«Вежа»

358

Описание

Дваццаць восьмага ліпеня, у аўторак, Ютка Казубоўскі прачнуўся, як заўсёды, рана, памыўся, паснедаў на скорую руку і рушыў будаваць вежу да неба. На гліністым пагорку ў канцы сотак мелася ў Юткі круглая, глыбокая яма, дзе на зіму буртавалася бульба. На дне гэтай ямы і заклаў Ютка першы камень у падмурак сваёй вежы. Некаму можа падацца дзіўнаватым, што чалавек у наш час, на скорую руку паснедаўшы, без дай прычыны бярэцца за работу, у якой не было ў людзей аніякай патрэбы з пары Вавілона. Некаму, але не жыхарам Карун, дзе яшчэ зусім нядаўна, у мінулым стагоддзі, капаўся калодзеж скрозь усю зямлю, каб можна было ў яго скочыць і глянуць, што ж робіцца там, на другім канцы свету. Таму, калі Хведар Былінскі, сусед Юткі Казубоўскага, крочыў паўз Юткавы соткі на ферму і спытаўся ў Юткі, што гэта ён тут робіць, дык зусім не здзівіўся Юткавым намерам, а сказаў толькі... (фрагмэнт)



1 страница из 32
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Вежа (fb2) - Вежа 145K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Прокофьевич Некляев Уладзімір НякляеўВежа

Фантастычная аповесць

© Камунікат.org

Вежа

Дваццаць восьмага ліпеня, у аўторак, Ютка Казубоўскі прачнуўся, як заўсёды, рана, памыўся, паснедаў на скорую руку і рушыў будаваць вежу да неба.

На гліністым пагорку ў канцы сотак мелася ў Юткі круглая, глыбокая яма, дзе на зіму буртавалася бульба. На дне гэтай ямы і заклаў Ютка першы камень у падмурак сваёй вежы.

Некаму можа падацца дзіўнаватым, што чалавек у наш час, на скорую руку паснедаўшы, без дай прычыны бярэцца за работу, у якой не было ў людзей аніякай патрэбы з пары Вавілона. Некаму, але не жыхарам Карун, дзе яшчэ зусім нядаўна, у мінулым стагоддзі, капаўся калодзеж скрозь усю зямлю, каб можна было ў яго скочыць і глянуць, што ж робіцца там, на другім канцы свету. Таму, калі Хведар Былінскі, сусед Юткі Казубоўскага, крочыў паўз Юткавы соткі на ферму і спытаўся ў Юткі, што гэта ён тут робіць, дык зусім не здзівіўся Юткавым намерам, а сказаў толькі:

- А... Ну, памагай Бог, - і пашыбаваў сабе далей.

- Казаў Бог, каб ты памог, - буркнуў яму ўслед Ютка, бо каціў вельмі ўжо вялікі камень, аднаму не пад сілу. Тады Хведар вярнуўся - і ўдвух яны скінулі камень у яміну.

- А дзе ты цяпер бульбу буртаваць будзеш? - спытаўся Хведар.

- Ат, - махнуў рукою Ютка, - колькі той бульбы. А работы з ёй - лепей у горадзе купіць.

- I то праўда, - згадзіўся Хведар. - Ты вялікае каменне адзін не цягай. Памагу, як з работы пайду.

На суботу, першага жніўня, падмурак быў закладзены, стаяў трывала, надзейна, хіба толькі землятрус яго мог скрануць. Дый то гледзячы які, бо яміна глыбінёю каля дзесятка метраў, выкапаная ў чырвонай ганчарнай гліне, з якой спрадвеку рабіліся ў Карунах звонкія, як гарэхі, гаршкі, - замураваная ледавіковымі валунамі такая яміна - гэта вам не жарты. А каб не чапляліся да Юткі, што ды чаго, чаму ды навошта, укапаў ён каля падмурка драўляны слупок, у макаўку якога ўвагнаў бляшаную шыльдачку, з аднаго боку якой былі выбіты аўтамабільныя нумары 17-39 ТРМ ПРИЦЕП, а з другога акуратна напісана, кожнае слова асобным колерам: будуецца вежа да неба.

- Гэта ты правільна прыдумаў, - сказаў Хведар, ідучы ў нядзелю на ферму. - Бо могуць не зразумець. Неяк паболела на свеце абсалютна дурнога народу. Як у пару пана Цырлюкевіча.

Комментарии к книге «Вежа», Владимир Прокофьевич Некляев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!