Серыя 1. Мастацкая літаратура
БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР
Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Заснавана ў 1996 годзе
Укладанне, прадмова, каментар Аляксандра Фядуты
Выдавецтва выказвае шчырую падзяку родным і блізкім Аляксея Карпюка за важкі ўклад у выданне гэтай кнігі.
© Карпюк А., 2007
Выбраныя творы / Аляксей Карпюк; Уклад., прадм., камент А. Фядута. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — 600 с. [8] с: іл. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура).
© OCR: Камунікат.org, 2011 год
© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011 год
У ЗМАГАННІ ЗА ПРАЎДУЗа значнымі пісьменнікамі ў чытацкай свядомасці замацоўваецца слава «песняроў роднага краю». Кожны чытач пацвердзіць, што месца дзеяння раманаў Міхаіла Шолахава — родная станіца Вёшанская, што колькі б ні апісваў Іван Тургенеў рускую вёску — усё роўна выходзіў на Спаскае-Лутавінава і ваколіцы; нарэшце, зразумела, які яскравы матэрыял далі Палтаўшчына маладому Мікалаю Гогалю, а Стаўбцоўшчына — Якубу Коласу. Не варта гаварыць пра сусветна вядомых пісьменнікаў-«рэгіяналаў» — прыкладам, пра шатландцаў Роберта Бёрнса і Вальтара Скота ці пра жыхара Праванса Альфонса Дадэ.
Асаблівы выпадак — Уільям Фолкнэр. Ён прыдумаў свой рэгіён, падобны і непадобны адначасова на яго радзіму, але ў любым выпад-ку абсалютна пазнавальны. Ёкнапатофа Фолкнэра — гэта маленькі амерыканскі гарадок, які адсутнічае на геаграфічных картах, але існуе на старонках фолкнараўскіх кніг — са сваёй тапаграфіяй, са сваімі вуліцамі і дамамі ды іх насельнікамі.
Аляксею Карпюку не трэба было нічога выдумляць. Большую частку свайго жыцця ён пражыў у Гародні, сталіцы Заходняй Беларусі, і пераўтварыў гэты горад у сваю Ёкнапатофу — цэнтр сваёй літаратурнай карты. I калі чытаеш яго кнігі, адчуваеш сябе экскурсантам, якога вядзе па Гародні разумны і ўважлівы гаспадар гэтай зямлі, які ведае ўсё і ўсіх навакол.
Комментарии к книге «Выбраныя творы», Алексей Никифорович Карпюк
Всего 0 комментариев