«Няхай жыве горад шчасця!»

138

Описание

отсутствует



1 страница из 17
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Няхай жыве горад шчасця! (fb2) - Няхай жыве горад шчасця! [calibre 2.53.0] 64K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Виктор Кузьмич Чаропко (Витовт)

Вітаўт Чаропка

НЯХАЙ ЖЫВЕ ГОРАД ШЧАСЦЯ!

Фантастычнае апавяданне

— Зноў сыходзіш. Штодня адна ды адна. Замураваў у гэтых мурах — голасу чалавечага не пачуеш,—яна кажа, а вусны яе дрыжаць, у яе вачах я бачу надзею, надзею, што я паслухаюся яе і хоць сёння нікуды не пайду.

Тое, што я адчуваю да матулі ў гэты момант, пэўна, раней называлася шкадоба. Цяпер гэта прынята называць слязлівым сентыменталізмам або перажыткам змрочных часоў.

Яна стаіць у вітальні. Наўмысна прытупала са свайго пакоя да дзвярэй, каб неяк спыніць мяне. Схудалай рукой абапіраецца на сцяну. Да ейных ног туліцца пярэсценькі каток і паглядае вялікімі шэрымі вачыма на мяне, нібы і ён не хоча, каб я адыходзіў. Не, відаць, і сапраўды гэтае пачуццё ра­ней называлася шкадобай. Мне нялёгка адчыніць дзверы і выйсці з кватэры. Мне шкада матулю. Мілая мая, колькі горкіх хвілін прынёс я табе. Ве­даю, што ты маркотна пазіраеш у шэрае вакенца, згадваеш сваю маладосць і плачаш. Ведаю, што адзінае суцяшэнне ў тваёй адзіноце — пярзсценькі ка­ток, якога я падабраў ля дому. Ты нязлосна пакрыкваеш на яго, калі ён разыдзецца і віхорам носіцца па пакоях. А калі скокне табе на калені і засне, накрыеш паедзенай моллю пуховай хустай і гладзіш яго і чакаеш, чакаеш мяне. I я не пайшоў бы зараз з дому, але...

— Застанься, — зноў нясмела просіць яна.

— Не магу, матуля, не магу, — я хачу падысці да яе, абняць i пацалаваць, супакоіць яе, але саромлюся. Я ніколі ў жыцці не рабіў гэтага. Няма нічога больш абразлівага для мужчыны, чым сентыменталізм да жанчыны, у тым ліку да маці. Мужчына павінен быць мужчынам — так сцвярджае дэпартамент маралі. I я стрымліваю сябе.

— Навошта табе гэта?

— Трэба, матуля, трэба, — адказваю я і паспешліва выходжу з кватэры.

Комментарии к книге «Няхай жыве горад шчасця!», Виктор Кузьмич Чаропко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства