«Свята для сэрца»

1995

Описание

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.



1 страница из 73
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
МОЙ МАЛЕНЬКІ СЯБРА!

Цябе пашчасціла жыць у цудоўнай краіне, названай Беларуссю. Брэстчына – яе прыгожая часцінка. Гэта наша зямля, наша малая радзіма – твая і мая.

Ведаеш, на свеце ёсць шмат сумленных і ўдзячных слоў. Яшчэ ёсць багата цёплых ды ветлівых мелодый. Найлепшыя з іх прысвечаны роднай старонцы, якой мы заўсёды дорым самае добрае, самае шчырае. Бо толькі на Радзіме нашаму сэрцу па-сапраўднаму ўтульна, а думкам хораша. Тут усё асаблівае. Калі ўсмешкі – дык шчырыя. Калі крыніцы – дык чыстыя. Калі праца – дык самаадданая.

Нашыя векавыя пушчы шумліва спрачаюцца з вятрамі, а празрыстыя росы звіняць у лугах. Над нашай зямлёю плывуць аблокі, што глядзяцца, бы ў люстэрка, у чароўныя азёры. Часам у нас казка і праўда жывуць побач.

Стагоддзямі берасцейцы змагаліся за сваю зямлю, аднаўляючы яе пасля крывавых ліхалеццяў. Нашыя людзі – працавітыя. Таму і край наш багаты. Ён славуты працаю, шчодрымі палеткамі і шырокімі далонямі хлебаробаў, вясёлымі ды тужлівымі песнямі.

А ці ведаеш, дружа, якая багатая ў нас гісторыя?

Берасцейшчына – асаблівы край. Мы заўсёды стараліся быць першымі. І нешта ў нас атрымоўвалася!

У нас з’явіліся першыя ў краіне друкарня і манетны двор. Самы першы Герой Беларусі быў ураджэнцам Брэста. І першы беларус, што ўзняўся да зор на касмічным караблі, таксама паходзіць з нашых краёў.

Берасцейская зямля падаравала свету шмат знакамітых людзей. Ты пакуль яшчэ маленькі, але, канечне, марыш стаць дарослым. І тады, падобна Адаму Міцкевічу, можа, напішаш непаўторныя вершы. Ці станеш славутым генералам, як Тадэвуш Касцюшка. А можа, будзеш цудоўным мастаком, як Напалеон Орда, альбо здымеш таленавітую кінастужку, як Міхаіл Пташук. Ці выйдзеш на алімпійскі старт і прынясеш сваёй краіне спартыўную перамогу, як гэта зрабіла Юлія Несцярэнка…

Пра некаторых славутых берасцейцаў можна даведацца са старонак кнігі, што ляжыць перад табою. Яна называецца “Свята для сэрца”. Імя для кнігі падказала гісторыя, якая адбылася вельмі даўно.

Некалі па Еўропе ехаў падарожнік. Усё яму было цікава! Пабачыў ён Парыж, Берлін, Варшаву. Шмат дзіўнага ў далёкіх краінах! Але ўвесь час яго, быццам магнітам, некуды цягнула. Не разумеў чалавек, што з ім адбываецца. І толькі калі здалёк паказаліся родныя краявіды, на душы раптам стала лёгка. Падарожнік усё зразумеў, і рука міжволі пацягнулася да паперы.

Комментарии к книге «Свята для сэрца», Анатоль Бензярук

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства