«Напісанае застаецца»

572

Описание

Гістарычная драма «Напісанае застаецца» — палемічны твор з прыкметамі п’есы-дыскусіі. П’еса прысвечана беларускаму першадрукару, вучонаму, асветніку і культурнаму дзеячу, перакладчыку і пісьменніку эпохі Адраджэння Францыску Скарыне.



1 страница из 51
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Напісанае застаецца (fb2) - Напісанае застаецца 285K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Александр Леонтьевич ПетрашкевичАлесь ПетрашкевічНапісанае застаецца Гістарычная драма Дзейныя асобы

Францыск Скарына.

Мікола Гусоўскі.

Максім Грэк.

Мікалай Капернік.

Томас Мюнцэр.

Юрый Адвернік.

Маргарыта.

Пётр Мсціславец.

Марцін Лютэр.

Мануэла.

Эльза.

Нунцый.

Інквізітар.

Кваліфікатар.

Біскуп.

Сенатар.

Пісар.

Кат.

Iахім, ён жа Джавані, Iаан, Iсаак, Ахмет.

Члены святога судзілішча.

Стражнікі інквізіцыі.

Юнакі пры шпагах.

Дзея першая I

Пакой вучонага-багаслова. Марцін Лютэр рэпеціруе прамову.

Лютэр (да ўяўнага натоўпу). Здраднікі, вераадступнікі, мяцежнікі, забойцы, рабаўнікі, багахульнікі! Ніводнага д’ябла не засталося ў апраметнай, усе ўсяліліся ў мужыкоў. А таму не час спаць. Час літасці прайшоў. Настаў час мяча і гневу! Іх трэба забіваць, як шалёных сабак!

Уваходзіць маладая манашка.

(Незадаволена.) Ну, што табе, Эльза?

Эльза (нясмела наблізілася да Лютэра). Да вас той самы Іахім, каторы Джавані. (Прытулілася да Лютэра.)

Лютэр (пацалаваўшы Эльзу). Упусці. А як выйдзе, прыходзь…

Эльза выходзіць. Лютэр праводзіць яе ласкавым позіркам. Уваходзіць Iахім у вопратцы манаха, твар пад капюшонам.

(Сурова.) З чым?!

Іахім (адкідае капюшон, з усмешкай). З даносам, пан Лютэр.

Лютэр. Ведаю, што з даносам. На каго?..

Іахім. На Францыска, сына Скарыніна, у навуках вызваленых і лекарстве доктара…

Лютэр (недаверліва). Жартуеш?!

Iахім. Каб я быў жыў!

Лютэр. Хапіў ты высока, ды Прага далёка.

Iахім. Навошта Прага, ваша светласць? Ён тут, у Вітэнбергу, уласнай персонай у маёй карчме.

Лютэр (не верыць сваім вушам). Ты нешта пераблытаў!

Комментарии к книге «Напісанае застаецца», Александр Леонтьевич Петрашкевич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства