«Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове»

383

Описание

отсутствует



3 страница из 17
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Далей яшчэ будзе гаворка пра сэмантыку асобных словаў ды іх сувязь з навакольным асяродзьдзем.

Мастацки тэкст: “рускі” сьвет у Максіма Гарэцкага

Словазлучэньне “Дзьве душы” ў кантэксьце задуманых разважаньняў навеялася мне, натуральна, ў першую чаргу аднайменнай назваю аповесьці Маскіма Гарэцкага і ягонага ж кароткага апавяданьня “Рускі”.( З другога боку, хацелася б нам таго ці не, у кожным з нас, сучасных беларусаў, жыве частка расейскай душы). У аповесьці маладзіца, якую ўзялі “за мамку” для панскага дзіцёнка, “трохмесячнага першачка Ігналіка (амаль аднадзёньнічка зь ейным сынам Васільком”), асірацелага пасьля разбойнага нападу на ягоных бацькоў, “паноў сярэдняга багацьця” Абдзіраловічаў, падмяняе свайго сыночка на панскага, каб зрабіць яго багатым і шчасьлівым. Для мяне асабіста гэта, акрамя традыцыйнай інтэрпрэтацыі твора, – трагічная спачувальная алегорыя самаадмаўленьня дзеля прывіднага шчасьця, пра што дасьледчыкі мала гавораць.

У апавяданьні “Рускі” жыхар Магілёўскай губерні (“рускі”) у час “імперыялістычнай вайны” як салдат расейскай арміі, у перапынку паміж “кантактнымі” атакамі, сустракае на бульбянішчы “аўстрыяка” (селянін з Заходняй Украіны), які, як і ён, выкалупвае зь зямлі пехацінскай рыдлёвачкай бульбу. Абодва зьлякнуліся, аднак потым супакоіліся, прыселі, выпілі па кроплі аўстрыякавай гарэлкі, пакурылі рускай махоркі ды разышліся. Магілёўскаму селяніну спакваля упоўз у голаў вайсковы маскальскі чарвяк, ён павярнуўся і стрэліў. Цытата: “Калі Рускі падбег і нахіліўся над яго (аўстрыякавай – П.С) чубатаю шапачкаю і даўна падстрыганымі вусамі, дык у цямноце мала чаго ўбачыў, але пачуў, як ён яшчэ дадаў, гаворачы быццам аб нейкім трэцім: “ Што ж цій москаль наробыв... Застанэцца моя жынка і діты...”. ”Рускі” вярнуўся ў сваю роту. І звар’яцеў. Раз-пораз ён кідаецца на зямлю, б’ецца ў канвульсіях і крычыць: “Я рускі, рускі, рускі!”.

Комментарии к книге «Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове», Пётр Викентьевич Садовский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства