«Партрэт шкла»

527

Описание

Паэзію часта называюць «магічным шклом», праз якое чалавек зусім па-іншаму, чым у будзённым жыцці, бачыць свет. I кожны даследчык вымушаны, па сутнасці, ствараць партрэт шкла. Не адмяжоўваў сябе ад такой задачы i аўтар гэтай кнігі, прысвечанай, у асноўным, сучаснай беларускай паэзіі. Пільная ўвага маладога крытыка да агульнага літаратурнага працэсу абумовіла прысутнасць у кнізе артыкулаў, прысвечаных праблеме выхавання чытача, праблеме суадносін мастацкай літаратуры i крытыкі.



1 страница из 120
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Партрэт шкла (fb2) - Партрэт шкла 515K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Валерьевич Ковалев Сяргей КавалёўПартрэт шкла

Падрыхтаванае на падставе: Кавалёў С. Партрэт шкла: Літ.-крытыч. арт.— Мн.: Маст. літ., 1991.— 189 с.: іл.

Рэдактар М. М. Мятліцкі

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

ЦІ ЁСЦЬ БЯЗГРЭШНЫЯ ПАЭТЫ?

З архіва былога прагматыка

У адным з маладзёжных кафэ Мінска давялося пачуць «камплімент» сучаснай беларускай паэзіі: «Як трапіш у кнігарню — сотні зборнікаў. Адгорнеш які — i хочацца шпульнуць яго, каб не трапляў на вочы». Сказаў гэта кіраўнік «кафэйнага» ансамбля. Ніхто не пярэчыў i не спрачаўся. Стала крыўдна. Удзельнікі ансамбля, зусім маладыя хлопцы, складаюць музыку i словы сваіх песень. I не без поспеху. Але на конкурсах ix папракаюць за слабасць паэтычнага тэксту. А дзе ўзяць моцны? Патрэбен не проста добры верш, а верш на пэўную тэму, для пэўнай аўдыторыі. Калі гадоў дзесяць-дваццаць назад тэкст патрабаваўся для звычайнай, масавай — з пячаткай самадзейнасці — песні, то зараз тэкст пры з'яднанні з музыкай атрымлівае прапіску ў адным з яе стыляў, напрамкаў. Ці шмат знойдзе для сябе ў нашай паэзіі той самы рок, напрыклад?

Дык што ж адказаць на заяву кіраўніка ансамбля? Паказаць на цікавыя здабыткі i дасягненні нашай паэзіі, якіх ён не ведае? Але ж гэтыя здабыткі не ў той галіне, не ў тым напрамку, які патрэбны яму i публіцы, а таму нічога карыснага для яго прафесійных запатрабаванняў не прыносяць. Вядома, не кожнаму дадзена разумець паэзію, не кожны мае неабходныя веды, каб чыніць ёй суд i заяўляць пра яе прымітыўнасць. Давайце залічым у разрад недасведчаных, неадукаваных i гэтага музыку з яго неабгрунтаваным сцвярджэннем. Але ўслед за ім у гэты разрад давядзецца залічыць i ягоных слухачоў. Але нічога страшнага — абыдземся i без моладзі. Застаюцца яшчэ выпускнікі філфакаў, гуманітарыі, людзі старэйшага ўзросту.

Сумны вынік, няхай сабе i гіпербалізаваны. Але ж не вельмі хочацца, каб моладзь дарыла такія кампліменты паэзіі, няхай сабе i не разабраўшыся. Калі не разабраліся, значыць чытач i аўтар не разумеюць адзін аднаго. Ці, можа, не жадаюць разумець?..

Комментарии к книге «Партрэт шкла», Сергей Валерьевич Ковалев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!