«Гальштук Вудра Вiльсана (на белорусском языке)»

1936

Описание



3 страница из 16
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Дык вось, аднойчы лiстападаўскiм вечарам Клайв схаваўся ў ценю, якога ў музеi было дастаткова, i пачаў слухаць, пра што гавораць трое служачых, рыхтуючыся iсцi дадому. Жанчына - iмя якой было Мiлдрэд - затрымлiвалася, каб забраць скрынку з грашыма ад Фрэда - таго, што прадаваў бiлеты, - палiчыць iх i пакласцi недзе ў пакоi для пераапранання. Грошы Клайва не цiкавiлi. Яму карцела прабыць тут ноч, а потым гэтым пахвалiцца.

- Дабранач, Мiлдрэд, да заўтра, - сказаў адзiн мужчына.

- Больш нiчога не трэба зрабiць? А то я пайду ўжо, - адгукнулася Мiлдрэд. - Ну, i стамiлася ж я! Але ўсё-такi пагляджу сёння вечарам па тэлевiзары "Чалавека-д'ябла".

- "Чалавека-д'ябла"? - безуважна перапытаў другi мужчына.

Вiдаць, бiлецёр Фрэд пайшоў ужо са сваёй будкi ля ўвахода, аддаўшы скрынку з грашыма, акрамя таго, Клайв успомнiў, што аднойчы бачыў, як той зачынiў дзверы, патушыў рэкламныя агнi выключальнiкам за параднымi дзвярамi, замкнуў iх на ключ i закрыў на засаўку.

Клайв стаяў у нiшы побач з жалезнымi шыбенiцамi.

Пачуўшы, як грукнулi дзверы чорнага хода, як iх замкнулi на ключ, ён перачакаў якую хвiлiну, цешачыся цiшынёй, адзiноцтвам i таямнiчасцю, потым ужо рызыкнуў вылезцi з свайго сховiшча. Спачатку ён падышоў на дыбачках да пакоя, дзе служачыя вешалi сваё верхняе адзенне, бо ён нiколi там не быў. Ён прынёс з сабой запалкi, а таксама цыгарэты, хоць палiць у музеi забаранялася, пра гэта папярэджвалi надпiсы, якiх было некалькi, i з дапамогай запалкi знайшоў выключальнiк. У пакоi стаяў стары стол, чатыры металiчныя шафы, бляшанае вядзерца пад смецце, стойка пад парасоны i некалькi кнiжак у шафе ля некалi павапнаванай, а цяпер пацямнелай ад бруду сцяны. Клайв выцягнуў шуфляду стала i знайшоў там даволi выцертую па баках драўляную скрыначку, якую аднойчы бiлецёр нёс у яго на вачах праз уваходныя дзверы. Скрынка была замкнёная. Ён мог бы адразу ж пайсцi з музея, прыхапiўшы скрынку, але падумаў, што грошы яго не хвалююць, i ў думках адзначыў, што гэта даволi прыстойна з яго боку. Ён правёў па скрыначцы тыльным бокам рукi, не забыў i пра нiз, за якi браўся кончыкамi пальцаў. Хiба не варта смеху, падумаў ён, сцiраць адбiткi пальцаў з рэчы, якую не збiраешся красцi.

Комментарии к книге «Гальштук Вудра Вiльсана (на белорусском языке)», Патриция Хайсмит

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства