«Казкi (на белорусском языке)»

6469

Описание



1 страница из 57
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Графiня дэ Сэгюр

КАЗКI

ЗАЧАРАВАНАЯ ХАТКА

Глава 1

Хатка

Жыў сабе адзiн чалавек, на прозвiшча Прудан, што значыць Асцярожны. Быў ён удавец i жыў адзiн са сваёю дачкой, якую клiкалi Разалi.

Чалавек ён быў багаты, у яго быў вялiкi дом, а вакол дома цудоўны сад, дзе Разалi магла гуляць, колькi хацела.

Бацька выхоўваў дачку з ласкаю i любоўю, але вучыў заўжды i ва ўсiм яго слухацца. Ён забараняў Разалi задаваць недарэчныя пытаннi цi прасiць, каб ён расказаў пра тое, што, на яго думку, не павiнна яе цiкавiць. Праз вялiкi клопат i добры догляд яму ўдалося амаль цалкам пазбавiць дачку такой, на жаль, частай заганы, як залiшняя цiкаўнасць.

Разалi нiколi не выходзiла з сада, абнесенага высокiм мурам, i нiкога, апроч свайго бацькi, нiколi не бачыла. Слуг у iх у доме не было, але ўсё тут рабiлася нiбыта само сабой. Таму ў Разалi заўжды было ўсё, што ёй было трэба: i адзенне, i кнiжкi, i прылады ды нiткi на вышыванне, i цацкi. Бацька выхоўваў яе сам, i Разалi (хоць ёй было ўжо амаль пятнаццаць гадоў) зусiм не сумавала i не думала нават, што магла б жыць iначай, сярод iншых людзей.

У глыбiнi сада стаяла хатка - зусiм без вокнаў i толькi з аднымi маленькiмi дзвярыма, якiя заўсёды былi зачыненыя. Кожны дзень Разалiн бацька туды заходзiў, але ключык заўсёды насiў з сабой. Разалi думала, што гэта, напэўна, клець, у якой складзеныя садовыя прылады, i ў яе нiколi не ўзнiкала жадання спытаць пра хатку ў бацькi. Але аднойчы яна шукала лейку, каб палiць свае кветкi, i папрасiла бацьку:

- Бацька, дайце мне, калi ласка, ключык ад хаткi ў садзе.

- Навошта табе гэты ключык, Разалi? - занепакоiўся бацька.

- Мне патрэбная лейка. Я думала, яна ў гэтай хатцы.

- Не, Разалi, лейкi ў той хатцы няма.

Калi бацька казаў гэтыя словы, голас у яго быў такi насцярожаны, што Разалi зiрнула на яго i здзiўлена ўбачыла, што ён увесь збялеў i на лбе ў яго выступiлi кропелькi поту.

- Што з вамi, бацька? - спалохалася Разалi.

- Нiчога, мiлая мая дачушка, нiчога.

- Вас так узрушыла мая просьба даць мне гэты ключык? Што ж такога страшнага ў гэтай хатцы?

- Разалi, - сказаў бацька, - ты сама не ведаеш, пра што пытаешся. Iдзi лепш пашукай сваю лейку ў шклярнiцы.

- Але, бацька, што ўсё ж такое ў той хатцы?

- Нiчога, што можа зацiкавiць цябе, Разалi.

- Але чаму тады вы ходзiце туды кожны дзень i нiколi не дазваляеце мне пайсцi разам з вамi?

Комментарии к книге «Казкi (на белорусском языке)», София де Сегюр

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства