«Беларускiя народныя казкi»

455

Описание

отсутствует



1 страница из 59
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Беларускiя народныя казкi (fb2) - Беларускiя народныя казкi 256K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Автор Неизвестен -- Народные сказкиБЕЛАРУСКIЯ НАРОДНЫЯ КАЗКI КАТОК ЗЬ ПЕЎНIКАМ ДЫ ЛIСКА

Жылi-былi каток i пеўнiк. Збудавалi яны хатку пры лесе.

Кажа раз каток пеўнiку:

— Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачынiся й нiкога ня пускай у хатку. — I пайшоў.

Ажно прыбягае лiска пад акенца ды просiць:

— Пеўнiк, пеўнiк, адчынi! Памяла мне пазыч. Прыехалi госьцi з Замосьця, няма чым печ вымесьцi, пiрагi пячы.

А пеўнiк на гэта:

— Зводзiш ты мяне, зводзiш, — ты мяне абманеш. — Не адчыню я хаткi й табе нiчога ня дам.

— Ах, якi-ж ты злосны! — кажа лiска.

— А я не маню, каб я жыла. Ну, калi ня верыш, дык падай мне памяло праз аконца, галубок!

Адчынiў пеўнiк акенца i дае ёй памяло, а лiска не за памяло, а за яго ды наўцекi.

Стаў пеўнiк галасiць:

Коцiку-брацiку,Мяне лiска схапiла,Зубамi крыльцы шчамiла,Ды нясе мяне ў цёмныя лясы,За высокiя горы,У глыбокiя норы!Ратуй мяне!

Шкада стала коцiку пеўнiка. Ён, як мага ў пагоню пагнаўся. Лiсiцу дагнаў, за валасы надраў, пеўнiка адабраў.

— Ну — кажа пеўнiку: — глядзi-ж больш нiкому не адчыняй хаткi. Бо цяпер пайду далей, за горы.

I ў другi раз прыбягае лiска.

— Пеўнiк, пеўнiк, адчынi! Пазыч мне лапату, прыехалi госьцi з Замосьця, няма чым пiрагi ў печ садзiць.

— Не, — кажа пеўнiк, — не адчыню, бо ты мяне зрадзiш.

— Не, не, пеўнiчку, далiбо не абману.

Дык пеўнiк, як добры дурань, адчынiў дзьверы i дае лапату, а лiска за пеўнiчка i ў ногi.

Яшчэ мацней стаў крычаць пеўнiк:

Коцiку-брацiку,Мяне лiска схапiла,Зубамi крыльцы шчамiла,Ды нясе мяне ў цёмныя лясы,За высокiя горы,У глыбокiя норы!Ратуй мяне!

Чуць толькi пачуў коцiк пеўнiкаў крык. Бегчы ды бегчы, бегчы ды бегчы насiлу дагнаў лiску зь пеўнiкам. Калi-ж узлаваўся каток, як стаў лiсiцу за патылiцу драць! Пусьцiла лiсiца пеўнiка ды ходу.

Прывёў коцiк пеўнiка дахаты.

Назаўтра йзноў кажа яму:

— Сяньня я пайду яшчэ далей. А ты-ж глядзi, не ашукайся. Бо калi йзноў паслухаеш лiскi, дык яна цябе зьесьць.

Лiска пад акном пiльнавала. Як толькi каток адыйшоўся, яна йзноў пад аконца прыбегла.

— Пеўнiк, пеўнiк, адчынi! Ехалi баяры, рассыпалi проса, няма каму пазьбiраць! Iдзi памажы.

— Хлусiш. Ты йзноў хочаш мяне ашукаць, — кажа пеўнiк.

А лiска хiтра сьмяецца ды кажа:

Комментарии к книге «Беларускiя народныя казкi», Автор Неизвестен -- Народные сказки

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства