«Сукенка»

322

Описание

отсутствует



1 страница из 30
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Сукенка (fb2) - Сукенка 124K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Зараслава Каминская

ЗАРАСЛАВА КАМІНСКАЯ

СЭКАНД

АПОВЕСЦЬ

Гэтую сустрэчу пачнём з двярэй.

Дзверы белыя. Дзве створкі. Дзве круглыя ручкі. Вазьміце за адну ручку (у далоні — нібы халодная абабраная бульбіна), за другую (другая бульбіна), расчыняем і — о, дык гэта шафа! Хм.

— Не ведаю, што апрануць.

Швэдры, швэдры, швэдры; байкі, світшоты, цішоткі, джынсы; яшчэ блакітны выцягнуты швэдар; нешта скамечанае, зялёнае і бліскучае ляжыць каля сценкі; чырвоная куртка.

— Абрыдла ўсё гэта. І гэта. А блакітны ўвогуле час выкінуць.

Але з іншага боку, каб пазнаёміцца з новым чалавекам, няма нічога лепшага за тое, каб зазірнуць да яго ў шафу.

— І якая ўвогуле розніца, што апранаць.

Тым больш, што ў душу зазірнуць цяжэй. Пасуньцеся, каб не замінаць, — вы ж бачыце, дзяўчына выбірае вопратку.

— Ніхто, мама, даўно на мяне не глядзіць.

А мы паглядзім. Доўгія рудыя валасы, як у русалкі, белы твар, а вочы — грэцкі мёд, амаль чорныя. Яшчэ рабацінкі. Далей (ніжэй) глядзець не будзем, бо пакуль дзяўчына стаіць перад шафай у майтках і станіку. Не, не будзем.

— Ты сама ні на каго не глядзіш.

— Так, так, так, ва ўсім вінавата я сама. Для цябе я — красуня, канечне. Але ўсё ў гэтым свеце не такое, якім табе здаецца.

Гаворачы, яна пацягнула з паліцы чорныя джынсы — і ўся джынсавая кіпа абрынулася на падлогу.

Калісьці ў гэтай шафе быў парадак: кожная рэч — на сваім месцы. Роўна-роўна віселі спадніцы-спадніцы, кофтачкі-кофтачкі, сукенкі-сукенкі. Ляжалі шкарпэткі, хаваліся станікі, таіліся майточкі, і нават калготы не скручваліся ў косы. Парадак, заведзены маці.

Больш яго не прытрымліваліся.

— Сапраўды, усё ў тваім свеце такое, якім здаецца табе, дачушка.

Пасля зімы ўвогуле складана было ўціснуцца нават у чорныя джынсы. І гэтая акалічнасць таксама не спрыяла размове.

— Ты думала, што будзе лёгка. Адразу табе ў тэатры і ролі, і грошы. І падарожжы, і ўвесь свет, а не гэтая маленькая кватэра. І муж. Але жыццё ідзе, і нічога гэтага ў цябе няма. Прабач, мая дарагая актрыса, што не падрыхтавала для цябе дэкарацыі.

Комментарии к книге «Сукенка», Зараслава Каминская

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!