«Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»

795

Описание

“Запіскі афіцэра чырвонай арміі” – пераклад з польскай твора Сяргея Пясецкага. Твор напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай “адзіна слушнай” ідэалогіі. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, час, у якіх ён апынуўся. “Запіскі” – найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага, які найчасцей з усяе творчай спадчыны пісьменніка выдавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце. (Афіцыйныя дагэтуль староняцца гэтай публікацыі, уважаючы яе за злобны пашквіль.) (Н.Г.)



1 страница из 160
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (fb2) - Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі [Zapiski oficera Armii Czerwonej - be] (пер. Александр Островцов) 389K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Михайлович Песецкий Сяргей ПясецкіЗапіскі афіцэра Чырвонай Арміі(ад 17 верасня 1939 г.)

Пераклад зроблены на першым афіцыйным выданьні "Запісак афіцэра Чырвонай Арміі" у Рэспубліцы Польшчы:

Sergiusz Piasecki

Zapiski oficera Armii Czerwonej

(od 17 wrzes’nia 1939 r.)

2000, Warszawa, Wydawnictwo LTW.

ISBN 83-910483-2-2

(c) S. Piasecki Trust

Сяргей Пясецкі. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасня 1939 г.) / Пераклад з польскай. - Мн.: "VivaFutura". 2005. - 252 с.

Пераклад Алесь Астраўцоў

Рэдактар Алена Мікалаева

Карэктар Алена Высоцкая

Макет Віктар Корзун

Ад перакладчыка

Сяргей Пясецкі, пазашлюбны сын шляхціча Міхала Пясецкага, нарадзіўся 1 чэрвеня 1901 году ў Ляхавічах. З 18 году прымаў удзел у вайне супраць бальшавікоў, у атрадзе атамана Дзеркача (партыя “Зялёны дуб”). Быў паранены пры ўзяцьці Менску польскім войскам. З 19-га – у беларускім аддзеле Войска Польскага. Пасьля дэмабі¬лізацыі ў 1921 апынуўся на Заходняй Беларусі, дзе быў завэрбаваны польскай вайсковай разьвекай. Займаўся дыверсыйнай дзейнасьцю і дастаўкай кантрабанды праз савецкую мяжу ў раёне Ракаву. Гэты досьвед быў пакла¬дзены ім у сюжэт першага выдадзенага ім раману “Каханак Вялікай Мядзьведзіцы”.

З-за няўрымсьлівага авантурнага характару, п’янства, ужываньня наркотыкаў і пастаянны ўдзел у бойках адседзеў тры гады ў турмах па абодва бакі мяжы. За гэта быў звольнены з разьведкі. Апынуўшыся бяз грошаў, бяз працы, знаходзячыся пад узьдзеяньнем какаіну, учыніў узброенае рабаўніцтва з забойствам. За гэтае злачынства ў 1926 быў асуджаны да расстрэлу. Аднак за заслугі перад вайсковай разьведкай суд зьмяніў пакараньне сьмерцю на 15 гадоў зьняволеньня. За арганізацыю трох бунтаў зьняволеных у турмах у Лідзе, Равічу й Коранаве апынуўся ў знакамітай польскай вязьніцы з найбольш жорсткім рэжымам утрыманьня «Сьвяты Крыж», у якой 20% зьняволеных не дажывалі да заканчэньня тэрміну. Седзячы за кратамі, пачаў вывучаць польскую мову й пісаць аповесьці й раманы.

Комментарии к книге «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі», Сергей Михайлович Песецкий

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства