«Зямля пад крыламі Фенікса»

361

Описание

“Зямля пад крыламі фэнікса” – удалая спроба стварэння новага нацыянальнага міфа, якая даволі лёгка падпадае пад пэўныя правілы міфатворчасці. Наколькі прыжывецца гэты міф залежыць ад таго, ці гатовы час і грамадства яго прыняць і наколькі гатовыя адрэагаваць на яго. Бо мэтай міфа з’яўляецца не толькі прымусіць паверыць, але і выклікаць супярэчлівасці, даць падставы для разваг. А мы, нібы па лабірынтах Полацкага княства, крочым ўслед за птушкай-феніксам, спадзеючыся, што яна ненадоўга прыхавалася ў палескіх лясах і калі-небудзь распрастае крылы над нашаю зямлёю.



1 страница из 20
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Зямля пад крыламі Фенікса (fb2) - Зямля пад крыламі Фенікса 67K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Александрович БалахоновСяргей БалахонаўЗямля пад крыламі Фенікса

У самы чад кіраваньня ў Грэцыі рэжыму «чорных палкоўнікаў» (1970 г.) археоляг Мікас Тэлемакас у часе раскопак пад г. Касторыя выявіў фрагмэнты рукапісу II ст. да н. э. Пры бліжэйшым азнаямленьні высьветлілася, што гэта ўрыўкі няведамай паэмы, якая паслужыла ўзорам для рымскага паэта Авідыя ў яго «Мэтамарфозах». Першаўзор у пэўных момантах разьмінаўся з клясычным тэкстам. Спаміж гэткіх розьмінаў было і ўдакладненьне легенды пра птушку фэнікс. Калі ў Авідыя рабілася адно цьмяная намінка на асырыйскі радавод гэтай птушкі, то ў грэцкім тэксьце радзіма фэніксаў лякалізуецца зусім у іншых мясьцінах:

«Фэнікс» яго асырыйцы завуць, а ў Нэўрыдзе ваўчынай,Дзе Барыстэн і Нірэя плывуць, называюць «бацянам» (вбфтбх).Любіць ня хлеб ці траву — фіміям ды бярозавік трушчыць,Дык жа паўтысячы год пражыве й не самлее.Прад сконам Віць пачынае гняздо, напаўняючы нардам і мёдам,Каб загарэцца пасьля ў дабрапахах, пасьле й жа зьняцейкуЗ попелу ўзьняцца, паўстаць — Ані лыс! — і зьляцець на радзіму1.

(пераклад Алесі Гарматовіч.)

Арыгінал, так і ня ўведзены ў шырокі навуковы ўжытак, згарэў у машыне разам зь Мікасам Тэлемакасам, якога за апазыцыйныя погляды прыбралі спэцслужбы грэцкіх фашыстоўцаў. Фатакопіі ж знойдзеных ім фрагмэнтаў былі абвешчаны камуністычнаю фальшыўкай. Між тым іншыя гістарычныя росшукі сьведчаць, што археоляг дакапаўся да праўды.

Комментарии к книге «Зямля пад крыламі Фенікса», Сергей Александрович Балахонов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства