«Як пакахаць ружу»

310

Описание

Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў Сяргея Кавалёва прысвечана маладой беларускай паэзіі 80-х гадоў. Многія з паэтаў, пра творчасць якіх ідзе гаворка ў кнізе, выклікалі небеспадстаўную прыхільнасць у крытыкаў і зацікаўленасць у чытачоў: Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Галіна Вулыка, Адам Глобус, Анатоль Сыс і іншыя.



1 страница из 55
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Як пакахаць ружу (fb2) - Як пакахаць ружу (Бібліятэка часопіса Маладосць) 253K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Валерьевич Ковалев Сяргей КавалёўЯК ПАКАХАЦЬ РУЖУ

Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Кавалёў, Як пакахаць ружу. Літаратурна-крытычныя артыкулы пра маладую беларускую паэзію 80-х гадоў, — Мінск: Маладосць, 1989.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

О, гэта няпростая навука — пакахаць Ружу.Перш за ўсё Вы павінны любіць паэзію,гэта значыць — верыць,што жыццё сапраўды вечнае.Вы павінны па кропельцы сабрацьнекалі згубленую наіўнасць,дзякуючы якой шчымліва нерухомелі губыпасля першага пацалунку.Але галоўнае — Вы павінны пераканацца,што ўсе клопаты — драбязаў параўнанні з марай — пакахаць Ружу.У той мары ісціна, роўная мудрасці,якую выпадкова пачулі Вы на Камароўскім рынкуад старога калгасніка,— што ні робіцца,а на сцябліне вырастае толькі адзін колас.Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК ДЗЕСЯЦЬ ГОД ПАЭЗІІ Суб'ектыўныя нататкі відавочцы

Восень 1980 года. — На першым пасля летніх вакацый паседжанні універсітэцкага літаб'яднання «Узлёт» кіраўнік аб'яднання А. А. Лойка задае нам, першакурснікам, нескладанае пытанне: «Якіх вы ведаеце маладых беларускіх паэтаў?» У адказ — насцярожанае маўчанне. Асабіста я ўспамінаю ў гэты час, як пісаў у школе сачыненне пра маладога паэта Рыгора Барадуліна. Можа, назваць яго? Але ж нехта з аднакласнікаў пісаў сачыненне пра маладога паэта Алега Лойку, а ён, як аказалася, — зусім дарослы, прафесар, доктар навук... Нарэшце ўзнімаецца з месца студэнтка трэцяга курса Ала Канапелька i пачынае пералічваць: Алесь Емяльянаў, Мікола Мятліцкі, Хведар Гурыновіч, Кастусь Жук, Алесь Пісарык, Мікола Пракаповіч, Уладзімір Мазго, Алесь Пісьмянкоў... Упершыню чую гэтыя прозвішчы, даведваюся, што некаторыя з паэтаў зусім нядаўна вучыліся на нашым філалагічным факультэце, ды i ўвогуле добрая палова беларускіх пісьменнікаў — выпускнікі Белдзяржуніверсітэта, так званае бязмежнае «філалагічнае пакаленне».

*

1980 г. — Выйшаў першы зборнік Міколы Мятліцкага «Абеліск у жыце» — праграмная кніга тагачаснай маладой паэзіі з усімі яе вартасцямі i недахопамі. Нават сама назва зборніка — сімвалічная i таксама ў нечым праграмная. Можа не падабацца «афіцыйная» тэматыка вершаў, традыцыйная манера выяўлення паэта, але тое, што М. Мятліцкі значна вылучаўся прафесійным узроўнем сярод іншых маладых аўтараў — бясспрэчна.

Комментарии к книге «Як пакахаць ружу», Сергей Валерьевич Ковалев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!