АНДРУСЬ ГОРВАТ
РАДЗІВА «ПРУДОК»
Усе правы абаронены. Ніякая частка гэтага выдання не падлягае адлюстраванню, капіяванню, захаванню ў базах дадзеных альбо пошукавых сістэмах, распаўсюджванню любымі магчымымі сродкамі і спосабамі без папярэдняга пісьмовага дазволу праваўладальніка.
Рэдактар Наталля Русецкая
Карэктар Ірына Купцэвіч
Мастак Ніка Сандрас
Фота Арцём Багаслаўскі, Кацярына Гусева, Андрусь Горват, Яніна Мяцельская, Вольга Бяляева
Горват, А.
Радзіва «Прудок» / Андрусь Горват. — Мінск : Медысонт, 2017. — (Серыя «Электронная кнігарня»). — Электрон. тэкст. дан. (колькасць 3,86 Мб). — Лічбавае электрон. выд. — Загал. з тытул. экрана.
ISBN 978-985-7136-44-5
Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі — чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветай. Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёй да роднай мойнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.
© Андрусь Горват, 2017
© Афармленне. ІП Янушкевіч А.М., 2017
© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2017
Раздзел 1 МЕМУАРЫ ДВОРНІКА2013 год
Лістапад
***
Хачу быць дворнікам.
***
Ноччу сасніў Ганну Чарнушку з «Людзей на балоце». У сне мы цалаваліся, і Ганна нават паказала мне калена.
Калена Чарнушкі — от сапраўдны беларускі эратычны сон.
***
Ганна пайшла за багацея Яўхіма, а я хадзіў на суразмоўе ў гандлёвы цэнтр «Карона». І такое адчуванне, што я прасіўся да іх не дворнікам, а дырэктарам мяснога аддзела.
— Мы вам перезвоним, — кажуць.
Ага, так я і паверыў. Убачылі дыплом журналіста і спужаліся.
***
Дворнік Купалаўскага тэатра зарабляе два мільёны. Дворнік Галоўпаштамта — два з паловай. Дворнік камерцыйнай установы — тры. Дворнік гандлёвага цэнтра «Карона» — чатыры.
Комментарии к книге «Радзіва «Прудок»», Андрусь Горват
Всего 0 комментариев