«Рома едзе. Кніга 1»

898

Описание

Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам. “Так шмат засталося ззаду, што я ўжо не магу згадаць, кім быў той чалавек, які сямсот дзён таму выйшаў з дому. Але ёсць гэтая кніга, праз якую я магу выйсці да пачатку, — піша Раман, прэзентуючы кнігу ў сацыяльных сетках. — Калі ты калі-небудзь набудзеш яе ў краме, то прашу, найперш закрэслі імя аўтара — яно не азначае роўна нічога. Няхай гэта гісторыя будзе тваёй”.



1 страница из 82
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Рома едзе. Кніга 1 (fb2) - Рома едзе. Кніга 1 625K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Роман Свечников Рома СвечнікаўРОМА ЕДЗЕ! Кніга 1 Прадмова

1 ліпеня 2012 года дваццацігадовы беларускі хлопец Рома Свечнікаў кінуў вучобу ва ўніверсітэце, развітаўся з сям’ёй, сябрамі і ўтульным пакоем у менскім чатырохпавярховіку ды выправіўся ў бестэрміновае кругасветнае падарожжа. З сабой ён узяў заплечнік з рэчамі першай неабходнасці, люстраны фотаапарат, маленькі лэптоп і нешта каля двухсот даляраў наяўнымі.

За два тыдні да гэтага мы сустрэліся з Ромам у нейкай заляпанай кафэсе, дзе ён натхнёна абмаляваў свае планы і прапанаваў рабіць для часопісамультымедыйныя дарожныя нататкі з кароткімі відосамі, серыямі фатаграфій і аўдыяўключэннямі з тых кропак планеты, куды завядзе яго Дарога. Так пачаўся праект «Рома едзе», які зрабіўся для мяне і, спадзяюся, для шматлікіх нашых чытачоў наймагутнейшай крыніцай натхнення, займальнай дакументацыяй прасторы і часу, якія імкліва змяняюцца, а таксама прыкладам таго, як шмат можна знайсці ў сабе і ў тым, што навокал нас.

Рома сарваўся з ланцуга, і ў першыя месяцы я адчуваў, як ад ягонай смеласці, куражу, намагнічанасці і вельмі дакладнага пачуцця прыгожага мяне проста мажа па сценах. Наша сяброўства і праца цалкам перамясціліся ў віртуальную прастору, а ўсведамленне таго, што ўвесь гэты дзікі замес адбываецца з Ромам у рэальнасці, прыносіла мне з кожным днём усё больш эфектныя і вострыя эмоцыі. Рома слаў мне тэксты, злепленыя на каленцы пад цёплым грузінскім дажджом, і відосы, змантаваныя прамерзлымі рукамі ў закінутым на край цывілізацыі алтайскім пасёлку. Усе гэтыя дэталі я адчуваў непасрэдна праз матэрыял ды імкнуўся ставіцца да іх з максімальнай пяшчотай, на якую здольны рэдактар. Я адчуваў: для Ромы, для мяне і для чытача вельмі важна, што праект ствараецца тут і цяпер, дакладней – там і цяпер.

Атрымліваючы кавалкі тэксту з разнастайных Viber’аў, WhatsApp’аў і GoogleDrive’аў, я ўсяго толькі спрабаваў скруціць незаўважнымі шрубкамі ўсе гэтыя фрагменты пазла, пакінуць тую спрадвечнасць літар і словаў, дзікунства стылю і апавядання, якія свісталі з усіх фортачак зыходнага матэрыялу. Мне хацелася, каб чытач ад главы да главы адчуваў, як змяняецца герой, як сталеюць яго стыль і рытм, як узрастае складанасць пастаўленых задач, змяняецца светаадчуванне, грубее і гартуецца характар, разбураюцца старыя ўяўленні пра свабоду, грамадства, любоў і адзіноту.

Комментарии к книге «Рома едзе. Кніга 1», Роман Свечников

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства