвятло маліцца --покуль будзе мой шлях відзён...--Мама, імя тваё сьвяціцца --хай ад сёньня -- да скону дзён.Гэта ж ты мяне нарадзіла.Што змагла -- то ў жыцьці дала...Ты і ёсьць для мяне Радзіма.Не прывыкну казаць -- была.Па Нёмане на плыцеЧэрвень. Чэзлае сонца.Цень ад вясла ў вадзе...Шлях -- як жыцьцё бясконцыпа Нёмане на плыце.Ад зьвіслага вуса Усы --паўз Прыстаньку, дзе калісьдзядзька Якуб беларусаўвучыў, як патрэбна жыць...-- Пад бел-чырван-белым сьцягамкуды плывяце, хлапцы?-- З грэкаў плывем у варагі...Напраўду? – Ай, малайцы!ПасьпецьЗа справамі, хатнім клопатамспрабуем схаваць душуад неба, і Бог ня ў попыце, --як летняй парой кажух.Зьбіраем, будуем, рупімся --сьпяшаем кудысь пасьпець.А чым за грахі адкупімся? --з сабой не захопіш медзь...Люстэрка па даўнім звычаісхавае ад воч радня...А што , як сябе бяскрылаюубачыць у ім душа?..ПатрэбныТы камусьці патрэбнына бацькоўскай зямлі,дзе біблейскія вербызоры ў кроны ўплялі.Дзе ў нябёсах высокіх --жураўлінавы шлях,дзе начуюць анёлына царкоўных крыжах.Ты камусьці патрэбны.Ты патрэбны камусь...Покуль моліцца небуза цябе Беларусь.Трыпціх СловаІСлова -- мой шлях да Бога.Слова -- мая дарога.Слова -- мой крыж жыцьцёвы.Бог уваскрэс у Слове.

Комментарии к книге «Непрычалены човен», Эдуард Акулiн

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства