«Смяяцца цi плакаць (на белорусском языке)»

971

Описание



1 страница из 2
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Сяргей Давiдовiч

Смяяцца цi плакаць?

Ох i надакучыла ж Павэлку жыць у чалавеканенавiсным асяроддзi, сярод агрызання i гырканiны. Ступiш крок - зловiш мацюка, яшчэ крок - схопiш лiхтар пад вока.

Непрыкметна ён i сам ашчэрыўся. Падыдзе чалавек прыпалiць цi папытацца чаго, а ўсё Павэлакава нутро - на дыбы, скiвiцы сцiскаюцца, ажно зубы патрэскваюць, як дрэвы на марозе, погляд - нiбы той калючы дрот.

Мiтусяцца людзi, шмат iх вакол, а кожны - сам па сабе, кожны - за сваiм "калючым дротам". Схапiся за сэрца, павалiся - нiхто не падыдзе, не зверне нават увагi...

- Хопiць! - рашуча сказаў сабе Павэлак. - Буду сеяць дабрыню вакол сябе!

Бачыць ён, iдзе насустрач цяжарная жанчына, жывот, як кажуць, ажно на нос лезе. Гэта ж сёння такая рэдкасць - быццам мужыкi перавялiся.

Замiлаваўся Павэлак, сэрца яго размякла, вочы памакрэлi. Падышоў ён да жанчыны i з цеплынёй кажа, паказваючы на яе жывот:

- Няхай Божачка дае шчасце вашаму будучаму дзiцятку! А вам - лёгка разрадзiцца!

Жанчына ад нечаканасцi ажно падскочыла:

- Якому дзiцятку?! Дурань! Паглядзець бы на фiгуру тваёй лярвы - пэўна, калода калодай! Пад'ялдычнiк чортаў!..

Павэлак уцiснуў галаву ў плечы i даўся далей ад гэтага ляманту.

- Во ўлiп! Як гэта я памылiўся?

З падпсаваным настроем пайшоў ён далей памiж мiтуслiвасцю i адгароджанасцю кожнага ад кожнага. Бачыць, наперадзе жанчына нясе дзве сумкi, ды такiя цяжкiя, што ногi ў жанчыны заплятаюцца ў вузел, рукi адрываюцца. Паставiла яна сваю ношу на зямлю, ледзь спiну выпрастала, пот з вачэй не паспявае згортваць - адпачывае.

Шкада зрабiлася Павэлаку бедную жанчыну, зноў размякла яго сэрца. Падскочыў ён да незнаёмкi i - хваць за сумкi:

- Цi ж для вас такi груз, мая вы харошая! Я ж вам падсаблю!

- А для каго гэты груз? Для цябе? Пастаў сумкi, зладзюга! - зараўла жанчына. - Людзi! Дапамажыце!

Iмгненна назбiралася разявак.

Павэлак ад нечаканасцi збялеў, слова вымавiць не можа.

- У мiлiцыю яго!

- Гэта ж трэба - сярод яснага дня! - пачулiся галасы.

- Я ж хацеў толькi памагчы... Я ж пашкадаваў жанчыну... -апраўдваўся Павэлак.

- Пашкадаваў воўк цяля!

- Жывуць вось такiя прайдзiсветы за чужы мазоль!

- Рукi адсекчы трэба! - загуло з усiх бакоў.

Комментарии к книге «Смяяцца цi плакаць (на белорусском языке)», Сергей Давидович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства