«Чацвёрты, самы чароўны»

308

Описание

отсутствует



1 страница из 20
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Чацвёрты, самы чароўны (fb2) - Чацвёрты, самы чароўны [calibre 2.53.0] 81K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Екатерина Александровна Медведева

Кацярына МЯДЗВЕДЗЕВА

ЧАЦВЁРТЫ, САМЫ ЧАРОЎНЫ

Мядункі не жадалі распускацца. «Пчолы зноў забяруць наш пылок», — нылі яны і ўпарта сціскалі пялёсткі. «У нас яшчэ не паспелі тычынкі», — бубнілі званкі і дэпрэсіўна гойдаліся на крывенькіх валасатых сцяблінках. Мак-самасейка і зусім адмовіўся размаўляць, адвярнуў бутоны і прыхаваў іх лісцікамі. Ільвіная зяпа пазяхала, не перастаючы, сон-трава бессаромна храпла, а світанак няўмольна набліжаўся.

Раставалі зоркі, ружавела неба, і вось ужо прычуліся крокі Лесніка. «Гэта што яшчэ за агіднасць?! Чаму паляна не гатовая да прыёмкі?! » — раздаўся яго грозны гулкі голас, ад якога кветкі распласталіся па зямлі, у жаху пакрыўшыся не ўласцівымі ім пухіркамі.

Лілле расплюшчыла вочы. Ну і ну... прысніцца ж...

Пацягваючыся і пазяхаючы, яна паплялася ў гасціную. Там каля стала клапатаў Нікчэмка. Расстаўляў кубкі, папраўляў абрус. Яго рука была перавязаная анучынай. І дзе ўжо паспеў парэзацца?

— Добрай раніцы! З днём нараджэння! — выклікнуў ён.

— Ці добрая раніца? — прамармытала Лілле, яшчэ пад уражаннем ад сну. — Што пірог?

— Дык вось жа! — Нікчэмка кінуўся ў кухню. Не чакаючы, пакуль ёй прад'явяць пірог, Лілле выйшла на ганак, зажмурылася ад паўдзённага сонца. Так, заспалася яна. Ну нічога, раз на год — можна.

Лес, а ці памятаеш ты, што сёння ў тваёй кветачніцы дзень нараджэння? Вядома, тэрыторыя Лілле распасціраецца ўсяго толькі ад узлеску да Мядовай прасекі, не так і многа, — але ж не так і мала! Адных канюшынавых палянак больш за сто. А зараснік чабару? А стрэлкаліст каля раўчука? А капрызныя дзікія ружы, што не жадаюць распускацца ў тэрмін? І гэта ў першай дэкадзе чэрвеня, калі трэба паспець з квітненнем ліпавых дрэў на ўзлеску, бо да іх прыляцяць пчолы. Добра, што грэчкавае поле за прасекай — ужо не яе клопат, інакш яна б звалілася з ног ад стомы.

Сёння ў Лілле вольны дзень. Дзень нараджэння. Госці, падарункі, застолле і іншыя прыемныя рэчы, якіх часам заслугоўвае нават самы заняты чараўнік. Сёння яна магла заплюшчыць вочы, заткнуць вушы і спакойна сядзець дома, — але па звычцы агледзелася і прыслухалася. Пра што балбочуць кветкі гэтай раніцай?

Маленькая белая кускута ўпарта караскалася па бярвёнах сцяны Ліллінай хаткі. Рамонкі, што раслі непадалёк, пакрыўджана назіралі за яе стараннямі і шапталіся:

Комментарии к книге «Чацвёрты, самы чароўны», Екатерина Александровна Медведева

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!