«Вятрак – птушка вольная»

369

Описание

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В.Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды. 



1 страница из 186
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Вятрак – птушка вольная (fb2) - Вятрак – птушка вольная 784K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Василь Ткачев Васіль ТкачоўВЯТРАК – ПТУШКА ВОЛЬНАЯ

Падрыхтаванае на падставе: Васіль Ткачоў, Вятрак – птушка вольная. Аповесці. Апавяданні, — Гомель: Палесдрук, 2003. — 282 с.

Рэдактар: Б. Сачанка

Copyright © 2015 by Kamunikat.org

Аповесці СКАЧЫ АД ПЕЧЫ, ЖЭЎЖЫК! Частка першая. НА ПАПЯЛІШЧЫ 1. ВЯСНА-КРАСНА, А НЕШТА СУМНА...

У нашай Гуце немцы доўга не забавіліся – паелі курэй, папілі яйкі, а як толькі пачало грукацець недзе зусім паблізу, павыводзілі з двароў свае фурманкі, выцягнулі іх уздоўж вуліцы, пагергеталі – і пацягнуліся ў той бок, адкуль і прыйшлі. Дзед Грышка здзёр з галавы сваю аблезлую, бы хвост у пляшывага ката, шапку і памахаў ім услед:

– Шуруйце, чэрці акаянныя! Мы не надавалі кухталёў, то ўсёроўна на сваё напорацеся! Быць не можа, каб ліха вас абмінула! Бог ёсць!..

А Петрык шпурлянуў нават камень услед немцам. Камень далёка не заляцеў, але ўсё ж... Хай ведаюць! Петрыку, можа, крыўдна больш чым нам: немцы, не натрамбаваўшы свае вантробы курамі ды яйкамі, з’елі Петрыкаву карову-першацёлку, а ён і адпомсціць не паспеў. Крыўдна.

– Нічога, хлопцы, скора нашы прыйдуць, тады дадуць вам пастраляць, – супакоіў дзед Грышка, папраўляючы на галаве шапку. – Ох, ужо і настраляецеся! А мне дасцё хоць пальнуць ці не, цікава-інцярэсна, га?

– Дадзім, – адмахнуўся Петрык.

– А ты ж, дзед, на вочы слабы, – сказаў я. –Яшчэ ў нас бабахнеш?

– Я, браткі, хоць і сляпы крыху, але нюх добры маю – у каго трэба, у таго пацэлю, – засмяяўся дзед Грышка і перахрысціўся. – Дык не забудзьце ж пазваць мяне, калі страляць будзеце?

Комментарии к книге «Вятрак – птушка вольная», Василь Ткачев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства