«Населены востраў»

396

Описание

«Населены востраў» (рас. Обитаемый остров, 1967) — фантастычная аповесьць братоў А. і Б. Стругацкіх. Кніга распавядае пра маладога шукальніка прыгодаў зь Зямлі далёкай будучыні Максіма Камэрэра, які выпадкова патрапляе на плянэту Саракш, дзе 20 гадоў таму адбылася сусьветная ядзерная вайна і ўсталяваўся жорсткі антыўтапічны дзяржаўны лад. З-за патрабаваньняў савецкай цэнзуры аўтары былі вымушаныя ўнесьці ў тэкст кнігі шмат істотных зьменаў, таму першая публікацыя сур’ёзна адрозьнівалася ад рукапісу. У 1991 годзе пісьменьнікі выдалі аўтарскі, некрануты цэнзурай варыянт, па якім і рабіўся гэты пераклад. У 2008 годзе выйшла экранізацыя кнігі, пастаўленая расейскім рэжысёрам Фёдарам Бандарчуком.



6 страница из 307
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Ён павярнуўся сьпіной да пажару і пайшоў прэч. Ён хутка ішоў уздоўж ракі; усе вакол было азорана чырвоным сьвятлом; наперадзе мітусіўся, скарачаючыся і выцягваючыся, ягоны цень на траве. Справа пачаўся лес, рэдкі, з пахам гнілі, трава зрабілася мяккай і вільготнай. Дзьве вялікія начныя птушкі з шумам вырваліся з-пад ног і нізка над вадой пацягнулі на той бок. Ён мелькам падумаў, што агонь можа нагнаць яго, і тады давядзецца сыходзіць ўплаў і гэта будзе малапрыемна; але чырвонае сьвятло раптам патухла і згасла зусім, і ён зразумеў, што супрацьпажарныя прылады, у адрозьненьне ад яго, разабраліся ўсё ж такі, што да чаго, і выканалі сваё прызначэньне з уласьцівай ім стараннасьцю. Ён жыва ўявіў сабе закапцелыя аплаўленыя балёны, што недарэчна тырчалі пасярод гарачых абломкаў, выпускалі цяжкія аблокі пірафагу і былі вельмі сабой задаволеныя...

Спакойна, думаў ён. Галоўнае — не пароць гарачку. Час ёсьць. Уласна кажучы, у мяне процьма часу. Яны могуць шукаць мяне да бясконцасьці: карабля няма, і знайсьці мяне немагчыма. А пакуль яны не зразумеюць, што адбылося, пакуль не пераканаюцца канчаткова, пакуль ня будуць цалкам упэўненыя, маме яны нічога не паведамяць... А я ўжо тут што-небудзь прыдумаю.

Ён мінуў невялікую халаднаватую твань, прадзёрся праз хмызьняк і апынуўся на дарозе, на старой патрэсканай бэтоннай дарозе, якая сыходзіла ў лес. Ён падышоў да краю абрыву, ступаючы па бэтонных плітах, і ўбачыў іржавыя, аброслыя ўюном фэрмы, рэшткі нейкага буйнога рашэцістага збудаваньня, напалову пагружаныя ў ваду, а на тым баку — працяг дарогі, ледзь адрозны пад фасфарасцэнтным небам. Па-відаць, тут калісьці быў мост. І па-відаць, гэты мост камусьці перашкаджаў, і яго звалілі ў раку, з-за чаго ён ня стаў ні прыгажэй, ні зручней. Максім сеў на край абрыву і спусьціў ногі. Ён абсьледаваў сябе знутры, пераканаўся, што гарачкі ня порыць, і стаў разважаць.

Комментарии к книге «Населены востраў», Аркадий Натанович Стругацкий

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства