Калі непрыемнасці пачынаюцца з раніцы — значыць, гэта будуць вялікія непрыемнасці.
Палова на сёмую. Гарадок пусты. Я іду па праезнай частцы, бо на гэтай вуліцы, якая сцелецца ўздоўж высачэзнай сцяны-агароджы калоніі, няма ходніка. Цёмна-шэрая, амаль чорная ад вільгаці стужка асфальту бяжыць уніз, да скрыжавання. Там цяпер міргае жоўтым святлафор. Ад святлафора прайсці паўсотні крокаў — і вось ён, светла-шэры будынак пракуратуры. А далей шаша перакульваецца цераз скрыжаванне і пачынае ўздымацца ўверх, зноў нырцуе ўніз і ўпіраецца ў сучасны будынак царквы з чорнымі купаламі.
Заўсёдны бомж ля трох смеццевых кантэйнераў педантычна перабірае іх змесціва. Яго я бачу шгораз толькі са спіны, ён ніколі не паварочваецца на мае крокі. Робіць сваю справу бязгучна, наваг шкляныя бугэлькі дасгае і пакуе ў свае горбы без адзінага дзінькання. На бамжы добра зношаныя, але чысгыя джынсы, велікавагыя. Чырвоныя красоўкі на нагах, моладзевыя. Шэрая куртка з капюшонам, які цяпер насунуты на галаву. Куртка, відаць, падабаецца бамжу, бо яна адна засгаецца на ім вось ужо колькі месяцаў, ад зімовых халадоў. Штаны і абутак ён мяняе, як зносяцца ці забрудзяцца. Бомж не зважае на людзей, а для мяне ён стаўся прадметам вуліцы, бы нейкі дадатковы антураж да кантэйнернай смеццевай пляцоўкі.
Вартавы на вышцы ў куце агароджы, высока над зямлёй, стаіць у драўляным акенцы, плечуком і галавой прыціснуўшыся да вушака. Расплюшчвае вочы на мае крокі, глядзіць лянотна і абыякава і зноў заплюшчвае іх — яму хочацца спаць… Проста над вакенцам будкі ашчэрылася вастрыямі спіраль калючага дроту, якая мацуецца над высокай агароджай, і я зноў думаю пра тое, што калі з той вышкі глянуць удалеч праз сярэдзіну спіралі, бы праз трубу, дык пабачыш якраз вялікі чорны купал царквы з жоўтым крыжам. Але ж не будзеш прасіць вартавога, каб зірнуў і праверыў…
Гэты вартавы і тое, што я іду па правай частцы дарогі да пракуратуры, адно і пераконваюць: прайшло больш за дванаццаць гадзінаў. І хоць цяпер гэтак жа хмурна і шэра, як было надвячоркам, гэтак жа бязлюдна і мярцвяна ціха, учарашні вартавы на вышцы быў не сонным, а я ішоў у другім напрамку. Значыць, цяпер не ўчора, а сёння…
Комментарии к книге «Ноч Цмока», Валерий Николаевич Гапеев
Всего 0 комментариев