«Проста фантастыка»

323

Описание

У зборнік «Проста фантастыка» уключаны апавяданні, напісаныя Уладзімірам Садоўскім у перыяд 2008-2018 гадоў. Скразная тэма зборніка — фантастыка ва ўсіх яе праявах: ад касмічных палётаў да альтэрнатыўных сусветаў. Нон-фікшну тут не месца! Тэксты падаюцца ў аўтарскай рэдакцыі. В сборник «Просто фантастика» включен рассказы, написанные Владимиром Садовским в период 2008-2018 годов. Сквозная тема сборника - фантастика во всех ее проявлениях: от космических полетов к альтернативным вселенных. Нон-фикшн здесь не место! Тексты подаются в авторской редакции.



1 страница из 67
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Проста фантастыка (fb2) - Проста фантастыка 338K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Артурович Садовский

Уладзімір Садоўскі

Проста фантастыка

Усе правы абаронены. Ніякая частка гэтага выдання не падлягае адлюстраванню, капіяванню, захаванню ў базах дадзеных альбо пошукавых сістэмах, распаўсюджванню любымі магчымымі сродкамі і спосабамі без папярэдняга пісьмовага дазволу праваўладальніка.

Электронная кніга падрыхтавана па выданні:

Садоўскі, Ул.

Тэксты падаюцца ў аўтарскай рэдакцыі.

© Садоўскі, Ул., 2018

© Афармленне і распаўсюджванне e-book.

ТАА «Электронная кнігарня», 2018

Залежнасць

— Ці дзейнічае ваша праграма на людзей згубна? Ці можа чалавек наогул памерці падчас сеансу? Хіба тое, што дзеецца з чалавекам у віртуальнасці, не адлюстроўваецца на яго арганізме ў рэальным свеце, як гэта любяць паказваць у фантастычных фільмах?

— На ўсе пытанні адзіны адказ: безумоўна, не! У вас састарэлае ўяўленне аб віртуальнай рэальнасці. У працэсе ўспрымання віртуальнасці ўдзельнічае толькі мозг. Інфармацыя падаецца толькі на зоны мозгу, якія ўспрымаюць пачуцці, абмінаючы зоны, што перадаюць гэтыя пачуцці на цела. Так што нават калі чалавек атрымлівае калецтва ў віртуальнасці, то ў рэальнасці яго арганізм застаецца непашкоджаным. Тое ж самае можна сказаць і пра смерць. Ды і наогул за бяспеку можаце не турбавацца. У нашым мінскім філіяле выкарыстоўваецца самае найноўшае абсталяванне, такое ж, як у Амерыцы ці Кітаі. І да таго ж для ўваходу ў нашу віртуальнасць не трэба свідраваць дзірку на патыліцы.

— Ха, я зразумеў ваш жарт пра дзірку у галаве. «Матрыца», я памятаю такі фільм. Сябры, нагадваю, што перада мной сядзіць дырэктар мінскага прадстаўніцтва фірмы «Watch», вядучага распрацоўніка і распаўсюдніка віртуальных атракцыёнаў.

Сяргей, пазяхаючы, увайшоў на кухню і кінуў позірк на экран тэлевізара, убудаванага ў сцяну над сталом. У эфіры ішла перадача «Добрай раніцы, Мінск». На экране малады вядучы пра нешта распытваў бізнэсоўца ў стылёвым гарнітуры.

Сяргей паставіў пакет з ежай у мікрахвалёўку і міжволі прыслухаўся да іх размовы:

— Зараз навінкай сезону і сусветным хітом з’яўляецца праграма віртуальнай смерці, распрацаваная вашай кампаніяй. Раскажыце, калі ласка, пра яе падрабязней.

Комментарии к книге «Проста фантастыка», Владимир Артурович Садовский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства