«Міфалогія і літаратура»

433

Описание

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.



1 страница из 153
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Міфалогія і літаратура (fb2) - Міфалогія і літаратура 630K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Татьяна Ивановна ШамякинаТаццяна ШамякінаМіфалогія і літаратура Дапаможнік Асаблівасці міфалогіі як формы свядомасці

Міфалогія — форма свядомасці, асаблівы працэс мыслення, які захаваўся з самых архаічных часоў; дзейнічае ён і сёння, знаходзячы праяўленне далёка не толькі ў мастацтве, у паэзіі, але і ў палітыцы, ідэалогіі, рэкламе.

Слова «міфалогія» неабходна разумець у двух сэнсах — аб’ектыўным і метамоўным: як сістэму міфаў таго ці іншага народа, рэгіёна, усяго свету (збор паданняў, легендаў, эпас архаічных этнасаў) і як навуку пра міфы.

Міфалогію вывучаюць самыя розныя навукі: фалькларыстыка, этнаграфія, літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства, лінгвістыка, культуралогія, гісторыя, філасофія, псіхалогія, сацыялогія.

Міф — у аснове ўсіх нацыянальных культур. У тым выпадку, калі працэс развіцця таго ці іншага народа пачаўся гістарычна не так даўно і ў яго няма сваёй старажытнай міфалогіі, ён стварае сучасную. Але без міфалогіі, якую м ожна назваць нацыянальнай паэтычнай ідэалогіяй, не абыходзіцца ні адзін этнас. Міфы садзейнічаюць яднанню грамадства, удзельнічаюць у фарміраванні менталітэту народа праз захаванне пэўных стэрэатыпаў мыслення і паводзін. Міфалогія — не казкі і не фантастычныя ўяўленні — гэта абагулены вопыт жыццядзейнасці продкаў, адлюстраваны і захаваны праз сістэму вобразаў.

Сучасныя вучоныя-міфолагі звычайна звяртаюць увагу на тое, што міфалогія — народны аналаг навукі, бо яна занатавала найбагацейшыя веды нашых продкаў пра Прыроду. На нашу думку, міф — народная філасофія, філасофія ў вобразах. Гэта важна ведаць усім, хто паглыблена вывучае літаратуру, бо літаратура заўсёды ставіла і вырашала тыя ці іншыя філасофскія праблемы. Аднак найбольш аб’ядноўвае прыгожае пісьменства і міфалогію сам тып мыслення, заснаваны на фантазіі.

Комментарии к книге «Міфалогія і літаратура», Татьяна Ивановна Шамякина

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства