«Парфума»

715

Описание

Патрык Зюскінд нарадзіўся 26 сакавіка 1949 г. ў сям’і прафесійнага публіцыста ў невялікім заходнегерманскім гарадку Амбаху каля возера Штарнбэрг. Тут ён закончыў пачатковую школу і гімназію, атрымаў музычную адукацыю, пачаў спрабаваць сябе ў літаратуры. Пазней, у 1968 -- 1974 гг., П. Зюскінд вывучае ва універсітэтах Мюнхена і Экс-дэ-Праванса гісторыю сярэднявечча і новага часу. Жыве ў Мюнхене і Парыжы, друкуецца выключна ў Швейцарыі. Пачынаў П. Зюскінд у жанры мініяцюры. Летам 1980 г. напісаў монап’есу Басэтля, (першая пастаноўка ў верасні 1981 г. у Мюнхене, выдадзена ў 1984 г.,). П’еса атрымала шырокі розгалас, была пастаўлена на многіх сцэнах розных краін. Пастаўлена была Басэтля і ў Мінску ў студыі Рыда Таліпава. Больш як дзесяць гадоў Зюскінд пісаў сцэнарыі для тэлебачання ФРГ. Разам з Гэльмутам Дытлем Зюскінд напісаў некалькі сцэнарыяў мастацкіх фільмаў. У 1985 г. выйшаў раман Парфума, які за кароткі час зрабіўся бестсэлерам заходняй літаратуры і быў перакладзены больш чым на два дзесяткі моваў. У 1986 г. выйшла ў друку эсэ “Амнэзія in litteris”, у 1987 г. -- навела “Галубка”, у 1991 г. -- кніга “Гісторыя...



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

Парфума (fb2) - Парфума (пер. Василий Сергеевич Сёмуха) 743K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Патрик Зюскинд

Патрык Зюскiнд Парфума. Гiсторыя аднаго забойцы

Загаловак на мове арыгіналу: Das Parfum, Die Geschichte eines Mörders

Перакладчык: Сёмуха Васіль

Частка першая

1.

У васемнаццатым стагоддзi ў Францыi жыў адзiн чалавек, бадай, цi не адзiн з самых генiяльных мярзотнiкаў той эпохi, такой багатай на генiяў i мярзотнiкаў. Пра яго i будзе наша гаворка. Звалi яго Жан-Бацiст Грануй, i калi iмя ягонае, не раўнуючы з iмёнамi iншых генiяльных пачварын, як дэ Сад, Сэн-Жуст, Фушэ, Банапарт ды iнш., сёння цалкам забылася, дык зусiм не таму, што Грануй нечым не дабраў да славутых пацяробкаў цемры ў фанабэрыi, пагардзе да людзей, амаральнасцi, цi, каб карацей, у бязбожнасцi, а таму, што ягоная генiяльнасць i фенаменальная цяга да славы абмежавалiся тою сфераю, якая звычайна не пакiдае следу ў гiсторыi -- эфiрнай сфераю пахаў.

Гарады таго часу, пра якi ў нас гаворка, патыхалi смуродам, такiм смуродам, якi сабе i ўявiць не можа чалавек нашых дзён. Вулiцы смярдзелi гноем, двары смярдзелi мачою, лесвiцы смярдзелi драўнiнай i пацучынымi бобахамi, кухнi смярдзелi дрэнным вугалем i авечым лоем, неправетраныя гасцёўнi смярдзелi ўедзеным ва ўсе шчылiны пылам, спальнi -- бруднай бялiзнай, вiльготнымi пухавiкамi i едка-саладжавымi выпарынамi ноцнiкаў. З камiнаў патыхала серкай, з гарбарняў --едкiм шчолакам, з бойняў -- пралiванай крывёю. Людзi смярдзелi потам i нямытай бялiзнай; з рота ў iх смярдзела гнiлымi зубамi, з жыватоў -- цыбуляй, а iхнiя целы, калi людзi старэлi, пачыналi тхнуць прагорклым сырам, кiслым малаком, гнойнымi пухлiнамi i пухiрамi. Смярдзелi рэкi, смярдзелi плошчы, смярдзелi цэрквы, смярдзела пад мастамi i ў палацах. Смярдзелi сяляне i святары, чаляднiкi i бабы майстроў, смярдзеў увесь дваранскi стан, смярдзеў нават сам кароль -- ён смярдзеў, як драпежны звер, а каралева -- як старая казлiха, узiму i летам. Бо ў васемнаццатым стагоддзi яшчэ не было заслоны раз'едлiвай актыўнасцi бактэрый, а таму любая чалавечая дзейнасць, хай стваральная, хай разбуральная, усякая праява жыцця, хай калi яно нараджалася, хай калi гiнула, уключала ў сябе смурод.

I мовы няма,-- у Парыжы смурод стаяў найбольшы, бо Парыж быў найбольшы горад у Францыi. А ў самiм Парыжы было месца памiж вулiцамi О'Фэр i Фэранры -- Cimetiere des Innocents, Могiльнiк нявiнных, дзе ўсё прасмердла, як у пекле. Васемсот гадоў запар сюды звозiлi i зносiлi нябожчыкаў з Гатэль-Д'ё i блiжэйшых парафiй, васемсот гадоў запар сюды на тачках звозiлi трупы i вывальвалi iх у даўжэзныя ямы, васемсот гадоў iх складвалi пластамi, шкiлет да шкiлета, у сямейныя скляпы i агульныя магiлы. I толькi пазней, напярэдаднi Французскай рэвалюцыi, калi ўжо многiя магiлы абвалiлiся i смурод перапоўненых могiлак прымусiў жыхароў прадмесця не толькi запратэставаць, але i наважыцца на бунты, трупнiцу нарэшце зачынiлi i сплюндрылi, мiльёны касцей i чарапоў ссыпалi ў катакомбы Манмартра, а на гэтым месцы адчынiлi вiктуальны рынак, прадуктовы.

I вось якраз тут, у самым смярдзючым месцы каралеўства, 17 лiпеня 1738 года прыйшоў на свет Жан-Бацiст Грануй. Гэта было ў адзiн з самых спякотлiвых дзён года. Сквар волавам навiсаў над могiлкамi, выцiскаў у суседнiя завулкi чад гнiлi i распаду, сумесь цвiлых кавуноў i паленага рога. Мацi Грануя, калi ўсё пачалося, якраз стаяла каля рыбнага стала на вулiцы О'Фэр i патрашыла беларыбiц, вымаючы iх з вядра. Рыба, якую нiбыта толькi ранiцай вылавiлi з Сены, тхнула так крута, што перабiвала трупны смурод. Але Грануева мацi не разбiрала, дзе што рыбiнае, а дзе трупнае, бо яе нос даўно ўжо не адчуваў пахаў, апрача таго ў яе балела сярэдзiна, i боль глушыў усякую адчувальнасць да любых пахавых казытак. Яна хацела аднаго, -- каб той боль перастаў, суняўся, каб мярзотныя роды як мага хутчэй скончылiся. Нараджала яна ўжо пяты раз. Усе тыя разы яна ўправiлася тут, каля рыбнага стала, усе дзецi нарадзiлiся нежывыя цi паўжывыя, бо ж тое крывавае месiва, якое выцiскалася тады з яе, мала чым адрознiвалася ад рыбных тэльбухаў, што ляжалi перад ёю, дый жыло яно не даўжэй, i ўвечары ўсё разам зграбалi рыдлёўкай i вывозiлi тачкаю на могiлкi альбо ўнiз да ракi. Так яно мелася быць i гэтым разам, i Грануева мацi, яшчэ даволi маладая кабецiна, (ёй якраз споўнiлася дваццаць пяць/, i яшчэ мiлавiдая з твару, i яшчэ амаль з усiмi зубамi ў роце, i яшчэ з калiвам валасоў на галаве, i апрача падагры, сiфiлiсу i лёгкiх зацемкаў у галаве нi на што сур'ёзнае не хварэла, i яшчэ спадзявалася зажыцца Бог ведае як доўга, можа, нават гадоў пяць-дзесяць, i, можа, яшчэ калi-небудзь схадзiць замуж i нарадзiць што-небудзь людскае з дзяцей, ужо ў статусе спаважнай жонкi аўдавелага рамеснiка... дык вось Грануева мацi шчыра прагнула, каб усё хутчэй скончылася. I калi схваткi памацнелi, яна залезла пад стол, на якiм разбiрала рыбу, i раскалолася там, дзе прасталася ўжо чатыры разы, i сама адрэзала народжанае стварэнне ад пупавiны рыбным нажом. Але потым ад гарачынi i смуроду ( што яна прымала не за тое, чым яно ўсё было, а толькi за нешта нясцерпнае, аглушальнае, забойчае -- як палетак з лiлеямi цi як цесны пакой, у якiм стаiць занадта шмат нарцысаў,) яна самлела, адкiнулася без памяцi набак, вывалiлася з-пад стала на сярэдзiну вулiцы ды так i засталася ляжаць з нажом у руцэ.

Крык, вэрхал, натоўп разяваў абступае цела, клiчуць палiцыю. Жанчына з нажом у руцэ ўсё яшчэ ляжыць на вулiцы, спакваля прыходзячы да жывое памяцi.

Пытаюцца, што там у яе?

"Нiчога".

Што яна робiць з нажом?

"Нiчога".

Адкуль кроў на спаднiцы?

"Ад рыбы".

Яна ўстае, шпурляе ўбок нож i iдзе ўмыцца.

I тут, чаго ўжо нiхто не чакаў, пад сталом закрычала дзiця. Людзi акiдаюцца на крык, знаходзяць у роiшчы мух сярод трыбухi i адцятых рыбiных галоў дзiця i выграбаюць яго на божы свет. Палiцыя аддае дзiця нейкай жанчыне з малаком, а мацi -- пад варту. I як што яна не адпiраецца i прызнае без лiшнiяга, што збiралася кiнуць вылюдка здыхаць з голаду, што, дарэчы, рабiла ўжо чатыры разы, яе валакуць у суд, прызнаюць-такi вiнаватай за шматразовае дзетазабойства i праз некалькi тыдняў на Грэўскiм пляцы ёй адцiнаюць галаву.

А дзiця да таго часу ўжо тры разы памяняла мамку. Анiводная не згаджалася даваць яму цыцкi больш як некалькi дзён. Казалi, што дзiця надта прагавiтае, смокча за двое, а значыцца, забiрае малако ў другiх немаўлят, а ў iх, мамак-кармiцелек -- сродкi да iснавання: бо рэнтабельна кармiць адно толькi малое -- немагчыма. Афiцэр палiцыi, чыiм абавязкам было прыстройваць падкiдняў i сiрот, нехта якiсь-такiсь Ляфос, неўзабаведаўся ў нясцерп i ўжо быў пастанавiў занесцi малое ў прыют на вулiцы Сэнт-Антуан, адкуль штодня дзяцей адпраўлялi ў Руан, у дзяржаўную кашару для падкiдняў. Але як што транспарцiроўка вялася пешымi насiльшчыкамi i дзяцей пераносiлi ў лыкавых кашах, у якiя дзеля эканомii ўцiскалi адразу па чацвёра-пяцёра; i як што праз гэта неверагодна падскокваў працэнт смяротнасцi; i як што насiльшчыкi з гэтай прычыны згаджалiся браць толькi хрышчоных i толькi з выпiсаным паводле ўсiх формаў накладным лiстом, на якiм у Руане iм ставлi пячатку; i як што малы Грануй не дастаў нi хросту, нi iмя, якое можна было б па ўсёй форме ўпiсаць у лiст; i як што, далей, з боку палiцыi было б непрыстойна высадзiць безымяннае немаўля пад дзвярыма зборнага пункта, што было б найлепшым спосабам пазбыцца лiшнiх фармальнасцяў... як што, выходзiць, паўсталi складанасцi бюракратычна-адмiнiстрацыйнага характару, звязаныя з эвакуацыяй немаўляцi, i як што, апроч усяго, падцiскаў час, палiцэйскi афiцэр Ляфос адмовiўся ад ранейшага плану i ўказаў здаць дзiця пад распiску ў якую-небудзь духоўную ўстанову, хай ужо там яго i ахрысцяць i накануюць яму далейшы лёс. Яго здалi ў кляштар Сэн-Мэры, што на вулiцы Сэн-Мартэн.

На хросце яму далi iмя Жан-Бацiст. I як што прыёр таго дня быў у добрай лагодзе i яго дабрачынныя фундушы яшчэ не былi выскрабтаны да дна, дзiця не адправiлi ў Руан, а пастанавiлi падгадаваць за кошты кляштара. Дзеля гэтага яго перадалi мамцы Жане Бюсi з вулiцы Сэн-Дэнi, якой на разгон платы спачатку прапанавалi тры франкi ў тыдзень.

2

Праз некалькi тыдняў памянёная мамка Жана Бюсi з плеценым кашом у руках была зноў каля брамы кляштара i, калi айцец Тэр'е -- лысы, крыху падпахлы воцатам манах гадоў пяцiдзесяцi, адчынiў дзверы,-- заявiла яму: "Вось!" i паставiла кош на парог.

-- Што "вось"? -- сказаў Тэр'е, нахiлiўся над кашом i шмурыгнуў носам, спадзеючыся ўнюхаць там нешта смачнае.

-- Выблядак дзетазабойцы з вулiцы О'Фэр!

Патэр памацаў у кашы, адсланiў тварык заснулага дзiцяцi.

-- Добра глядзiцца. Ружовы, укормлены...

-- Дзiва што. Ён выссаў мяне ўсю дарэшты. Але цяпер годзе. Зараз кармiце яго самыя вашым казлiным малаком, кашай, рэпавым сокам. Яно жарэ ўсё, гэты высмердак.

Патэр Тэр'е быў чалавек памяркоўны. Як таго служба вымагала,-- ён апекаваўся кляштарным дабрачынным фондам, раздаваў грошы бедным i ўбогенькiм. I ён чакаў, што за гэта яму ўзычыцца i не абкладуць iншымi клопатамi. Тэхнiчныя дэталi яму былi не даспадобы, бо яны заўсёды азначалi цяжкасцi, а цяжкасцi парушалi яго душэўную злагаду, а гэтага ён трываць не мог. Ён ужо злаваўся на сябе, што адчынiў браму. Ён хацеў, каб гэтая асоба забрала свой кош i выбралася к чортавай матары i дала яму святога спакою са сваiмi немаўлятамi i праблемамi. Ён памалу выпрастаўся i ўцягнуў у сябе моцны пах малака i злямцаванай воўны, што iшоў ад мамкi. Пах быў сытны.

-- Не ўцямлю, чаго ж ты хочаш. Якое халеры ты дамагаешся. Я толькi магу ўявiць сабе, што дзiцяцi гэтаму зусiм не зашкодзiць, калi ты пакормiш яго з цыцкi яшчэ колькi там часу.

-- Яму не, не зашкодзiць,-- адцяла Жана,-- а мне дык чыстая шкода. Я ўжо скiнула дзесяць фунтаў, хоць i ела за трое. А дзеля чаго, каб у вас папытацца? За тры франкi ў тыдзень!

-- А-а, разумею,-- сказаў Тэр'е ледзь не з палёгкай,-- дайшло: значыцца, гаворка пра грошы.

-- Не!-- сказала мамка.

-- I не адпiрайся! Гаворка заўсёды пра грошы. Калi стукаюцца ў гэтую браму, наўме толькi грошы. Часам я мару, каб за брамай быў чалавек, якому рупiць нешта iншае. Каб, скажам, каторы, iдучы мiма, падбаў пакiнуць тут хоць малюсенькi знак увагi. Напрыклад, крыху садавiны цi колькi там арэхаў. Цi мала чаго можна падкiнуць увосенi, iдучы мiма. Хай нават кветкi. Заглянуў бы хто-каторы ды сказаў па-людску: "Памагай Бог, айцец Тэр'е, добрага вам здароўечка!" Але, пэўна, да гэтага мне не дажыцца. Калi стукаюць, так i ведай -- жабрак, а не жабрак, дык гандляр цi рамеснiк, i калi не папросiць мiласцiны, дык выставiць рахунак. Хоць ты на вулiцы не аказвайся. Трох крокаў не ступiш, каб да цябе не прычапiўся якi-небудзь суб'ект -- дастань ды пакладзi яму грошы гатоўкаю.

-- Я не пра тое,-- сказала мамка.

-- Вось, што я табе накажу, кабетка: не адна ты такая ў парафii кормiш. Ёсць сотнi цудоўных прыёмных мацярок, якiя тым толькi i трызняць, каб за тры франкi ў месяц даваць цыцкi гэтаму чароўнаму немаўлятку, або кашы, або соку, або чаго яшчэ...

-- Ну вось i аддайце такой цудоўнай!

--...А, з другога боку, брыдка так раскiдацца дзiцем. Хто ведае, цi заўжывецца яму iншае малако, цi пойдзе? Дзiця, каб ты ведала, прывыкла да паху тваiх грудзей, ведае, як б'ецца тваё сэрца.

I ён зноў уцягнуў у сябе водар цёплага сырадою ад мамкi, але, убачыўшы, што словы яго пайшлi напуста, дадаў:

-- А зараз бяры малое i йдзi дахаты. Я абгавару гэта ўсё з прыёрам. Я накажу яму, каб далей плацiлi табе чатыры франкi за тыдзень.

-- Не,-- сказала жанчына.

-- Ну, хай тады ўжо -- пяць!

-- Не!

-- Дык жа колькi табе трэба? -- аж крыкнуў Тэр'е.-- Пяць франкаў -- гэта, мiлая, грашыскi за такую дробязь, як цыцка дзiцяцi!

-- Я зусiм не прашу нiякiх грошай,-- сказала мамка.-- Я не хачу трымаць вылюдка ў сваёй хаце.

-- Але чаму, мая мiлая? -- спытаўся Тэр'е i зноў пакалупаў пальцам у кашы.-- Дзiця чысты цуд. Такое ружовенькае, не плача, спiць спакойна, i яно ахрышчана.

-- У iм сядзiць чорт!

Тэр'е вышмаргнуў палец з каша.

-- Не можа быць. Анi немагчыма, каб у грудным дзiцяцi засеў д'ябал. Дзiця не чалавек, а перадчалавек i яшчэ не мае цалкам сфармаванай душы. Значыцца, д'яблу нiякага iнтэрасу. Можа, перастаўляе рэчы ў пакоi? Можа, у яго непрыемны пах?

-- Яно ўвогуле нiчым не пахне.

-- Ну вось, сама бачыш! Вось яна, азнака нябесная. Калi б яно было апантанае д'яблам, дык смярдзела б.

I, каб супакоiць мамку i паказаць сваю павагу, Тэр'е падняў кош i прынюхаўся.

-- Нiчога такога,-- сказаў ён, некалькi разоў уцягнуўшы носам паветра,-- сапраўды нiчога нiякага. Праўда, мне здаецца, што з пялёнак нечым папахвае,-- i ён працягнуў ёй кош, каб яна пацвердзiла ягонае ўражанне.

-- Я не пра тое,-- панура запярэчыла мамка i адсунула кош.-- Я не пра тое, што ў пялёнках. Яго брудныя пялёнкi пахнуць, як след. Але сам ён, сам вылюдак, не пахне.

-- Бо здаровы,-- усклiкнуў Тэр'е,-- ён здаровы, вось i не пахне! Пахнуць толькi хворыя дзецi, гэта кожны ведае. Напрыклад, калi ў дзiцяцi воспа, яно пахне конскiм гноем, а калi шкарлятына, дык пераляжалымi яблыкамi, а сухотнае дзiця пахне цыбуляй. Гэты здаровы, вось i ўся яго хвароба. Дык чаго ж яму смярдзець? Хiба твае свае дзецi смярдзяць?

-- Не, -- сказала кармiцелька.-- Мае дзецi пахнуць так, як яно i след людскiм дзецям.

Тэр'е асцярожна паставiў кош назад на зямлю, бо адчуў, як у iм накiпае першая хваля шалу ад зацятасцi гэтай упартай бабы. Нельга было выключаць i той верагоднасцi, што ў далейшай дыскусii яму спатрэбяцца абедзве рукi на больш вольную жэстыкуляцыю, i ён не схацеў гэтым спрычынiцца да шкоды дзiцяцi. Зрэшты, дзеля бадзёру ён моцна счапiў рукi за спiнай, выставiў востры жывот да мамкi i строга спытаў:

-- Дык значыцца, ты заяўляеш, што добра ведаеш, як павiнна пахнуць дзiця чалавечае, якое адначасова -- дазволь табе нагадаць, тым болей, што яно хрышчонае,-- ёсць дзiця Божае?

-- Ведаю,-- сказала мамка.

-- I будзеш мне тут казаць, што калi яно не пахне так, як павiнна пахнуць паводле твайго разумення -- як гэта разумее мамка Жана Бюсi з вулiцы Сэн-Дэнi,-- дык гэта дзiця д'ябла?

Ён дастаў з-за спiны левую руку i пагрозлiва тыцнуў ёй пад нос указальным пальцам, сагнутым, як пытальнiк. Мамка сумелася. Ёй не падабалася, што гаворка раптам перайшла ў тэалагiчны дыспут, дзе яна была асуджана на разгром.

-- Я такога не казала,-- адказала яна ўхiлiста.-- Пры чым тут д'ябал цi нi пры чым, рашаць вам, войча Тэр'е, гэта не на мой глузд. Я ведаю, што ведаю: на мяне гэтае дзiця наводзiць немарасць, бо яно не пахне, як трэба пахнуць дзецям.

-- Ага,-- задаволена сказаў Тэр'е i зноў прыняў рукi за спiну.-- Значыцца, словы свае наконт д'ябла мы забiраем назад. Добра. А цяпер зробiм ласку i расталкуем мне: як пахнуць грудныя дзецi, калi яны пахнуць так, як, на тваю думку, iм трэба пахнуць? Ну-у?

-- Яны добра пахнуць,-- сказала мамка.

-- Што значыць"добра"? -- рыкнуў на яе Тэр'е.-- Ды цi мала што пахне добра. Пучок лаванды вунь як добра пахне. Мяса ў супе добра пахне. Аравiйскiя сады пахнуць добра. Я хачу ведаць, чым пахнуць дзецi?

Мамка вагалася. Яна ведала, як пахнуць грудныя дзецi, яна ведала гэта дакладна i выдатна, праз яе рукi прайшла процьма малечы, яна iх кармiла, выходжвала, калыхала, цалавала... яна магла ўчуць iх уначы, нават цяпер яна носам памятала гэты немаўлячы пах. Але яна яшчэ нiколi не вызначала гэтага словамi.

-- Ну? -- натапырыўся Тэр'е i нецярплiва пстрыкнуў пальцамi.

-- Ну, ведаеце,-- пачала мамка,-- так вось згопалу неяк i не патрапiш сказаць, бо... бо яны не ўсюды пахнуць аднолькава, хоць усюды пахнуць хораша, разумееце, святы войча, ножкi ў iх, напрыклад, пахнуць, як гладкiя цёплыя каменьчыкi... не, бадай, як горшчыкi... цi як масла, свежае масла, ага ж бо: як усё адно што свежае масла. А цельца ў iх пахне... ну, як печыва, размочанае ў малацэ. А галоўка, там, зверху, з патылачкi, дзе закручваюцца валосiкi, ну вось тут, святы войча, дзе ў вас ужо нiчога не засталося,-- i яна пастукала Тэр'е, якi аслупянеў ад процьмы гэтых дурных падрабязнасцяў i пакорлiва схiлiў галаву, па лысiне,-- вось тут, далiбог, яны пахнуць найлепш. Яны пахнуць карамелем, гэта такi дзiвосны, такi салодкi пах, вы не ўяўляеце, святы войча! Як тут iх панюхаеш, так i палюбiш, усё аднно -- сваё яно а цi чужое. Вось так i павiнны пахнуць малыя дзеткi, а больш нiяк. А калi яны так не пахнуць, калi яны там, зверху, зусiм не пахнуць, як усё роўна халоднае паветра, як у гэтага вырадка, тады... Вы можаце тлумачыць гэта, як хочаце, святы войча, але я, -- i яна рашуча склала рукi на грудзях i з такой агiдай паглядзела на кош каля ног, быццам там сядзела жаба,-- я, Жана Бюсi, больш не вазьму гэта да сябе!

Патэр Тэр'е паволi падняў галаву i некалькi разоў правёў пальцам па лысiне, нiбы хацеў прыгладзiць там валасы, потым як бы незнарок падняў палец да носа i задуменна панюхаў.

-- Як карамель?.. -- сказаў ён, стараючыся вярнуцца да строгага тону.--Карамель! Што ты петрыш у тых карамелях? Цi хоць ела ты іх калi, тыя шмелi-карамелi, цi каштавала?

-- Не тое каб... -- сказала мамка,-- але аднаго разу я была ў вялiкiм гатэлi на вулiцы Сэнт-Анарэ i бачыла, як яе гатуюць з паленага цукру i вяршкоў. Гэта пахла так смачна, век не забуду.

-- Ну-ну. Хай будзе па-твойму,-- сказаў Тэр'е i прыняў палец з-пад носа.-- Цяпер памаўчы, зрабi ласку! Мне няма ладу як цяжка, сiлы няма, гаварыць з табою далей на гэтым узроўнi. Я зазначаю, што ты з нейкiх там прычын адмаўляешся кармiць грудзямi даверанае мне дзiця Жан-Бацiста Грануя i ў гэты момант вяртаеш яго часоваму апекуну -- кляштару Сэн-Мэры. Гэта засмучае мяне, але, вiдаць я не магу нiчога змянiць. Ты звольнена.

З гэтымi словамi ён падняў кош, яшчэ раз удыхнуў з яго цяпла, ваўняны павеў малака, i зачынiў браму. Пасля пайшоў у свой кабiнет.

3

Патэр Тэр'е быў чалавек адукаваны. Ён вучыўся не толькi з тэалогii, але чытаў i фiлосафаў i вокаўзам далучыўся яшчэ да батанiкi i алхiмii. Ён стараўся развiваваць у сабе крытычнасць розуму. Што праўда, патэр не сягаў бы аж так далёка, як тыя, што паняверацца ў цудах, прароцтвах i сапраўднасцi Святога пiсання, нават калi яно часта не паддавалася разумнаму тлумачэнню, цi як тыя, што спрабавалi яго абвергнуць. Ён пастанавiў сабе не лезцi ў такiя праблемы, яны былi яму аж вельмi не да душы i маглi ўблытаць у не дапусцi, Госпадзе, якую няпэўнасць i турбацыю, а яно ж бо ўсё так, што, каб чалавеку з толкам карыстацца сваiм розумам, яму патрэбныя пэўнасць i спакой. Аднак ён вельмi крута ваяваў з прымхамi паспалiтага люду. Чарадзейства, круцельства i варажба на картах, амулеты, замовы ад сурокаў, заклёны духаў, штукарствы пад поўняй... чым толькi гэтыя людзi не бавiлiся!

Яго глыбока засмучала, што такiя паганскiя вычуды пасля больш чым тысячагадовага iснавання хрысцiянства ўсё яшчэ не былi выкарчаваны. Ды i большасць выпадкаў так званай апантанасцi шаламi i каншахтаў з д'яблам, калi прыгледзецца пiльней, аказвалiся спектаклем прымхаў i немарасцi. Праўда, аднекваць само iснаванне д'ябла, сумнявацца ў ягонай уладзе -- аж так далёка падрэ Тэр'е не рызыкнуў бы зайсцi; развязваць такiя праблемы, якiя закладзены ў падмурак самой тэалогii, гэта не на розум простага, сцiплага мнiшка, на тое ёсць iншыя iнстанцыi. З другога боку, як божы дзень ясна, што калi такая недалужнiца, як гэтая мамка, божыцца, што яна выкалупала нейкую д'яблявоцiну, значыцца, Сатана не мог не ўтачыцца ў гэтую справу. Ужо хоць бы якраз таму, што ёй здаецца, быццам яна яго выкрыла. А гэта ж самы пэўны доказ, што нiякай д'бальшчыны няма нiзвання,-- д'ябал не такi дурны, каб дацца прыхапiць сябе нейкай там мамцы-шмамцы Жане Бюсi. Ды яшчэ на нюх! Гэтым самым прымiтыўным, самым нiзкiм адчуваннем! Нiбыта пекла смярдзiць серкай, а рай духмянiцца i пыхкае ладанам i мiрай! Гэта самы цёмны забабон, месца яго ў дзiкiх паганскiх эпохах, калi людзi жылi, як жывёлы, калi зрок у iх быў такi слабы, што яны не разбiралi колераў, але ж лiчылi, што чуюць пах крывi, што могуць носам адрознiць ворага ад сябра, што iх чуюць волаты-людажэрцы i ваўкалакi, што на iх палююць эрынii,-- i таму прыносiлi сваiм агiдным божышчам на вогнiшчах ахвяры, смярдзючыя i чадныя. Жах! "Дурань бачыць носам"--больш, чым вачыма, i, мусiбыць, святло Богам дадзенага розуму павiнна свяцiць яшчэ тысячу гадоў, перш чым апошнiя рэшткi першабытных рэлiгiй рассеюцца, як зданi.

"Пры чым жа тут гэтае гаротнае дзiця! Гэта беспахiбнае стварэнне! Ляжыць сабе ў кошыку, i соладка сапе ў ноздзеркi, i нiчога не ведае пра гнюсотныя падазрэннi на ягоны конт. А гэтая нахрапа бярэцца даказваць, што ты, бач, пахнеш не так, як выпадае пахнуць чалавечым дзецям? Ну, i што ж мы на гэта адкажам? У-цю-цю-лю!"

I ён цiхенька пакалыхаў кош на каленях, пагладзiў малое пальцам па галоўцы i некалькi разоў паўтарыў "у-цю-цю-лю", бо лiчыў, што гэта дабратворна ўплывае на немаўлят i супакойвае iх.

"Дык табе, значыцца, след пахнуць карамелем, якое глупства, у-цю-цю-лю!"

Праз колькi там хвiлiн ён выняў руку з каша, сунуў сабе палец пад нос, прынюхаўся, але пачуў толькi пах кiслай капусты, якую еў у абед. Хвiлiну-другую павагаўшыся, ён азiрнуўся -- цi не падглядвае хто, падняў кош з зямлi i тыцнуў у яго свой доўгi нос, тыцнуў глыбока, аж тонкiя рыжаватыя коскi дзiцяцi заказыталi яму ноздры, i абнюхаў галаву дзiцяцi, думаючы ўцягнуць нейкi пах. Але ён не дужа добра ўяўляў сабе, як павiнны пахнуць дзiцячыя галоўкi. Ясна, не карамелем, што-што, а гэта ясна, бо карамель-- палены цукар, а з якое такое рацыi дзiця, што дагэтуль ссала толькi малако, можа пахнуць паленым цукрам. Яно магло пахнуць малаком, малаком мамкi. Але малаком ад яго не пахла. Яно магло б пахнуць валасамi, скурай i валасамi i, можа, крыху дзiцячым потам. I Тэр'е прынюхаўся i потым угаварыў сябе, што чуе пах скуры, валасоў i, можа нават, слабенькi пашок дзiцячага поту. Але ён не чуў нiчога. Як нi ўнюхваўся. Бо, можа, немаўляты зусiм не пахнуць, думаў ён. Мусiць, усё якраз у гэтым. Во як рыхтык, дзiця, калi яно дагледжанае i чыстае, наогул не можа пахнуць, як не можа гаварыць, бегаць альбо пiсаць. Бо ўсё прыходзiць з узростам. Строга кажучы, чалавек пачынае моцна пахнуць толькi падчас палавога сталення. Так, так яно i ёсць. Так -- а не iнакш. Хiба ў свой час Гарацый не напiсаў: "Пахне юнак казляняткам, дзяўчына духмянiцца кветкаю белай нарцыса"?.. Хто-хто, а рымляне петрылi ў гэтым! Чалавечы пах заўсёды -- пах плоцi, значыцца, пах грэху. Дык як жа мусiць пахнуць дзiця, якое яшчэ нi сном нi духам не вiнаватае ў плоцкiм грэхападзеннi? Як яму належыць пахнуць? У-цю-цю-лю? Нiяк!

Ён зноў паставiў кош на калена i клапатлiва пакалыхаў яго. Дзiця ўсё яшчэ моцна спала. Яго правая ручка, маленькая i чырвоная, высоўвалася з-пад вечка i тузалася да шчакi. Тэр'е замiлавана ўсмiхнуўся i раптам адчуў сябе вельмi ўтульна. На нейкi момант ён нават дапусцiў фантастычную думку, што нiбыта ён -- бацька гэтага дзiцяцi. Быццам ён зрабiўся не манахам, а нармальным абываталем, можа, сумленным рамеснiкам, знайшоў сабе жонку, такую цёплую бабу, якая пахне воўнаю i малаком, i спарадзiлi яны сына, i вось ён калыша яго на сваiх каленях, свайго ж сына, у-цю-цю-лю... Гэтая думка была салодкая. У ёй было нешта такое суцяшальнае. Бацька калыша дзiця на каленях, у-цю-цю-лю, карцiна была старая як свет i вечна новая i правiльная карцiна, з таго часу як свет стаiць, акурат так!

У Тэр'е пацяплела на душы, ён расчулiўся.

Тут дзiця прачнулася. Спачатку прачнуўся яго нос. Малюсенькi нос пачаў рухацца, задраўся ўгору i прынюхаўся. Ён уцягнуў паветра i пачаў выпускаць яго кароткiмi штуршкамi, як калi чыхнуць не ўдалося. Потым нос зморшчыўся, дзiця расплюшчыла вочы. Вочы былi няпэўнага колеру -- нешта нi то вустрычна-шэрае, нi то апалава-бела-крэмавае, зацягнутае слiзiстай плеўкай i яшчэ не прыстасаванае глядзець. У Тэр'е было такое ўражанне, што яны, вочкi, зусiм нiчога не бачылi. Iншая справа -- нос. Калi цьмяныя вочы дзiцяцi касавурылiся на нешта няпэўнае, дык нос, здавалася, фiксаваў пэўную мэту, i Тэр'е меў дзiўнае адчуванне, быццам гэтай мэтай быў ён асабiста, яго асоба, сам Тэр'е. Маленькiя крылцы носа вакол дзвюх маленькiх дзiрачак на твары дзiцяцi раздувалiся, як бутон, якi распускаецца. Альбо хутчэй як чашачкi тых маленькiх драпежных раслiн, якiя растуць у каралеўскiм батанiчнным садзе. Здаецца, ад iх iдзе нейкая вусцiшная сiла, якая ўцягвае ў сябе. Тэр'е здавалася, што дзiця бачыць яго, глядзiць на яго сваiмi ноздрамi рэзка i выпрабавальна, пранозлiвей, чым магло б глядзець вачыма, быццам глытае сваiм носам нешта, што iдзе ад яго, Тэр'е, нешта, чаго ён, Тэр'е, не змог нi схаваць, нi ўтрымаць.

Дзiця, якое не мела паху, бессаромна яго абнюхвала, вось што. Дзiця яго адчувала! I раптам Тэр'е здалося, што ён смярдзiць -- потам i воцатам, кiслай капустай i нямытай вопраткай. Здаўся сабе голым i выродлiвым, быццам на яго тапырыўся нехта, i гэты нехта нiчым сябе не выдаў. Здавалася, ён пранюхваў яго наскрозь нават праз скуру, пранiкаў усярэдзiну, у самае нутро. Самыя пяшчотныя пачуццi, самыя брудныя думкi агалялiся перад гэтым маленькiм прагным носам, якi нават яшчэ i не быў сапраўдным носам, а ўсяго толькi нейкiм пупсiкам, якi рытмiчна моршчыўся, нейкiм маленькiм дзюркаватым органам, якi раздуваўся i трымцеў. Тэр'е адчуў мароз. Яму рабiлася млосна. Цяпер i ён тасама шмаргануў носам, быццам перад iм было нешта смярдзючае, з чым не хацелася заводзiцца. Бывай, iлюзiя, што тут ягоная плоць i кроў. Растаптана сентыментальная iлюзiя пра бацьку, сына i духмяную мацi. Быццам абарваны мяккi шлейф лагодных думак, якi ён нафантазiраваў вакол самога сябе i гэтага дзiцяцi: чужая, халодная iстота ляжала ў яго на каленях, варожая жывёлiна, i калi б не самавалоданне i багабаязнасць, калi б не разумныя погляды, уласцiвыя характару Тэр'е, ён у прыступе агiды атрос бы яго з сябе як нейкага павука. Тэр'е ўскочыў i паставiў кош на стол. Ён хацеў пазбавiцца ад гэтага дзiцяцi i ад гэтай справы як мага хутчэй, цяпер, неадкладна.

I тут дзiця заяглiла. Яно прыплюшчыла вочы, раззявiла чырвоны рот i заверашчала так звяглiва i агiдна, што ў Тэр'е кроў застыла. Ён трос кош на выцягнутай руцэ i крычаў "у-цю-цю-лю!", каб дзiця замоўкла, але тое раўло i раўло, тварык пасiнеў, i яму, здавалася, вось-вось зарве ад крыку.

Прэч яго, прэч!-- думаў Тэр'е, зараз жа прэч гэтага... "д'ябла" хацеў ён сказаць, але спахапiўся i закусiў язык... прэч гэту пачвару, гэта чортава дзiця! Але куды? Ён ведаў тузiн жанчын, якiя кармiлi, i з сiроцкiх прыютаў у квартале, але яны былi зусiм блiзка, амаль удотык з iм, а гэта стварэнне трэба было запраторыць далей, так далёка, каб яго нельга было ў любую хвiлiну падкiнуць у дзверы, лепей яго пераправiць у iншую парафiю, а яшчэ лепей -- на па-той бераг Сены, няблага ж было б -- за горад, у прадмесце Сэнт-Антуан, вось куды! Вось куды мы адправiм гэтага гарлапана, далёка на ўсход ад горада, па той бок Бастылii, дзе нанач зачыняюць браму.

Падабраўшы крыссе сваёй сутаны, ён схапiў крыклiвы кош i кiнуўся бегчы, бегчы па лабiрынце завулкаў да Сэнт-Антуанскага прадмесця, бегчы ўздоўж Сены, на ўсход, прэч з горада, далей да вулiцы Шарон i ўздоўж гэтай вулiцы амаль да канца, дзе непадалёк ад кляштара Магдалiны ён ведаў адрас мадам Гаяр, якая прымала на поўны пансiён дзяцей любога ўзросту i любога паходжання, абы каб плацiлi, i там ён аддаў дзiця, якое ўсё яшчэ не пераставала плакаць, заплацiў за год наперад i пабег назад у горад, скiнуў, дастаўшыся да кляштара, сваё адзенне, быццам нешта запэцканае, вымыўся з галавы да ног i залез у келлi ў пасцель, перахрысцiўся шмат разоў, доўга малiўся i нарэшце заснуў.

4

Мадам Гаяр, хоць ёй не было яшчэ i трыццацi, ужо сваё жыццё аджыла. Выглядам яна адпавядала свайму веку, але тым часам здавалася ў два, у тры, у сто разоў старэйшаю, як мумiя дзяўчыны; унутрана ж даўно была мёртвая. Колiсь, малую, бацька выцяў яе кацубою па лобе, якраз над пераноссем, i з таго часу яна перастала адчуваць пах, i чалавечае цяпло, i чалавечы холад, i ўвогуле ўсякiя моцныя пачуццi. Адным гэтым ударам у ёй былi забiтыя i пяшчотлiвасць, i агiда, i радасць, i роспач. Пазней, у спалуцы з мужчынам i калi нараджала дзяцей, яна гэтак сама не адчувала нiчога, ну проста зусiм анiчагуткi. Не засмучалася, як памiралi, не радавалася, як i выжывалi. Калi муж лупцаваў яе, яна не ўздрыгвала, i не адчула палёгкi, калi той памёр ад халеры ў Гатэль-Д'ё. Адзiныя адчуваннi, якiя яна ведала, -- гэта ледзь-ледзь прыкметная запамрочанасць душы, калi разгуляецца штомесячная мiгрэнь, i ледзь улоўная прасветленасць душы, калi мiгрэнь адступiцца. I больш нiчога не адчувала гэтая жанчына, што памерла жывою.

З iншага боку... а можа якраз ад поўнай безэмацыйнасцi мадам Гаяр мела бязлiтаснае пачуццё i нюх на парадак i справядлiвасць. Яна не выдзяляла нiводнага дзiцяцi з давераных яе апецы, нiводнага ж i не ўшчамляла. Яна кармiла iх тры разы на дзень, i больш iм не перападала нi калiўца, нi паўкалiўца, анi дробачкi. Яна спавiвала маленькiх тры разы на дзень, i толькi да года. Хто пасля гэтага рабiў яшчэ ў штонiкi, даставаў раўнадушную поўху i на адну кармёжку меней. Роўна палавiну грошай, якiя яна атрымлiвала, трацiла на гадоўлю i выхаванне, роўна палавiну пакiдала сабе. У танныя часiны яна не спрабавала павялiчыць свой прыбытак, але i ў цяжкiя не дакладала да выдаткаў нiводнага лiшняга су, нават калi ўжо вялося пра жыццё i смерць. Iнакш iнтэрас стаў бы ёй без iнтарэсу. Ёй патрэбныя былi грошы, яна ўсё разлiчыла абсалютна дакладна. У старасцi яна збiралася купiць рэнту, а звыш таго мець яшчэ дастаткова сродкаў, каб дазволiць сабе раскошу памерцi дома, а не скацубiцца ў Гатэль-Д'ё, як няшчасны муж. Сама ягоная смерць анiчым не абышлася ёй. Але яе гiдзiла гэта публiчнае супольнае памiранне сотняў чужых адно аднаму людзей. Яна хацела разжыцца на прыватную смерць, а на тое трэба было сабраць патрэбную суму цалкам. Праўда, выдавалiся зiмы, калi ў яе з двух тузiнаў малых пастойнiкаў трое-чацвёра памiралi. Але тым не меней гэты вынiк быў куды лепшы, чым у большасцi прыватных выхавальнiц, i намнога перасягаў вынiк вялiкiх дзяржаўных або царкоўных прыютаў, дзе страты часам складалi дзевяць дзясятых падкiдняў. Зрэшты замянiць iх было няцяжка. Парыж штогоду даваў больша за дзесяць тысяч новых падкiдняў, байструкоў i сiрот. Так што з пэўнай прыроднай выбракоўкаю лёгка мiрылiся.

Малому Граную ўстанова мадам Гаяр была чыстым дабраславеннем. Мабыць, ён не мог выжыць больш нiдзе. А тут, у гэтай бяздушнай кабеты, ён расцвiў. Складу ён быў моцнага i на рэдкасць жывучы.

Той, хто як ён, перажыў сваё нараджэнне сярод адкiдаў, ужо не так проста дазволiць звесцi сябе са свету. Ён мог дзень у дзень хлябтаць вадзянiстыя крупнiкi, абыходзiцца разведзеным малаком, есцi самую гнiлую гароднiну i пратухлае мяса. За дзяцiнства ён перахварэў на адзёр, крываўку, вятранку, халеру, падаў у калодзеж на шасцiметровую глыбiню, абварваўся кiпенем, як гэта было, калi апарыў сабе грудзi.

Хоць у яго i засталiся ад гэтага шнары, i воспiны, i струпы, i прыкалечаная нага, на якую накульгваў, ён жыў. Бо быў жывучы, як бактэрыя-прыстасаванка, i незажывушчы, непераборлiвы, як клешч, якi сядзiць на дрэве i жыве малюпасенькай кроплiнкай крывi, раздабытай некалькi гадоў назад.

Ягонаму целу хапала мiнiмальнага харчу i вопраткi. А душа не заўжывала нiчога. Бяспека, увага, пяшчотнасць, любоў i ўсякае такое астатняе, што патрэбна дзiцяцi, былi поўнай лiшнiцай Граную. Больш за тое, нам здаецца, што ён сам сябе пазбаўляў гэтага, каб выжыць-- ад самага пачатку.

Крык, якiм ён абвясцiў пра сваё нараджэнне, крык з-пад разборнага стала, што прывёў на эшафот ягоную мацi, не быў iнстынктыўным крыкам за спагаду i любоў. Гэта быў узважаны, мы ледзь былi не сказалi, стала ўзважаны крык, якiм дзiця рашуча галасавала супроць любовi i ўсё-такi за жыццё. Зрэшты, пры такiх акалiчнасцях адно было магчымае толькi без другога, i калi б дзiця пачало дамагацца ўсяго, яно несумненна адразу загiнула б самым нiкчэмным чынам. Хоць... ён мог бы тады скарыстацца з iншай дадзенай яму магчымасцi -- маўчаць i выбраць дарогу да смерцi без бакавых сцежак цераз жыццё, i тым самым пазбавiць свет i сябе ад вялiкага лiха. Аднак, каб так сцiпла адысцi ў нябыт, яму спатрэбiўся б мiнiмум прыроджанай прыязнасцi, а гэтага ў яго не было. Ён быў ад пачатку -- пачвара. Ён прагаласаваў за жыццё з чыстай упартасцi i з чыстай злосцi.

Ясна, ён адважыўся на гэта не так, як адважваецца дарослы, якi карыстаецца сваiм больш-менш сталым i ўжо моцным розумам i вопытам, каб выбраць памiж дзвюма рознымi пераспектывамi. Але ўсё ж ён зрабiў выбар -- вегетатыўна, як робiць выбар зерне: цi трэба яму выпускаць парасткi цi лепей не прарастаць. Альбо як клешч на дрэве, якому жыццё таксама не прапануе iншага, апрача перманентнага зiмавання. Маленькi выродлiвы клешч сцiскае сваё свiнцова-шэрае цела ў камячок, каб выставiць на свет мiнiмум сваёй паверхнi, ён робiць сваю скуру гладкай, i шчыльнай, каб не выпускаць вонкi нiчога лiшняга -- анiякага выпраменьвання, анiякусенькага выпарэння. Клешч спецыяльна робiць сябе маленькiм i непрыкметным, каб нiхто не змецiў i не растаптаў яго. Адзiнокi клешч, замкнуўшыся ў сабе, сядзiць на сваiм дрэве, сляпы, глухi i нямы, i толькi вынюхвае, гадамi вынюхвае на цэлыя мiлi навокал кроў жывых, якiя праходзяць мiма, якiх ён нiколi не дагонiць. Клешч мог бы дазволiць сабе ўпасцi. Ён мог бы дазволiць сабе ўпасцi на лясную зямлю, прапаўзцi на сваiх малюпасенькiх лапках некалькi мiлiметраў туды цi сюды i зашыцца ў сухую лiстоту -- памiраць, i нiхто б яго не пашкадаваў. Богу вядома, што нiхто. Але клешч, упарты, зацяты i мярзотны, затоiўся i жыве, i чакае. Чакае, калi неверагодна якi рэдкi выпадак падгонiць проста да яго пад дрэва кроў у выглядзе якой-небудзь жывёлы. I толькi тады ён заняхаiць сваю патаемнасць, сарвецца, i ўчэпiцца, i ўвiнцiцца, i ўвап'ецца ў чужую плоць.

Такiм кляшчом быў i малы Грануй... Ён жыў, затулiўшыся ў сваю абалонку, i чакаў на лепшыя часiны, на сваю нагоду. Свету не аддаваў нiчога, акрамя свайго бруду: нi ўсмешкi, нi бляску з вачэй, нi нават паху. Усякая iншая жанчына адштурхнула б такое дзiця. Але не мадам Гаяр. У яе ж не было нюху, яна не ведала, што ён не пахне, i не чакала ад яго нiякага душэўнага парыву, бо яе душа была замкнёная.

Затое iншыя дзецi адразу адчулi, што з Грануем нешта не тое. З першага дня новенькi наводзiў на iх страх. Яны абыходзiлi яго калыску i шчыльней цiснулiся адно да аднаго на сваiх ложках, быццам у пакоi пахаладала. Меншыя часам плакалi сярод ночы; iм здавалася, што ў спальнi дзьме. Другiм снiлася, што ён як бы забiрае ў iх дыханне. Аднаго разу старэйшыя згаварылiся задушыць яго. Яны навалiлi яму на твар рыззя, i коўдру, i салому. Калi мадам Гаяр на ранiцу адграбла яго з-пад кучы лахманоў, ён быў увесь спiсяжаны, стурзаны, увесь у сiняках i гузах, але жывы. Тыя паспрабавалi паўтарыць гэта яшчэ некалькi разоў -- пустое. Проста так, сваiмi рукмi сцiснуць яму горла цi затулiць рот i нос, што было б больш пэўна,-- яны баялiся. Яны не хацелi да яго дакранацца. Яны iм грэбавалi, як велiзарным павуком, якога не хочацца, гiдка душыць.

Калi ён падрос, яны адмовiлiся ад замахаў на яго жыццё. Яны, здаецца, зразумелi, што знiшчыць яго нельга. Замест гэтага яны пачалi цурацца яго, прынамсi, пазбягаць сутычак. Яны яго ненавiдзелi. Яны яго i не раўнавалi, i не зайздросцiлi яму. На такiя пачуццi ва ўстанове мадам Гаяр не было анiякiх прычын. Iм проста замiнала ягоная прысутнасць. Яны не чулi ягонага паху. Яны яго баялiся.

5

Калi пры гэтым паглядзець аб'ектыўна, у iм не было нiчога такога, што палохала б чалавека. У падлетках ён быў не тое каб высокi, не дужа дужы, хай сабе i брыдкi, але ж не такi табе й брыдкi, каб аж палохацца, убачыўшы яго. Ён быў не агрэсiўны, не хiтры, не падступны, ён нiкога не правакаваў. Ён лепей сабе трымаўся наадасобку. Дый iнтэлект ягоны, бадай што, меней за ўсё мог наганяць страх. Ён устаў на абедзве ножкi толькi ў тры гады, першае слова вымавiў -- у чатыры, гэта было слова "рыба"-- яно выхапiлася ў яго ў момант раптоўнага ўзрушэння, як рэха, калi на вулiцу Шарон явiўся здалёк нейкi гандляр-рыбнiк i пачаў на ўсё горла нахвальваць свой тавар. Наступныя словы, якiя ён выпусцiў з сябе, былi: "пеларгонiя", "казiны хлеў", "савойская капуста" i "Жан Страхалюдзiна" (мянушка памагатага ў садоўнiка з недалёкага кляштара Жанчын Мiраносiц, мадам Гаяр часам наймала яго на самую брудную i цяжкую працу, i ён запомнiўся тым, што нi разу ў жыццi не ўмыўся/. Што да дзеясловаў, прыметнiкаў i часцiц, дык iх у Грануя было яшчэ меней. Апрача "так" i "не" -- iх, калi на тое, ён сказаў упершыню досыць позна -- ён вымаўляў толькi асноўныя словы, адны назоўнiкi i назвы канкрэтных рэчаў, раслiн, жывёл i людзей, i тое толькi тады, калi гэтыя рэчы, раслiны, жывёлы або людзi выпадкова ўрывалiся ў ягоны нюх.

Седзячы пад сакавiцкiм сонцам на кастры букавых дроў, якiя патрэсквалi ад цяпла, ён упершыню вымавiў слова "дровы". Да гэтага ён сотнi разоў чуў гэтае слова. Нават i разумеў яго: зiмой яго часта пасылалi па дровы. Але сам прадмет -- дровы-- не здаваўся яму дастаткова цiкавым, каб вымаўляць яго назву. Гэта адбылося толькi таго дня ў сакавiку, калi ён сядзеў на кастры. Касцёр быў складзены як бы лавай каля паўднёвай сцяны хлява мадам Гаяр пад паветкай. Верхнiя цуркi пахлi горача i саладжава, з глыбiнi кастра падымаўся лёгкi дух моху, ад сасновай сцяны хлява плыў цёплы струмень смалы.

Грануй сядзеў на дровах, расставiўшы ногi i абапершыся на сцяну, ён заплюшчыў вочы i не варушыўся. Ён нiчога не бачыў, нiчога не чуў i не адчуваў. Ён проста ўдыхаў пах драўнiны, якi клубiўся вакол яго i збiраўся пад дахам, як пад каўпаком. Ён пiў гэты пах, тануў у iм, прасякаўся iм аж да самай апошняй клеткi, сам рабiўся дрэвам, ён ляжаў на кучы дроў, як драўляная лялька, як драўляная лялька, як бурацiна, як мёртвы, пакуль праз доўгi час, можа, праз паўгадзiны, не вырыгнуў з сябе слова "дровы". Так, быццам ён быў увесь перапоўнены дровамi, быццам быў сыты дровамi па горла, нiбы яго жывот, глотка, нос былi закладзеныя дровамi,-- вось як ён званiтаваў гэтым словам.

I гэта схамянула яго, уратавала ад знясiлення драўнiнай, ад яе паху, якiм можна было задыхнуцца. Ён падабраўся, ссунуўся з кастра i паклыпаў прэч на драўляных нагах. Яшчэ некалькi дзен ён быў сам не свой ад iнтэнсiўнага нюхальнага ўражання, i калi ўспамiн з новай сiлай выплываў перад iм, ён марматаў сам сабе, як заклён: "Дровы, дровы".

Так ён вучыўся гаварыць. Са словамi, якія не азначалi пахучых прадметаў, iнакш -- з абстрактнымi паняццямi, найперш з этычнымi i маральнымi, яму было найцяжэй. Ён не мог запомнiць iх, ужываў iх, нават калi ўжо быў дарослы, неахвотна i часта няправiльна: права, Бог, радасць, адказнасць, пакорлiвасць, удзячнасць i г.д. -- тое, што павiнна азначацца iмi, было i засталося яму туманам белым. З другога боку, буднай гутарковай мовы неўзабаве стала не хапаць, каб называць усе тыя рэчы, якiя ён назапасiў у сабе нюхальнымi ўяўленнямi. Хуткiм часам ён ужо адрознiваў па паху не проста дровы, але i якiя гэта дровы: вяз, груша, дровы старыя, сырыя, трухлявыя, гнiлыя, замшэлыя, ён разбiраў на нюх нават асобныя цурбакi, трэскi, апiлкi -- i адрознiваў так ясна, як iншыя людзi не маглi б на вока. З астатнiмi рэчамi было тое самае.

Тое, што белае пiтво, якое мадам Гаяр кожнае ранiцы выдавала сваiм утрыманцам, заўсёды называлася малаком, коць яно кожнае ранiцы зусiм iнакш успрымалася Грануем на пах i на смак, -- яно ж было то халоднае, то гарачае, было ад той цi iншай каровы, то яно кожную хвiлiну пералiвалася сотнямi асобных пахаў i ўтварала кампазiцыю пахаў, змяшаных у новае адзiнства,-- i дым з вогнiшча меў толькi адну, менавiта гэтую назву: "дым"... тое, што зямля, ландшафт, паветра, якiя на кожным кроку, з кожным удыхам, напаўнялiся iншым пахам i тым самым адухоўлiвалiся iншай iдэнтычнасцю, тым не меней абазначалiся ўсяго трыма, менавiта гэтымi, няўклюднымi словамi -- усе гэтыя пачварныя разбежнасцi памiж багаццем нюхальна ўспрыманага свету i беднасцю мовы наогул прымусiлi маленькага Грануя засумнявацца ў самой мове; i ён апускаўся да карыстання ёю толькi калi гэтага вымагалi зносiны з людзьмi.

Да шасцi гадоў ён нюхальна цалкам спасцiг сваё атачэнне. У доме мадам Гаяр не было нiводнага прадмета, у паўночнай частцы вулiцы Шарон не было нiводнай мясцiны, нiводнага чалавека, нiводнага каменя, дрэва, куста цi плота, нiводнага нават самага маленькага заканурка, якога б ён не ведаў на нюх, не пазнаваў бы, i цвёрда не трымаў бы ў памяцi ва ўсёй яго непаўторнасцi. Ён сабраў дзесяць тысяч, сто тысяч спецыфiчных, адзiных у сваiм родзе пахаў i трымаў iх так учэпiста, што згадваў, калi чуў iх, але i сапраўды чуў, калi згадваў пра iх зноў; больш за тое -- ён нават умеў уяўна па-новаму iх спалучаць i такiм чынам ствараў у сабе такiя пахi, якiх увогуле не было на свеце.

Ён як бы авалодаў велiзарным слоўнiкам, якi дазваляў яму складваць з пахаў любыя новыя фразы -- i гэта ў тым узросце, калi iншыя дзецi, ледзь-ледзь падбiраючы ўбiтыя ў iх мазгi словы, лепяць кароценькiя банальныя сказы, якiмi анiяк не апiшаш свет. Бадай, слушней было б параўнаць яго з музычным вундэркiндам, якi з мелодый i гармонiй вылузаў альфабэт асобных гукаў i вось ужо сам складае новыя мелодыi i гармонii -- з тою, праўда, рознiцай, што альфабэт пахаў быў непараўнальна большы i дыферэнцыраваны, чым гукавы, i яшчэ з таго, што творчая дзейнасць вундэркiнда Грануя бушавала толькi ўсярэдзiне яго самога i не магла быць заўважана нiкiм, апрача яго.

Вонкава ён усё больш замыкаўся ў сабе. Яму падабалася бадзяцца ў паўночных кварталах Сэнт-Антуанскага прадмесця, па гародах, палях, вiнаграднiках. Часам ён не вяртаўся нанач, прападаў недзе па некалькi дзён. Экзекуцыю за гэта прымаў пакорлiва i без пратэсту. Хатнi арышт, галадоўкi, штрафная праца нiчога ў паводзiнах не мянялi. Нерэгулярная седня (паўтара гады) ў парафiяльнай школе пры царкве Нотр-Дам-дэ-Бон-Сэкур не ўмудрыла яго нi больш нi менш. Навучыўся збольшага чытаць па складах i пiсаць свае iмя, i гэта ўсё. Настаўнiк лiчыў яго слабым у розуме. Затое мадам Гаяр змецiла ў iм пэўныя здольнасцi i схiлкi, даволi незвычайныя, каб не сказаць няма ладу якiя. Так, яму, здавалася, быў зусiм невядомы дзiцячы страх перад цемрай i ноччу. Яго можна было ў любы час па што хоч паслаць у склеп, куды iншыя дзецi нават з лiхтаром не патыкалiся; цi па дровы -- у хлеў на двары, у самую непраглядзь начную. I нiколi не браў лiхтара, а ўсе-такi адразу знаходзiў i прыносiў па што пасылалi, i ўсё дакладна, ёсе правiльна, нiкуды табе не ўлезе, не спатыкнецца, нiчога не аберне. Але, канечне, яшчэ большае дзiва, што Грануй, як каторага разу заўважала мадам Гаяр, умеў бачыць праз паперу, тканiну, драўлянае, i нават праз мураваныя сцены, шчыльна зачыненыя дзверы. Ён ведаў, хто менавiта з выхаванцаў быў у дартуары, не заходзячы туды ведаў. Што ў капусцiне затоiўся слiмак, ведаў да таго, як качан паспявалi разрэзаць. А аднаго разу, калi мадам Гаяр так добра прыхавала грошы, што i сaма не магла iх знайсцi (яна мяняла свае схованкi), ён, нi хвiлiны не сумняваючыся, паказаў месца за стаяком комiна, i гэта ж трэба -- якраз там яны i знайшлiся! Ён нават будучыню ўмеў бачыць наперад: бывала, нiдзе нiкога, а ён ужо дакладвае пра вiзiт чалавека задоўга да яго прыходу, i без памылак прадказваў навальнiцу, хоць неба яшчэ было як прамытае.

Што ўсяго гэтага ён, вядома, не бачыў вачыма, што чым далей, тым вастрэй i дакладней чуў носам: слiмака ў капусце, грошы за стаяком, чалавека за сцяной цi за некалькi кварталаў -- пра гэта ўсё мадам Гаяр не здагадалася б i ў сне, нават калi б яе нюх не пацярпеў ад бацькавай кацубы. Яна была пэўная, што ў гэтага хлопчыка -- слабы ён розумам цi не -- ёсць другi твар. А як што яна ведала, што двухаблiчныя прыносяць няшчасце i смерць, ёй зрабiлася вусцiшна.

Яшчэ больш вусцiшнай, аж да нясцерпу была думка, што пад адным дахам з ёю жыве нехта, хто мае дар праз сцены i бэлькi бачыць старанна схаваныя грошы, i як толькi яна выявiла ў Грануя гэтую жахлiвую здольнасць, адразу паспрабавала ад яго пазбыцца, i так яно ўсё склалася ўдала, што якраз тым часам -- Граную было восем гадоў -- кляштар Сэнт-Мэры, не ўдаючыся ў прычыны, спынiў свае штогадовыя выплаты. Мадам не нагадала кляштару пра запазычанасць. Дзеля блiзiру яна пачакала з тыдзень, i калi грошы так i не паступiлi, яна ўзяла хлопчыка за руку i выправiлася з iм у горад.

На вулiцы Мартэльры непадалёк ад ракi жыў адзiн яе знаёмы -- гарбар Грымаль, якому ўвесь час былi патрэбныя хлапчукi для працы -- не вучнямi цi чаляднiкамi, а як танныя чорнарабочыя. Бо ў ягоным рамястве даводзiлася рабiць настолькi небяспечныя для жыцця аперацыi -- мяздрыць гнiлыя звярыныя скуры, змешваць атрутлiвыя дубiльныя i фарбавальныя рошчыны, выводзiць едкiя пратравы,-- што прыстойны майстар, звычайна шкадуючы сваiх навучаных памочнiкаў, наймаў беспрацоўны i бяздомны зброд альбо беспрытульных дзяцей, чый лёс у разе якога няшчасця анiкога не зацiкавiць. Не дзiва, мадам Гаяр ведала, што ў гарбарнi Грымаля ў Грануя -- па чалавечых мерках -- не было шанцу застацца жывым. Але не такая яна была жанчына, каб тлумiць сабе галаву ўсякай лухтой. Свой святы абавязак яна выканала. Апека скончылася. Што там далей будзе з яе гадаванцам, ёй не абыходзiла. Выжыве -- добра, спражэцца -- а што ў тым благога?-- галоўнае, каб усе было законна. I таму яна папрасiла мсье Грымаля пiсьмова пацвердзiць перадачу хлопчыка, сама распiсалася за пятнаццаць франкаў камiсiйных i выправiлася дамоў на вулiцу Шарон.

Яна не адчувала нiякiх дакораў сумлення. Наадварот, лiчыла, што зрабiла не толькi ў згодзе з законам, але i справядлiва, бо ўтрыманне ў прыюце дзiцяцi, за якога нiхто не плацiць, магчымае толькi за кошт iншых дзяцей цi нават за яе асабiсты кошт, а, можа нават, пагражае будучынi iншых дзяцей цi нават яе асабiстай будучынi, iнакш кажучы, яе забяспечанай, прыватнай смерцi, адзiнаму, чаго яна яшчэ хацела ад жыцця.

З увагi на тое, што мы тут развiтваемся з мадам Гаяр i пазней ужо не сустрэнемся з ёю, акiнем колькiмi фразамi яе апошнiя днi. Хоць душою мадам сканала яшчэ ў маленстве, яна дажыла, на няшчасце, да глыбокай, глыбокай старасцi. У лета ад Нараджэння Хрыстовага 1782-е, на сямiдзесятым годзе жыцця, яна пакiнула сваё рамяство, купiла, як i мерылася, рэнту, засела ў сваiм дамку i чакала смерцi. Але смерць не спяшалася. Замест смерцi прыйшло нешта такое, на што не мог падумаць нiводзiн жывы чалавек на свеце i чаго яшчэ нiколi не было ў краiне, а то ж бо -- прыйшла спадарыня рэвалюцыя, а з ёю шалёная, стрымгаловая карэнная змена ўсiх грамадскiх, маральных i трансцэдэнтных адносiнаў. Спярша памянёная рэвалюцыя не зачапiла асабiстага лёсу мадам Гаяр. Але потым, калi ёй ужо заехала пад восемдзесят, выявiлася, што чалавек, якi плацiў ёй рэнту, застаўся без уласнасцi i вымушаны быў зэмiграваць, а ягоную маёмасць купiў з аўкцыёна фабрыкант штаноў. Некаторы час яшчэ здавалася, што i гэтая перамена не сфаталiзуе лёсу мадам Гаяр, бо фабрыкант-нагавiчнiк спраўна сплачваў рэнту. Але потым прыйшоў дзень, калi яна атрымала свае грошы не манетай, а нейкiмi маленькiмi паперкамi, i гэта запачаткавала яе матэрыяльны канец.

Праз два гады рэнты ўжо не хапала нават на аплату дроў. Мадам мусiла прадаць свой дом па смешна сказаць якой нiзкай цане, бо акрамя яе раптам павыпаўзалi тысячы iншых людзей, якiм канечне, мусова i да зарэзу прыспoчыла прадаць свае дамы. I зноў яна атрымала ўзамен толькi гэтыя iдыёцкiя паперкi, i зноў праз два гады яны амаль нiчога не каштавалi, i ў I797 годзе -- ёй тады было пад дзевяноста -- мадам страцiла ўвесь свой ашчадак да драбнiцы -- нажытую цяжкай векавой працай маёмасць,-- i тулiлася ў малюпасенькай мэбляванай каморцы на вулiцы Кокiй. I толькi цяпер, запазнiўшыся гадоў на дзесяць-дваццаць, заспела-такi смерць -- яна прыйшла да яе ў вобразе пухлiзны, хвароба схапiла мадам за горла, пазбавiла яе спачатку апетыту, потым голасу, так што яна не магла запярэчыць нi словам, калi яе адпраўлялi ў багадзельню Гатэль-Д'ё. Там яе паклалi ў тую самую залу, бiтком набатаваную сотнямi паўжывых людзей, дзе калiсьцi сканаў яе муж, сунулi на агульны ляжак да пяцёх нейкiх староннiх старэч (яны ляжалi ўпокат шчыльненька адна каля аднае) i пакiнулi там на тры тыднi прылюдна даходзiць. Потым яе зашылi ў мех, у чатыры гадзiны ранiцы разам з пяццюдзесяццю iншымi трупамi шпурнулi на падводу i пад цяненькае бомканне званочка вывезлi на новыя моглiцы ў Клямар, што за мiлю ад гарадское брамы, i там паклалi на вечны спачын у агульнай ямiне пад тоўстым пластам нягашанай вапны.

Гэта было ў 1799 годзе. Але мадам, дзякуй Богу, не прадчувала свайго лёсу, вяртаючыся дамоў у той дзень 1747 года, калi яна пакiнула хлопчыка Грануя -- i нашу аповесць. Iнакш яна, напэўна, страцiла б веру ў справядлiвасць i тым самым адзiны даступны ёй сэнс жыцця.

6

З першага позiрку, якi ён кiнуў на мсье Грымаля,-- не, з першага чуйнага ўдыху, якiм ён уцягнуў у сябе пах Грымаля,-- Грануй зразумеў, што гэты чалавек можа забiць яго да смерцi за самую малую прамашку. Ягонае жыццё каштавала цяпер роўна столькi, колькi ягоная праца, яго жыццё было роўнае толькi той карысцi, якою вымяраў яе Грымаль. I Грануй пакорлiва лёг да ног гаспадара i не зрабiў анiводнай спробы ўстаць. Дзень у дзень ён закаркоўваў у сабе ўсю энергiю сваёй упартасцi i наравiстасцi, ужываючы яе, толькi каб, як той клешч, перажыць блiзкi леднiковы перыяд: цярплiва, сцiпла, непрыкметна, захоўваючы агонь жыццёвай надзеi на самым малым, але старанна дагляданым вогнiшчы. Цяпер ён зрабiўся ўзорам паслушэнства, непатрабавальнасцi i працалюбства, улёт лавiў кожны загад, прымаў любую ежу. Вечарамi рахмана дазваляў замыкаць сябе ў прыбудаваную збоку да майстэрнi каморку, дзе захоўвалася ўсялякае чарэп'е, рабочы iнструмент i вiселi прасоленыя сырыя скуры. Тут ён спаў на голай уторанай зямлi. Цэлымi тыднямi ён працаваў ад цямна да цямна, узiмку -- восем, летам -- чатырнаццаць, пятнаццаць, шаснаццаць гадзiн: мяздрыў смярдзючыя скуры, вымочваў iх у вадзе, зганяў поўсць, вапнаваў, травiў квасцамi, калоў дровы, акорваў бярозу i цiс, спускаўся ў дубiльныя ямы, поўныя едкiх выпарэнняў, укладваў пластамi скуры, як загадвалi яму чаляднiкi, раскiдваў раздушаныя чарнiльныя арэшкi, закiдваў гэтае жудаснае вогнiшча цiсавым голлем i зямлёю. Праз некалькi гадоў яму даводзiлася адкопваць i даставаць з гэтых магiл трупы скур, мумiфiкаваныя да стану дублёных скур. Калi ён не закопваў i не выкопваў скуры, дык цягаў ваду. Месяцамi цягаў з ракi ўгору, заўсёды па два вядры, сотнi вёдраў у дзень, бо гарбарства патрабуе мора вады на мыццё, вымочванне, выварку, фарбаванне. I так месяц у месяц ён насiў тую ваду, вымакаў сам да рубчыка, увечары яго вопратка капала, а скура была халодная, мяккая i набрынялая, як замша.

Праз год такога -- хутчэй жывёльнага, чым чалавечага -- iснавання ён захварэў на сiбiрскую язву, гэтую страшную хваробу гарбароў, якая звычайна канчаецца смерцю. Грымаль ужо паставiў на iм крыж i пачаў шукаць яму замену -- зрэшты, не без шкадавання, бо ў яго яшчэ нiколi не было больш сцiплага i руплiвага дбальца, як гэты Грануй. Аднак, насуперак усякаму разумнаму чаканню Грануй ачуняў. Толькi за вушамi, на шыi i на шчоках засталiся шнары ад вялiкiх чорных нарываў, якiя нявечылi яго i рабiлi яшчэ брыдчэйшым, чым ён быў раней. Затое ў яго застаўся -- найкаштоўнейшая перавага -- iмунiтэт да сiбiрскай язвы, так што цяпер ён мог мяздрыць самыя кепскiя скуры нават скрываўленымi, парэпанымi рукамi, не баючыся заразiцца нанава. Гэтым ён выгадна вылучаўся не толькi спасярод iншых вучняў i чаляднiкаў, але i сваiх патэнцыяльных пераемнiкаў. I таму, што цяпер стала цяжка яго замянiць, вартасць яго працы павысiлася, а тым самым i цана ягонага жыцця. Яму раптам дазволiлi не спаць больш на голай падлозе, а збiць сабе драўляны ляжак у хляве, заслаць яго саломай i накрывацца коўдрай. Яго больш не замыкалi нанач. Ежа палепшылася. Грымаль абыходзiўся цяпер з iм не проста як з жывёлай, а як з жывёлай карыснай.

Калi яму споўнiлася дванаццаць гадоў, Грымаль пачаў вызваляць яго ад працы на паўдня ў нядзелю, а з трынаццацi яму нават у буднi дазвалялася на гадзiну пасля працы выходзiць з дому i рабiць, што ўжо яму там хацелася. Ён перамог, бо застаўся жывы, i ў яго была пэўная свабода, каб жыць далей. Час зiмавання мiнуўся. Клешч Грануй зноў ажыў. Ён адчуў ранiшняе паветра. Яго ахапiў паляўнiчы сверб. Перад iм адкрыўся найвялiкшы ў свеце запаведнiк пахаў: горад Парыж.

7

Гэта было як у казцы. Ужо блiжэйшыя вулiцы Сэн-Жак-дэ-ля-Бушры i вулiцы вакол царквы Св. Яўстахiя былi казкай. У завулках ад вулiц Сэн-Дэнi i Сэн-Мартэн людзi жылi так купна, дамы ў пяць, шэсць паверхаў стаялi так шчыльна, што засланялi неба, i паветра было застаялае, як вада ў канавах, i наскрозь прасмердлае. У iм мяшалiся пахi людзей i жывёл, выпарэннi ад ежы i хваробаў, вады i каменя, попелу i скуры, мыла i свежага хлеба i яек, згатаваных у воцаце, локшыны i нашараванай да бляску латунi, шалфею i пiва i слёз, тлушчу i мокрай i сухой саломы. Тысячы i тысячы пахаў стваралi нябачную лаву, якая перапаўняла цяснiны вулiц, якая пад дахамi знiкала толькi зрэд-часу, а з бруку -- нiколi. Людзi, якiя жылi там, даўно прынюхалiся да гэтай сумесi: яна ж i падымалася ад iх i зноў прасякала iх наскрозь, гэта ж было паветра, якiм яны дыхалi i жылi, яно было як зношаная цёплая вопратка -- яе не чуеш на целе, яе паху не заўважаеш. Але Грануй усё гэта чуў упершыню. I не толькi ўспрымаў мяшанку пахаў ва ўсёй яе поўнасцi і поўнiцы -- ён расшчапляў яе аналiтычна на самыя дробненькiя i драбнюсенькiя часткi i часцiнкi. Яго вытанчаны нюх разблытваў вузел з выпарэнняў i смуроду, распраўляў асобнымi нiтачкамi на асноўныя пахi, якiя далей ужо не раскладалiся. Яму было неверагодна прыемна разблытваць i прасцi гэтыя нiткi.

Ён часта спыняўся, прыхiляўся да сцяны якога-небудзь дома або затоўкшыся ў цёмны закутак, i стаяў там, заплюшчыўшы вочы, крыху разявiўшы рот i раздзiмаючы ноздры, нерухомы, як драпежная рыбiна ў глыбокай, цёмнай, спавольненай вадзе. I калi нарэшце рух паветра падкiдваў яму кончык тоненькай духмянай нiтачкi, ён накiдваўся на гэты адзiн пашок, не чуючы больш нiчога навокал, хапаў яго, чапляўся за яго, уцягваў яго ў сябе i пакiдаў у сабе назаўсёды. Гэта мог быць даўно знаёмы пах або яго разнавiднасць, а мог быць i зусiм новы, амаль або зусiм не падобны на ўсё, што яму дагэтуль даводзiлася чуць, а тым болей бачыць; напрыклад, пах прасаванага шоўку; пах чабаровай гарбаты, пах кавалка вышыванай срэбрам парчы, пах каранца да бутэлькi з рэдкiм вiном, пах чарапахавага грэбеня. Грануй угоньваўся за такiмi яшчэ не знаёмымi яму пахамi, лавiў iх заўзята i цярплiва, як рыбак, i назапашваў у сабе.

Удосыць нанюхаўшыся густога паху завулкаў, ён iшоў у мясцiны, дзе пахi былi танчэйшыя, змешвалiся з ветрам i разносiлiся амаль як парфума: скажам, на рыначны пляц, дзе ўвечары моцна трымалiся пахi дня -- нябачныя, але ў той самы час такiя яўныя, быццам у натоўпе ўсё яшчэ кiшэлi гандляры, стаялi кашы з гароднiнай i яйцамi, бочкi з вiном i воцатам, мяхi з прыправамi i бульбай i мукою, скрынкi з цвiкамi i гайкамi, рыбныя сталы, сталы, заваленыя тканiнай, i посудам, i падэшвамi, i сотнямi iншых рэчаў, якiя прадавалiся ўдзень... увесь гэты вэрхал i гармiдар стаяў у паветры i ўвечары. Грануй, можна сказаць, носам бачыў увесь рынак. I носам бачыў яго дакладней, чым iншы вачыма, бо Грануй успрымаў яго "следам" i таму больш узвышана: як эсэнцыю, як дух чагосьцi мiнулага, не парушанага звычнымi атрыбутамi цяпершчыны -- такiмi, як шум, яркасць, гнюсотная штурхатня жывых людзей.

Альбо ж ён iшоў туды, дзе каралi ягоную мацi, на Грэўскi пляц -- якi велiзарным языком высалопваўся ў раку. Тут стаялi караблi i лодкi, выцягнутыя на бераг або прышвартаваныя да тумбаў, тут пахла вугалем, i збожжам, i сенам, i мокрымi пяньковымi канатамi.

А з захаду, па тым адзiным трыбе, якi рака прасекла ў горадзе, плыў шырокi паток ветру i прыносiў пахi палёў, лугоў пад Нэi, лясоў памiж Сэн-Жармэнам i Версалем, далёкiх гарадоў Руана i Каэна, а часам нават i мора. Мора пахла як надзьмуты ветразь, у якiм заблыталiся вада, соль i халоднае сонца. Яно пахла проста, гэтае мора, але пах быў адразу вялiкi i своеасаблiвы, так што Грануй не асмельваўся расшчапiць яго на рыбнае, салёнае, вадзянiстае, водарасцi, свежасць i так далей. Ён лепей сабе не разбiваў яго, трымаў у памяцi цалкам i цешыўся iм на поўную поўнiцу. Пах мора яму так падабаўся, што ён хацеў калi-небудзь атрымаць яго чыстым, без дамешак i ў такой колькасцi, каб iм можна было ўпiцца. I калi пазней з расказаў ён даведаўся, што мора вялiкае i па iм можна цэлымi днямi плысцi на караблi, i нiдзе нiякае зямлi, ён звычайна ўяўляў сябе на такiм караблi, высока ўгары, сядзiць сабе на мачце ў кашы, i ляцiць, ляцiць кудысьцi далёка па бясконцым паху мора, якi нiякi нават не пах, а дыханне, выдых, подых, канец усiх пахаў, i ад асалоды ён быццам раствараецца ў гэтым дыханнi. Але гэтаму не наканавана было збыцца, бо Граную, якi стаяў на Грэўскiм пляцы на беразе Сены i раз за разам удыхаў маленькi абрывак марскога ветру, што раптам прыбiўся да ягонага носа, не наканавана было нiколi ў жыццi ўбачыць мора, сапраўднае мора, вялiкi акiян на захадзе, не дадзена было акунуцца ў яго пах.

Квартал памiж царквою Св. Яўстахiя i гарадской ратушай ён неўзабаве вывучыў на нюх так дасканал, што не заблудзiўся б там i ў самую цёмную ноч. I тады ён пашырыў поле свайго палявання--спачатку на захад да прадмесця Сэнт-Анарэ, потым уверх па вулiцы Сэнт-Антуан да Бастылii i, нарэшце, нават на па-той бераг ракi да квартала Сарбоны i прадмесця Сэн-Жармэн, дзе жылi багатыя людзi. Праз чыгунныя краты брамы пахла скурай ад карэт i пудрай з пахолкавых парыкоў, а цераз высокiя сцены з садоў пералiваўся водар жаўтазелю i ружаў i толькi што пасаджанай бiручыны. I сама тут Грануй упершыню пачуў пах парфумы -- у сама гэтым сэнсе слова. Гэта была простая лавандавая цi ружовая вада, якую ва ўрачыстых выпадках дамешвалi ў садовыя фантаны, i больш складаныя, больш каштоўныя духмянасцi мускуснай настойкi, змяшанай з алеем нарцыса i туберозы, танкiлiй, язмену або карынкi, якiя вечарамi, як цяжкi шлейф, цягнулiся за экiпажамi. Ён запамiнаў гэтыя духмянасцi, як запамiнаў вульгарныя пахi, з цiкаўнасцю, але без асаблiвага здзiўлення. Зрэшты, ён заўважыў, што парфумы наўмысна старалiся адурманiць i прывабiць яго нюх, i ён прызнаў вартасцi асобных эсэнцый, з якiх яны складалiся. Але ў цэлым яны здавалiся яму ўсё ж грубымi i пошлымi, разбаўленымi, а не скампанаванымi, i ён ведаў, што мог бы скласцi зусiм iншыя пахошчы, калi б меў такiя самыя зыходныя матэрыялы.

Многiя з гэтых матэрыялаў ён ужо сустракаў раней, на рынку -- у радах кветак i радах з гастранамiчнымi духмянасцямi, iншыя былi яму новыя, i iх ён фiльтраваў з духмяных сумесяў i безназоўна захоўваў у памяцi: амбру, цыбетын, пачулi, сандалавае дрэва, бергамот, бензойную смалу, кветкi хмелю, бабровы струмень...

Ён не быў пераборлiвы. Мiж тым, што паўсюль азначалася як добры пах, ён не разрознiваў -- пакуль не рабiў. Ён быў прагны. Мэта ягоных паляўнiчых вылазак была -- проста авалодаць усiмi пахамi, якiя мог прапанаваць яму свет, i адзiная мэта -- каб пахi былi новыя. Пах конскага поту значыў у яго столькi ж, колькi далiкатны водар бутона ружы, якi якраз распускаецца, востры смурод клапа -- не менш, чым пара смажанiны з цяляцiны, што прасочваецца з гаспадарскiх кухняў. Ён паглынаў, убiраў у сябе ўсё, усё запар. Але i ў кухнi, якая сiнтэзуе ягоныя ўяўленнi, дзе ён увесь час складваў новыя камбiнацыi пахаў, яшчэ не панаваў нiякi эстэтычны прынцып. Гэта былi велягурыстыя фантазii, ён ствараў i тут жа разбураў iх, як дзiця, што гуляе ў кубiкi,-- вынаходлiва i дэструктыўна, без прыкметнага творчага прынцыпу.

8

Першага верасня 175З года, у гадавiну iнтранiзацыi караля, горад Парыж зладзiў феерверк на Каралеўскiм мосце. Вiдовiшча не было такое раскошнае, як феерверк у гонар шлюбавання караля цi як легендарны феерверк з нагоды нараджэння дафiна, але ўсё-такi гэта быў феерверк не абы якi. На мачтах караблёў былi ўмацаваны залатыя задыякальныя колы. Так званыя сонечныя звяры вырыгалi з моста ў раку вогненны залаты дождж. Аглушальна рвалiся петарды, i на бруку лопалiся ляскаўкi, вырабленыя ў выглядзе жаб, а ў неба шугалi ракеты i прапiсвалi белыя пiсягi на чорным небе. Тысячагорлы натоўп на мосце i набярэжных абапал ракi захоплена ахаў i вохаў, крычаў "Брава!", "Вiват!"-- хоць той кароль уступiў на трон трыццаць восем гадоў таму назад i пiк народнай любовi даўно застаўся ў мiнулым. Вось на што здольны феерверк!

Грануй моўчкi стаяў у цянi павiльёна Флоры, на правым беразе, насупраць Каралеўскага моста. Ён не ўдзельнiчаў у вiватаваннi, нават нi разу не зiрнуў угору на ракеты.. Ён прыйшоў, спадзеючыся ўнюхаць што-небудзь новае, але неўзабаве высветлiлася, што феерверк у пахавым сэнсе нiчога яму не дае. Усё, што iскрылася, i ззяла, i трашчала, i вiшчала там у занадтай разнастайнасцi, явiла ў найвышэйшай ступенi аднастайную сумесь пахаў серы, алею i салетры.

Ён ужо намерыўся пакiнуць гэта нуднае гледзiшча, каб, трымаючыся ўздоўж галерэi Луўра, пайсцi дамоў, як тут вецер нешта данёс да яго, нешта маленькае, ледзь улоўнае, абрывак, атам далiкатнага паху -- не, нешта яшчэ меншае: гэта было хутчэй прадчуванне, чым сапраўдны пах, i адначасова ўпэўненая здагадка, што нiчога такога ён нiколi раней не чуў. Ён зноў прыхiлiўся да сцяны, заплюшчыў вочы i наставiў ноздры. Водар быў такi далiкатны i тонкi, што раз-пораз выпадаў з успрымання, яго нельга было ўтрымаць, яго перакрываў дым петардаў, блакiравалi выпарэннi чалавечай масы, разрывалi i сцiралi тысячы iншых гарадскiх пахаў. Але потым -- раптам -- ён зноў праскокваў на нейкую долю секунды, гэты маленькi драбок духмянiў раскошным намёкам... i адразу знiкаў. Грануй нясцерпна пакутаваў. Упершыню пакутаваў не толькi яго прагны характар, якi напароўся на знявагу, а сапраўды пакутавала ягонае сэрца. Зарадзiлася цьмянае адчуванне, што гэты водар -- ключ да парадку ўсiх iншых пахаў, што нельга нiчога зразумець у пахах, калi не зразумець гэтага адзiнага, i ён, Грануй, марна пражыве жыццё, калi яму не ўдасца iм авалодаць. Ён павiнен дастаць, выдабыць яго не проста дзеля таго, каб наталiць прагу валодання, а дзеля спакою свайго сэрца.

Яму мала не зрабiлася дрэнна, аж так яго разабрала. Ён нават яшчэ не ўстанавiў, адкуль увогуле iшоў гэты пах. Часам iнтэрвалы памiж павевамi доўжылiся хвiлiнамi, i кожнага разу на яго нападаў жудасны страх, што ён выпусцiць яго назаўсёды. Нарэшце ён зрабiў выратавальную выснову, што водар плыве з-па таго боку ракi, аднекуль бо з паўднёвага ўсходу.

Адштурхнуўшыся ад сцяны павiльёна Флоры, Грануй нырнуў у людскую гушчыню i пачаў траляваць сабе дарогу праз мост. Ён штохвiлiны спыняўся, падымаўся на пальчыкi, каб прынюхацца паверх галоў, спачатку, страшэнна ўзрушаны не чуў нiчога, тады нарэшце нешта ўлоўлiваў, чапляўся за пах нават мацней, чым раней, пераконваўся, што рухаецца да мэты, зноў ныраў у натоўп разяваў i пiратэхнiкаў, якiя бесперастанку падносiлi паходнi да кнатоў шуцiх, упускаў свой арыенцiр у едкiм парахавым дыме, панiкаваў, зноў локцямi i ўсiм корпусам працiскваўся наперад. Праз некалькi бясконцых хвiлiн ён апынуўся на другiм беразе, абмiнуў асабняк Маi, набярэжную Малакэ, тое месца, дзе падыходзiць да ракi вулiца Сены...

Тут ён спынiўся, перавёў дух i прынюхаўся. Ён злавiў яго. Цяперт не ўпусцiць. Водар, быццам стужка, спускаўся па вулiцы Сены, непаўторны i выразны, але ўвесь час такi пяшчотлiвы i вельмi тонкi. Грануй адчуў, як б'ецца ягонае сэрца, i зразумеў, што б"ецца яно не ад напружанасцi бегу, а ад раптам пазсталай бездапаможнасцi перад гэтым пахам. Ён намогся ўспомнiць што-небудзь падобнае, але ўсе параўнаннi адпадалi. У гэтым паху была свежасць; але не свежасць лiмонаў цi памеранцаў, а свежасць мiры, цi карынкавага лiсця, цi кучаравай мяты, цi бярозавага соку, цi камфары, цi хваёвай iглiцы, не свежасць майскага дажджу, цi марознага ветру, цi крынiчнай вады... i адначасова з яго цякло цяпло; але не так, як бергамот, кiпарыс або мускус, не як язмен i нарцыс, не як ружавы куст i не як касач... У гэтым паху злiвалася i тое, i другое, лятучае i цяжкае, але пахi не проста змешвалiся, а былi нечым адзiным i да таго ж невялiкiм i слабым i ў той самы час трывалым i моцным, як кавалак тонкага пералiвiсьтага шоўку... але не, гэта было не як шоўк, а як салодкае мядовае малако, у якiм распускаецца пiрожнае,-- але тады адно з адным не вязалася, як ты таго нi хоч: малако i шоўк! Нейкi неспасцiгальны пах, неапiсальны, ён не ўмяшчаўся ў нiвошта, зрэшты яго наогул не павiнна было б быць. I ўсё-такi ён быў -- у самай раскошнай неаспрэчнасцi. Грануй iшоў за iм, i сэрца ў яго грукатала, ён цьмяна здагадваўся, што не ён iдзе за пахам, а што пах захапiў яго ў палон i цяпер неадольна вабiць да сябе.

Ён рушыў уверх па вулiцы Сены. На вулiцы нi душы. Дамы стаялi, пустыя. Людзi сышлi ўнiз да ракi, на феерверк. Тут яму не заважалi нi разгарачаны пах людскога збою, нi парахавы смурод. Вулiца пахла як звычайна -- вадой, памыямi, пацукамi i гнiлой гароднiнай. Але над усiм гэтым лунала пяшчотна i выразна тая самая стужка, якая прывяла сюды Грануя. Праз некалькi крокаў слабенькае святло начнога неба паглынулi высокiя дамы, i Грануй пайшоў далей у цемры. Яму не было патрэбы што-небудзь бачыць. Пах надзейна вёў яго да сябе.

Метраў праз пяцьдзесят ён збочыў на вулiцу Марэ, у зусiм ужо цёмны завулак, раскiнуўшы рукi, можна было дастаць да сцен абапал бруку. Дзiўна, але пах тут не дужа каб памацнеў. Ён толькi пачысцеў i, дзякуючы гэтаму, дзякуючы ўсё большай чысцiнi, рабiўся неадчэпна панадным. Грануй iшоў як бы супроць волi. У адным месцы пах цвёрда павярнуў яго направа, яму здалося, што ён зараз, вось-вось саўганецца носам у сцяну якогась дома. Але пасярэдзiне сцяны аказалася нiзкая арка. Як лунатык, Грануй прайшоў праз арку ў двор, завярнуў за вугал, выйшаў яшчэ ў адзiн дворык, ужо меншы, i тут нарэшце было святло: асветлены быў квадрат двара, усяго некалькi крокаў. Да сцяны пад косым нахiлам была прыбудавана павець. На стале пад павеццю гарэла свечка. За сталом сядзела дзяўчына i перабiрала мiрабэль. Яна брала слiвiну з каша, злева ад сябе, адшчыквала чарашок, нажом даставала костачку i кiдала ў вядро. Ёй было гадоў трынаццаць-чатырнаццаць. Грануй застыў. Ён адразу зразумеў, што было крынiцай духмянасцi, якую ён учуў больш чым за паўмiлi на тым беразе ракi: не гэты брудны двор, не мiрабэль. Крынiчыла дзяўчына.

Ён быў зусiм збiты спанталыку. На iмгненне яму сапраўды здалося, што яшчэ нiколi ў жыццi ён не ўдыхаў нiчога такога цудоўнага, як гэтая дзяўчына. Да таго ж, стоячы супроць святла, ён бачыў толькi яе абрыс. Ён вядома меў на ўвазе, што нiколi не нюхаў нiчога такога цудоўнага. Але таму што ён усё-такi ведаў чалавечыя пахi, тысячы i тысячы пахаў мужчын, жанчын, дзяцей, у яго ў мазгах нiяк не ўкладвалася, што такi вытанчаны водар мог iсцi ад чалавека. Звычайна людзi пахлi пошла i гаротна. Дзецi пахлi безгустоўна, ад мужчын патыхала мачой, вострым потам i сырам, ад жанчын -- з'ялчэлым лоем i тухлай рыбай. Людзi пахлi зусiм нецiкава, агiдана... I вось упепршыню ў жыццi Грануй не паверыў свайму носу, i яму давялося паклiкаць на дапамогу вочы, каб пераканацца, што нюх яго не падвёў. Праўда, гэтае змяшанне пачуццяў не задоўжылася. Яму i праўда годзе было аднаго iмгнення, каб аптычна пацвердзiць свае нюхальныя ўражаннi i з тым боьшай безагляднасцю аддацца iм. Цяпер ён адчуваў, што яна была -- чалавек, чуў пот яе падпашак, тлушч яе валасоў, рыбны пах яе сцёгнаў, i гэта давала яму найвышэйшую асалоду. Яе пот духмянiўся, як свежае марское паветра, валасы -- як арэхавы алей, сцёгны -- як букет вадзяных лiлеяў, скура -- як абрыкосавая квецень... i сума ўсiх гэтых кампанентаў давала духмянасць такую раскошную, такую гарманiчную, такую чароўна-вабную, такую гаюча-панадную, што ўсе пахi, якiя Грануй хоць раз калi чуў раней, усе канструкцыi з пахаў, якiя ён, як бы мiж iншым хоць раз калi ладзiў унутры сябе, раптам проста развалiлiся, страцiлi сэнс. Сто тысяч пахаў не пераважвалi аднаго гэтага. Ён адзiн быў найвышэйшы прынцып, усе астатнiя павiнны былi падладзiцца пад гэты ўзор. Ён быў дасканалая прыгажосць.

Грануй зразумеў, калi ён не завалодае гэтым водарам, яго жыццё не мецьме сэнсу. Ён павiнен спазнаць яго да драбнiц, да самага апошняга найдалiкатнейшага адцення; проста агульнага ўспамiну пра яго мала. Ён хацеў як бы паставiць асабiстае кляймо на гэтым апафеозным водары, удрукаваць яго ў неразбярыху сваёй чорнай душы, даследаваць да тонкасцi i далей ужо мыслiць, жыць, нюхаць свет у адпаведнасцi з унутранымi структурамi гэтай чароўнай формулы.

Ён павольна падступаў да дзяўчыны, блiжэй, яшчэ блiжэй. Вось ён ступiў пад павець i спынiўся за крок у яе за спiнай. Яна яго не чула.

Валасы ў яе былi рыжая, шэрая сукенка без рукавоў агаляла вельмi белыя плечы i рукi, жоўтыя ад соку разрэзаных слiў. Грануй стаяў, схiлiўшыся над ёю i ўдыхаючы яе пах, цяпер ужо без нiякiх дамешак, ён падымаўся ад яе патылiцы, валасоў, выразу ў сукенцы i ўлiваўся ў яго, як свежы вецер. Яму яшчэ нiколi не было так прыемна. Але дзяўчыне зрабiлася холадна.

Яна не бачыла Грануя. Але адчула неўсвядомлены сполах, дзiўную зябкасць, быццам яе раптам агарнуў забыты, даўно пераадолены страх. Ёй здалося, быццам за спiнай у яе пацягнуў халодны, знобкi продзiмень, быцццам нехта адчынiў дзверы ў велiзарны склеп. I яна адклала свой кухонны нож, прыцiснула рукi да грудзей i абярнулася.

Ды так i скамянела ад жаху, угледзеўшы яго, што яму якраз хапiла часу, каб сцiснуць яе рукамi за шыю. Яна не крыкнула, не варухнулася, не спрабавала абаранiцца хоць бы рухам якiм. А ён i не зiрнуў на яе. Ён не бачыў нi яе далiкатнага, усыпанага канапацiнкамi твару, нi чырвонага рота, нi вялiкiх ярка-зялёных вачэй, бо, пакуль ён душыў яе, вочы ў яго былi моцна заплюшчаныя, i ён баяўся толькi аднаго -- страцiць хоць кроплю яе паху.

Калi яна знежывела, ён паклаў яе на зямлю сярод костачак мiрабэлi, садраў з яе сукенку, i струмень водару ператварыўся ў паток, якi захлiснуў яго сваёй раскошай. Ён прынiк тварам да яе скуры i правёў ноздрамi ад жывата да грудзей, да шыi, па твары i па валасах i назад да жывата, унiз па сцёгнах, па лытках, па яе белых нагах. Ён увабраў яе пах з галавы да ног, да кончыкаў пальцаў, ён пазбiраў рэшткi яе паху з падбародка, пупка i са згiнаў яе локцяў.

Калi ён выдабыў усё i яна завяла, ён яшчэ нейкi час сядзеў побач з ёю на кукiшках, каб апамятацца, бо перанасыцiўся ёю. Ён не хацеў расплюхаць нiчога з яе паху. Для пачатку яму трэба было шчыльна задраiць унутраныя пераборкi. Потым ён устаў i патушыў свечку.

9

А тым часам з песнямi i крыкамi "Вiват!"пачалi вяртацца дамоў на вулiцу Сены ўдзельнiкi гуляння. Грануй нюхам знайшоў у цемры выйсце ў завулак, а адтуль на паралельную вулiцу Птыз-Агюстэн, якая таксама вяла да ракi. Крыху пазней людзi знайшлi мёртвую. Усчаўся крык. Запалiлi паходнi. Прыбыла гарадская варта. Грануй даўно ўжо быў на другiм беразе.

У гэтую ноч яго каморка здалася яму палацам, а нары -- шыкоўным альковам. Дагэтуль ён нiколi за ўсё жыццё не адчуваў шчасця. Хоць i здаралiся рэдкiя хвiлiны тупой задаволенасцi. Але цяпер ён дрыжаў ад шчасця, не мог заснуць ад асалоды. Ён быццам другi раз нарадзiўся, не, не другi, а першы, бо дагэтуль ён проста iснаваў, як жывёлiна, меў вельмi цьмянае ўяўленне пра сябе самога. Сёння яму задалося, што ён нарэшце даведаўся, хто ж ён усё-такi ёсць: а менавiта не хто там якi, а генiй; i што ягонае жыццё мае сэнс, i задачу, i мэту, i вышэйшую наканаванасць; а менавiта -- здзейснiць рэвалюцыю, анiяк не менш, у свеце пахаў; i што на ўсiм свеце толькi ён адзiн мае патрэбныя на гэта сродкi: вытанчаны нюх, фенаменальную памяць i -- смае важнае -- запамятаны пах дзяўчыны з вулiцы Марэ, у якiм у чароўнай формуле змешчана ўсё, з чаго складаецца водарнасць: пяшчота, сiла, трываласць, шматграннасць i вусцiшная неадольная прыгажосць. Ён знайшоў компас свайму будучаму жыццю. I як усе генiяльныя пачвары, зладжаныя так, што праз знешнюю падзею пракладваюцца каляiны ва ўзвiхураны хаос iхнiх душаў, Грануй ужо больш не ўхiляўся ад таго, што ён прымаў i прызнаваў за кiрунак свайго лёсу. Цяпер яму зрабiлася ясна, чаму ён так упарта i зацята чапляецца за жыццё: ён павiнен быў зрабiцца Творцам пахаў. I не абы якiм. А найвялiкшым парфумнiкам усiх часоў.

Ужо тае ж ночы, спачатку чуваючы, потым у сне, ён праiнспектаваў велiзарнае поле з руiнамi сваiх успамiнаў. Ён перабраў мiльёны i мiльёны абломкаў, кубiкаў, цаглiнак, з якiх будуюцца пахi, i сiстэматычна iх упарадкаваў: добрае да добрага, благое да благога, тонкае да тонкага, грубае да грубага, смярдзючае да смярдзючага, пахучае да пахучага. Праз тыдзень гэты парадак стаў яшчэ больш зладжаны, каталог пахаў яшчэ больш змястоўны i дыферэнцыраваны, iерархiя яшчэ выразнейшая, ужо неўзабаве ён мог прыступiць да планавага будаўнiцтва гмахаў паху: дамы, сцены, лесвiцы, вежы, сутарэннi, пакоi, тайнiкi... з кожным днём больш шырокая, з кожным днём усё прыгажэйшая ўнутраная моц цудоўных пахавых кампазiцый.

Тое, што на пачатку гэтай раскошы стаяла забойства (калi толькi ён наогул усведамляў гэта), анi яму не абыходзiла. Вобразу дзяўчыны з вулiцы Марэ -- яе твару, яе цела -- ён ужо не мог успомнiць. Бо ж ён захаваў самае лепшае, што выбраў i прысвоiў: сутнасць яе духмянасцi.

Тымi часамi ў Парыжы было больш тузiна парфумнiкаў. Шасцёх з iх жыло на правым беразе, шасцёх -- на левым, а адзiн якраз пасярэдзiне, якраз на мосце Мяняйлаў, што злучаў правы бераг з востравам Сiтэ. Гэты мост забапал быў так шчыльна забудаваны чатырохпавярховымi дамамi, што з яго з нiводнага месца нельга было ўбачыць ракi, так што складвалася ўражанне нармальнай, грунтоўнай, добра выбрукаванай i да таго ж досыць элегантнай вулiцы. I сапраўды, мост Мяняйлаў лiчыўся адным з самых модных кварталаў горада. Тут былi славутыя лаўкi, дзе свой тавар выстаўлялi ювелiры, разбяры па чорным дрэве, найлепшыя вырабшчыкi парыкоў, чамаданаў, сумак i кашалькоў, найтанчэйшай сподняй бялiзны i панчох, рамак на карцiны i ботаў на верхавую язду, вышывальнiкi эпалетаў, гутнiкi па залатых гузiках i банкiры. I сама тут былi крама i жылы дом парфумнiка i пальчатнiка Джузэпэ Бальдзiнi. Над яго вiтрынай была напята шыкоўная зялёная паветка, побач вiсеў герб Бальдзiнi, увесь у золаце: залаты флакон з букетам залатых кветак, а перад дзвярыма ляжаў чырвоны дыванок, таксама ўгербаваны, шыты золатам. Калi адчынялiся дзверы, тылiнкаў званочак i выконваў персiдскую мелодыю, i дзве срэбныя чаплi пачыналi выпырскваць фiялкавую ваду з дзюбаў у пазалочаную мiску, якая акурат жа зноў была ў форме герба Бальдзiнi.

А за канторкаю са светлага буку стаяў сам Бальдзiнi, стары i маналiтны, як калона, i ў парыку, абсыпаным пудрай, у каптане, абшытым залатым галуном. Воблака мiндальнай вады Франжыпанi, якою ён пырскаўся шторанiцы, проста вiдавочна ахiнала i адсоўвала ягоную асобу ў нейкую празрыста-мглiстую далеч. У гэтай нерухомасцi ён нагадваў манекен самога сябе. Толькi калi тылiнкаў меладычны званочак i чаплi пачыналi фантанаваць -- што здаралася не вельмi часта,-- манекен iмгненна ажываў, стульваўся, рабiўся маленькi i ўвiшны, i, сцелючы паклоны i паклончыкi, вылятаў з-за канторкi так iмклiва, што пахучае воблака ледзьве паспявала за iм; пасля найпакорлiвейшым чынам прасiў клiента прысесцi i ўчаставацца выбарам найдаборнейшых духмянасцяў i касметычных цудотаў.

У Бальдзiнi iх былi тысячы. Асартымент -- ад чыстых эсэнцый, кветкавых алеяў, настоек, выцяжак, узвараў, сэкрэцый, бальзамаў i бальсанаў, смолаў i iншых прэпаратаў у сыпучым, цякучым i цягучым выглядзе -- памады, пасты, усемагчымыя пудры i мыла, сухiя духi, фiкстуры, брыльянцiны, элiксiры для дагляду барады, кроплi на звод бародавак i малюпасенькiя пластыры, каб выпраўляць пахiбы знешнасцi -- аж да прыцiрак, ласьёнаў, духмяных соляў, туалетных вадкасцяў i безлiчы розных духоў. Але Бальдзiнi не абмяжоўваўся гэтымi прадуктамi класiчнай касметыкi. Ён лiчыў за гонар збiраць у сваёй лаўцы ўсё, што сачылася хоць якiм водарам або хоць як надавалася на выдабыванне водару. I таму апрача курыльных свечак, пасцiлак i стужачак там мелiся ўсе пахошчы -- ад насення анiсу да карынкi, сiропы, лiкёры i фруктовыя воды, вiны з Кiпра, Малагi i з Карынта, мноства гатункаў мёду, кавы, чаю, гарбаты, сушоныя i цукраваныя фрукты, смоквы, карамелi, шакаладкi, каштаны, нават кансерваваныя каперсы, гуркi i цыбуля i марынаваны тунец. Апрача ж таго, араматызаваны сургуч на пячаткi, надушаная папера, чарнiла для любоўных пiсьмаў з пахам ружовага алею, бювары з гiшпанскай скуры, футаралы пад пёры з белай сандалавай драўнiны, горшчычкi i мiсачкi пад пялёсткi, курыльнiцы з латунi, флаконы i флакончыкi з крышталю з прыцёртымi бурштынавымi каранцамi, пахучыя пальчаткi, хусцiнкi, падушачкi для iголак, набiтыя мускатным цветам i прапашаныя мускусам шпалеры, якiя маглi сто гадоў напаўняць пакой пахам.

Ясна, на ўвесь гэты тавар не хапiла б месца ў пампезнай лаўцы, якая выходзiла на вулiцу (гэта значыцца, на мост), а як што падвала не было, дык не толькi кладоўка, але i другi i трэцi паверхi, а таксама ўсе павернутыя да ракi памяшканнi першага служылi складам. У вынiку ў доме ў Бальдзiнi панаваў неверагодны аж не апiсаць, хаос пахаў. Наколькi выштукаваная была якасць асобных тавараў -- бо Бальдзiнi купляў тавар толькi найвышэйшай якасцi,-- настолькi нязносны быў пах, якi з iх вывяргаўся адначасова, падобны на гучанне аркестра, у якiм кожны з тысячы музыкантаў грае фартысiма сваю адмысловую партыю. Сам Бальдзiнi i яго службоўцы даўно прынюхалiся да гэтага хаосу, як прыстарэлыя дырыжоры, якiя ж бо ўсе да аднаго тугавухiя, i нават жонка, панi спадарова, якая жыла на чацвёртым паверсе i з усёй сiлы супрацiўлялася далейшаму наступу складскiх памяшканняў, амаль усе прыцярпелiся да пахаў. Iншая справа -- клiент, якi ўпершыню наведваў лаўку Бальдзiнi. Кактэйль пахаў дзейнiчаў на яго, як удар кулаком у твар, выклiкаў, залежна ад характру клiента, захапленне i збянтэжанасць, прынамсi, збiваў яго спанталыку да такой ступенi, што чалавек часта пераставаў цямiць, чаго ён наогул прыйшоў сюды. Пасыльныя хлопчыкi забывалiся пра свае даручэннi. Нахабныя паны бянтэжылiся. А некаторыя дамы перажывалi цi то iстэрыку, цi то прыступ клаўстрафобii, млелi, i прывесцi iх да памяцi маглi хiба што самыя рэзкiя нюхальныя солi з гваздзiковага алею, нашатыр i камфарны спiрт.

Пры такiх акалiчнасцях увогуле не дзiва, што званочак на дзвярах лаўкi Джузэпэ Бальдзiнi ўсё радзей вызвоньваў персiдскую мелодыю, а срэбныя чаплi ўсё радзей фантанавалi фiялкавай вадой.

10

-- Шанье! -- гукнуў Бальдзiнi з-за канторкi, дзе ён некалькi гадзiн прастаяў слупам, утапырыўшыся на зачыненыя дзверы.-- Надзявайце ваш парык! -- I памiж барылкай з алiўкавым алеем i павешанымi на гачкi баёнскiмi кумпякамi паявiўся Шанье, чаляднiк Бальдзiнi, таксама ўжо стары чалавек, хай i маладзейшы за гаспадара, i прайшоў наперад, у больш далiкатна абсталяванае памяшканне лаўкi. Ён дастаў з каптана свой парык i ўспёр яго на галаву.

-- Вы сыходзiце, мсье Бальдзiнi?

-- Не,-- сказаў Бальдзiнi,-- я адскочу на гадзiну-другую ў кабiнет i хачу, каб мяне абсалютна нiхто не турбаваў.

-- А, разумею! Вы творыце новую парфуму.

-- Бальдзiнi. Менавiта. На заказ графа Верамона. Ён хоча араматызаваць кавалак гiшпанскай скуры i патрабуе чагосьцi цалкам новага. Патрабуе чагосьцi накшталт... накшталт... здаецца, гэта называецца "Амур i Псiхея" -- тое, чаго ён патрабуе, а выраблена яно гэтым бяздарным ёлупам з вулiцы Сэнт-Андрэ-дэз-Ар... як гэта яго там..

Шанье. Пелiсье.

Бальдзiнi. Во. Пелiсье. Так яго завуць, гэтага ёлупа. "Амур i Псiхея" ад Пелiсье. Ведаеце гэтыя духi?

Шанье. Дзiва што. Цяпер iх чуеш ад кожнага. Iмi душыцца ўвесь свет. Але калi вас цiкавiць мая думка -- нiчога асаблiвага! Яны, вядома, не цягнуць на параўнанне з вашымi, мсье Бальдзiнi.

Бальдзiнi. Вядома, не цягнуць.

Шанье. У вышэйшай ступенi банальны пах у гэтага "Амура".

Бальдзiнi. Вульгарны?

Шанье. Вельмi вульгарны, як ва ўсiх духоў Пелiсье. Я думаю, яны на лiметыне.

Бальдзiнi. Ты так думаеш? А што там яшчэ?

Шанье. Памеранцавая эсэнцыя, здаецца. I, магчыма, настойка размарыну.

Бальдзiнi. Мне гэта ўсё адно.

Шанье. Вядома.

Бальдзiнi. Мне напляваць, што там накалацiў у свае духi гэты боўдзiла Пелiсье. Мне ён не ўказ!

Шанье. Ваша чыстая праўда, мсье.

Бальдзiнi. Як вам вядома, мне нiхо не ўказ! Як вам вядома, я сам распрацоўваю свае парфумы.

Шанье. Я ведаю, мсье.

Бальдзiнi. Я сам спараджаю свае iдэi!

Шанье. Ведаю.

Бальдзiнi. I думаю стварыць графу Верамону нешта такое, што наробiць фурору.

Шанье. Iнакш i быць не можа, мсье Бальдзiнi.

Бальдзiнi. Пакiдаю лаўку на вас, Шанье. Мне трэба папрацаваць. Не дазваляйце нiкому турбаваць мяне, Шанье.

I з гэтымi словамi стары, ужо зусiм не велiчны, а згорблены, як яно i павiнна быць у ягоным веку, i нават як бы прыгнечаны, пашкандыбаў i павольна падняўся па лесвiцы на другi паверх, дзе быў яго кабiнет.

Шанье заняў месца за канторкай, прыняў такую самую, гаспадаровую паставу, i застылым позiркам прыляпiўся да дзвярэй. Ён ведаў, што будзе ў блiжэйшыя гадзiны, а менавiта: у лаўцы -- роўна нiчога, а наверсе, у кабiнеце Бальдзiнi, як заўсёды поўная катастрофа. Бальдзiнi здыме свой блакiтны каптан, прапахлы вадой Франжыпанi, сядзе за пiсьмовы стол i будзе чакаць азарэння згары. Азарэння не будзе, натхненне не прыйдзе. Потым ён кiнецца да шафы з флаконамi пробаў i пачне змешваць наўгад. Сумесь не атрымаецца. Ён выбухне праклёнамi, адчынiць акно i шпурне пробу ў раку. Потым паспрабуе змяшаць нешта iншае, i ў яго зноў нiчога не атрымаецца, тады ён пачне крычаць i бушаваць i, адурэўшы ад пахаў, якiя запоўняць кабiнет, кiнецца ў слёзы. Гадзiны каля сёмай вечара ён спусцiцца ўнiз, гаротны, нiкчэмны, зарумзаны, i скажа: "Шанье, я страцiў нюх, я не магу стварыць гэтых пахошчаў, не магу нарадзiць гэтых духоў, не магу зрабiць бювар графу, я загiнуў, усярэдзiне ў мяне ўсё памерла, я хачу памерцi, калi ласка, Шанье, дапамажыце мне памерцi!" I Шанье параiць паслаць да Пелiсье па флакон "Амура i Псiхеi", i Бальдзiнi згодзiцца на ўмове, што анiводная душа не дазнаецца пра гэтую ганьбу, Шанье пабожыцца, што анiводная, i ўначы яны таемна насыцяць бювар графа Верамона чужой парфумай. Усё будзе аурат гэтак, а не iнакш, i Шанье хацеў толькi аднаго -- каб камедыя хутчэй закончылася. Бальдзiнi больш не быў вялiкi парфумнiк. Так, раней, у маладосцi, трыццаць, сорак гадоў назад ён склаў "Паўднёвую ружу" i "Галантны букет Бальдзiнi"-- два сапраўды вялiкiя водары, якiмі ён заўдзячвае сваёй маладосці. Але цяпер ён стары, i паношаны, i адстаў ад моды i ад новых густаў людзей, i нават калi яму наогул яшчэ ўдавалася скялемзаць якi-небудзь пах, дык атрымлiвалася дапатопная нехадавая дрэнь, якую яны праз год у дзесяць разоў разрэджвалi i сплаўлялi ў рознiцу як дамешку ў ваду фантанаў. Шкада яго, падумаў Шанье i зiрнуў у люстэрка спраўдзiцца, цi не з'ехаў набакiр яго парык, шкада старога Бальдзiнi; шкада яго цудоўнай лаўкi, бо ён збанкрутуе; i сябе шкада, бо пакуль той збанкрутуе, я паспею пастарэць i не змагу яе выкупiць...

11

Джузэпэ Бальдзiнi хоць i зняў свой пахучы каптан, але толькi па старой звычцы. Пах вады Франжыпанi даўно ўжо не дакучаў яго носу: за некалькi дзесяткаў гадоў ён так да яго прывык, што ўжо ўвогуле не заўважаў. Ён i дзверы ў кабiнет зачынiў i цiшынi запатрабаваў, але не прысеў да пiсьмовага стала, каб мыслiць i чакаць азарэння, бо ведаў лепей, чым Шэнье, што натхненне яго не наведае. А ўсё ў тым, што яно нiколi яго i не наведвала. Так, слушна, ён быў стары, i зношаны, i перастаў быць вялiкiм парфумнiкам, але ён ведаў, што нiколi ў жыццi i не быў iм. "Паўднёвую ружу" ён успадкаваў ад бацькi, а рэцэпт "Галантнага букета Бальдзiнi" купiў у заезнага гандляра каланiяльнымi пахошчамi з Генуi. Усе астатнiя ягоныя духi былi даўно вядомыя сумесi. Ён яшчэ нiколi нiчога не вынайшаў. Ён не быў вынаходца. Ён не быў педантычны выробшчык дабраякасных пахаў -- накшталт кухара, якi выдатна гатуе па добрых рэцэптах, але нiколi не прыдумае свайго варыва. Усю гэту камедыю з лабарторыяй, i эксперыментамi, i натхненнем, i таямнiчасцю ён напусцiў толькi таму, што яна падтрымлiвала яго рэнамэ майстра -- парфумнiка i пальчатнiка. Парфумнiк стварае цуды, ён напалову алхiмiк, лiчаць людзi) тым лепей! Пра тое, што яго мастацтва --рамяство, як i любое iншае, ведаў толькi ён, i ў гэтым быў ягоны гонар. Ён i не хацеў быць вынаходцам. Вынаходнiцтва даволi падазронае, лiчыў ён, бо яно заўсёды азначае парушэнне правiлаў. Ён зусiм не збiраўся выдумваць новыя духi графу Верамону. Прынамсi, Шанье не будзе нi ўмаўляць яго, нi даставаць "Амура i Псiхею" ў Пелiсье. Ён ужо дастаў гэтыя духi. Вось яны на стале каля акна, у маленькiм шкляным флаконе з гранёным коркам. Ён купiў iх некалькi дзён назад. Ясна, не асабiста сам. Не можа ж ён жывой пярсонай заявiцца да Пелiсье па духi! Ён дзейнiчаў праз пасярэднiка, а той таксама праз пасярэднiка... Асцярожнасць нiколi не залiшнiцца. Бо Бальдзiнi збiраўся не толькi скарыстацца гэтымi духамi для араматызацыi гiшпанскай скуры, ды i не хапiла б яму аднаго флакона. Ён намыслiў нешта горшае: скапiраваць iх.

Зрэшты, гэта не было забаронена. Гэта было толькi ў найвышэйшай ступенi невысакародна. Таемна ўзнавiць духi канкурэнта i прадаваць пад сваiм iмем было страх як непрыстойна. Але яшчэ больш непрыстойна, калi цябе зловяць за руку, а таму Шанье не павiнен нiчога ведаць, бо ў Шанье не язык, а памяло.

Ах, як яно нядобра, што прыстойны чалавек павiнен так выкручвацца! Як цяжка ахвяраваць самым каштоўным, што маеш -- так ганебна плацiць за свой гонар. А што рабiць? Як нi павярнi, а граф Верамон такi клiент, якога грэх страцiць. Апрача графа клiентаў амаль не засталося. Зноў бегаеш за заказчыкам, як на пачатку дваццатых гадоў, калi ён толькi пачынаў кар'еру, цягаючыся з латкамi па вулiцах. Богу вядома, што ён, Джузэпэ Бальдзiнi, уласнiк самай вялiкай i найбольш удала размешчанай парфумнай лаўкi ў Парыжы, фiнансава вярнуўся на кругi свае, бо ўжо наведвае клiентаў у iх дома з чамаданчыкам у руках. А гэта яму зусiм не падабалася: яму ж было ўжо за шэсцьдзесят, i ён не пераварваў чакаць у халодных прыхожых i расхвальваць старым маркiзам туалетную ваду, настоеную на крываўнiку, воцат "Чатыры разбойнiкi" або мазь ад мiгрэняў. Акрамя таго, у прыхожых панавала проста мярзотная канкурэнцыя. Напрыклад, гэты выскачка Бурэ з вулiцы Дафiна, якi божыцца, што ў яго самы багаты выбар памад у Еўропе; або Кальто з вулiцы Макансей, якi працерабiўся ў асабiстыя пастаўшчыкi графiнi д'Артуа; або вось зусiм непрадказальны Антуан Пелiсье з вулiцы Сэнт-Андрэ-дэз-Ар, якi кожнага сезону ўводзiў у моду новыя духi, за якiмi цэлы свет прападаў.

Такiя духi ад Пелiсье маглi абярнуць у хаос увесь рынак. Калi ў сезоне ў моду бралася мадзярская мода i Бальдзiнi адпаведна назапашваў лаванду, бергамот i размарын,-- Пелiсье выступаў з "Млосцю", перанасычаным мускусным пахам. Усiх раптам разбiрала жывёльная прага патыхаць мускусам, i Бальдзiнi нiчога не заствалася, як пераганяць свой размарын на ваду для мыцця галавы i зашываць лаванду ў нюхальныя мяшэчкi. Затое калi налета ён заказваў адпаведную колькасць мускусу, цыбетыну i кастарэўму, Пелiсье згопалу прыдумваў пахошчы пад назвай "Лясная кветка", i яны iмгненна выбiвалiся на поспех. Цаною доўгiх начных доследаў або падкупляючы за шалёныя грошы шпiёнаў, Бальдзiнi нарэшце вясвятляў, з чаго складаецца тая "Лясная кветка", -- а Пелiсье ўжо казыраў "Турэцкiмi начамi", або "Лiсабонскiм водарам", або "Букетам каралеўскага двара", або чорт яго ведае чым яшчэ. У кожным разе, гэты чалавек са сваёй неакiлзанай вынаходлiвасцю быў небяспечны ўсяму рамяству. Як тут было не пашкадаваць, што суворая часiна цэхавага права адышла ў нябыт. Да такога нахрапiстага выскачкi, да такога тарбахвата, урвiкавалка такога, якi нажываецца на iнфляцыi пахаў, варта было б ужыць самыя драконаўскiя меры. Адабраць бы ў яго патэнт, забаранiць совацца ў парфумныя справы... i наогул, хай бы гэты прайдзiсвет спачатку таго-сяго як след навучыўся! Ён жа не быў вывучаны парфумнiк i пальчатнiк, гэты Пелiсье! Яго бацька быў усяго толькi нейкi цадзiльшчык воцату, i Пелiсье быў цадзiльшчык воцату, а не хто якi там табе. I проста таму, што цадзiльшчыкi воцату маюць доступ да спiртавых прадуктаў, яму ўдалося ўшыцца ў кола сапраўдных парфумнiкаў, i цяпер ён шуруе там, як смярдзючы тхор. Навошта, скажыце, штосезону ўводзiць новыя пахошчы? Якая ў гэтым патрэба? Якая рацыя? Раней публiка спраўна абыходзiлася фiялкавай вадзiцай i простымi кветкавымi сумесямi, якiя хiба што злёгку мянялiся раз у дзесяць гадоў, не плакала. Тысячы гадоў людзям хапала ладану i мiры, некалькiх бальзамаў, алеяў i сушаных каранёў -- i жылi. Нават пасля таго, як людзi навучылiся з дапамогаю колбаў i перагонных кубаў рабiць дыстыляваную ваду, парай адбiраць у траў, кветак i рознай драўнiны iх пазхчую сутнасць у выглядзе эфiрнага алею, дубовымi прэсамi чавiць яго з насення, костачак i кажуры садавiны або старанна прафiльтраванымi тлушчамi даставаць яго з пялёсткаў, колькасць пахаў была яшчэ абмежваная. У тыя часы такi тып, як Пелiсье, наогул не мог паявiцца: бо ў тыя часы нават на выраб простай шмiнкi спатрэбiлiся б здольнасцi, якiх у гэтага воцатнiка i заводу няма. Трэба было не толькi ўмець дыстыляваць, трэба было рабiць масцi, быць аптэкарам, алхiмiкам i рамеснiкам, гандляром, гуманiстам i садоўнiкам адначасова. Умець адрознiць лой з авечай ныркi ад тлушчу цялячага, а фiялку "вiкторыя" ад пармскай фiялкi -- гэта вам не хурды-мурды. А ведаць, калi выспяваюць гелiятропы i калi цвiце пеларгонiя i што кветка язмену з усходам сонца трацiць духмянасць? Такiх тонкасцяў суб'ект кшталту Пелiсье, зразумела, не ведаў. Вельмi магчыма, што ён нiколi яшчэ i не з'язджаў з Парыжа, нiколi ў жыццi не бачыў, як цвiце язмен. Яму i не снiлася, якая патрэбна гiганцкая чорная праца, каб са ста тысяч язменавых пялёсткаў выдабыць маленечкi камячок канкрэцыi або некалькi кропелек чыстай эсэнцыi. Мабыць, ён ведаў толькi яе, ведаў язмен толькi ў выглядзе канцэнтраванай цёмнакарычневай вадкасцi ў маленькiм флаконе, якi стаяў у яго ў незгаральнай шафе побач з многiмi iншымi флакончыкамi, з якiх ён змешваў свае модныя духi. Не, у добрыя старыя часiны, калi рамяство шанавалася, такi працмыга, як гэты Пелiсье, не паткнуўся б у парфумнiкi. Яму на тое нiчога ад Бога не дадзена: нi характару, нi адукацыi, нi сцiпласцi, нi паняцця пра цэхавую субардынацыю. Усiмi сваiмi поспехамi ён абавязаны выключна адкрыццю, зробленаму дзвесце гадоў назад генiяльным Маўрыцыё Франжыпанi -- дарэчы, iтальянцам!-- i яно было ў тым, што духмяныя рэчывы распускаюцца ў вiнным спiрце. Змяшаўшы пахучыя парашкi з алкаголем i перанёсшы тым самым iх пах на лятучую вадкасць, ён вызвалiў пах ад матэрыi, адуховiў яго, вынайшаў пах як чысты пах, карацей -- стварыў духi. Якi вялiкi чын! Якi эпахальны подзвiг! Яго сапраўды можна параўнаць толькi з найвялiкшымi дасягненнямi чалавечага роду, з вынаходствам пiсьмовасцi асiрыйцамi, з эўклiдавай геаметрыяй, з iдэямi Платона i ператварэннем вiнаграду ў вiно грэкамi. Сапраўды, праметэеўскi подзвiг! Але як што ўсе вялiкiя подзвiгi духу адкiдаюць не толькi святло, але i цень i прыносяць чалавецтву разам з даброцямi яшчэ бядоты i смуткi, дык i дзiвоснае адкрыццё Франжыпанi мела, на жаль, благiя наступствы. Бо з таго часу, як людзi навучылiся зачароўваць дух кветак i траў, дрэў, смолаў i секрэцый жывёл i трымаць яго ў зачыненых флаконах, мастацтва араматызацыi паступова ўвiналася ад нямногiх унiверсалаў-рамеснiкаў i адкрылася шарлатанам, якiя толькi таго i ўмелi, што вiжаваць i вынюхваць,-- накшталт гэтага смярдзючага ўдода Пелiсье. Анi не маючы клопату за тое, як i калi ўзнiкла чароўнае змесцiва ягоных флаконаў, ён можа цяпер проста следаваць за капрызамi свайго нюху i мяшаць усё, што раптам заскочыць у галаву яму альбо публiцы.

Гэты слiмак Пелiсье ў свае трыццаць пяць ужо напэўна нагробся багацця больш за яго, Бальдзiнi, назапасiў, нарэшце, дзякуючы цяжкай настойлiвай працы трох генерацый. I набытак Пелiсье дзень у дзень павялiчваўся, а ягоны, Бальдзiнiн, дзень у дзень менеў. За колiшнiм часам такога проста быць не магло! Каб шанаваны ўсiмi рамеснiк i паважаны негацыянт быў лiтаральна вымушаны змагацца за iснаванне -- такое пачалося ўсяго некалькi дзесяцiгоддзяў таму назад! З таго часу, як усiх закалацiла лiхаманка навiзны, як падступiў нястрымны панос прадпрымальнiцтва, як усiх апантала жывёльнае шаленстваэксперыментацыi, як асляпiла ўяўная велiч гандлю, падарожжаў, навук!

Альбо як усе падурэлi на хуткасцi! Навошта спатрэбiлася столькi новых дарог? Навошта гэтыя новыя масты? Навошта? Каб за тыдзень даехаць да Лiёна? А якi ў гэтым сэнс? Каму ад гэтага выгода? Нашто на злом галавы перацiся цераз Атлантыку? Каб праз месяц ступiць у Амерыку? А людзi ж тысячы гадоў выдатна абыходзiлiся без гэтага кантынента i тых вашых Амерык.Што згубiў цывiлiзаваны чалавек у першабытных нетрах у iндзейцаў i неграў? Альбо ў Лапландыi, на Поўначы, дзе вечны лёд i дзе жывуць дзiкуны i жаруць сырую рыбу? Мала вам таго -- зкарцела iм адкрыць яшчэ адзiн кантынент, дзесьцi ў паўднёвых водах, кажуць. А навошта гэтая бязглуздасць? Iншыя, бачыце, таксама так рабiлi, iспанцы, праклятыя англiчане, нахабныя галандцы, з якiмi пасля давялося ваяваць, чаго наогул нельга было сабе дазваляць. ЗОО ООО лiўраў гатоўкi -- вось у што абыходзiцца толькi адзiн ваенны карабель, а потым ён за пяць хвiлiн, даўшы нырца, iдзе на дно ад аднаго гарматнага стрэлу, i бывайце навекi, грошы налогаплацельшчыкаў. Спадар мiнiстр фiнансаўпатрабуе цяпер адпiсваць яму дзесяцiну з усiх даходаў, суцэльнае спусташэнне, нават калi не плацiць яму той дзесяцiны, калi ўжо навокал пануе такая разбёшчанасць маралi i сапсутасць нораваў.

Усе гароты чалапвека ад таго, што ён не хоча спакойна пасядзець дорма, дзе яму i след сядзець. Так кажа Паскаль. Але ж Паскаль быў не абы якi чалавек, Франжыпанi духу, майстар у сваiм рамястве, а на такiх сёння попыту няма. Цяпер усе чытаюць падбухторнiцкiя кнiжкi гугенотаў або англiчан. А то яшчэ пiшуць трактаты, цi так званыя вялiкiя навуковыя творы, у якiх усё ставiцца пад пытанне. Нiбыта i няма болей нiчога праўдзiвага, вартага даверу, i ўсё раптам перамянiлася. У шклянках вады, бачыце вы мне, плаваюць малюсенькiя букi, якiх раней, бачыце, нiхто не бачыў; сiфiлiс цяпер быццам нармальная хвароба, а не кара Божая; Гасподзь, бач,стваорыў свет не за сем дзён, а за мiльёны гадоў, калi гэта наогул быў Гасподзь; дзiкуны такiя самыя людзi, як i мы; дзяцей мы выхоўваем няправiльна; зямля больш не круглая, як была дагэтуль, а сплюснутая зверху i знiзу, як тая дыня -- быццам бы ўсё яно ў гэтым! Усе каму заўгодна задаюць пытаннi, i канаюць, i даследуюць, i вынюхваюцьi i нышкараць, нышкараць, i над чым тольткi не эксперыментуюць. Цяпер мала сказаць, што i як -- не, зрабi ласку, дакажы, падай сведкаў, прывядзi лiчбы, зрабi нейкiя смеху вартыя доследы. Усялякiя дзiдэроты, i даламберы, i вальтэры, i русо, i iншыя пiсакi, як ты iх нi называй -- сярод iх пракiдаюцца нават духоўныя асобы i высакародныЯ! -- свайго дамаглiся, свой падступны неспакой, распусную звычку да ненаедства i незадаволенасцi ўсiм на свецуе, карацей, бязмежны хаос у сваiх галовах яны ўхiтрылiся накiнуць усЯму грамадству!

Куды вокам нi кiнь, усiх трасца трасе. Людзi чытаюць кнiгi, нават жанчыны. Святары ў кавярнях. А калi аднаго разу ўмяшалася палiцыя i запраторыла ў турму аднаго такога рызыканта-шахрая,выдаўцы нарабiлi галасу на ўвесь белы свет, а высокiя паны i дамы заўжылi ўсю сваю прывабу, i таго праз колькi там тыдняў зноў выпусцiлi i турнулi за мяжу,дзе ён потым ужо без нiякай завады крамзолiў адей свае памфлеты. У салонах балабоняць пра траекторыi камет i экспедыцыi, пра сiлу рычага i Ньютана, пра пракладку каналаў, кравазварот i дыяметр зямное кулi.

I нават кароль дазволiў прадэманстраваць пры iм навамодную лухтамельшчыну, нешта накшталт штучнай навальнiцы пад назвай электрычнгасць: пры ўсiм двары нейкi мужчына пашараваў бутэльку, i -- грымнула навальнiца, пасыпалiся iскры, i на яго вялiкасць, як кажуць, гэта зрабiла неабыякое ўражанне. Немагчыма сабе ўявiць, што ягоны прадзед, той сапраўды вялiкi Людовiк, чыё пераможнае караляванне Бальдзiнi яшчэ меў шчасце застаць, дазволiў бы ткое смяховiска ў сваёй прысутнасцi! Алек такi вось дух новага часу, i дабром усё гэта не скончыцца.

Бо ўжо калi дазволена без нiякага сораму дзёрзка паняверыцца ў аўтарытэце царквы Божай; бо калi пра не менш багадайную манархiю i свяшчэнную асобу караля гаворыцца проста як пра змену пазiцый у цэлым каталозе iншых формаў кiравання, якiя можна выбiраць на свой густ; бо калi, нарэшце, дапялi да таго, што самога Бога, асабiста Усемагутнага Госпада абвяшчаюць лiшнiм i на поўным вам сур'ёзе кажуць, што парадак, маральнасць i шчасце на зямлi можна змыслiць i без Яго, проста дзякуючы, прыроджанай маралi i розуму самiх людзей... о Божа, Божа! -- тады якое ж вам тут дзiва, што ўсё ляцiць дагары нагамi, i норавы, i норавы ўшчэнт, збэсцiлiся, i чалавецтва наклiкала на сябе кару Таго, Каго яно адмаўляе. Гэта дрэнна скончыцца. Вялiкая камета I681 года, з якое яны жываты рвалi, якую яны лiчаць проста кучай зорак, была папераджальнай азнакай Гасподняй, бо яна -- цяпер дык мы ведаем -- прадказала век распусты, распаду духоўнай, палiтычнай i рэлiгiйнай багны, якую чалавецтва самое сабе стварыла i ў якой яно калi-небудзь загразне i дзе пышным цветам закрасуюць толькi такiя махровыя i смярдзючыя балотныя кветкi, як гэты, няма на яго здыхаты! -- ваш Пелiсье!

Стары Бальдзiнi стаяў каля акна i ненавiднымi вачыма глядзеў на раку пад касымi промнямi сонца. Пад iм вынырвалi грузавыя лодкi i павольна плылi на захад да Новага моста i да прыстанi каля галерэяў Луўра. Нiводная з iх тут не падымалася ўгору супроць плынi, яны збочвалi ў рукаў ракi па той бок вострава. А тут усё мкнулася толькi мiма, парожнiя судны i наладаваныя, веславыя лодкi i рыбацкiя пласкадонкi, рудая ад бруду вада i вада з залатым адлiвам,-- усё памыкалася ўпрочкi, спакваля, шырока i нястрымна. А калi Бальдзiнi глядзеў унiз пад сабою, уздоўж сцяны дома, яму здавалася, што паток вады уцягвае ў сябе апоры моста, i ў яго круцiлася галава.

Купля дома на мосце была памылкай, i паммылка дубэльтам -- купляць ягго на заходнiм баку. I вось цяпепр у яго заўсёды перад вачыма рака, якая iмкнецца прэч, i яму здавалася, што ён сам, i яго дом, i яго нажытае за дзесяткi гадоў багацце таксама сплываюць прэч, як вось гэтая рака, а ён занадта стары i слабы, каб выстаяць супроць магутнага плыву. Часам, выбiраючыся па справах на левы бераг у квартал каля Сарбоны або каля царквы Св. Сульпiцыя, ён iшоў праз востраў i не па мосце Сэн-Мiшэль, а даў-жэйшай дарогай -- праз Новы мост, бо гэты мост не быў збудаваны. I тады ён спыняўся каля ўсходняга парапета i глядзеў уверх па цячэннi, каб хоць раз убачыць, як усё iмкнецца яму насустрач; i на некалькi хвiлiнак аддаваўся салодкiм марам пра тое, як iнтэрас яго працвiтае, сям'я дабрашчасцiцца, жанчыны не даюць яму праходу i яго маёмасць, замест таго каб сплываць, усё расце i падрастае.

Але потым, калi ён падводзiў вочы крыху ўгору, ён бачыў за нейкiх сто метраў свой уласны дом, высока на мосце Мяняйлаў, пепракошаны i цесны; ён бачыў вокны свайго кабiнета на другiм паверсе i самога сябе, там, каля акна, як вось ён глядзiць унiз на раку, на ваду, якая сплывае прэч, як вось цяпер. I на гэтым цудоўная кроза канчалася, i Бальдзiнi, на Новым мосце, адварочваўся, больш прыгнечаны, чым быў, больш прыгнечаны, чым цяпер, калi ён адвярнуўся ад акна, падышоў да пiсьмовага стала i сеў.

12

Перад iм стаяў флакон з духамi Пелiсье. Залацiста-бурая вадкасць пералiвалася ў сонечным святле, была празрыстая, без следу хоць якой каламуцi. Яна выглядала абсалютна нявiнна, як светлая гарбатка,--i ўсё ж акрамя чатырох пятых спiрту ў ёй бала адна пятая таямнiчай сумесi, якая магла перавярнуць цэлы горад. Гэтая сумесь, у сваю чаргу, складалася, падобна на тое, з трох або трыццацi розных рэчываў у нейкiх вельмi пэўных (з бясконца магчымых) аб'ёмных суадносiнах адно з адным. Гэта была душа парфумы -- калi, кажучы пра парфуму гэтага халоднага як лёд прадпрымальнiка Пелiсье, выпадае дарэчы згадваць душу,-- i яе склад трэба было цяпер высветлiць.

Бальдзiнi добранька высмаркаўся i, крыху счакаўшы, апусцiў жалюзi на акне, бо адкрытае сонечнае святло шкодзiць любому пахучаму рэчыву i любой больш-менш далiкатнай кампазiцыi пахаў. З шуфляды ён дастаў свежую белую хусцiнку i расправiў яе. Пры гэтым ён адкiнуў галаву далёка назад i затулiў нос -- крый Божа ўлавiць похапкам з бутэлькi першае неасцярожнае нюхальнае ўражанне. Духi трэба нюхаць у iх свабодным, лятучым стане i анi ў якiм разе не ў канцэнтраваным. Ён змачыў некалькiмi кропелькамi хусцiнку, памахаў ёю, каб выветрыць алкаголь, а потым наблiзiў да носа. Трыма вельмi кароткiмi поцягамi ён увабраў у сябе пах, нiбы гэта быў парашок, тут жа выдыхнуў яго, памахаў рукою, наблiжаючы да сябе паветра, яшчэ раз прынюхаўся, зрабiў у заключэнне глыбокi ўдых i павольна, раз-пораз затрымлiваючы дыханне, выдыхнуў паветра, нiбы выпускаючы яго на доўгую плоскую лесвiцу. Ён кiнуў хусцiнку на стол i адвалiўся на бiла крэсла.

Духi былi да агiды -- цудоўныя. Гэты нiкчэмнiк Пелiсье, на жаль, петрыў у сваёй справе. Божухны, якi майстар, хай сабе нават тысячу разоў нiчому не вучаны! Бальдзiнi хацеў бы, каб гэтыя духi былi ягоныя--"Амур i Псiхея". У iх не было поцемку вульгарнасцi. Абсалютна класiчны пах, зграбны, завершаны i гарманiчны. I разам з тым дзiвосна новы. Ён быў свежы, але не настырны. Ён быў кветкавы, але не саладжавы. У iм была глыбiня, раскошная, панадная, вабная, цёмна-бурая глыбiня --i пры гэтым нiякай перагружанасцi, нiякай напышлiвай рыторыкi.

Бальдзiнi ледзь не багавейна ўстаў i яшчэ раз паднёс да твару хусцiнку. "Цудоўна, цудоўна...--мармытаў ён, прагна ўнюхваючыся.-- У iм ёсць гарэзлiвасць, ён чароўны, як мелодыя, аж падымае настрой... Якая дрэнь, якое паскудства!" I ён ашалела шпурнуў хусцiнку на стол, адвярнуўся i адышоў у самы далёкi куток кабiнета, быццам засаромеўся свайго захаплення. Смешна ўпадаць у такое недарэчнае красамоўства. "Мелодыя. Гарэзлiвасць. Чароўнасць. Падымае настрой" -- якая лухта! Дзiцячая балбатня. Хвiлiннае ўражанне. Стары грэх. Пытанне тэмпераменту. Хутчэй за ўсё iтальянская спадчынасць. Нiколi не ахiнайся першым уражаннем! Гэта ж залатое правiла, Бальдзiнi, стары ты асёл! Калi нюхаеш -- нюхай, а выракай потым! "Амур i Псiхея" -- духi, канечне. Нават неблагiя. Даволi ўдалы выраб. Спрытна схляпаная халтура. Каб не сказаць падробка. А чаго яшчэ, каб у вас папытацца, акрамя падробкi можна спадзявацца ад чалавека кшталту Пелiсье? Ясна, такая вантробiна, як Пелiсье, не будзе табе фабрыкаваць абы што i абы як. Махляр ён умее напусцiць туману ў вочы, збiць спанталыку нюх дасканалай гарманiчнасцю паху, воўк у авечым руне класiчнага мастацтва, вось хто гэтая пачварына -- адным словам, бестыя з бестый, талентам нават не памазаная. А гэта горш, чым якi-небудзь бяўдарны няўмека, якi не ўсведамляе свайго невуцтва.

Але ж ты, сеньёр Бальдзiнi, не дасiся ў змусту, а такi не дасiся. Цябе толькi ў першую хвiлю збiла з тропу манлiвае ўражанне. Але ж цi падумаў ты, што станецца з тым пахам прах гадзiну, калi лятучыя субстанцыi вычыхаюцца, выперхаюцца i праступiць сэрца з абалонi? Або сёння ўвечары, калi будуць чуцца толькi тыя цяжкiя, цёмныя кампраненты, якiя цяпер як бы хаваюцца ў мораку пад прыемным кветкавым вэлюмам? Пачакай, не бi ў хамут, Бальдзiнi, не мiтусiся!

Другое правiла запавядае: парфума жыве ў часе; у парфумы ёсць свая маладосць, свая сталасць i свая старасць. I толькi калi яна ва ўсiх трох узростах крынiчыць аднолькава прыемна, яе можна лiчыць удалай. Бо ўжо ж колькi разоў так бывала, што прыгатаваная сумесь з першага понюху пахла цудоўнай свежасцю, а ў нядоўгiм часе -- гнiлою капустай i нарэшце, зусiм ужо агiдна -- чыстым цыбетынам, бо перабольшана яго доза. Наогул з цыбетынам трэба быць сабе на ўме! Адна лiшняя кропелька можа прывесцi да катастрофы. Вечная памылка. Хто ведае,--можа, Пелiсье перабраў цыбетыну? Можа, да вечара ад яго амбiцыйных Псiхеяў i Амураў застанецца толькi помазь кашэчай мачы? Пажывём -- пабачым.

А на пачатак панюхаем. Як вострая сякера коле цурбак на дробныя асклабкi i дразкi, так наш нос расколе ягоныя духi на складнiкi. I тады выйдзе на святло, што гэтая нiбыта чарадзейная духмянасць атрымана звычайным, добра вядомым спосабам. Мы, Бальдзiнi, патомныя парфумнiкi, мы заспеем на месцы злачынства гэтага воцатнiка Пелiсье. Мы сарвем маску з яго азызелай храпы i дакажам гэтаму наватару, на што здатнае старое сапраўднае рамсятво. Мы змарголiм яго модныя духi нанава, скапiруем iх нашымi рукамi з такой дасканалай дакладнасцю, што гэты працмыга i сам не пазнае, дзе сваё, дзе чужое. Не! Нам гэтага мала! Мы зробiм iх яшчэ лепш! Мы выявiм ягоныя хiбы i заганы, падправiм iх i такiм чынам дастанем хвiгай да носа i дамо ганьбы! Ты-- тандэтнiк, Пелiсье! Смярдзючы тхор! У парфумстве ты прышч на белым целе, i больш нiчога!

Цяпер закачай рукавы, Бальдзiнi! Прасморкайся i нюхай, нюхай без нiякiх сантыментаў! Трэба расшчапiць гэты пах па ўсiх правiлах мастацтва! Сёння падвечар ты павiнен мець формулу!

I ён кiнуўся назад да стала, дастаў паперу, чарнiла i свежую хустачку, расклаў усё гэта ў сябе пад рукамi i прыступiў да аналiтычнай працы. Яна была ў тым, што ён борздзкнька падносiў да носа змочаную духамi хустачку i спрабаваў з лятучага духмянага воблака выхапiць нюхам той цi iншы скдаднiк, стараючыся пры гэтым па магчымасцi ўхiлiцца ад цэласнага ўспрымання, каб потым, трымаючы хустачку далей ад сябе ў выцягнутай руцэ, хуценька запiсаць назву выяўленага iнгрэдыента, пасля чаго зноў правесцi хустачкай пад носам, падчапiць наступны фрагмент паху i так далей...

13

Ён працаваў без перапынку дзве гадзiны. I яго рухi рабiлiся ўсё больш лiхаманкавымi, рыпенне яго пяра па паперы ўсё больш энергiчнымi, дозы духоў, якiя ён вытрасаў з флакона на сваю хусцiнку i падносiў да носа,-- усё большыя.

Цяпер ён амаль не пазнаваў пахаў, ён даўно быў адурманены эфiрнымi субстанцыямi, якiя ўдыхаў, але ўжо не мог адрознiваць,-- а на пачтку сваiх спробаў ён лiчыў, што беспамылкова iх прааналiзаваў. Ён ведаў, што ўнюхвацца далей не мела сэнсу. Ён нiколi не даведаецца, з чаго складаюцца навамодныя духi, сёння ўжо напэўна нiхто нiчога не ўведае, ды i заўтра нiчога, нават калi яго нос з Божай дапамогай зноў будзе ў норме. Ён так i не навучыўся гэтаму вынюхванню. Яму заўсёды быў агiдны гэты занятак -- раскладанне паху. Расчляняць цэлае, больш-менш удала скампанаванае цэлае на яго простыя кампаненты? Гэта нецiкава. Годзе!

Але рука яго механiчна працягвала тысячакротна адрэпетыраваным далiкатным рухам змочваць духамi карункавую хустачку, страсаць яе i хуценька праносiць мiма твару, i кожнага разу ён механiчна уцягваў у сябе порцыю пранiзанага водарам паветра, каб, затрымаўшы дыханне па ўсiх правiлах мастацтва, зрабiць доўгi выдых. Нарэшце нос сам выбавiў яго ад гэтай пакуты: алергiчна распухлы ўсярэдзiне, ён як бы зкаркаваўся васковым коркам. Цяпер ён наогул нiчога болей не чуў i ледзь дыхаў. Нос быў закладзены як пры цяжкiм насмарку, а ў куточкi вачэй набеглi слёзы. Дзякуй Богу! Цяпер з чыстым сумленнем можна было спынiцца. Цяпер ён выканаў свой абавязак, зрабiў усё, што было яму па сiле, згодна з усiмi правiламi мастацтва i, як бывала ўжо няраз, пацярпеў паразу. Ultra posse nemo obligatur*. Заўтра ранiцай ён пашле да Пелiсье па вялiкi флакон "Амура i Псiхеi", надушыць яго змесцiвам бювар графа Верамона i выканае заказ. А потым возьме свой чамаданчык са старамоднымi памадамi, прыцiркамi, сашэ i навалачкамi мыла i пойдзе ў абход па салонах сваiх старавечных герцагiнь. I аднаго разу апошняя старая герцагiня памрэ, i такiм чынам ён застанецца без апошняй клiенткi. I сам ён тады стане старавечным дзедам, i яму давядзецца прадаць свой дом -- Пелiсье

цi камусьцi яшчэ з гэтых нуварышаў-гандляроў, магчыма ён i возьме за яго тысячу-другую лiўраў. I возьме ён з сабою пару чамаданаў i сваю старую жонку, калi яна да таго часу не памрэ, i выправiцца ў Iталiю. I калi перажыве гэта падарожжа, дык купiць маленькi дамок у вёсцы пад Месiнай, дзе жыццё таннейшае, чым тут. I там ён, Джузэпэ Бальдзiнi, колiсь найвялiкшыпарфумнiк Парыжа, памрэ ў жахлiвай галечы, калi будзе на тое воля Гасподняя. Так што ўсё на лепшае. Ён закаркаваў флакон, адклаў пяро i апошнi раз выцер лоб змочанай хустачкай. Ён адчуў прахалоду алкагольнай пары, i больш нiчога. Потым настаў заход.

Бальдзiнi ўстаў. Ён падняў жалюзi, i яго постаць азарылася вечаровым святлом i заззяла, як абгарэлая паходня, па якой прабягаюць апошнiя iскры агню. Ён глядзеў на барвовую паласу заходу за Луўрам i яго мяккi водблiск на шыферных дахах горада. Пад iм прамянiлася золатам рака, караблi знiклi. Здалося нават, што падняўся вецер, бо водная паверхня зарабiлася, быццам пакрылася лускою, там-тут заззяла, усё блiжэй, блiжэй, здавалася, велiзарная рука рассыпала па вадзе мiльёны луiдораў, i рака на iмгненне як бы павярнула назад: блiскучы паток чыстага золата слiзгаў убок да Бальдзiнi.

Вочы ў Бальдзiнi былi вiльготныя i зажураныя. Нейкi час ён стаяў цiха i азiраў гэты велiчны малюнак. Потым раптам расхiнуў акно, шырока развёў аканiцы i з размаху шпурнуў флакон з духамi Пелiсье. Ён бачыў, як флакон плюхнуўся ў ваду i на нейкае iмгненне разарваў блiскучы водны кiлiм.

У пакой дыхнула свежым паветрам. Бальдзiнi перавёў дух i пачакаў, пакуль распухлы нос не вярнуўся ў норму. Тады ён зачынiў акно. Амаль у тую самую хвiлiну настала ноч, зусiм ратоўна. Блiскучая залатая карцiна горада i ракi застыла ў попельна-шэры сiлуэт. У пакоi адразу зрабiлася змрочна. Бальдзiнi зноў стаяў у той самай паставе, нерухома гледзячы ў акно. "Не буду я заўтра пасылаць да Пелiсье,--сказаў ён, учапiўшыся аберуч за бiлца крэсла. -- Не буду. I не пайду па салонах. Заўтра я пайду да натарыуса i прадам дом i лаўку. Вось што я зраблю."

На яго твары паявiўся ўпарты, гарэзлiвы выраз, i ён раптам адчуў сябе вельмi шчаслiвым. Ён зноў быў малады Бальдзiнi, якi адважна кiдае выклiк лёсу,--нават калi выклiк лёсу ў гэтым выпадку быў усяго толькi адступленнем. А хай сабе i быў! Больш нiчога ж не засталося. Дурны час не даваў яму iншага выбару. Гасподзь пасылае добрыя i лiхiя часiны, але Ён жадае, каб у лiхiя часiны мы не енчылi, не галасiлi, а трымалiся як сапраўдныя мужчыны. Але Ён паслаў азнаку. Крывава-залаты-чырвоны мiраж горада быў папярэджаннем: дзей, Бальдзiнi, пакуль не позна! Яшчэ моцны твой дом, яшчэ поўныя твае засекi, ты яшчэ мецьмеш добрую цану ў тваiм падзаняпалым гешэфце. Рашэннi залежаць ад цябе. Праўда, рахмана-сцiплая старасць у Месiне не была мэтай твайго жыцця -- але ўсё ж яна вартаснейшая i богаспадобнейшая за пампезную галечу ў Парыжы. Няхай яны святкуюць сваю перамогу, усе гэтыя бруэ, кальто i пелiсье. Джузэпэ Бальдзiнi пакiдае рысталiшча. Але робiць ён гэта па сваёй волi i не схiляючы галавы!

Цяпер ён быў проста горды сабою. I адчуваў бясконцую палёгку. Першы раз за шмат гадоў сутарга паслужлiвасцi, якая ўзнатужыла ягоны карак i ўсё дагодлiвей угiнала спiну, не зачапiла яго хрыбетнiк, i ён выпрастаўся, вызвалены, свабодны, узрадаваны. Яго дыханне лёгка праходзiла праз нос. Ён ясна ўспрымаў пах "Амура i Псiхеi", што запоўнiў пакой, але цяпер Бальдзiнi быў яму непаддатны. Ён змянiў сваё жыццё i пачуваўся выдатна. Цяпер ён падымецца да жонкi i паведамiць ёй свае рашэннi, а потым выправiцца на па-той бок ракi ў сабор Парыжскай Багамацi i паставiць свечку, каб падзякаваць Богу за мiлажальную азнаку i за неверагодную сiлу характару, якою Ён абдарыў яго, Джузэпэ Бальдзiнi. З амаль хлапечым шыкам ён нядбала напсунуў на лысы чэрап парык, апрануў блакiтны каптан, схапiў свечнiк, якi стаяў на стале, i пакiнуў кабiнет. Ён якраз паспеў запалiць свечку ад лоевай свечкi на лесвiчнай пляцоўцы, каб пасвяцiць сабе наверх у жылое памяшканне, калi ўнiзе, на першым паверсе, зазванiлi. Гэта не быў прыгожы персiдскi званочак каля ўваходу ў лаўку, а брынчанне каля чорнага ўваходу для пасыльных, мярзотнае дзынканне, якое заўсёды тузала яму нервы. Ён усё збiраўся зняць гэтую дрэнь i заказаць званок з больш прыемным гукам, але кожнага разу яму шкада было траты, а цяпер, падумаў ён раптам i захiхiкаў пры гэтай подумцы, цяпер яму было напляваць; ён прадасць настырнае дзынканне разам з домам. Хто купiць, таму i клопат хай будзе.

Званок задзынкаў зноў. Бальдзiнi прыслухаўся. Шанье, вядома, ужо сышоў з лаўкi. А служанка, мусiць, не збiралася спускацца. Таму ён рашыў адчынiць сам.

Ён адкiнуў зашчапку, адчынiў цяжкiя дзверы -- i не ўбачыў нiчога.Цемра цалкам паглынула святло свечкi. Потым ён паступова разгледзеў маленькую постаць,-- дзiця цi хлопчык-падлетак з нечым, перакiнутым праз руку.

-- Што табе?

-- Мяне прыслаў мэтр Грымаль, я прынёс казлiныя скуры,--сказала постаць, i падышла блiжэй, i працягнула Бальдзiнi сагнутую ў локцi руку, на якой вiсела некалькi складзеных скур. У святле свечкi Бальдзiнi ўбачыў твар хлопчыка з палахлiва-насцярожанымi вачыма. Яго пастава была схiленая. Здавалася, ён хаваецца за сваёй выцягнутай рукой як чалавек, якi чакае ўдару. Гэта быў Грануй.

14

Казлiныя скуры! Бальдзiнi ўспомнiў. Некалькi дзён таму назад ён заказаў у Грымаля тонкую мяккую лайку на бювар графу Верамону, па пятнаццаць франкаў за полку. Але цяпер яна яму, шчыра кажучы, на лiха матары патрэбная, можна было б ашчадзiць грошы. З iнашага боку, а калi проста адаслаць пасыльнага?.. Хто ведае -- гэта можа зрабiць неспрыяльнае ўражанне, пачнуць балбатаць, распускаць чуткi: Бальдзiнi, бачыце, ужо ненадзейны, у Бальдзiнi больш няма заказаў... а гэта нядобра, не, не, такiя рэчы страшэнна збiваюць прадажную цану крамы. Лепей ужо прыняць гэтую непатрэбную скуру. Нiхто не павiнен раней, чым трэба, ведаць, што Джузэпэ Бальдзiнi змянiў сваё жыццё.

-- Увайдзi!

Ён упусцiў хлопчыка, i яны пайшлi на другую палавiну дома, наперадзе -- Бальдзiнi з запаленай свечкай, за iм -- Грануй са сваiмi скурамi. Грануй першы раз заходзiў у парфумную лаўку -- у такое месца, дзе пахi не былi нечым пабочным, а адкрыта займалi цэнтральнае месца. Зразумела, ён ведаў усе парфумныя i аптэчныя лаўкi горада, ён цэлыя ночы прастойваў перад iх вiтрынамi, прыцiскаючы нос да шчылiн у дзвярах. Ён ведаў усе пахi, якiмi тут гандлявалi, i часта сам сабе ствараў з iх цудоўныя духi. Так што нiчога неспадзяванага тут яго не чакала. Але сама гэтак, як музычна адоранае дзiця прагне пабачыць аркестр зблiзку або падняцца ў саборы на хоры, да схаванай клавiятуры аргана, так Грануй прагнуў убачыць парфумную лаўку з сярэдзiны, i, ледзь толькi пачуў, што Бальдзiнi трэба занесцi скуры, ён парупiўся ўзяць на сябе гэтае даручэнне.

I вось ён стаяў у лаўцы ў Бальдзiнi, у тым месцы Парыжа, дзе на самай сцiслай прасторы было сабрана мноства прафесiйных пахаў. У дрогкiм святле свечкi ён разгледзеў няшмат чаго, ды i тое мiмаходзь: цень канторкi з вагамi, чаплi пад фантанам, крэсла для заказчыкаў, цёмныя палiцы на сценах, бляск латунных iнструментаў i белыя налепкi на шклянках i тыглях; i пахаў ён улавiў не больш, чым чуў з вулiцы. Але ён адразу адчуў сур'ёзнасць, якая панавала ў гэтых сценах, мы ледзь былi не сказалi, свяшчэнную сур'ёзнасць, калi б слова "свяшчэнны" мела хоць якую значнасць для Грануя; ён адчуў халодную сур'ёзнасць, цвярозасць рамяства, сухую дзелавiтасць у кожным прадмеце мэблi, у начыннi, флакончыках, i бутэльках, i гаршках. I пакуль ён iшоў следам за Бальдзiнi, у цянi Бальдзiнi, бо Бальдзiнi не рабiў сабе лiшняга клопату, каб пасвяцiць яму, яго захапiла думка, што ягонае месца тут, i нiдзе больш, што ён застанецца тут, i больш нiдзе, што ён застанецца тут i адсюль пераверне свет дагары нагамi.

Зразумела, думка гэтая была бязглузда недарэчная. Не было нiчога, проста анiчагусенькi, што дазваляла б гарбароваму чаляднiку, якi выпадкова задыбаў сюды, падлетку невядома якога паходжання, без сувязяў, без пратэкцыi, без анiякай вагi ў саслоўi, трывала замацавацца ў самай ганаровай парфумнай гандлёвай установе Парыжа; тым болей што, як мы ведаем, лiквiдацыя фiрмы была ўжо, можна сказаць, поўнай пэўнасцю. Але ж i гаворка iшла нават не пра надзею, што праскочыла ў нясцiплых думках у хлопца, а пра ўпэўненасць. Ён ведаў, што пакiне гэтую лаўку толькi яшчэ адзiн раз, каб забраць у Грымаля вопратку, не больш за тое. Клешч учуў кроў. Гадамi ён таiўся, закуклiўшыся ў сабе, i чакаў. Цяпепр ён адчэпiцца i ўпадзе -- хай сабе без нiякай надзеi. Але тым большаю была ягоная ўпэўненасць.

Яны прайшлi лаўку. Бальдзiнi адчынiў задняе памяшканне, што з боку ракi, у якiм была кладоўка, i майстэрня, i лабараторыя, i дзе варылася мыла i збiвалася памада i ў пузатых бутлях мяшалiся пахучыя вадкасцi.

-- Сюды! -- сказаў ён i паказаў на вялiкi стол пад акном,-- кладзi iх сюды!

Грануй выйшаў з цянi Бальдзiнi, паклаў скуркi на стол, потым борздзенька адцыгнуў назад i стаў памiж Бальдзiнi i дзвярмi. Бальдзiнi нейкi час стаяў нерухома, адвёўшы свечку крыху ўбок, каб нiводная кропля воску не ўпала на стол, i слiзгаў костачкай пальца па гладкай паверхнi скуры. Потым перавярнуў верхнюю скурку i пагладзiў аксамiтны, грубы i разам з тым мяккi спод. Яна была вельмi добрая, гэтая скурка. Проста як выраблена на лайку. Будзе сушыцца i амаль не сядзе, а калi яе првiльна разгладзiць, яна зноў будзе паддатлiвая, ён адчуў гэта адразу, як толькi зацiснуў яе памiж вялiкiм i ўказальным пальцамi; яна магла б трымаць водар пяць або i дзесяць гадоў, гэта была вельмi, вельмi добрая скура -- можа, ён зробiць з яе пальчаткi, тры пары сабе, тры пары жонцы, на паездку ў Месiну.

Ён адвёў руку i замiлавана паглядзеў на свой рабочы стол -- усё ляжала напагатове: шкляная кювета на араматызацыю, шкляная пласцiна на сушку, ступкi, каб падмешваць тынктуру, мяла, шпатэль, пэндзлiк, i гладзiлка, i нажнiцы. Здавалася, гэтыя рэчы толькi заснулi, бо цёмна было, а ранiцай зноў прачнуцца. Можа, забраць i гэты стол з сабою ў Месiну? I сёе-тое з iнструменту, самае патрэбнае?.. За гэтым сталом вельмi добра працавалася. Ён быў з дубовых дошак -- i века, i рама з касым мацаваннем, на гэтым стале нiчога не хiсталася i не абярталася, ён не баяўся нiякай кiслаты, нiякага алею, нiякага парэзу нажом, нiшто яго не брала... Перавезцi яго ў Месiну? Гэта абыдзецца ў вялiкiя грошы! Нават калi адправiць морам! I таму ён будзе прададзены, i ўсё, што на iм, пад iм i побач з iм гэтак сама будзе прададзена! Бо хоць сэрца ў яго, Бальдзiнi, мяккае, затое характар --цвёрды, а таму ён выканае сваё рашэнне, як бы цяжка яму не абышлося, ён адасобiцца ад усяго са слязьмi на вачах, але ён усё ж зробiць гэта, бо ведае, што гэта правiльна, яму была дадзена азнака.

Ён павярнуўся iсцi. Тут ён заўважыў у дзвярах гэтага маленькага скурчанага чалавечка, пра якога ледзь быў не забыўся.

--Добра,-- сказаў Бальдзiнi.-- Перадай свайму майстру, што скура добрая. Днямi я зайду расплацiцца.

-- Я перадам,-- сказаў Грануй i не зрушыў з месца, заступiўшы дарогу Бальдзiнi, якi ўжо сабраўся пакiнуць майстэрню. Бальдзiнi аж крыху атарапеў, але нiчога не падазраючы, убачыў у паводзiнах хлопчыка не дзёрзкасць, а нясмеласць.

-- Што такое? -- спытаўся ён.--Ты маеш яшчэ што перадаць мне? Ну? Кажы!

Грануй стаяў панурыўшыся i глядзеў на Бальдзiнi тым позiркам, якi нiбыта выдае баязлiвасць, а на самай справе хавае насцярожанасць i напружанасць.

--Я хачу працаваць у вас, мэтр Бальдзiнi. У вас, у вашай краме я хачу працаваць.

Гэта было сказана не як просьба, а як патрабаванне, i, шчыра кажучы, не сказана, а выцiснута, як змяiнае сыканне. I зноў Бадльдзiнi прыняў пачварную самаўпэўненасць Грануя за дзiцячую бязраднасць. Ён ласкава яму ўсмiхнуўся.

-- Ты вучань дубiльшчыка, сынку мой,-- сказаў ён.-- У мяне няма працы вучню дубiльшчыка. У мяне ёсць свой чаляднiк, i мне вучань не патрэбен.

-- Вы хочаце надушыць гэтыя казлiныя скуры, мэтр Бальдзiнi? Гэтыя скуркi, якiя я вам прынёс, вы хочаце iх надушыць?-- прашаптаў Грануй, быццам не ўзяўшы да ведаму адказу Бальдзiнi.

-- Менавiта,-- сказаў Бальдзiнi.

-- "Амурам i Псiхеяй" Пелiсье? -- спытаўся Грануй i схiлiўся яшчэ нiжэй.

Па целе Бальдзiнi прабегла кволая сутарга жаху. Не таму, што ён спытаўся ў сябе, адкуль гэтаму хлопцу ўсё вядома так дакладна, а проста таму, што назва ненавiсных духоў, склад якiх ён сёння, на ганьбу сабе, не змог разгадаць, была сказана ўголас.

-- Як табе ў галаву прыйшла абсурдная iдэя, што я карыстаюся чужымi духамi, каб...

-- Ад вас iмi пахне,-- сказаў Грануй.-- Яны ў вас на лобе, i ў правай кiшэнi каптана ў вас ляжыць змочаная iмi хустачка. Яны нехарошыя, гэтыя "Амур i Псiхея", яны кепскiя, у iх надта многа бергамоту, i замнога размарыну, i вельмi мала ружовага алею.

-- Ага,-- сказаў Бальдзiнi, якi быў проста ашаломлены такiм паваротам гутаркi ў сферу дакладных ведаў.-- Што яшчэ?

-- Апельсiнавы цвет, салодкi лiмон, гваздзiкi, мускус, язмен, вiнны спiрт i яшчэ адна рэч, не ведаю, як яна называецца, вось яна, тут, глядзiце! У гэтай бутлi!-- I ён парнуў пальцам у цемру.

Бальдзiнi павёў свечнiкам у той бок, яго позiрк скiраваўся за ўказальным пальцам на палiцу, дзе стаяла бутля з шэра-жоўтым бальзамам.

-- Стыраксавы алей?

Грануй кiўнуў.

-- Але. Ён там, усярэдзiне. Стыраксавы алей.-- I ён скурчыўся, як ад сутаргi, разоў з дзесяць прамармытаў сабе слова "стыракс": "стыракс-стыракс-стыракс- стыракс-стыракс"...

Бальдзiнi паднёс свечку да гэтай чалавекападобнай iстоты, якая мармытала "стыракс", i падумаў: альбо ён апантанец, альбо шахрай i блазнюк, альбо прыродны талент. Бо цалкам магчыма, i нават напэўна, што названыя iм рэчывы ў правiльным спалучэннi маглi скласцi духi "Амур i Псiхея". Ружовы алей, гваздзiкi i стыракс -- якраз гэтыя тры кампаненты ён тк настойлiва шукаў сёння цэлы дзень; астатнiя часткi кампазiцыi -- яму здавалася, што iх ён тксама адгадаў,-- спалучалiся з iмi як сегменты цудоўнага круглага торта. Заставалася толькi высветлiць, у якiх дакладна суадносiнах iх трэба было спалучаць. Каб высветлiць гэта, яму, Бальдзiнi, давялося б эксперыментаваць некалькi дзён запар -- жахлiвая праца, бадай, яшчэ горшая, чым iдэнтыфiкацыя частак, трэба ж было б вымерваць, i важыць, i запiсваць, i пры гэтым быць халерна ўважлiвым, бо наймалейшая неасцярожнасць -- дрыжанне пiпеткi, памылка ў падлiку кропель -- магла ўсё чыста спляжыць. А кожны няўдалы дослед абыходзiўся жахлiва дорага. Кожная сапсаваная сцмесь каштавала цэлае багацце... Яму захацелася праверыць маладога чалавека, захацелася спытацца ў яго пра дакладную формулу "Амура i Псiхеi". Калi ён ведае яе з дакладнасцю да грама i да кроплi -- тады ён яўны махляр, якi нейкiм чынам вызнаў рэцэпт Пелiсье, каб уцерцiся ў давер i атрымаць месца ў Бальдзiнi. А калi ён разгадае яго прыблiзна, значыцца, ён генiй нюху i ў гэтай сваёй якасцi заслугоўвае цiкавасцi ў Бальдзiнi. Не тое каб Бальдзiнi ставiў пад пытанне прынятае iм рашэнне адысцi ад спраў! Нават калi гэты хлопец здабудзе iх цэлыя лiтры, Бальдзiнi i не падумае араматызаваць iмi лайку графу Вермону, але... Але ж не на тое чалавек на ўсё жыццё робiцца парфумнiкам, не на тое ж ён цэлае жыццё займаецца складаннем пахаў, каб за адзiн раз страцiць увесь свой прафесiйны жанр! Цяпер яго цiкавiла формула праклятых духоў, i больш за тое, ён хацеў даследаваць талент дзiўнага хлопчыка, якi прачытаў пах з ягонага лоба. Ён хацеў ведаць, што за гэтым крыецца. Простая цiкаўнасць, цi што большае.

-- У цябе, здаецца, тонкi нюх, хлопча, -- сказаў ён пасля таго, як Грануй перастаў крактаць. Ён вярнуўся назад у майстэрню, каб асцярожна паставiць свечнiк на стол.

-- У мяне найлепшы нюх у Парыжы, мэтр Бальдзiнi,-- зашапялявiў Грануй.-- Я ведаю ўсе пахi на свеце, усе, якiя ёсць у Парыжы, толькi не ведаю некаторых назваў, але я магу iх вывучыць, усе назвы, iх няшмат, усяго некалькi тысяч, я iх усе вывучыў, я нiколi не забуду назвы гэтага бальзаму, стыракс, бальзам называецца стыракс, стыракс...

-- Сцiхнi! -- зкрычаў Бальдзiнi.-- Не перабiвай, калi я гавару! Ты дзёрзкi i самаўпэўнены. Нiводзiн чалавек не ведае тысячы назваў, а ўсяго некалькi сотняў, бо ў нашым рамястве iх не болей, чым некалькi сотняў, усё астатняе не пах, а смурод!

Грануй, якi ў хвiлiны выбуху свайго красамоўства амаль выпрастаўся фiзiчна i нават у нейкi момант узбуджана замахаў рукамi, выпiсваючы ў паветiры колы, каб паказаць, як ён ведае "ўсё, усё", пачуўшы адказ Бальдзiнi, адразу панiк, зноў абярнуўся ў маленькую чорную жабку i нерухома застыў на парозе, хаваючы нецярплiвасць.

-- Я, -- сказаў Бальдзiнi,-- зразумела, даўно сцямiў, што "Амур i Псiхея" складаюцца са стыракса, ружавага алею i гваздзiкоў, атаксама бергамоту i размарынавага экстракту et cetera. Каб устанавiць гэта, трэба, як той казаў, мець тонкi нюх, i вельмi можа нават быць, што Бог даў табе такi нюх, як i многiм, многiм iншым людзям -- асаблiва ў тваiм узросце. Але ж парфумнiку,-- i тут ён падняў угору палец i набычыў грудзi,-- але ж парфумнiку мала мець тонкi нюх. Яму патрэбен вывераны за многiя дзесяткi гадоў, непадкупна дзейсны орган нюху, якi разгадвае нават самыя заблытаныя пахi -- iх складнiкi i прапорцыi, а таксама ўмее кампанаваць новыя, модныя сумесi пахаў. Такi нос -- i ён пастукаў пальцам па сваiм -- за так нiкому не даецца, малады чалавек! Такi нос -- узнагарода за руплiвасць i настойлiвасць. Няўжо ты мог бы проста так, з лёту, назваць дакладную формулу "Амура i Псiхеi"? Ну, мог бы?

Грануй не адказваў.

-- Можа, ты скажаш мне яе хоць прыблiзна эскiзна, у агульных рысах?-- сказаў Бальдзiнi i крыху нахiлiўся наперад, каб лепей разгледзець затоенае ў дзвярах жабяня.-- Хоць бы прыкладна, збольшага? Ну? А яшчэ найлепшы нос у Парыжы!

Але Грануй маўчаў.

-- Вось бачыш,-- сказаў Бальдзiнi задаволена i расчаравана.-- Ты не ведаеш. Ясна, не ведаеш. Адкуль табе ведаць. Ты з тых, хто за мiскай вызначае, што ў супе-- пятрушка цi маркоўнiк. Ну што ж -- гэта ўжо сёе-тое. Але да кухара табе яшчэ далёка. У кожным мастацтве, а таксама ў кожным рамястве -- укруцi гэта сабе ў мазгi, перш чым пойдзеш дахаты, -- талент амаль нiчога не значыць, галоўнае -- вопыт, набыты сцiпласцю i рупнасцю.

Ён ужо працягнуў руку, каб узяць са стала свечнiк, калi ад дзвярэй засыкаў глухi глас Грануя:

--Я не ведаю, што такое формула, мэтр, гэтага я не ведаю, а так -- ведаю ўсё.

-- Формула -- гэта альфа i амега ўсякай парфумы,-- строга адказаў Бальдзiнi, бо ўжо збiраўся закончыць размову.-- Яна ёсць карпатлiва зробленае прадпiсанне, у якiх суадносiнах трэба змешваць асобныя iнгрэдыенты, каб узнiк пажаданы адзiны i непаўторны водар; вось што такое формула. Яна ёсць рэцэпт -- калi ты лепей разумееш гэтае слова.

-- Формула, формула,-- хрыпла прамовiў Грануй, i яго постаць у раме дзвярэй азначылася больш выразна.-- Не трэба мне нiякай формулы. Рэцэпт у мяне ў носе. Змяшаць iх вам, мэтр, змяшаць? Змяшаць?

-- Як гэта?-- ускрыкнуў Бальдзiнi гучней, чым яму след было, i паднёс свечку да твару гнома.-- Як гэта -- змяшаць?

Грануй упершыню не адхiнуўся.

-- Дык жа яны ўсе тут, гэтыя пахi, якiя патрэбны, яны ўсе тут у гэтым пакоi,-- сказаў ён i зноў тыцнуў пальцам у цемру.-- Ружавы алей вунь там! А там апельсiнавы цвет! А там гваздзiкi! А там размарын!...

-- Ясна, яны там,-- ускiпеў Бальдзiнi.-- Усе яны там! Але ж кажу табе, дурная твая конаўка, ад iх нiякага толку, калi не ведаеш формулы!

-- Вунь там язмен! Вунь там вiнны спiрт! Вунь там стыракс!-- хрыпла пералiчваў Грануй, паказваючы тое цi iншае месца ў памяшканнi, дзе было так цёмна, што ледзь можна было разгледзець палiцы з бутлямi.

-- Ты, здаецца, можаш бачыць поначы, га?-- сказаў Бальдзiнi.-- У цябе не толькi тонкi нюх, але i самы востры зрок у Парыжы, праўда? Калi ў цябе такi ж самы i слых, дык растапыр шырэй свае вушы, i я табе скажу: ты маленькi хлус. Напэўна тое-сёе свiснуў у Пелiсье, падгледзеў штосьцi, га? I думаеш, можаш укручваць мне глузды?

Грануй стаяў цяпер у дзвярах ужо выпрастаны, так сказаць, на поўны рост, крыху расставiўшы ногi i растапырыўшы рукi, так што нагадваў чорнага павука, якi чапляецца за парог i раму.

Дайце мне дзесяць хвiлiн,-- даволi сур"ёзна сказаў ён,-- i я вам зраблю "Амура i Псiхею". Проста тут i зараз, у гэтым пакоi.

-- Думаеш, я я дазволю табе гаспадарыць у маёй майстэрнi? Хапацца за эсэнцыi, цана якiм -- цэлае багацце?

-- Але, -- сказаў Грануй.

-- Бач ты яго! -- Бальдзiнi ледзь не задыхнуўся ад нечаканасцi. Потым набраў у грудзi паветра, перавёў дух i доўга-доўга задуменна глядзеў на гэтага кепа. Зрэшты, цi не ўсё адно, думаў ён, бо ж заўтра i так будзе пастаўлена кропка. Я, вядома, знаю, што ён не зробiць таго, на што замахнуўся, i нават не можа гэтага магчы, гэтага не змог бы сам вялiкi Франжыпанi. Але чаму ж бо мне на свае вочы не пераканацца ў тым, у чым я i так перакананы? А раптам аднаго разу ў Месiне мне заверне ў галаву (у старых часам бываюць заскокi i самыя вар"яцкiя iдэi), што я не распазнаў генiя, вундэркiнда, iстоты, шчодра адоранай ласкай Божай... Гэта выключана. Паводле ўсяго, што мне падказвае розум, гэта выключана... Але ж бываюць цуды? Бываюць. I вось, калi я буду памiраць у Месiне, на смяротным ложку мяне наведае думка: таго вечара ў Парыжы табе быў яўлены цуд, а ты сам затулiў сабе вочы!.. Гэта было б не вельмi прыемна, Бальдзiнi! Хай ужо гэты прыдурак вылье на стол некалькi кропляў ружавага алею i мускуснай настойкi, ты б iх таксама разлiў, калi б цябе яшчэ сапраўды цiкавiлi духi ад Пелiсье. I што там тых некалькiх кропляў -- так, дарагiх, вельмi, вельмi дарагiх --у параўнаннi з надзейнасцю ведаў i спакойнай старасцю?

-- Паслухай! -- сказаў ён сумысля строга.-- Паслухай! Я... дарэчы, як цябе завуць?

-- Грануй, -- сказаў Грануй.-- Жан-Батыст Грануй.

-- Ага,-- сказаў Бальдзiнi.-- Дык вось паслухай, Жан-Батыст Грануй! Я перадумаў. Ты мецьмеш магчымасць цяпер жа вось тут, даказаць тое, што сказаў. I разам з гэтым табе даецца нагода сваiм скандальным правалам прыхапiць крыху сцiпласцi, якая, дабрадзея твая ў тваiм маладым узросце -- i гэта можна дараваць-- яшчэ наўрад цi развiлася, i яна ёсць абавязковая перадумова твайго далейшага поступу як члена цэху, як чалавека i як добрага хрысцiянiна. Я гатовы за свой кошт даць табе гэты ўрок, бо з пэўнай прычыны схiляюся сёння да шчодрасцi, i, хто ведае, можа, калi-небудзь успамiн пра гэтую сцэну распацешыць мяне да слёз. Але не думай сабе, што табе ўдасца мяне ашукаць! У Джузэпэ Бальдзiнi нос стары, затое нюх востры, дастаткова востры, каб адразу ўлавiць самую малую рознiцу памiж тваёй мiкстурай i вось гэтым прадуктам! --I ён дастаў з кiшэнi прамочаную "Амурам i Псiхеяй" хустачку i памахаў ёю перад носам у Грануя.-- Падыдзi ж сюды, ты, самы лепшы нос Парыжа! Падыдзi да стала, пакажы, на што ты здатны! Утры мне носа! Але глядзi мне, нiчога тут не разбi i не абярнi. I нiчога не руш! Спачатку я запалю болей святла. Мы зладзiм iлюмiнацыю ў гонар гэтага маленькага эксперыменту, добра?

I з гэтымi словамi ён узяў дзве свяцiльнi з краю вялiкага дубовага стала i запалiў iх. Ён паставiў усе тры свечкi побач адну з адной на заднiм доўгiм баку, адсунуў скуры i вызвалiў сярэдзiну стала. Потым спакойнымi, але ўвiшнымi рухамi зняў з маленькай этажэркi i прынёс патрэбнае на дослед начынне: вялiкую пузатую бутлю з-пад малака, шкляную лейку, пiпетку, маленькую i вялiкую мензуркi -- i па ўзорным парадку расставiў усё гэта на дубовай стальнiцы.

Грануй тым часам адарваўся ад дзвярэй. За час напышлiвай прамовы Бальдзiнi з яго сышла ўся здранцвеласць, насцярожанасць, прыгнечанасць. Ён чуў толькi згоду, толькi "так" з унутраным трыумфам дзiцяцi, якое настырнай упартасцю дабiлася нейкай саступкi i якому пляваць на ўсякiя абмяжоўкi, умовы i маральныя засцярогi. Яго поза пасвабаднелася, упершыню ён быў падобны на чалавека больш, чым на жывёлу. Ён прапусцiў мiма вушэй канец казанi Бальдзiнi, ведаючы, што перасiлiў яго, што той ужо не не дасць з iм сабе рады.

Пакуль Бальдзiнi корпаўся каля стала са свечкамi, Грануй шмыгнуў у бакавую цемру майстэрнi, дзе стаялi стэлажы з каштоўнымi эсэнцыямi, алеямi i тынктурамi, i, следуючы за ўпэўненым чуццём свайго носа, борздзенька падхапiў з палiц патрэбныя яму флаконы. Лiкам iх было дзевяць: эсэнцыя апельсiнавага цвету, але i лiмонны, гваздзiковы i ружавы, экстракт язмену, бергамоту i размарыну i бальзам стыраксу, якi ён момантам хапнуў з верхняй палiцы i паставiў на край стала. Напаследак ён прытарабанiў балон высокапрацэнтовага вiннага спiрту. Потам стаў за плячыма ў Бальдзiнi (той усё яшчэ педантычна расстаўляў свой посуд --крыху ссоўваў адну шклянку, крыху падсоўваў другую, каб усё мела свой добры, здавён заведзены парадак i эфектна ззяла ў святле свечак) i пачаў чакаць, нецярплiва дрыжучы, пакуль стары адыдзе i дасць яму месца.

-- Так! -- сказаў нарэшце Бальдзiнi, адступаючыся ўбок.-- Тут расстаўлена ўсё, што трэба на твой... назавём яго з ласкi "эксперыментам". Нiчога мне тут не пабi, нiчога не разлi! Памятай: гэтыя вадкасцi, якiмi табе зараз будзе дазволена карыстацца аж пяць хвiлiн, маюць такую каштоўнасць i яны такiя рэдкасныя, што ты больш нiколi ў жыццi не атрымаеш iх у такой канцэнтраванай форме.

-- Колькi вам нарабiць, мэтр? -- спытаўся Грануй.

-- Колькi -- чаго? -- неўразумела перапытаў Бальдзiнi, якi яшчэ не скончыў сваёй прамовы.

-- Колькi гэтых духоў? -- хрыпла адказаў Грануй.-- Вам iх колькi трэба? Хочаце, вунь тую тоўстую флягу па беражкi? --I ён паказаў на змяшальнiк ёмiстасцю ў добрыя тры лiтры.

-- Не, не трэба! -- з жахам закрычаў Бальдзiнi, i ў ягоным крыку быў страх, такi самы глыбокi, як i стыхiйны страх перад марнатраўствам, страх за сваю маёмасць. Але, нiбы засаромеўшыся гэтага самавыкрывальнага крыку, ён зарыкаў.-- I не перабiвай мяне -- потым крыху супакоiўся i -- ужо з лёгкай iронiяй у голасе:-- Навошта нам тры лiтры духоў, якiх мы абодва не цэнiм? Па сутнасцi, даволi i палавiны мензуркi. Як што, аднак, такiя малыя колькасцi цяжка змешваць дакладна, я дазваляю табе запоўнiць змяшальнiк на трацiну.

-- Добра,-- сказаў Грануй. --Я напоўню гэтую фляжыну да палавiны "Амурам i Псiхеяй". Толькi ж, мэтр Бальдзiнi, я зраблю гэта па-свойму. Я не ведаю, як трэба па правiлах мастацтва, я гэтаму не вучаны, а па-свойму зраблю.

-- Калi ласка!-- сказаў Бальдзiнi, якi ведаў, што ў такой справе не бывае нiякiх "па-мойму" або "па-твойму", а ёсць толькi адзiн, адзiна магчымы i правiльны спосаб: ведаючы формулу i зыходзячы з зададзенай колькасцi духоў, трэба зрабiць адпаведныя разлiкi i з розных эсэнцый выпрадукаваць строга пэўную колькасць канцэнтрату, якi, у сваю чаргу, у дакладнай прапорцыi, якая звычайна вагаецца мiж адзiн да дзесяцi i адзiн да дваццацi, трэба разбавiць алкаголем да канечнага прадукту. Iншага спосабу, ён ведаў, няма. I таму тое, што ён цяпер убачыў i за чым назiраў спачатку пакеплiва i скептычна, потым разгублена i нарэшце толькi з бездапаможным здзiўленнем, здалося яму самым сапраўдным дзiвам. I сцэна гэтая так урэзалася яму ў памяць, што ён не забыў яе да канца сваiх дзён.

15

Грануй найперш адкаркаваў бутлю з вiнным спiртам. Добра напяўшыся, ён падняў цяжкую пасудзiну амаль на вышыню свайго росту, бо якраз так высока стаяў змяшальнiк з насаджанай на яго лейкай, куды ён без мензуркi ўлiў алкаголь проста з балона. Бальдзiнi здрыгануўся, убачыўшы такое жахлiвае блюзнерства i бездапаможнасць; мала таго, што хлопец перавярнуў дагары нагамi ўвесь парфумнiцкi светапарадак, пачаўшы з растваральнiка i не маючы пры гэтым канцэнтрату, якi трэба разбавiць,-- у яго i фiзiчнай сiлы на гэта не было! Ён дрыжаў ад натугi, а Бальдзiнi зусiм падупаў з духу i толькi чакаў, што цяжкi балон вось-вось грымнецца i ўдрузг разнясе ўсё на стале.. Свечкi, думаў ён, госпадзе, толькi б не абярнуў свечкi! Будзе выбух, ён мне пусцiць дымам увесь дом!.. I ўжо хацеў быў кiнуцца да стала, каб вырваць у вар"ята балон, але тут Грануй сам паставiў яго на месца, пасля апусцiў на падлогу i зноў закаркаваў. У змяшальнiку калыхалася лёгкая празрыстая вадкасць -- нi кропелькi не пралiлося мiма. Некалькi iмгненняў Грануй пераводзiў дух з такiм задаволеным тварам, быццам самая цяжкая праца ўжо зробленав. I праўда, усё далейшае пайшло так шпарка, што Бальдзiнi ледзьве паспяваў заўважаць паслядоўнасць альбо хоць парадак аперацый, не кажучы пра тое, каб разумець працэс.

Здавалася, Грануй наўздагад хапаў той цi iншы флакон з духмянай эсэнцыяй, вымаў з яго шкляны каранец, на секунду падносiў да носа змесцiва, а потым вытрэсваў з адной бутэлечкi, накапваў з другой, выплёхваў з трэцяй у лейку i так далей. Да пiпеткi, прабiркi, лыжачкi i мяшалкi -- прыладаў, якiя дазвалялi парфумнiку авалодаць складаным працэсам змешвання, Грануй не дакрануўся нi разу. Ён быццам забаўляўся, як малое дзiця, якое хлюпае, плёскае i плешчацца з вадою, травою i гразёю, забоўтвае нейкую калатушу, а потым заяўляе, што гэта, бычыце, суп. Так, як дзiця, думаў Бальдзiнi, i з выгляду дзiця, нягледзячы на гузаватыя рукi, рабы, увесь у шнарах i воспiнах твар i старэчы нос бульбiнай. Ён здаўся мне старэйшым, чым ён ёсць, а цяпер здаецца маладзейшым; ён быццам дваiцца i траiцца, як тыя недаступныя, неспасцiгальныя, капрызныя маленькiя недачалавекi, якiя нiбыта нявiнна думаюць толькi пра сябе, хочуць у свеце ўсё падначалiць i нават могуць гэта зрабiць, калi не акiлзаць iх манiю велiчы, не ўжыць да iх самых строгiх выхаваўчых мер i не прывучыць iх да дысцыплiнаванага iснавання паўнацэнных людзей. Такi вось маленькi фанатык агнездаваўся ў гэтым маладым хлапчаняцi; з агнём у вачах стаiць ён каля стала, забыўшыся на ўсё навокал, не ўсведамляючы, што ў майстэрнi ёсць яшчэ нешта апрача яго i гэтых флаконаў, якiя ён няўклюдна, але борздзенька падносiць да лейкi, каб змяшаць сваю iдыёцкую суп-калатушу, а потым катэгарычна настойваць -- а яшчэ i верыць у гэта! -- што ён склаў вытанчаныя духi "Амур i Псiхея". У мiгатлiвым святле свечак Бальдзiнi бачыў, як цынiчна i самаўпэўнена ўпраўляўся чалавек каля стала,-- i жахаўся ад агiды! Такiх, як гэты, падумаў ён i на нейкi момант адчуў тую самую горыч, i роспач, i шаленства, як i раней, у змроку, калi глядзеў на ахоплены чырвоным заравам горад,-- такiх раней не было; гэта цалкам новы экземпляр чалавечай пароды, ён мог узнiкнуць толькi ў эпоху расхлябанага, распуснага бясчасся...

Але яго трэба правучыць, гэтага самаўпэўненага хлопца! Хай вось толькi скончыць свой смяхотны спектакль, яму ўжо будзе адважана, ён выпаўзе адгэтуль ракам, нiкчэма! Дрэнь! Сённяшнiм часам увогуле нi з кiм не варта звязвацца, столькi навокал усякай набрыдзi кiшыць! Бусел так захапiўся сваiм абурэннем i гiдлiвасцю да эпохi бясчасся, што не адразу ўцямiў, чаму Грануй раптам пазатыкаў усе флаконы, зняў лейку, а саму бутлю ўхапiў за рыльца, прыкрыў левай далоняй i моцна страсянуў. Толькi калi бутля некалькi разоў перавярнулася ў паветры, а яе каштоўнае змесцiва рванулася, як лiманад з жывата ў горла i назад, у Бальдзiнi вырваўся лямант гневу i жаху. "Стой!" -- хрыпла застагнаў ён.-- Годзе! Перастань! Баста! Пастаў бутлю на стол i больш нiчога не чапай, ясна? Больш нiчога пальцам не руш! Мусiць, я зусiм ужо з'ехаў, паслухаўшыся тваёй дурной балбатнi. Тое, як ты за ўсё хапаешся, твая грубасць, твая прымiтыўная тупасць паказваюць, што ты нiчога не петрыш, што ты варвар i невук i да таго ж нахабны смаркач. Ты не можаш змяшаць лiманад, табе нельга даверыць гандляваць простай лакрычнай вадой, а ты лезеш у парфуму! Будзь рады i дзякуй, што твой гаспадар дапускае цябе да дубiльнага расолу! I нiколi, чуеш ты, нiколi не пераступай парога ў дом да парфумнiка!"

Так кiпеў Бальдзiнi. I пакуль ён гневаўся, прастора вакол яго напоўнiлася пахам "Амура i Псiхеi". У духмянасцi ёсць пераканаўчасць, якая мацнейшая за словы, вiдавочнасць, адчуванне, волю. Пераканаўчасць паху неабвержная, неадольная, яна ўваходзiць у нас, як уваходзiць у нашыя лёгкiя паветра, якiм мы дыхаем, яна напаўняе, запаўняе нас па берагi.

Грануй адставiў бутлю, зняў з рыльца мокрую руку i выцер яе аб курту. Адзiн, два крокi назад, няўклюдны паклон усiм целам пад градам павучанняў Бальдзiнi дастаткова ўскалыхнулi паветра, каб разнесцi толькi што створаны водар. Хоць Бальдзiнi яшчэ бушаваў, i выклiнаў , i лаяўся, з кожным уздыхам яго шаленства ўсё больш выдыхалася. Ён здагадваўся, што пераможаны, таму фiнал ягонай прамовы змог узнесцiся толькi да пустога пафасу. Ён змоўк, даволi доўга маўчаў i яму ўжо лiшнi быў Грануеў даклад: "Гатова". Ён i так усё ведаў.

Алде нягледзячы на гэта, хоць яго з усiх бакоў апанаваў пах "Амура i Псiхеi", ён падышоў да старога дубовага стала зняць пробу. Дастаў з кiшэнi каптана, з левага, свежую беласнежную карункавую хустачку, расправiў яе i змачыў некалькiмi кроплямi, якiя высмактаў доўгай пiпеткай са змяшальнiка. Памахаўшы хустачкай у выцягнутай руцэ, каб выветрыць, ён потым прывычным далiкатным рухам правёў яго ў сябе пад носам, уцягваючы пах. У час доўгага выдыху ён вымушаны быў прысесцi на зэдлiк. Яшяэ хвiлiну назад яго тваор быў барвовы ад шалу --цяпер ён раптам спалатнеў.

-- Неверагодна,-- цiха прамармытаў ён,-- далiбог, так не бывае. -- Ён зноў i зноў прыцiскаў хустачку да носа, i прынюхваўся, i круцiў галавой, i мармытаў: "Так не бывае". Гэта былi "Амур i Псiхея", несумненна "Амур i Псiхея", ненавiсная, генiяльная сумесь пахаў, скапiраваная з такой дакладнасцю, што i сам Пелiсье, пабажыцца можа, не здолеў бы адрознiць яе ад свайго прадукту. "Не, так не бывае..."

Маленькi i бледны, сядзеў вялiкi Бальдзiнi на зэдлiку i выглядаў смешна са сваёй хустачкай у руцэ, ён сюд-туд прыцiскаў яе да носа, як паненка з насмаркам. Ён проста страцiў дар мовы. Ён ужо нават не мог вымавiць "не, так не бывае!", а толькi цiха кiваў i кiваў галавой, неадрыўна гледзячы на змяшальнiк, i манатонна лапатаў: "Гм, гм, гм... гм, гм, гм... гм, гм, гм..." Праз нейкi час Грануй наблiзiўся i молўчкi, як цень, падышоў да стала.

-- Гэта кепскiя духi,-- сказаў ён,-- яны вельмi няўмела складзены, гэтыя духi.

-- Гм, гм, гм,-- сказаў Бальдзiнi, а Грануй -- далей:

-- Калi вы дазволiце, мэтр, я iх папраўлю. Дайце мне адну хвiлiнку, i я складу вам з iх прыстойныя духi!

-- Гм, гм, гм, -- сказаў Бальдзiнi i кiўнуў. Не таму, што ён згадзiўся, а таму, што быў такi апатычна бездапаможны, што толькi i мог сказаць "гм, гм, гм", i нават не спрабаваў умяшацца, калi Грануй другi раз прыступiўся да справы, другi раз налiў спiрту з балона ў змяшальнiк -- у тыя духi, што ўжо ў iм былi, другi раз як бы наўгад, не трымаючыся нi паслядоўнасцi, нi прапорцыi, абярнуў у лейку змесцiва флаконаў. Толькi пад канец усёй працэдуры -- гэтым разам Грануй не трос бутлю, а толькi асцярожна нахiляў яе, як келiх з каньяком, магчыма, з павагi да датклiвасцi Бальдзiнi, а можа таму, што гэтым разам змесцiва здавалася яму больш каштоўным,-- дык вось цяпер, калi ўжо гатовая вадкасць калыхалася ў бутлi, Бальдзiнi выйшаў з шоку i падняўся з зэдлiка, зразумела, усё яшчэ прыцiскаючы да носа хустачку, быццам хацеў засланiцца ад новага напору на ягоную душу.

-- Гатова, мэтр,-- сказаў Грануй.-- Цяпер атрымаўся зусiм неблагi пах.

-- Так, так, добра,-- адказваў Бальдзiнi, адмахваючыся вольнай рукою.

-- Вы не хочаце ўзяць пробы? -- зноў завуркатаў Грануй.-- Няўжо не будзеце, мэтр? I не паспрабуеце?

-- Потым, цяпер я не схiльны да пробаў... мне не да iх. Цяпер iдзi! Iдзi сюды!

I ён узяў свечнiк i пайшоў да дзвярэй у лаўку. Грануй за iм. Вузкiм калiдорам яны прайшлi да чорнага ходу. Стары, шаркаючы, падышоў да нiзкiх дзверкаў, адвёў засаўку, адчынiў i ступiў убок, каб прапусцiць хлопца.

-- А цяпепр мне ўжо будзе можна працаваць у вас, мэтр, можна? -- спытаўся Грануй, ужо на парозе, зноў згорблены, зноў насцярожаны.

-- Не ведаю,-- сказаў Бальдзiнi,-- я падумаю. Iдзi!

I тады Грануў умомант знiк, прапаў, паглынуты цемрай. Бальдзiнi стаяў i глядзеў у ноч. У правай руцэ свечнiк, у левай хустачка, як чалавек, у якога з носа пайшла кроў, а адчуваў усё-ткi толькi страх. Ён хуценька зачынiў дзверы на засаўку. Потым адняў ад твару хустачку, сунуў яе ў кiшэню i праз лаўку вярнуўся ў майстэрню.

Пах быў такi нябесна прыемны, што ў Бальдзiнi аж слёзы нагарнула. Яму не трэба было браць пробы, ён толькi стаяў каля стала i дыхаў. Парфума была цудоўная. У параўнаннi з "Амурам i Псiхеяй" гэта было -- як сiмфонiя перад адзiнокiм пiлiканнем скрыпкi. I яшчэ нешта большае. Бальдзiнi заплюшчыў вочы, i ў iм прачнулiся самыя ўзнёслыя ўспамiны. Ён убачыў сябе маладым кавалерам на шпацыры ў садах вечаровага Неапаля; ён убачыў сябе ў абдымках прыгожай смуглянкi, убачыў сiлуэт букета ружаў на падваконнi пад парывамi начнога ветру; ён пачуў зусiм блiзка, над вухам, шэпт: "Я кахаю цябе" i адчуў, як у яго ад асалоды валасы заварушылiся, цяпер! цяпер, у гэтую хвiлiну, у гэта самае iмгненне! Ён расплюшчыў вочы i застагнаў ад шчасця. Гэтыя духi былi не духi, вядомыя дагэтуль. Гэта быў не водар, якi паляпшае ваш пах, не нацiранне, не прадмет туалету. Гэта была своеасаблiвая, новая рэч, якая магла выдабыць з сябе цэлы свет, чароўна багаты свет, i вы адразу забывалi ўсё мярзотлiвае, што было навокал, i адчувалi сябе такiм багатым, такiм удачлiвым, такiм добрым...

Валасы на галаве ў Бальдзiнi ўлеглiся, i яго агарнуў дурманлiвы душэўны спакой. Ён узяў скуру, казлiныя скуры, што ляжалi на краi стала, узяў нож, i раскроiў скуру. Потым склаў кавалкi ў шкляную кювету i залiў iх новымi духамi. Потым накрыў кювету шкляной пласцiнай, пералiў рэшту духмянасцi ў два флакончыкi, наляпiў на iх этыкеткi, а на iх напiсаў назву "Неапалiтанская ноч". Потым патушыў святло i выйшаў.

Наверсе, на вячэры, ён нiчога не сказаў жонцы. Найперш ён нiчога не сказаў жонцы пра ўрачыста-святое рашэнне, якое прыняў удзень. Жонка яго таксама нiчога не сказала, бо заўважыла, што ён павесялеў, i была з гэтага вельмi радая. Не пайшоў ён i ў Нотр-Дам дзякаваць Богу за сiлу свайго характару. Вой, у гэты дзень ён упершыню забыўся памалiцца нанач.

16

На ранiцу ён выправiўся да Грымаля. На добры пачатак заплацiў за лайку, заплацiў цалкам, без лiшняга торгу i буркатнi. А потым запрасiў Грымаля ў "Срэбную вежу" на пляшку белага i выкупiў у яго вучня Грануя. Зразумела не сказаў, чаму i навошта той яму спатрэбiўся. Нахлусiў нечагась пра буйны заказ на пахучую лайку, а для яго выканання яму патрэбен неабучаны памагаты. Патрэбна, сказаў, сцiплае хлапчо, каб выконвала просценькiя даручэннi, кроiла скуры i ўсякае такое iншае. Ён заказаў яшчэ ану пляшку i прапанаваў дваццаць лiўраў адшкадавання за нязручнасцi Грымалю пасля зыходу Грануя. Дваццаць лiўраў былi сума немалая. Грымаль адразу згадзiўся. Яны вярнулiся ў гарбарню, дзе Грануй, як нi дзiўна, ужо чакаў з клуначкам. Бальдзiнi заплацiў тыя дваццаць лiўраў i тут жа, ведаючы, што гэта самы лепшы гешэфт у ягоным жыццi, забраў хлопца з сабой.

Грымаль, якi быў таксама перакананы, што пафартунiла яму нарвацца на дурнiцу, вярнуўся ў "Срэбную вежу", спаражнiў там яшчэ дзве пляшкi, потым, пад полудзень, перабраўся ў "Залаты леў" на другiм беразе, напiўся яшчэ i там пад самую загнетку, i, калi позна ўвечары спрабаваў зноў перабрацца ў "Срэбную вежу", пепраблытаў вулiцы Жафруа л'Анье i Нонэндзье i, замест таго, каб, як ён лiчыў, апынуцца на мосце Мары, фатальным чынам трапiў на набярэжную Вязаў, адкуль шабоўтнуўся ў ваду, як у мяккi ложак. Ён памёр iмгненна. Аднак рацэ спатрэбiўся яшчэ нейкi час, каб звалачы яго з плыткага, мiма прышвартаваных лодак, на большую быстрыню, i толькi рана ранiцай гарбар Грымаль, цi хутчэй яго набрынялы труп, цiха сплыў унiз па рацэ, на захад.

Калi ён праплываў мiма моста Мяняйлаў, бясшумна, не чапляючыся за апоры, Жан-Батыст Грануй за дваццаць метраў над iм якраз укладваўся спаць. Яму быў пастаўлены тапчан у заднiм кутку майстэрнi Бальдзiнi, i цяпер ён збiраўся легчы, тым часам як яго былы гаспадар, распластаўшыся, плыў унiз па халоднай Сене. Грануй з прыемнасцю згарнуўся i зрабiўся маленькi, нiбы клешч. Засынаючы, ён усё глыбей апускаўся ў самога сябе i трыумфальна ўязджаў у сваю ўнутраную фартэцыю, дзе ён свяктаваў у крозах нейкую перамогу нюху, гiганцкую оргiю з густым дымам ладану i мiры ў свой гонар.

17

Набыццё Грануя сталася пачаткам узлёту фiрмы Джузэпэ Бальдзiнi да нацыянальнай i нават еўрапейскай вядомасцi. Персiдскi званочак дзылiнкаў не ацiхаючы, чаплi бесперастанку фантанавалi ў лаўцы на мосце Мяняйлаў.

Першага ж вечара Граную давялося намяшаць вялiкi балон "Неапалiтанскай ночы", з якога на другi дзень было прададзена восемдзесят флаконаў. Слава гэтых пахошчаў шырылася з шалёнай хуткасцю. У Шанье ўваччу рэзала: столькi давялося пералiчыць грошай, i забалела спiна ад нiзкiх паклонаў. А аднаго разу дзверы -- на ўсю сцежу! i заходзiць лёкай самога графа д’Аржансона i крычыць, як умеюць крычаць толькi лёкаi, што -- падавай яму аж пяць бутэлек новай парфумы, i Шанье яшчэ чвэрць гадзiны пасля таго, як той сышоў, дрыжаў ад пачцiвага страху, бо граф д'Аржансон быў Iнтэндант i Ваенны мiнiстр Яго Вялiкасцi i самы ўплывовы чалавек у Парыжы.

Пакуль Шанье адзiн адбiваў у лаўцы налёты пакупцоў, Бальдзiнi з сваiм новым вучнем замкнуўся ў майстэрнi. Каб неяк апраўдаць гэта, ён паднёс Шанье нейкую фантастычную тэорыю, якую назваў "рацыяналiзацыяй i падзелам працы". З ягоных слоў выходзiла, што ён гады-гадамi цярплiва сачыў, як Пелiсье i такiя, як ён, суб'екты, пагарднiкi i пагрэбнiкi цэхавых традыцый, адбiвалi ў яго клiентуру i пэцкалi рэпутацыю фiрмы. Але цяпер яго прарвала. Цяпер ён прымае iх нахабны выклiк i заплацiць гэтым выпаўзням, гэтым выскачкам, гэтым выкалупням той самай манетай. Штосезону, штомесяца, а калi спатрэбiцца, дык i штотыдня ён будзе дэбютаваць новымi духамi -- i якiмi ж духамi! Ён адкрывае залатадайную жылiну сваёй творчасцi. А дзеля гэтага трэба, каб ён, паслугуючыся толькi неабвучаным чаляднiкам, цалкам аддаўся вырабу духмянасцяў, тым часам як Шанье павiнен прысвяцiць сябе выключна iх збыту. Гэта сучасная метода, уталкоўваў ён Шанье, адкрые новы раздзел у гiсторыi парфумнага мастацтва, змяце канкурэнтаў i зробiць нас бясконца багатымi -- так, ён свядома i падкрэслена казаў "нас", бо збiраўся адшчыкнуць свайму старому адданаму чаляднiку пэўны працэнт ад гэтых "бясконцых" багаццяў.

Яшчэ некалькi дзён назад Шанье палiчыў бы такiя словы свайго гаспадара знакам пачатку старэчага маразму. "Ну вось, ён гатовенькi для "Шарытэ",-- падумаў бы ён.-- Яшчэ крыху, i ён зусiм звiхнецца".

Але цяпер ён больш нiчога такога не думаў. Не было калi думаць -- зашмат працы. А працы было аж так шмат, што вечарамi ён ледзь знаходзiў у сабе сiлу апаражнiць бiтком набiтую касу i адлiчыць сабе сваю долю.. Ён нi на хвiлiну не засумняваўся ў законнасцi прыбыткаў: Бальдзiнi ж ледзь не кожнага дня выходзiў з майстэрнi з якiм-небудзь новым водарам.

I якiя ж гэта былi пахошчы! Не толькi духi найвышэйшай, самай найвышэйшай пробы, але i крэмы, i пудра, i мыла, i ласьёны для валасоў, i ўсякiя прыцiркi, i шмараваннi... Усё, што павiнна было раскошна пахнуць, пахла цяпер па-новаму, i iнакш, i раскашней, чым калi раней. I на ўсё, сапраўды на ўсё, нават на араматызаваныя стужкi ў валасы, якiя аднаго разу стварыў капрызлiвы настрой Бальдзiнi, публiка накiдвалася, як ачмурэлая, i цэны не мелi анiякага значэння. Усё, што вырабляў Бальдзiнi, мела поспех, сапраўдны суксэс. I поспех гэты так уражваў, што Шанье ўспрымаў яго як з'яву прыроды i больш не даследаваў ягоных прычын. А ў тое, напрыклад, што новы вучань, нязграба i гном, што, як сабака, тулiўся ў майстэрнi, якога часам, калi майстар выходзiў з дому, можна было ўбачыць у глыбiнi памяшкання, як ён мыў шклянкi i чысцiў ступкi, у тое, што гэтая пустая мiзэра неяк шчэпiцца да казачнага росквiту фiрмы -- вы што, зусiм здурнелi? -- Шанье не паверыў бы, нават калi б яму пабажылiся.

Яно так, яно, канечне, гном меў дачыненне, гном пасабляў... Што Бальдзiнi прыносiў у лаўку i пакiдаў Шанье на продаж, было толькi невялiкай часткай таго, што Грануй змешваў за зачыненымi дзвярыма. Бальдзiнi даўно ўжо падвёўся на нюху. Часам вялiкая пакута была выбраць з таго, што яму вырабляў Грануй. Гэты кудзеснiк-вучань мог бы завалiць рэцэптамi ўсiх парфумнiкаў Францыi, нi разу не паўтарыўшыся, нi разу не зрабiўшы чаго-небудзь непаўнацэннага, ужо не кажучы пра пасрэднае. Рэцэптамi, iнакш кажучы -- формуламi, ён якраз i не мог забяспечыць, бо спачтку Грануй ствараў свае араматычныя кампазiцыi тым хаатычным i цалкам непрафесiйным спосабам, якi быў вядомы Бальдзiнi, а менавiта змешваючы iнгрэдыенты, здавалася б, наўздогадзь, у дзiкiм беспарадку. Каб не тое што кантраляваць, але хоць бы зразумець гэтую бязглуздзiцу, Бальдзiнi аднаго разу запатрабаваў ад Грануя, каб той пры складаннi сумесяў карыстаўся, хай без асаблiвай патрэбы, хай для блiзiру, вагамi, пiпеткай i мензуркай -- наперад прывыкай лiчыць вiнны спiрт не пахучым рэчывам, а растваральнiкам, якi трэба дадаваць напаследак; i нарэшце, дзеля Бога, рабi ўсё павольна, грунтоўна i спакваля, як прынята ў парфумнiкаў.

Грануй выканаў загад. I ўпепршыню Бальдзiнi здолеў пасачыць i задакументаваць асобныя аперацыi гэтага чарадзейства. Ён сядзеў порбач з Грануем з пяром i паперай i запiсваў, запiсваў, увесь час заклiкаючы не спяшацца -- колькi грамаў таго, колькi шчэпцяў гэтага, колькi кропель чагосьцi трэцяга. Такiм вось дзiўным чынам, а менавiта, наўдздагон аналiзуючы працэс тымi сродкамi, без якiх ён, руку на сэрца, увогуле нiчога не арымаў бы, Бальдзiнi, нарэшце, дабiўся сiнтэтычнага рэцэпта. Як мог Грануй без такога рэцэпта змешваць свае пахошчы, заставалася Бальдзiнi загадкай i нават цудам, але цяпер ён, прынамсi, звёў цуд да формулы, тым самым крыху спатолiў прагу да класiфiкацыi i асланiў свае парфумерыстычныя погляды ад поўнага краху.

Ён усё выпытваў i выпытваў у Грануя рэцэпты пахошчаў, якiя той выдумляў, пакуль ён, Бальдзiнi, не з'явiцца з пяром i паперай, каб, як Аргус, сачыць за працэсам i крок за крокам дакументаваць яго. Свае нататкi -- неўзабаве набралася некалькi дзесяткаў формул -- ён потым педантычна перапiсваў роўным почыркам у дзве розныя кнiжачкi; адну ён замкнуў у незгаральнай шафе, а другую заўсёды меў пры сабе, а нанач клаў пад падушку. Гэта дадавала яму ўпэўненасцi. Бо цяпер ён змог бы, каб захацеў, сам паўтарыць Грануевыя дзiвосы, якiя так уразiлi яго, калi ён упершыню iх памацаў. Ён думаў, што калекцыя запiсаных iм формул паставiць заслону жахлiваму творчаму хаосу, якi патокам вылiваўся з самага нутра яго вучня. А тая акалiчнасць, што ён больш не проста запiсваў у тупым здзiўленнi, а, назiраючы i рэгiструючы, браў удзел у творчых актах, супакойвала Бальдзiнi i мацавала ягоную самаўпэўненасць. Праз нейкi час ён паверыў, што сам унёс даволi iстотны ўклад у стварэнне вытанчаных пахаў. I, спачатку натуючы iх у сваiх кнiжачках, а потым хаваючы ў сейфе i на грудзях, ён ужо наогул не сумняваўся, што цяпер яны цалкам яго ўласныя.

Але i Грануй меў свае выгоды з дысцыплiнаванай працэдуры, навязанай яму Бальдзiнi. Самому, праўда, яна не была патрэбная. Яму нiколi не залежала звярацца са старою формулай, каб праз некалькi тыдняў альбо месяцаў рэканструяваць склад духоў, бо ён нiколi пахаў не забываў. Але дзякуючы абавязковаму карыстанню мензуркамi i вагамi, ён вывучыў мову парфюмерыi i iнстынктыўна адчуваў, што веданне гэтай мовы магло яму спатiрэбiцца.. Праз некалькi тыдняў Грануй не толькi авалодаў назвамi ўсiх духмяных рэчываў у майстэрнi Бальдзiнi, але навучыўся i самастойна запiсваць формулы сваiх духоў i, нааддварот, ператвараць чужыя формулы i iнструкцыi ў духi i розныя iншыя пахучыя вырабы. Больш за тое! Навучыўшыся выяўляць свае парфумныя задумы ў грамах i кроплях, ён пачаў абыходзiцца без нiякiх прамежкавых проб. Калi Бальдзiнi даручаў яму скласцi новы пах, скажам, каб араматызаваць насоўкi, для сухiх духоў альбо румянаў, Грануй больш не хапаўся за флаконы i парашкi, а проста сядаў за стол i тут жа запiсваў формулу. Ён навучыўся падоўжваць дарогу ад свайго ўнутранага нюхальнага ўяўлення да гатовага прадукту за кошт вырабу формулы. У яго гэта была аб'яздная дарога. З усiмi прынятага пункту погляду, г. зн. з пункту погляду Бальдзiнi, гэта, аднак, быў прагрэс. Цуды Грануя заставалiся цудамi. Але рэцэптура, якую ён цяпер пастаўляў, пазбаўляла iх страхотлiвага нiмба, i гэта мела свае перавагi. Чым лепей Грануй авалодваў прафесiйнымi прыёмамi i метадамi, чым нармальней ён умеў размаўляць на ўмоўнай мове парфюмерыi, тым менш апасаўся i гневаўся на яго гаспадар. Неўзабаве Бальдзiнi пачаў лiчыць яго чалавекам хоць i даволi ўталентаваным, што да нюху, але зусiм не другiм Франжыпанi i, вядома ж, не нейкiм вусцiшным ведзьмаром, а Граную гэта было якраз у самы акурат. Рамесныя ўлоўкi i жаргон служылi яму цудоўнай маскiроўкай. Ён проста закалыхваў Бальдзiнi ўзорным захаваннем правiлаў, калi выважваў дабаўкi або калi трос змяшальнiк, калi змочваў белую пробную хустачку. Ён умеў распраўляць яе амаль гэтак сама манерна, праводзiць пад носам амаль гэтак сама элегантна, як i сам гаспадар. Але пры выпадку, асцярожна дазуючы iнтэрвалы часу, ён рабiў памылкi, разлiчаныя на тое, каб Бальдзiнi iх заўважыў; забываўся нешта прафiльтраваць, няправiльна ставiў вагi, упiсваў у формулу недарэчна высокi працэнт амбры i даваў зачэпку ўказаць яму на памылку, каб потым вельмi дакладна выправiць яе. Так яму ўдалося закалыхаць Бальдзiнi ў iлюзii, што, зрэшты, усё iдзе па правiлах i правiльна. Ён не хацеў адпудзiць старога. Ён хацеў у яго сапраўды навучыцца. Не складаць духi, не правiльна кампанаваць той цi iншы пах, не! У гэтай вобласцi не было нiкога на свеце, хто мог бы яго навучыць. Iнгрэдыентаў у лаўцы ў Бальдзiнi не хапiла б на рэалiзацыю ягоных уяўленняў пра сапраўды вялiкi пах. Тыя пахi, якiя ён мог скласцi ў Бальдзiнi, былi дзiцячая забаўка ў параўнаннi з тымi, якiя ён насiў у сабе i збiраўся рэалiзаваць калi-небудзь у будучым. Але на тое, ён ведаў, патрэбныя былi дзве ўмовы. Першая, хоць якi блiзiр больш-менш людскага iснавання, хоць бы становiшча чаляднiка, прыкрываючыся якiм, ён мог бы нястрымна аддавацца свайму захапленню i без завады iсцi да сваёй мэты. Другая-- веданне тых прыёмаў рамяства, якiя дазвалялi б рабiць, выдзяляць, канцэнтраваць, кансерваваць пахучыя рэчывы i тым самым у прынцыпе даваць iх яму на нейкi вышэйшы ўжытак. Бо хоць Грануй сапраўды меў найлепшы ў свеце нос, хоць ягоны нюх быў настолькi ж аналiтычны, наколькi вiзiянерскi, ён яшчэ не ўмеў фiзiчна авалодаць пахамi.

18

I ён ахвотна падпарадкаваўся iнструкцыям, асвойваў майстэрства варыць мыла з свiнога сала, шыць пальчаткi з замшы, змешваць пудру з пшанiчнай мукi, i мiндальнай крошкi, i тоўчанага фiялкавага кораня. Ён качаў духмяныя свечкi з драўнiннага вугалю, салетры i стружкi сандалавага дрэва. Ён прасаваў усходнiя пасцiлкi з мiры, бензойнай смалы i бурштынавага парашку. Ён замешваў у цеста ладан, шалак, ветыверыю i карынку i качаў з iх курыльныя шарыкi. Ён прасейваў i расцiраў шпаталем poudre imperiale з раскрышаных ружовых пялёсткаў i кветак лаванды i кары каскары. Ён варыў грым, белы i венозна-блакiтны, i фармаваў тлушчавыя палачкi, кармiнава-чырвоныя, для вуснаў. Ён распускаў у вадзе драбнюткi пылок-парашок для пазногцяў i розныя вапны для зубоў, з прысмакам мяты. Ён складваў вадкасць на завiўку парыкоў, кроплi на звод бародавак i мазалёў, адбельвальнiк скуры i выцяжку беладоны для вачэй, мазь са шпанскiх мушак кавалерам i гiгiенiчны воцат дамам... Грануй навучыўся рабiць усялякiя ласьёнiкi i парашочкi, туалетныя i касметычныя наборчыкi, i апрача таго гарбатныя сумесi, сумесi прыправаў, лiкёраў, марынадаў i ўсялякае такое iншае; карацей, ён засвоiў усю традыцыйную мудрасць, якую мог перадаць яму Бальдзiнi, хоць i без асаблiвай зацiкаўленасцi, але без нараканняў i даволi паспяхова. Затое ён паказаў адмысловую руплiвасць, калi Бальдзiнi iнструктаваў яго ў прыгатаваннi тынктураў, выцяжак i эсэнцый. Нястомна трушчыў ён у вiнтавым прасе ядры горкага мiндалю, тоўк мускатнае зерне, сек секачом шэры кавалак амбры, альбо шчапаў фiялкавы корань, каб потым настойваць стружкку на чысцюткiм спiрце. Ён навучыўся карыстацца сепаратарнай лейкай, каб аддзялiць чысты алей з выцiснутай лiмоннай лупiны ад каламутнай рэшты. Ён навучыўся высушваць траву i кветкi -- на рашотках у цянi i цяпле --i кансерваваць шабурсткую лiстоту ў замазаных воскам горшчыках i шкатулках. Ён авалодаў майстэрствам выварваць памады, рабiць настоi, фiльтраваць, канцэнтраваць, высвятляць i рабiць выцяжкi.

Праўда, майстэрня Бальдзiнi не была разлiчана на аптовую вытворчасць кветкавых i травяных алеяў. Ды ў Парыжы наўрад цi знайшлася б патрэбная колькасць свежых раслiн. Але часам, калi размарын, шалфей, мяту або анiсавае насенне можна было купiць танна на рынку цi калi паступалi даволi вялiкiя партыi клубняў касача, цi балдрыянавага кораня, кмену, мускатнага арэха, цi сухiх кветак гваздзiкоў, у Бальдзiнi прачынаўся азарт алхiмiка, i ён даставаў свой вялiкi медны перагонны куб з насаджаным на яго кандэнсатарным кубкам. Ён называў гэта "маўравай галавой" i ганарыўся, што сорак гадоў назад на паўднёвых схiлах Лiгурыi i вышынях Люберона ён у чыстым полi дыстыляваў з яго дапамогаю лаванду. I пакуль Грануй драбiў тавар, што меўся быць перагнаны, Бальдзiнi як у лiхаманцы --бо то ж хуткасць апрацоўкi ёсць альфа i амега гэтай справы -- распальваў каменную печ, куды ставiў кацёл з вадою. Ён кiдаў туды дробна пасечаныя раслiны, насаджваў на патрубак двухсценнае вечка --"галаву маўра" -- i падключаў два невялiкiя шлангi для вады, каб сцякала i каб налiвалася. Гэтая хiтрамудрая канструкцыя для ахаладжэння кандэнсату была ўманцiравана пазней; працуючы ў полi, ён, вядома дасягаў ахалоды з дапамогаю ветру. Пасля ён запальваў агонь.

Змесцiва куба спакваля закiпала. I праз нейкi час спачатку трапяткiмi кроплямi, потым нiтачкай дыстылят струменiўся з трэцяй трубкi "маўравай галавы" ў фларэнтыйскую бутлю, падстаўленую Бальдзiнi. Спачатку ён выглядаў непрэзентабельна, як рэдзенькi каламутны супчык. Але паступова, асаблiва пасля таго, як поўная бутля замянялася на парожнюю i спакойна адстаўлялася ўбок, гэтая гушча раздзялялася на дзве розныя вадкасцi: унiзе адстойвалася кветкавая або травяная вада, а паверсе плаваў тоўсты пласт алею. Цяпер заставалася толькi асцярожненька, праз нiжнi гарлячок фларэнтыйскай бутлi, сцадзiць далiкатна-духмяную кветкавую ваду i атрымаць урэшце чысты алей, эсэнцыю, моцна пахучую сутнасць раслiны.

Грануй быў быў без памяцi ад гэтага працэсу. Калi што ў жыццi i выклiкала ў яго захапленне -- вядома, знешне нiчым не выдаванае, а прыхаванае, халодна-палымянае захапленне, -- дык менавiта гэты спосаб пры дапамозе агню, вады i пары i мудронай апаратуры выдабываць з рэчаў iх духмянiстую душу. Бо духмянiстая душа, эфiрны алей, было самае каштоўнае, аддзiнае, што яго цiкавiла. Пошлая рэшта: кветкi, лiсты, лупiны, плады, фарбы, хараство, жывасць i ўсякая iншая лухта яму не абыходзiлi. Гэта была толькi абалона, баласт. Гэта iшло к чортавай матары.

Час ад часу, па меры таго як дыстылят рабiўся вадзянiста-празрыстым, мы здымалi кацёл з агню, адчынялi яго i вытрасалi шчолак i гушчу. Яна была бясформная i бясколерная, як распараная салома, як косцi маленькiх птушак, як перавараная гароднiна, бляклая i валакнiстая, халепная, ледзь пазнавальная, агiдна-трупная i амаль зусiм без паху. Яны вывальвалi яе праз акно ў раку. Потым даставалi свежыя раслiны, далiвалi ваду i зноў ставiлi перагонны куб на агонь. I зноў у iм пачынала кiпець, i зноў жыццёвы сок раслiн сцякаў у фларэнтыйскiя бутлi. Часта гэта задоўжвалася на цэлую ноч. Бальдзiнi сачыў за печчу, Грануй не зводзiў вачэй са струменьчыка -- больш яму не было чаго рабiць да моманту змены бутляў.

Яны сядзелi каля агню на зэдлiках, у палоне ў няўклюднага агрэгата, абодва прычараваныя, хоць i па зусiм розных прычынах. Бальдзiнi умляваў ад самога гарэння агню i чырвоных водблiскаў полымя на медзi, яму падабалася патрэскванне дроў i булькат у перагонным кубе, бо гэта было як i раней. I ён паынаў расказваць гiсторыi, бясконцыя гiсторыi пра тое, што было, што збылося. Пра вайну за iспанскую спадчыну, на вынiк якое ён iстотна паўплываў, ваюючы супраць аўстрыйцаў, пра партызанаў, з якiмi ён наводзiў жудасць на Сэвэны, пра дачку аднаго гугенота ў Эстэрлi, якая аддалася яму, ап'янелая ад паху лаванды; пра лясны пажар, якога ён ледзь быў не нарабiў i якi спустошыў бы ўвесь Праванс, далiбог, далiбог спустошыў бы, бо дзьмуў такi моцны мiстраль; i ён расказваў пра дыстыляцыю, зноў i зноў пра тое, што было тады, уначы, у чыстым полi, пры святле месяца, пра вiно i цакатанне цыкадаў, пра лавандавы алей, якi ён тады прыгатаваў, такi вытанчана-пахучы, што яго бралi ў яго на вагу срэбра; пра сваю вучобу ў Генуi, пра гады бадзянняў i пра горад Грас, дзе парфумнiкаў столькi, колькi ў iншых мясцiнах гарбароў, а сярод iх ёсць такiя багатыя, што яны жывуць, як князi, у раскошных дамах з цянiстымi садамi i тэрасамi i ядуць у ядальнях, ашаляваных драўлянымi панэлямi, ядуць з парцалянавых паўмiсачак залатымi вiдэльцамi i нажамi i гэтак далей...

Такiя вось гiсторыi распавядаў стары Бальдзiнi за келiхам вiна, i ад вiна, i ад полымя, i ад захаплення сваiмi ж гiсторыямi шчокi ў яго займалiся агнём. Але Грануй, якi больш трымаўся ў цянi, зусiм яго не слухаў. Яго не займалi нiякiя старыя прыгоды, яго цiкавiла адно тое, што адбывалася ў яго на вачах. Ён неадступна глядзеў на трубачку ў корку перагоннага куба, з якой тонкiм струмочкам бег дыстылят. Гледзячы на яго, ён уяўляў сябе такiм самым пепрагонным кубам, дзе ўсё кiпiць, i булькае, i адкуль таксама выцякае дыстылят, толькi яшчэ лепшы, навейшы, незвычайнейшы, дыстылят тых рэдкiх раслiн, якiя ён сам вывеў усярэдзiне ў сябе самога, якiя там расцвiталi, даступныя толькi ягонаму нюху, i якiя маглi б сваiм дзiвосным водарам пепратварыць свет у пахучы Эдэм, дзе яму жылося б, прынамсi нюхальна, прыстойна. Быць вялiкiм перагонным кубам, з якога вылiвалiся б на ўвесь свет створаныя iм дыстыляты,-- вось якiм марам аддаваўся Грануй.

Але калi Бальдзiнi, разагрэты вiном, усё больш расплываўся ў бясконцых гiсторыях пра тое, як яно ўсё было раней, i ўсё больш безразважна ўпадаў у туманныя мроi, Грануй неўзабаве забаранiў сабе забывацца ў неацугляных фантазiях. Спачатку ён выкiнуў з галавы вобраз вялiкага перагоннага куба, а замест гэтага скарыстацца сваiмi нядаўна набытымi ведамi дзеля самых блiзкiх мэтаў.

19

Прайшло няшмат часу, i ён зрабiўся спецыялiстам у рамястве перагонкi. Ён выявiў -- i ягоны нос дапамог яму ў гэтым больш, чым правiлы i настаўленнi Бальдзiнi,-- што жар агню найбольш уплывае на якасць дыстыляту. Кожная раслiна, кожная кветка, кожны вiд драўнiны i кожнгы плод вымагаюць адмысловай працэдуры. Часам даводзiлася ўчыняць магутнае пераўтварэнне, часам -- толькi больш-менш моцнае кiпенне, а некаторыя кветкi аддаюць свой найлепшы пах, толькi калi прымусiць iх пацець на самым маленькiм агнi.

Не менш важны быў i сам працэс прыгатавання. Мяту i лаванду можна было апрацоўваць цэлымi абярэмкамi. Андрэс мусова было акуратна перабраць, пасячы, нашынкаваць, патаўчы i нават расцерцi на муку, перш чым класцi ў медны кацёл. А сёе-тое ўвогуле не паддавалася перагонцы, i гэта было Граную асаблiва прыкра.

Убачыўшы, як упэўнена Грануй абыходзiцца з апаратурай, Бальдзiнi цалкам даверыў яму перагонны куб, i хлопец адразу скарыстаўся свабодай. Цэлымi днямi ён складаў духi i ўсялякiя розныя iншыя пахошчы, а ўначы займаўся выключна таямнiчым мастацтвам перагонкi. Ягоны план быў у тым, каб стварыць абсалютна новыя пахучыя рэчывы, i з iх дапамогаю атрымаць хоць некаторыя з тых пахошчаў, якiя ён напсiў у сваiм уяўленнi. Спачатку яму спрыяў пэўны поспех. Удалося вырабiць алей з крапiвы i насення крэс-салаты i туалетную ваду з свежай кары конскага бэзу i галiнак цiсу.

Праўда, дыстыляты сваiм пахам амаль не нагадвалi зыходных рэчываў, але ўсё-такi былi цiкавыя для далейшай перапрацоўкi. Зрэшты, потым траплялiся рэчывы, непрыдатныя пад гэты спосаб. Напрыклад, Грануй спрабаваў дыстыляваць пах шкла, глiнiста-халодны пах гладкага шкла, якога звычайны чалавек зусiм не чуе. Грануй дастаў аконнае шкло i апрацоўваў яго вялiкiмi кавалкамi, абломкамi, асколкамi, пылам -- анi знаку поспеху. Ён дыстыляваў латунь, парцаляну i скуру, зерне i жвiр. Проста зямлю. Кроў i драўнiну, свежую рыбу. Свае ж валасы. Нарэшце, ён дыстыляваў нават ваду, ваду з Сены, бо яму здалося, што яе адмысловы пах варта захаваць. Ён думаў, што з дапамогай куба ён зможа выдабыць з гэтых рэчываў iх своеасаблiвы пах, як здабываў яго з чабору, лаванды i насення кмену. Ён жа не ведаў, што ўзгонка ёсць не што якое, як спосаб раскладання змешаных субстанцый на iх лятучыя i нелятучыя складнiкi i што ў парфумерыi яна карысная толькi тым, што можа аддзялiць лятучыя эфiрныя алеi некаторых раслiн ад iх бяспахавай рэшты. Для субстанцый без гэтых эфiрных алеяў такi метад дыстыляцыi, зразумела, не меў сэнсу. Нам, людзям сучасным, якiя вывучалi фiзiку, гэта i без таго ясна. Але Грануй прыйшоў да такога пераканання цаною вялiкiх высiлкаў пасля многiх-многiх марных доследаў. Месяцамi ён праседжваў каля куба цэлыя ночы i ўсiмi магчымымi спосабамi спрабаваў праз перагонку вырабiць зусiм новыя пахi, водары, якiх дагэтуль не было на зямлi ў канцэнтраваным выглядзе. I нiчога з гэтага не атрымалася, акрамя некалькiх мiзэрных раслiнных алеяў. З глыбокага, багатага калодзежа свайго ўяўлення ён не здабыў анi кропелькi канкрэтнай пахавай эсэнцыi, з усяго, што мроiлася яго фантастычнаму нюху, ён не здолеў рэалiзаваць анiводнага атама.

Усвядомiўшы сваю поўную плягу, ён спынiў доследы i захварэў так, што ледзь не памёр.

20

У яго пачалася моцная гарачка, першымi днямi з вялiкiм паценнем, а потым, калi перасталi функцыянаваць поры ў скуры, усё цела пайшло нарывамi. Гэтыя барвовыя пухiры абсыпалi яго з ног да галавы. Некаторыя лопалiся i вывяргалi сваё вадзянiстае змесцiва, каб потым нарваць зноў. Другiя распухалi да памераў фурункулаў, брынялi, барвовелi i выбухалi, як кратэры, сачылiся мярзотным гноем i вылiвалi разведзеную жоўтымi пацёкамi кроў. Неўзабаве Грануй стаў падобны на пакутнiка, прабiтага камянямi з сярэдзiны, зняможанага сотнямi гнойных ран.

Бальдзiнi, вядома, затрывожыўся. Было б вельмi недарэчы страцiць такога каштоўнага вучня пад той момант, калi ён толькi-толькi намерыўся пашырыць свой гандаль за межы горада i нават усёй краiны. I не дзiва, не толькi з правiнцыi, але i з-за мяжы, ад асоб, наблiжаных да двара, усё часцей iшлi заказы на тыя модныя пахошчы, ад якiх вар'яцеў Парыж; Бальдзiнi насiўся з iдэяй задаволiць гэты попыт i адкрыць фiлiю ў Сэнт-Антуанскiм прадмесцi, сапраўдную маленькую мануфактуру, адкуль найбольш хадавыя духмянасцi, змяшаныя en gros*, налiтыя ў далiкатныя маленькiя флаконiкi i ўпакаваныя чароўнымi маленькiмi дзяўчаткамi, будуць рассылацца ў Галандыю, Англiю i Германскую iмперыю. Праўда, такi iнтэрас быў бы не зусiм законны ў аселага ў Парыжы рамеснiка, але ж з нядаўняга Бальдзiнi даступiўся да высокай ласкi, заўдзячаючы ёй сваiмi рафiнаванымi духамi; апекаваўся мэтрам не толькi Iнтэндант, але i такiя ўплывовыя асобы, як пан Даглядаты парыжскай мытнi цi Член каралеўскага фiнансавага кабiнета i лепшы прыяцель эканамiчна расквiтнелых прадпрыемстваў пан Фэйдо дэ Бру. Гэты памянёны нават намякаў на магчымасць атрымаць каралеўскi прывiлей -- найлепшае, пра што можна было марыць: гэты прывiлей дазваляў абысцi ўсе дзяржаўныя i цэхавыя завалы, азначаў канец усiм цярпенням у камерцыi i вечную гарантыю надзейнага, недатыкальнага дабрабыту.

Апрача таго быў i яшчэ адзiн план, якi выношваў Бальдзiнi, яго неадчэпная iдэя, нейкi антыпод праекту мануфактуры ў Сэнт-Антуанскiм прадмесцi -- вытворчасць тавараў хай не масавага, але ўсё ж даступнага ў лаўцы любому i кожнаму.

Ён хацеў бы стварыць персанальныя духi ўсiм выбраным з высокай i найвышэйшай клiентуры: каб духi як пашытая па мерцы вопратка пасавала толькi адной пэўнай асобе, каб толькi гэтая асоба мела права карыстацца iмi i даваць iм сваё найсвятлейшае iмя. Ён уяўляў сабе: парфума "Маркiза дэ Сэрнэй", "Маршал дэ Вiяр", "Герцаг д'Эгiён" i г.д. Ён марыў пра духi "Мадам маркiза дэ Пампадур" i нават пра духi "Яго Вялiкасць Кароль" у грацыёзным гранёным гранатавым флаконе i аправе з залатой чаканкай, а ўсярэдзiне на донцы будзе выгравiраваны сцiплы надпiс: "Джузэпэ Бальдзiнi, парфумнiк". Каралеўскае iмя i iмя ягонае, Бальдзiнi, на адным прадмеце. Вось у якiх вышынях лунала фантазiя Бальдзiнi! I раптам Грануй захварэў. А Грымаль жа, царства яму нябеснае, бажыўся, што хлопец нiколi не хварэе, што яму ўсё -- дармо, што нават чорная чума яго не бярэ. А ён вось узяў i як бы знехаця захварэў мала не да смерцi. А калi памрэ? Жах! Тады разам з iм памруць i ўсе мары пра мануфактуру, цудоўных маленькiх дзяўчатак, прывiлей i духi Караля.

Таму Бальдзiнi рашыў зрабiць усё, каб уратаваць дарагое жыццё свайго вучня. Ён загадаў перасялiць яго з нараў у майстэрнi на верхнi паверх дома, у чыстую пасцель. Ён загадаў абцягнуць пасцель дамастынам. Сваiмi рукамi дапамагаў ён заносiць угору вузкi тапчан, хоць яго аж на ванiты брала, калi ён бачыў пухiры i гнойныя нарывы. Ён загадаў жонцы гатаваць хвораму курыны булён з вiном. Ён запрасiў самага моднага ў квартале доктара, нейкага Пракопа, якому-- заплацi наперад за адну толькi згоду на вiзiт.

Доктар прыйшоў, падняў вострымi пальцамi прасцiну, кiнуў толькi позiрк на цела Грануя, якое сапраўды выглядала так, быццам яго прастрэлiлi сто куль, i выйшаў з пакоя, нават не адчынiўшы сумкi, якую ўвесь час цягаў за iм памочнiк. Выпадак абсалютна ясны, заявiў ён Бальдзiнi. Гаворка iдзе пра сiфiлiтычны падвiд чорнай воспы з давескам гнойнага адзёру in stadio ultimo***. Лячэнне не мае сэнсу ўжо таму, што нельга як след зрабiць кравапусканне: адсоска не ўтрымаецца ў целе, бо яно распадаецца i падобнае больш на труп, чым на жывы арганiзм. I хоць характэрны гэтай хваробе чумны пах яшчэ не пранюхваецца -- што ўжо само па сабе дзiва i ў навуковым аспекце ёсць пэўны кур'ёз,-- няма нiякага сумнення, што хворы памрэ ў блiжэйшыя сорак восем гадзiн. Гэта Ясна, як i тое, што яго завуць доктар Пракоп. Потым ён яшчэ раз спатрабаваў дваццаць франкаў ганарару за вiзiт i складзены прагноз -- з iх ён абяцаўся вярнуць пяць франкаў у тым выпадку, калi яму аддадуць труп з класiчнай сiмптаматыкай дзеля дэманстрацыйных мэтаў,--i адкланяўся.

Бальдзiнi быў сам не свой. Ён енчыў i стагнаў ад роспачы. У гневе на лiхую долю ён кусаў сабе пальцы. Зноў пайшлi марна ўсе планы на вельмi буйны поспех, а мэта была таая блiзкая. У свой час яму заступiў дарогу Пелiсье i дужа вынаходлiвыя спрытнюгi-браты па цэху. А цяпеп вось гэты хлопчык з яго невычэрпным запасам пахаў, гэты маленькi гаўнюк, якога нельга ацанiць нават золатам, надумаў якраз цяпер, калi iнтэрас так удала шырыцца, падчапiць сiфiлiтычную воспу i гнойны адзёр in stadio ultimo! Чаму не праз два гады? Чаму не праз год? Да таго часу яго можна было б вычарпаць да дна, як срэбную рудню, выдаiць, як залатога асла. I хай бы спакойна сабе тады памiраў. Дык жа, бач, не! Яму закарцела памерцi цяпер, каб яму трайная скула, памрэ праз сорак восем гадзiн!

Нейкi кароткi момант Бальдзiнi падумваў выправiцца ў паломнiцтва за раку ў Нотр-Дам, паставiць свечку i вымалiць у Святой Багародзiцы ацаленне Граную. Але потым ён адмовiўся ад гэтага намыслу, бо часу было пад абрэз. Ён збегаў па чарнiла i паперу i прагнаў жонку з пакоя хворага. Сказаў, што падзяжурыць сам. Потым сеў на крэсла каля ложка з лiстком для запiсак на каленях i, умачыўшы пяро, паспрабаваў схiлiць Грануя на парфумнiцкую споведзь. Хай ён, напрамiлы Бог, не маўчыць, не забiрае ў магiлу скарбы, якiя носiць у сабе! Хай не маўчыць. Цяпер, у апошнiя гадзiны, ён павiнен перадаць у надзейныя рукi тастамант, каб не пакiдаць нашчадкаў без найлепшых пахошчаў усiх часоў! Ён, Бальдзiнi, надзейна разбярэцца з гэтым тастамантам, з гэтым канонам формулаў усiх самых узвышаных пахаў, якiя калi-небудзь iснавалi на свеце, ён даб'ецца iх працвiтання. Ён дасць iмю Грануя неўмiручую славу, ён прысягае ўсiмi святымi, што найлепшы з гэтых пахаў пакладзе да ног самога караля, у агатавым флаконе i чаканным золаце з выгравiраваным прысвячэннем "Ад Жан-Батыста Грануя, парфумнiка з Парыжа".Так гаварыў альбо так нашэптваў Бальдзiнi на вуха Граную, нястомна заклiнаючы, умаўляючы i падахвочваючы ласкаю.

Але ўсё было марна. Грануй не выдаваў нiчога, апрача, бадай што, белаватай секрэцыi i крывавага гною. Ён моўчкi ляжаў на дамаставым палатне i вылiваў з сябе гэтыя гiдотныя сокi, а зусiм не свае скарбы, не свае веды, ён не назваў нiводнай формулы нiякага водару. Бальдзiнi хацелася задушыць яго, паадраць на кавалкi, ён гатовы быў выбiць з кволага цела неацэнныя тайноты, калi б меў хоць якiя-колечы шанцы на поспех... i калi б гэта так жахлiва не супярэчыла ягонаму ўяўленню пра хрысцiянскую любоў да блiзкага.

I так ён усю ноч сюсюкаў i соладка разлiваўся салаўём. Перасiльваючы агiду, ён завiхаўся каля хворага, абкладваў мокрымi ручнiкамi яго спацелы лоб i запаленыя вулканы нарываў i паiў з лыжачкi вiном, каб прымусiць яго варочаць языком,-- дарма. А пад ранiцу змогся i здаўся. Седзячы ў крэсле, адчуваючы нават не гнеў, а цiхую роспач, ён неадрыўна глядзеў на ложак, дзе памiрала маленькае цела Грануя, якога ён не мог нi выратаваць, нi абаранiць: з яго нельга было нiчога выцiснуць, можна было толькi бяссiла назiраць за яго сконам. Бальдзiнi адчуваў сябе капiтанам, у якога на вачах гiне яго карабель, несучы на дно ўсё ягонае багацце.

I тут раптам вусны ў невылечна хворага растулiлiся, i ён спытаўся ясным i цвёрдым голасам, у якiм амаль не адчувалася хуткай пагiбелi:

-- Скажыце, мэтр, цi ёсць iншыя сродкi, апрача выцiску i перагонкi, каб атрымаць пах з якога-небудзь цела?

Бальдзiнi здалося, што гэты голас прагучаў альбо ў ягоным уяўленнi, альбо з таго свету, i ён механiчна адказаў:

-- Так, ёсць.

-- Якiя? -- зноў прагучала пытанне, i гэтым разам Бальдзiнi заўважыў рух Грануевых вуснаў. "Вось i ўсё,-- падумаў ён.-- Вось i канец, гэта гарачка, ужо агонiя". I ён устаў, падышоў да ложка i нахiлiўся над хворым. Той ляжаў з расплышчанымi вачыма i глядзеў на Бальдзiнi такiм самым насцярожлiвым , нерухомым позiркам, як i падчас iх першай сустрэчы.

-- Якiя? -- спытаўся ён.

Бальдзiнi ачуўся, пепраўзмог раздражнёнасць,-- нельга ж адмаўляцца выканаць чалавеку яго апошнюю просьбу -- i адказаў: --Ёсць тры такiя спосабы, сыне мой: enfleurage a chaud, enfleurage a froid i enfleurage a l'huile*. Яны намнога лепшыя за дыстыляцыю, i iмi карыстаюцца, каб атрымаць самыя тонкiя пахi: з язмену, ружы i апельсiнавага цвету.

-- Дзе? -- спытаўся Грануй.

-- На поўднi, -- адказаў Бальдзiнi.-- Найперш у горадзе Грасе.

-- Добра, -- сказаў Грануй.

I з гэтымi словамi ён заплюшчыў вочы. Бальдзiнi павольна ўстаў. Ён сабраў свае лiсткi, на якiх не было напiсана нi радочка, i пашукаў свечку. На дварэ ўжо свiтала. Бальдзiнi ледзь трымаўся на нагах, аж так стамiўся. Трэба клiкнуць святара, падумаў. Потым машынальна перахрысцiўся i выйшаў.

Але Грануй не памёр. Ён толькi моцна спаў, аддаўшыся мроям, i ўцягваў у сябе свае сокi. Пухiры на целе ўжо пачалi падсыхаць, гнойнныя кратары зацягвацца плеўкай, язвы сцягвацца. Праз тыдзень ён паправiўся.

21

Найбольш яму хацелася б паехаць на поўдзень, туды, дзе можна вывучыць новыя тэхнiчныя прыёмы, пра якiя сказаў стары. Але пра гэта, вядома, i марыць не было чаго. Ён жа толькi вучань, iнакш кажучы,--нiхто. Калi шчыра, дык, патлумачыў яму Бальтдзiнi, адолеўшы першы наплыў радасцi, калi Грануй паўстаў з мёртвых, калi шчыра, ён быў нават менш, чым нiхто, бо прыстойны вучань павiнен мець бездакорнае паходжанне, iнакш кажучы, законна пашлюбаваных бацькоў, сваякоў у саслоўi i дагавор з майстрам пра навучанне. А ў Грануя нiчога такога не было i ў заводзе. I калi ён, Бальдзiнi, усё-такi згаджаецца памагчы яму стаць калi-небудзь чаляднiкам, дык зробiць гэта пры ўмове бездакорных паводзiнаў Грануя ў будучым i з ласкi да ягонага не зусiм беспахiбнага таленту. Хоць ён, Бальдзiнi часта цярпеў ад сваёй бясконцай дабрынi, якую не мог перасiлiць.

Ясна, каб стрымаць абяцанне, ягонай дабрынi спатрэбiўся даўжманы тэрмiн -- аж тры гады. За гэты час Бальдзiнi з дапамогай Грануя здзейснiў свае ўзнёслыя мары. Ён адчынiў мануфактуру ў Сэнт-Антуанскiм прадмесцi, выбiўся са сваiмi выштукаванымi парфумамi ў прыдворныя парфумнiкi, атрымаў каралеўскi прывiлей. Яго тонкiя пахошчы знайшлi збыт усюды, аж да Пецярбурга, да Палерма, да Капенгагена. Адзiн гатунак, з мускусным адценнем, iшоў нарасхват у Канстанцiнопалi, а там жа, бачыць Бог, чаго-чаго, а сваiх пахучасцяў нiколi не бракавала -- звалiся. У элегантных канторах лонданскага Сiцi пах бальдзiнеўскiх парфумаў трымаўмя гэтак жа стойка, як i пры пармскiм двары, варашаўскi Бэльвэдэр прабраў ён гэтак сама, як i сядзiбу графа фон-унд-цу Лiпэ-Дэтмальда. Сямiдзесяцiгадовы Бальдзiнi, якi ўжо быў змiрыўся з пепрспектывай правесцi старасць у чорнай нэндзы пад Месiнай, акрыяў, узвысiўся да стану бясспрэчна найвялiкшага парфумнiка Еўропы i аднаго з найбагацейшых буржуа ў Парыжы.

На пачатку 1756 года -- пад той час ён абставiў яшчэ адзiн дом побач з старым на мосце Мяняйлаў, толькi пад жытло, бо стары лiтаральна да вышак быў напханы духмянымi рэчывамi i спецыямi,-- ён паведамiў Граную, што цяпер згодзен адпусцiць яго, зрэшты, пры трох умовах: па-першае, той не мецьме права нi рабiць нiякiх духоў, што нарадзiлiся пад дахам у Бальдзiнi, нi перадаваць iх формулаў трэцiм асобам; па-другое, ён павiнен пакiнуць Парыж i не вяртацца туды, пакуль жыцьме Бальдзiнi; i, па-трэцяе, ён павiнен маўчаць пра дзве першыя ўмовы. Хай ён прысягне ў гэтым усiмi святымi, беднай душою сваёй мацi-нябожчыцы i сваiм гонарам.

Грануй, якi не меў нiякага гонару, не верыў у святых, а ўжо тым больш у бедную душу сваёй мацi, прысягнуў. Ён прысягнуў бы ўсiм. Ён прыняў бы любую ўмову Бальдзiнi, бо яму патрэбная была грамата чаляднiка -- яна дазваляла яму непрыкметна жыць, падарожнiчаць i ўладкавацца на працу. На астатняе яму напляваць. Ды i што гэта за ўмовы! Не вяртацца ў Парыж? Навошта яму здаўся той Парыж! Ён ведаў яго напамяць да самага апошняга смярдзючага закутка, ён усюды насiў яго з сабою, ён валодаў Парыжам ужо шмат гадоў. Не рабiць бальдзiнеўскiх модных духоў? Не перадаваць формулаў? Нiбыта ён не можа рыдумаць тысячу iншых, такiх самых добрых, яшчэ лепшых -- варта захацець толькi! Але ж ён зусiм гэтага не хацеў! Ён не збiраўся канкурыраваць з Бальдзiнi альбо з кiм бы тое нi было з iншых буржуазных парфумнiкаў. Ён i не думаў рабiць вялiкiя грошы на сваiм таленце, ён нават не хацеў зарабляць iм на пражытак, калi здолее жыць iнакш. Ён хацеў неяк выпусцiць вонкi сваё ўнутранае "я", не што iншае, а менавiта ўнутранае "я", якое лiчыў больш вартасным, чым усё, што мог прапанаваць яму свет. I таму ўмовы Бальдзiнi Граную не значылi анiчагуткi. Навесну, ранняй травеньскай ранiцай, ён выправiўся ў дарогу. Ён атрымаў ад Бальдзiнi маленькi юрзачок, яшчэ адну кашулю, пару панчох, столку каўбасы, конскую гуньку i дваццаць пяць франкаў. Гэта куды больш, чым належыцца, сказаў Бальдзiнi, бо ж Грануй набыў у яго глыбокую адукацыю, за якую не заплацiў нiчога. А звычайна даюць на дарогу два франкi, i ўсё. Але ён, Бальдзiнi, чалавек лагодны, мяккi i не мае сiлы пепрабароць сваю дабрыню i тую глыбокую сiмпатыю, якая за гэтыя гады назапасiлася ў ягоным сэрцы да слаўнага Жан-Батыста. Ён зычыць яму ўдачы ў ягоных вандроўках i яшчэ раз настойлiва заклiкае не парушаць сваёй клятвы. З гэтымi словамi ён правёў яго да чорнага ходу, дзе калiсьцi прыняў,i адпусцiў у белы свет.

Рукi ён яму не падаў -- аж так далёка сiмпатыя ягоная не сягала. Ён яму нiколi так i не падаў рукi. Ён увогуле стараўся не дакранацца да яго, адчуваючы нешта накшталт багавейнай агiды, быццам баяўся набрацца заразы, апаганiцца. Ён толькi коратка развiтаўся. А Грануй кiўнуў i адвярнуўся, i пайшоў прэч. На вулiуы не ыбло нi душы.

22

Бальдзiнi глядзеў яму ўслед, пакуль той шкандыбаў унiз па мосце да Вострава, маленькi, скурчаны, з юрзачком, падобным на горб; са спiны ён быў рыхтык як дзядок якi. Па той бок ракi, каля будынка Парламента, дзе завулак робiць паварот, Бальдзiнi ўпусцiў яго з вачэй i адчуў незвычайную палёгку.

Гэты хлопец нiколi яму не падабаўся, анiколi, цяпепр ён мог сабе нарэшце ў гэтым прызнацца. Увесь час, пакуль ён трываў яго ў сябе пад дахам, пакуль ён яго абiраў, яму было несамавiта на душы. Ён адчуваў сябе чалавекам бездакорнай маральнасцi, якi ўпершыню ўчыняе нешта забароненае, гуляе ў нейкую гульню недазволенымi прыёмамi. Вядома, рызыка выкрыцця была мiзэрная, а шанцы на поспех -- велiзарныя; але ж такiя вялiкiя былi i нервознасць, i дакоры сумлення. I праўда, праз усе гэтыя гады не праходзiла дня, каб яго не тачыла непрыемная думка, што нейкiм чынам яму ўсё ж давядзецца расплачвацца за тое, што ён знюхаўся з гэтым чалавекам. "Толькi б пранесла! -- зноў i зноў баязлiва малiўся ён.-- Толькi б мне ўдалося скарыстацца поспехам гэтай авантуры, не плацячы за яе, неверагоднымi працэнтамi з барышу! Толькi б удалося! Увогуле я раблю блага, але Гасподзь мне гэта перапусцiць, вядома. Ён так i зробiць! Так было ўсё маё жыццё. Ён часта выпрабоўваў мяне, без нiякага на тое права, так што будзе толькi справядлiва, калi гэтым разам ён будзе паблажлiвы. Ды i ў чым маё злачынства, калi толькi гэта злачынства? Самае большае -- у тым, што я крыху парушыў цэхавы статут, эксплуатуючы чужую адоранасць нейкага невука i выдаючы ягоныя здольнасцi за свае. Самае большае -- у тым, што я трошкi збiўся са сцежкi традыцыйнай рамеснiцкай дабрачыннасцi. Саае большае -- што сёння я раблю тое, што яшчэ ўчора выклiнаў. Хiба гэта злачынства? Iншыя ўсё жыццё з ашукi жывуць. А я крыху сшустрыў, усяго некалькi гадоў. Ды i тое таму, што так знагодзiлася. Можа, i нагоды тае не было зусiм, можа, сам Гасподзь паслаў мне ў дом гэтага чалавека, каб узнагародзiць мяне за прынiжэннi, якiя я выцерпеў ад Пелiсье i ягоных захрыбетнiкаў. Можа, кара Божая чакае якраз не мяне, а Пелiсье! Гэта вельмi нават магчыма! Бо чым бы яшчэ Гасподзь мог пакараць Пелiсье, як не маiм узвышэннем? Значыцца, маё шчасце ёсць спаруда промыслу Божага, i я не толькi маю права, я абавязаны ягоны дар прыняць, якi ён нi ёсць, без сораму i каяння...

Так часта разважаў Бальдзiнi ў мiнулыя гады, ранiцамi, спускаючыся па вузкай лесвiцы ў лаўку, вечарамi, падымаючыся ўгору з касавым зборам i пералiчваючы цяжкiя залатоўкi i срэбныя манеты ў сваiм куфры, i начамi, лежачы поруч з хрыпатым шкiлетам жонкi i не могучы заснуць проста ад страху за сваё шчасце.

Але цяпер нарэшце змрочныя думкi прападуць, каб яны прапалi. Вусцiшны госць сышоў i не вернецца нiколi. А багацце засталося, i будучыня была забяспечана. Бальдзiнi паклаў руку на грудзi i пад тканiнай каптана намацаў на сэрцы маленькую кнiжку.. У ёй былi запiсаны шэсцьсот формулаў -- больш, чым калi-небудзь змаглi б рэалiзаваць цэлыя пакаленнi парфумнiкаў. Калi сёння ён страцiць усё, дык з дапамогай гэтай цудоўнай кнiжкi ён за год зноў разбагацее. Далiбог, цi ж можна патрабаваць большага!

Ранiшняе сонца, адбiваючыся ў чарапiцах дамоў на другiм баку, адкiдала цёплае жоўтае святло на яго твар. Бальдзiнi ўсё яшчэ глядзеў на вулiцу, якая вяла на поўдзень, да палаца Парламента --як усё-такi прыемна, што Грануеў след выстыў!-- i яго пепрапаўняла пачуццё ўдзячнасц! Ён рашыў, што сёння ж адбудзе паломнiцтва на другi бераг, у Нотр-Дам, укiне залатнiк у царкоўную скарбонку, паставiць тры свечкi i на каленях падзякуе Госпаду, якi паслаў яму столькi шчасця i пазбавiў ад помсты.

Але потым яму нешта самым дурным чынам перашкодзiла, бо папалуднi, калi ўжо ён зусiм быў выбраўся ў царкву, разнеслася чутка, што англiчане пайшлi вайною на Францыю. Само па сабе гэта яго не дужа ўстурбавала. Але як што якраз гэтымi днямi ён мерыўся адправiць у Лондан партыю духоў, дык адклаў наведванне храма, замест гэтага ён выправiўся ў горад разведаць навiны, а адтуль на сваю мануфактуру ў Сэнт-Антуанскае прадмесце, каб пакуль што затрымаць лонданскую партыю тавару. Уначы ў ложку перад сном яму прыйшла ў галаву генiяльная iдэя: напярэдаднi баявых дзеянняў у вайне за калонii Новага Свету ўвесцi ў моду духi пад назваю "Гонар Квэбэка" з церпкiм гераiчным пахам, поспех якiх -- ён зусiм не сумняваўся -- пакрые яму страты ад няўдалага англiйскага гешэфту. З такiмi салодкiмi думкамi ў сваёй старой дурной галаве, якую ён з палёгкаю адкiнуў на падушку, прыемна адчуваючы пад ёю цвёрдую кнiжачку з формуламi, мэтр Бальдзiнi заснуў, каб нiколi ўжо больш не прачнуцца.

А ўсё ў тым, што ўначы адбылася невялiкая катастрофа, якая праз належны з такога выпадку час дала каралю зачэпку выдаць загад пра паступовы знос усiх дамоў на ўсiх мастак горада Парыжа; без яўнай прычыны абвалiўся мост Мяняйлаў -- з заходняга боку памiж трэцяй i чацвёртай апорамi. Два дамы аселi ў раку так iмгненна i раптоўна, што нiкога з насельнiкаў не ўдалося ўратаваць. На шчасце загiнула толькi двое, а менавiта Джузэпэ Бальдзiнi i ягоная жонка Тэрэза. Прыслуга не начавала дома -- каго адпусцiлi, а хто адышоўся сам самохаць. Шанье, якi толькi пад ранiцу на лёгкiм падпiтку явiўся дамоў -- дакладней, хацеў явiцца, бо дома ўжо не было,-- перажыў нервовы шок. Ён трыццаць гадоў запар песцiў надзею, што Бальдзiнi, у якога не было дзяцей, нi сваякоў, адпiша ўсё на яго карысць. I вось усё знiкла за адно iмгненне -- уся спадчына цалкам, дом, фiрма, сыравiна, майстэрня, сам Бальдзiнi -- i нават сам тастамант, у якiм, верагодна, быў пункт пра ўласнасць на мануфактуру!

Знайсцi не ўдалося нiчога -- нi трупаў, нi куфра з грашмi, нi кнiжачкi з шасцюстамi формуламi. Адзiнае, што засталося ад Джузэпэ Бальдзiнi, найлепшага парфумнiка Еўропы, быў змяшаны пах мускусу, кмену, воцату, лаванды i тысячы iншых рэчываў, якi яшчэ некалькi тыдняў плыў па Сене ад Парыжа да Гаўра.

Частка другая

23

Тым самым часам, як абвалiўся дом Джузэпэ Бальдзiнi, Грануй быў у дарозе ў Арлеан. Ён пакiнуў кальцо смуроду вялiкага горада, i з кожным крокам, як аддаляўся ад Парыжа, паветра вакол яго рабiлася яснейшае, свяжэйшае i чысцейшае. Разам з гэтым -- i менш насычанае. У iм перасталi мiтусiцца пахi, сотнi пахаў, а тыя нямногiя, што былi-- пахi дарожнага пылу, лугоў, глебы, раслiн, вады,-- доўгiмi смугамi цягнулiся над зямлёй, павольна надзiмалiся, павольна калыхалiся, амаль нiдзе рэзка не абрывалiся.

Граную гэтая вясковая простасць была--як выбаўленне. Гэтыя бесклапотныя пахi лашчылi нюх. Першы раз ён не павiнен быў сачыць за кожным сваiм удыхам, каб не прыхапiць нечагась новага, неспадзяванага, варожага або не ўпусцiць чагосьцi прыемнага. Першы раз ён мог дыхаць амаль вольна i пры гэтым не прынюхвацца насцярожана кожную хвiлiну. "Амаль" сказалi мы, бо па-сапраўднаму свабодна не праходзiла, вядома, нiчога праз нос Грануя. Нават калi ў яго не было на тое нiякай прычыны, у iм заўсёды чувала iнтуiтыўная халодная стрыманасць да ўсяго, што iшло звонку i што даводзiлася ўпускаць у сябе. Усё сваё жыццё, нават у тыя нямногiя хвiлiны, калi ён адчуваў водгукi нечагась накшталт задавальнення, прыемнасцi, можа, нават шчасця, ён ахвотней выдыхаў: ён жа i пачаў жыццё не поўным надзеi ўдыхам, а забойчым крыкам. Але акрамя гэтай нягоды -- абмежавання, якое складала сутнасць ягонай натуры,-- Грануй, чым больш аддаляўся ад Парыжа, тым лепш i лепш адчуваў сябе, дыхаў лягчэй, iшоў iмклiвей i нават часам падбадзёрваўся, стараўся трымацца так, што здалёку выглядаў амаль як звычайны чаляднiк, як нармальны чалавек. Больш за ўсё яго разнявольвала адасабленне ад людзей. У Парыжы людзi жылi купна, шчыльней, чым у любым iншым горадзе свету. Шэсцьсот, семсот тысяч чалавек жыло ў Парыжы. Яны кiшэлi на вулiцах i пляцах, дамы былi набатаваныя iмi пад завязку, з сутарэнняў да гарышчаў. Кожны заканурак натоўчаны, напханы, натаптаны людзьмi, кожны камень, кожны лапiк зямлi прасмерд чалавечынай.

Толькi цяпер, спакваля аддаляючыся ад людскога чаду, Грануй уцямiў, што быў толькi камячком гэтага месiва, што яно цэлых васемнаццаць гадоў гняло яго, як задушлiвае пераднавальнiчнае паветра. Дагэтуль ён заўсёды думаў, што свет наогул такi i ад яго трэба засланяцца, цурацца, занурвацца ў сябе, паўзцi прэч. Але то быў не свет, то былi людзi. Цяпер яму здалося, што з светам -- з светам, дзе не было нi душы,-- можна было памеркавацца ў добрай згодзе.

На трэцi дзень вандроўкi ён уступiў у поле прыцягнення пахаў Арлеана. Яшчэ задаль да якiх-небудзь прыкметных знакаў вялiкага горада Грануй учуў ушчыльненасць чалавечага элементу ў паветры i рашыў перамянiць свой першы намер i абысцi Арлеан. Яму не хацелася так хутка трацiць толькi што здабытую свабоду дыхання i ныраць у цяжкую пярэсмердзь чалавечага збою. Ён зрабiў вялiкi абвод, абышоў горад, каля Шатанёр выйшаў да Луары i пераправiўся на той бок каля Сюлi. Да Сюлi яму хапiла каўбасы. Ён купiў сабе яшчэ адну столку i, сышоўшы з рэчышча, павярнуў углыбiню краiны.

Ён пазбягаў не толькi гарадоў, але i вёсак. Ён быў як усё роўна п'яны ад усё больш празрыстага, усё больш ачышчанага ад людзей паветра. Толькi каб прызапасiцца харчам, наблiжаўся да якога-небудзь селiшча або адзiнокага хутара, купляў хлеб i зноў знiкаў у лясах. Праз некалькi тыдняў яму збрыдзелi нават рэдкiя сустрэчы з дарожнiкамi на прасёлках, ён больш не пераносiў нават паху сялян, якi час-парой узнiкаў, бо тыя ўжо касiлi на лугах першую траву. Ён баязлiва збочваў ад кожнага авечага статку не таму, што авечкi, а каб абысцi пах пастухоў. Ён iшоў не разбiраючы дарогi напрасткi цераз палеткi, рабiў шматмiльныя закручыны, ледзь толькi ўнюхваў эскадрон райтараў за некалькi гадзiн верхавой язды. Не таму, што ён, як iншыя чаляднкi i валацугi баяўся праверкi папер i адпраўкi пры першай аказii ў войска,-- ён нават i не ведаў, што iшла вайна,-- а толькi таму, што яму быў гiдкi чалавечы пах верхаўцоў. I так сам сабою i без пэўнага вырашэння план -- як мага хутчэй дабрацца да Граса -- паступова пабляк; гэты план, мы б сказалi, расцёкся ў свабодзе, як i ўсе iншыя пахi i намеры. Грануй не рваўся больш нiкуды, а толькi -- упрочкi ад людзей.

Нарэшце ён пачаў рухацца толькi начамi. На дзень удзiраўся ў падлесак, спаў пад якiм-небудзь карчом, хаваўся ў зарасцях, у самых занетраных мясцiнах, згарнуўшыся ў клубок, як жывёла, нацягнуўшы на цела i галаву конскую гуньку, утыкннуўшыся носам у локаць i адвярнуўшыся да зямлi, каб нiякi чужы пах не ўрываўся ў ягоныя мроi. Падвечар ён прачынаўся, абнюхваўся навокал i толькi тады, калi нос пераконваў яго, што самы апошнi селянiн пакiнуў поле i што самы-самы дарожны рызыкант знайшоў сабе дах i прытулак, толькi тады, калi ноч з яе ўяўнымi небяспекамi заганяла пад дахi людзей, Грануй выпаўзаў са свайго сховiшча i рушаў у дарогу. Каб бачыць, яму не патрэбна было святло. Яшчэ раней, iдучы ўдзень, ён часта заплюшчваў вочы i так рухаўся нюхам. Яркiя краявiды, сляпучасць, раптоўнасць i вастрыня зроку срычынялi боль. Яму падабалася толькi святло месяца. Месяцава святло не давала колераў i толькi слаба акрэслiвала абрысы пейзажу. Яно зацягвала зямлю бруднай шэранню i на цэлую ноч удушвала жыццё. Гэта як усё роўна вылiтае з чыгуну святло, у якiм усё нерухомае, акрамя ветру, ценем асядала часам на шэрыя бары, i ў якiм не жыло нiчога, апрача пахошчаў голай зямлi, было адзiным светам са значэннем для яго, бо быў падобны на свет ягонай душы.

Так ён iшоў на поўдзень. Прыблiзна ў паўднёвым кiрунку, бо iшоў не па магiчным компасе, а па компасе свайго нюху, а ён, нюх, дазваляў яму абмiнаць кожны горад, кожнае сяло, кожнае жытло. Тыднямi ён не сустракаў анi душы. Ён мог бы закалыхаць сябе супакойлiвай верай, што ён -- адзiн у цёмным або залiтым халодным месяцавым святлом свеце, калi б яго беззапганны компас не падказаў яму, што ёсць нешта лепшае.

Нават уначы ў свеце былi людзi. Нават у самых збязлюдненых мясцiнах вадзiлiся людзi. Толькi яны шылiся па сваiх патаемных норах, як пацукi, i спалi. Зямля не ачышчалася ад iх, бо нават у сне яны выпаралiся пахамi, якiя лезлi ў адчыненыя дзверы i шчажыны iхнiх логваў вонкi i затручвалi прыроду, пакiнутую, здавалася, на волю лёсу. Чым больш абвыкаўся Грануй з больш чыстым паветрам, тым адчувальней мiтрэнжыў яго чалавечы пах, якi нечакана, ну ж бо зусiм нянаджана усплываў у паветры, жудасны, пачварны, як казлiны смуродзiска, i выдаваў, так сказаць, iснасць якога-небудзь пастуховага бярлога, цi халабуды смаляра, цi разбойнiцкага лёха. I Грануй бег i бег далей, упрочкi, усё больш адчувальна рэагуючы на ўсё больш рэдкiя пахi чалавечыны. Так ягоны нос зводзiў яго ва ўсё больш бязлюдныя мясцiны краiны, усё больш аддаляў яго ад людзей i ўсё больш энергiчна прыцягваў да магнiтнага полюса максiмальна магчымай адзiноты.

24

Гэты полюс, альбо самы далёкi ад людзей пункт ва ўсiм каралеўстве, быў у цэнтральным масiве Авернi, прыкладна за пяць дзён дарогi ад Клермона, на вышынi дзвюх тысяч метраў, на вышынi вулкана Плён-дзю-Канталь.

Вулкан гэты -- велiзарны конус з свiнцова-шэрых пародаў сярод бясконца панылага пласкагор'я, толькi сям-там парослага шэрым мохам i шэрым нiзкарослым хмызоўем. Cюд-туд з яго тырчалi, як гнiлыя зубы, бурыя скалы, асобныя дрэвастоiны, абгарэлыя ў пажарах. Самымi светлымi днямi мясцовасць глядзелася так панура i знежывела, што нават самы гарапашны пастух гэтай гарапашнай правiнцыi не пераганяў бы сюды сваiх авечак. А ўжо начамi, у бледным святле месяца, гэтая забытая Богам пустэльня здавалася нечым тагасветным. Нават шуканы па ўсёй краiне бандыт Лебрэн i той прабiваўся ў Сэвэны, дзе яго схапiлi i чвартавалi, а не хаваўся на Плон-дзю-Канталi, дзе яго, праўда, нiхто не знайшоў бы, але дзе яго чакала пэўная смерць пажыццёвай самоты, а яна здавалася яму яшчэ страшнейшай.

На шмат мiль навокал не было нi людзей, нi звычайнага цеплакроўнага звяр'я -- толькi некалькi кажаноў, жукоў i гадзюк. Дзесяткi гадоў нiхто не падымаўся на вяршыню.

Грануй дабраўся да гары жнiвеньскай ноччу 1756 года. Да святла падняўся на вяршыню. Ён яшчэ не ведаў, што яго падарожжа закончылася. Ён думаў, што гэта толькi этап на дарозе да яшчэ чысцейшага паветра i абмацваючы нюхам грандыёзную панараму вулканiчнай пустэльнi, круцiўся як жэўжык: на ўсход, дзе слалася шырокае пласкагор'е Сэн-Флюр i балоцiстыя берагi рэчкi Рыу; на поўнач, адкуль ён прыйшоў, колькi дзён перабiраючыся праз карставыя хрыбты, на захад, адкуль лёгкi ранiшнi ветрык даносiў да яго пах каменя i крамяных траў; на поўдзень, нарэшце, дзе на многiя-многiя мiлi працягнулiся спады Плён-дзю-Канталя аж да цёмных урвiшчаў Труера.

Усюды, на ўсiх кiрунках, панавала тое самае бязлюддзе, але кожны крок у любы бок азначаў наблiжэнне да чалавека. Стрэлку компаса зашкалiла, яна круцiлася, як хацела. Арыентыраў больш не было. Грануй дасягнуў мэты. Але ж разам з тым i трапiў у пастку.

Калi ўстала сонца, ён усё яшчэ быў на тым самым месцы i лавiў носам паветра. Роспачна-напружлiва ён спрабаваў вызначыць кiрунак, адкуль яму пагражала чалавечына, i кiрунак процiлеглы, куды яму след было ўцякаць. Адусюль да яго даляталi ледзь улоўныя шматкi чалавечых пахаў, ад якiх ён шалеў. А тут, дзе ён стаяў, не было нiчога. Тут быў толькi спакой, спакайната пахаў, так бы тое мовiць. Вакол панавала толькi падобнае на цiхi шоргат аднароднае веянне мёртвага камення, шэрых паўзучых раслiн i сухой травы.

Граную спатрэбiлася вельмi шмат часу, каб паверыць, што чалавечых пахаў няма. Шчасце заспела яго знянацку. Яго недавер доўга супрацiвiўся цвярозаму розуму. Ён нават, калi ўстала сонца, паклiкаў на дапамогу зрок i ўжо вачмi даследаваў небакрай, шукаючы хоць якога б там следу чалавечай прысутнасцi -- дах будана, дым з комiна, плот, мост, статак. Ён прыставiў далонi да вушэй, каб учуць вiск касы, або сабачы брэх, або дзiцячы плач. Цэлы дзень ён праседзеў на распаленай сонцам вяршынi Плён-дзю-Канталя, марна чакаючы хоць якое азнакi. Толькi ў сутоннi яго недавер памалу адступiў перад прылiвам эйфарыi: ён уцёк ад ненавiснага смуроду! Ён сапраўды быў тут зусiм адзiн! Адзiн чалавек у свеце!

У iм грымнула бура радаснага шчасця. Як пацярпелы карабельнiк пасля марных блуканняў па моры ў экстазе вiтае першы населены востраў, так i Грануй святкаваў сваё прыбыццё на гару самотнасцi. Ён крычаў ад шчасця. Адкiнуўшы юрзак, гуньку, кiй, ён тупаў па зямлi нагамi, ускiдваў угору рукi, круцiўся ў дзiкiм танцы, рыкаў i выкрыкваў на ўсе бакi сваё iмя, сцiскаў кулакi, пераможна гразiўся iмi ўсёй краiне, што ляжала пад iм, i вечароваму сонцу, i святкаваў сваю перамогу. Ён шалеў як вар'ят да позняй ночы.

25

Некалькi наступных дзён ён асталёўваўся на гары -- бо яму было ясна, што ён не скора пакiне гэту дзiвосную мясцiну. Спачатку ён пашукаў нюхам вады i знайшоў яе ў расколiне пад вяршыняй, дзе яна тонкай плевачкай сцякала па скале. Яе было мала, але калi ён цярплiва хлябтаў цэлую гадзiну, дык спатольваў усю сваю дзённую патрэбу. Ён знайшоў i ежу: гэта былi маленькiя саламандры i змеi, якiм адрываў галовы i глытаў цалкам, са скурай i касцямi. Ён заядаў iх сухiм лiшайнiкам, i травою, i журавiнамi. Гэты рацыён, неверагодны ў вачах абываталя, анi яго не бянтэжыў. Апошнiя тыднi i месяцы ён ужо больш не кармiўся гатаванай чалавекам ежай, такою як хлеб, i каўбаса, i сыр, а, пачуўшы голад, пажыраў усё спажыўнае, што ў рукi давалася. Менш за ўсё ён быў гурманам. Ён наогул не ведаў нiякай асалоды, акрамя асалоды ад бесцялеснага паху. Ён i пра камфорт не здагадваўся i задаволiўся б голым каменем, каб легчы. Але ён знайшоў нешта лепшае.

Непадалёк ад крынiцы ён знайшоў натуральную вузкую штольню, якая пакручаста вяла ўсярэдзiну гары i метраў праз трыццаць канчалася завалам. Там, у канцы штольнi, было так цесна, што плечы Грануя ледзь улазiлi ў праём, i так нiзка, што стаяць ён мог толькi сагнуўшыся. Але ён мог сядзець, а клубком -- яшчэ i ляжаць. I гэтага цалкам хапала для камфорту. Бо такое месца мела неацэнныя перавагi: у канцы тунэля нават удзень панавала апраметная ноч, стаяла мёртвая цiшыня, i паветра дыхала вiльготным саланаватым халадком. Грануй адразу ўнюхаў, што тут нiколi не бывала нiводнай жывой iстоты. Калi ён завалодаў гэтым месцам, яго агарнула пачуццё, блiзкае да святога трымцення. Ён паслаў сваю конскую гуньку, нiбы накрываў алтар, i лёг. Ён адчуваў нябеснае шчасце. Ён ляжаў у самай самотнай гары Францыi, пяцьдзесят метраў пад зямлёй, як у сваёй дамавiне. Яшчэ нi разу ў жыццi яму не ляжалася так утульна -- хiба што ў чэраве ў мацi. Калi б нават звонку згарэў увесь свет, адсюль ён нiчога не заўважыў бы. Ён цiха заплакаў. Ён не ведаў, каму дзякаваць за такое непамыснае шчасце.

Потым ён выходзiў з гары, толькi каб пахлябтаць вады з крынiцы, хуценька вызвалiцца ад мачы i экскрэментаў i папаляваць на яшчарак i змеяў. Уначы яны лавiлiся лёгка, бо залазiлi пад камянi i ў неглыбокiя норы, дзе ён iх знаходзiў па паху.

Першыя тыднi ён яшчэ некалькi разоў падымаўся на вяршыню, каб абнюхаць усё навокал. Але неўзабаве гэта стала больш лiшняй звычкай, чым патрэбай, бо нi разу ён не ўчуў нiчога пагрозлiвага. I тады ён спынiў вылазкi; ён iмкнуўся толькi да таго, каб, справiўшы патрэбы, важныя для элементарнага выжывання, як мага хутчэй вярнуцца ў свой склеп. Бо тут, у склепе, ён, зрэшты, i жыў. Гэта азначала, што дваццаць гадзiн у суткi ён у поўнай цемры i поўнай цiшынi сядзеў на сваёй гуньцы у канцы каменнага калiдора, прыхiлiўшыся спiнай да кучы абсыпанай пароды, уцiснуўшы плечы памiж скаламi, i задавальняўся самiм сабой.

Бываюць людзi, якiя шукаюць адзiноты: пакайныя грэшнiкi, няўдахi, святыя або прарокi. Яны любяць сыходзiць у пустэльню, дзе кормяцца акрыдамi i дзiкiм мёдам. Некаторыя нават жывуць у пячорах i цяснiнах на пустэльных выспах або сядзяць -- крыху з какецтвам -- у клетках, падвешаных на галлi або ўмацаваных на слупах. Яны робяць гэта дзеля таго, каб наблiзiцца да Бога. Адзiнота патрэбна iм для знемажэння плоцi i пакаяння. Яны так робяць, бо перакананыя, што такое жыццё -- богаспадобнае. Або ж яны месяцамi i гадамi чакаюць, што ў адзiноце iм будзе паслана божае адкрыццё, каб яны без адкладу прадалi яго людзям.

Нiчога такога не было ў Грануя. Пра Бога ён не меў нiякага ўяўлення. Ён не каяўся i не чакаў нiякага адкрыцця згары. Ён пакiнуў людзей толькi дзеля сваёй асалоды, толькi на тое, каб быць блiзка да самога сябе. Ён купаўся ў сваiм, нi на што не скiрваным iснаваннi i лiчыў, што гэта цудоўна. Як труп, ляжаў ён у каменным склепе, амаль не дыхаў, амаль не чуў стуку свайго сэрца -- i ўсё-такi жыў такiм iнтэнсiўным i пепракручаным жыццём, як нiхто iншы ў свеце.

26

Арэнай гэтых перакрутак была -- а як жа ж бо iнакш -- ягоная ўнутраная iмперыя, куды ён з самага нараджэння закопваў абрысы ўсiх пахаў, чутых iм хоць раз. Каб наладзiцца, ён спярша выклiкаў з памяцi самыя раннiя, самыя далёкiя з iх: варожыя душныя выпарэннi спальнi мадам Гаяр; смурод высахлай скуры яе рук; воцатна-кiслае дыханне патэра Тэр'е, iстэрычны, гарачы мацярынскi пот кармiцелькi Бюсi, трупны потых Могiлак нявiнных, забойчы пах сваёй мацi. I ўпiваўся агiдаю i нянавiсцю, i ў яго валасы ўставалi ад салодкай вусцiшнасцi.

Часам гэты аперытыў мярзоты быў недастатковы, i каб разагнацца, ён дазваляў сабе невялiкi нюхальны экскурс да Грымаля i частаваўся смуродам гнiлых, яшчэ з мяздрою скур i дубiльных сумесяў альбо ўяўляў сабе чадныя выпарэннi шасцiсот тысяч парыжанаў у душным, смертапахiбным сквары ў разгар лета.

I тады раптам -- у тым i быў сэнс практыкавання -- назапашаная нянавiсць аргiястычна вырывалася вонкi. Як навальнiца ён згушчаўся пад гэтымi пахамi, якiя нахабна зняважылi яго светлы нос. Як град пшанiчны палетак, ён сек гэтую мярзоту, як ураган, ён расцiраў яе на пыл i тапiў у велiзарным ачышчальным моры дыстыляванай вады. Такi справядлiвы быў у яго гнеў. Такая велiчная была ў яго помста. Га! Якая высокая хвiлiна! Грануй, гэты маленькi чалавек, дрыжаў ад узбуджэння, яго цела сутаргава сцiскалася ў вострай асалодзе i звiналася так, што часам стукаўся аб столь штольнi, потым павольна расслабляўся i ляжаў, спустошаны i глыбока задаволены. Гэты акт вывяржэння ўсiх гiдотных пахаў быў сапраўды занадта прыемны, занадта... У сцэнарыi яго ўяўнага сусветнага тэатра гэты нумар быў, здаецца, самы любiмы, бо даваў пачуццё заслужанай знямогi, якою аплачваюцца толькi сапраўды вялiкiя, гераiчныя дзеi.

Цяпер ён меў права крыху адпачыць. Ён выцягваўся на сваiм лежаку: фiзiчна на столькi, на колькi хапала месца ў цёмнай штольнi. Аднак унутрана, на чыста падмеценай тэрыторыi сваёй душы, ён камфортна выцягваўся на поўны рост i аддаваўся салодкiм марам пра вытанчаныя духмянасцi. Напрыклад, ён выклiкаў пахучы подых веснавых лугоў; цеплаваты травеньскi вецер у зялёнай лiстоце букаў; марскi брыз, церпкi, як падсолены мiндаль.

Ён падымаўся пад вечар -- так сказаць, пад вечар, бо, вядома, не было нiякага вечара, нiякай ранiцы, нiякага полудня, не было нi цемры, нi святла, i не было нi веснавых лугоў, *нi зялёнай букавай лiстоты, а быў толькi пах рэчаў. (Вось таму адзiна адэкватная, але i адзiна магчымая facon de parle* пра гэты унiверсум -- гаварыць пра яго як пра ландшафт, бо наша мова непрыдатная на апiсанне свету, якi ўспрымаецца нюхам.) Ну, дык вось, пад вечар у душы ў Грануя ўзнiкаў стан i наставаў момант, падобны на канец сiесты на поўднi, калi паўдзённая амярцвеласць павольна ападае з ландшафту i спыненае жыццё зноў гатова пачацца. Успалымнёная шалам гарачыня -- вораг тонкiх пахаў --адступалася, гурт мярзотных дэманаў быў знiшчаны. Палi ўнутраных бiтваў, гладкiя i мяккiя, былi ў лянiвым спакоi абуджэння i чакалi, што на iх апусцiцца воля гаспадара. I Грануй падымаўся -- як было сказана i атрасаў з сябе сон. Ён уставаў, вялiкi ўнутраны Грануй, ён узвышаўся волатам, у поўным бляску, мiлдата была дзiвiцца на яго -- амаль мiлажаль, што нiхто яго не бачыў!-- i азiраў свае валоданнi, пыхлiва i ганарлiва.

Так! Гэта было ягонае каралеўства! Непаўторная iмперыя Грануя! Створаная i ўпакораная iм, Грануем, спустошаная, разбураная i зноў пастаўленая ягонай прыхамаццю, пашыраная iм да невымернасцi i абароненая агнявым мячом ад любога замаху. Тут не мела значэння нiчога, акрамя ягонай волi, волi вялiкага, цудоўнага, непаўторнага Грануя. I пасля таго, як былi знiшчаны, дпашчэнту спалены паганыя мiязмы мiнулага, ён хацеў, каб ягоная iмперыя пахла раскошна. I ён уладарна iшоў па разараным цалiку i сеяў самыя розныя духмянасцi, дзе -- залiшне шмат, дзе -- скупа; на бясконца шырокiх плантацыях i на маленькiх iнтымных кветнiках, расiдаючы жменямi насенне або кладучы па адным у зацiшных мясцiнах. У самыя далёкiя правiнцыi сваёй iмперыi пранiкаў Вялiкi Грануй, апантаны садоўнiк, i неўзабаве не засталося куточка, куды ён не кiнуў бы зярнятка паху.

I калi ён бачыў, што гэта добра i што ўся краiна засеяна яго боскiм грануевым насеннем, Вялiкi Грануй пасылаў на яе дождж вiннага спiрту, лёгкi i пастаянны, i насенне прарастала, радавала яму сэрца. На плантацыях пышна рунелi ўсходы, i ў патаемных садах налiвалмiся сокам сцяблiны. Покалiся бутоны, спяшалiся раскуклiць кветкi. Тады Влялiкi Грануй загадваў дажджу перастаць. I дождж пераставаў. А Грануй пасылаў краiне сонца сваёй усмешкi, i ў адказ на яе мiльёны раскошных кветак у адзiным парываннi распускалiся, рассцiлалiся ад краю да краю па iмперыi суцэльным яркiм кiлiмам, вытканым з мiрыядаў флаконаў з каштоўнымi пахошшчамi. I Вялiкi Грануй бачыў, што гэта добра, вельмi, вельмi добра. I ён пасылаў на краiну вецер свайго дыхання. I пад гэтай ласкай кветкi струманiлi водар i змешвалi мiрыяды сваiх пахаў у адзiн, якi пералiваўся ўсiмi адценнямi, але ўсё-такi адзiны ў заўсёднай зменлiвасцi уунiверсальны водар у гонар Яго, Вялiкага, Адзiнага, Цудоўнага Грануя, i, седзячы на троне залатога пахучага воблака. ён зноў уцягваў у сябе гэты раскошны дух, i пах ахвяры быў яму даспадобы. I Ён спускаўся з вышынi, каб шматккроць дабраславiць свой тволр, а твор дзякаваў яму радасцю, i захапленнем, i ўсё новымi выбухамi духмянасцi. Тым часам вечарэла, i пахi расплывалiся шырэй, злiвалiся з сiнечаю ночы ва ўсё больш фантастычныя праявы. Наперадзе была сапраўдная бальная ноч пахаў з велiзарным феерверкам, якi пахнуў брыльянтамi.

Аднак Вялiкi Грануй стамляўся, ён пазяхаў i казаў: "Вось, Я ўчынiў вялiкую дзею. Я прагну закончыць гэты багаты працаю дзень яшчэ адной радасцю".

Так казаў Вялiкi Грануй, а тым часам просты пахучы люд унiзе радасна спяваў i скакаў, а Ён, спусцiўшыся з залатога воблака, плаўна лунаў на шырока раскiнутых крылах над начной краiнай сваёй душы, летучы дахаты -- у сваё ссэрца.

27

Ах, было соладка -- вяртацца да сябе! Двайны сан -- Помснiка i Вытворцы светаў -- моцна стамляў, i вытрымлiваць пасля гадзiнамi захапленне сваiмi творамi таксама было досыць цяжка. Зняможаны боскiмi абавязкамi стварання i прадстаўнiцтва Вялiкi Грануй загадзя смакаваў зямныя радасцi.

Яго сэрца было пурпуровым замкам у каменнай пустэльнi. Яго хавалi дзюны, акружаў аазiс балотаў i сем каменных сцен. Дабрацца да яго можна было толькi паветрам. У iм было тысяча кладовак, i тысача скляпоў, i тысяча шшыкоўных салонаў, у тым лiку адзiн з пурпуровым канапэ, на якiм Грануй, цяпер ужо больш не Вялiкi Грануй, а, бадай, прыватная асоба, Грануй цi проста дарагi Жан-Батыст, любiў адпачываць пасля дзённых турботаў.

А ў кладоўках стаялi высокiя, да самй столi, палiцы, i на iх мясцiлiся ўсе пахi, сабраныя Грануем за ўсё ягонае жыццё, некалькi мiльёнаўпахаў. I ў скляпах замка стаялi бочкi найлепшых пахошчаў яго жыцця. Калi яны настойвалiся, iх налiвалi ў плЯшкi i кiламетрамi ўкладвалi ў халодных вiльготных праходах, адпаведна з годам i месцам вытворчасцi, iх было столькi, што не хапiла б жыцця, каб скаштаваць з кожнай.

I калi наш дарагi Жан-Батыст, вярнуўшыся chez soi**, клаўся ў пурпуровым салоне на сваю ўтульную канапэ -- калi хочаце, зняўшы нарэшце боты,-- ён пласкаў у далонi i склiкаў слуг, нябачных, неадчувальных, нячутных i пепрад усiм няўлоўных на нюх, г. зн. цалкам уяўных слуг, i пасылаў iх у кладоўкi, каб з вялiкай бiблiЯтэкi пахаў прынесцi яму той цi iншы том, i загадваў iм спусцiцца ў склеп i прынесцi яму пiтва. I ўяўныя слугi спяшалiся выканаць загад, i Грануеў страўнiк сцiскаўся ў сутарзе пакутлiвага чакання. Ён раптолўна адчуваў сябе, як п'янiца каля стойкi, якога разбiрае страх, што з нейкай там прычыны яму не пададуць заказаную гарэлку. А раптам скляпы i сутарэннi ўраз апусцелi? А раптам вiно ў бочках сапсавалася? Чаму ён мусiць чакаць? Чаму не iдуць? Пiтво было патрэбна аднуць, цяпепр во, без адкладу, ён памiрае ад смагi, ён сканаемна месцы, калi не пададуць.

Ай, ды кiнь, Жан-Батыст! Супакойся, даражэнькi! Прыйдуць яны, прыйдуць, прынясуць, чаго ты хочаш. Вось i яны, слугi, ляцяць як падмазаныя, прымаючы на нябачным падносе кнiгi пахаў. Нябачныя рукi ў белых пальчатках ввось -- падносяць неацэнныя пляшкi, асцярожна здымаюць iх з падноса; слугi з паклонам знiкаюць.

У поўнай адзiноце -- нарэшце-такi, зноў сам з сабою i пры сабе!-- Жан-Батыст хапае такiя палка жаданыя пахi, адкаркоўвае першую бутлю, налiвае куфаль па беражкi, падымае да вуснаўi п'е. Адным глытком ён спаражняе куфаль халоднай духмянасцi, i гэта чароўна! Гэта так добра, так ратуе, што ад шчасця ў нашага дарагога Жан-Батыста нагортваюцца на вочы слёзы, i ён адразу налiвае сабе другi куфаль водару: 1752 года, улоўленага ўвесну, у сутоннi на Каралеўскiм мосце, калi з зазхаду павяваў лёгкi ветрык, у Якiм змяшалiся пахi мора, пах лесу i крыху смалiстага паху прычаленых да берагу лодак. Гэта быў пах першай ночы, якая ўжо перабiраласяў зару, ночы, якую ён правёў, калi бадзяўся па Парыжы без дазволу Грымаля. Гэта быў свежы пах блiзкага дня, першага свiтання, прыжытага на волi. Ён быў азнакаю нейкага iншага жыцця. Пах той ранiцы быў Граную пахам надзеi. Ён дбайна хаваў яго. I кожнага дня патрошку ласаваўся iм.

Пасля другога куфля ўся нервовасць i няўпэўненасць, усе паняверкi знiкалi i яго напаўняў велiчны спакой. Ён адкiдваўся на мяккiя падушкi канапэ, адкрываў кнiгу i пачынаў чытаць пра пахi свайго маленства, пахi школьныя, пахi гарадскiх вулiц i завулкаў, чалавечыя пахi. I яго прабiралi прыемныя дрыжыкi жаху, бо тут ён выклiкаў суцэльна ненавiсныя, знiшчальныя пахi. З агiдай i цiкаўнасцю Грануй чытаў кнiгу мярзотлiвых пахаў, i калi агiда пепрасiльвала цiкаўнасць, ён проста захлопваў яе, адкладваў убок i браў наступную.

Заадно ён увесь час прыкладваўся да высакародных пахошчаў. Пасля пляшкi з водарам надзеi ён адкаркоўваў бутлю 1744 года з пахам дроў каля дома мадам Гаяр. А потым выпiваў вечаровага паху, насычанага духамi i церпкiм цяжарам кветак, падабранага на ўскраiне парку Сэн-Жэрмэн-дэ-Прэ ўлетку 1753 годда.

Цяпер ён ужо як след прапахся. Цела яго ўсё цяжэй асядала на падушкi, а дух чароўна затуманьваўся. I ўсё ж ягоны баль гэтым не канчаўся. Праўда, вочы ўжо больш не маглi чытаць, кнiга даўно выпала з рук, але яму не хацелася завяршаць вечар без яшчэ адной, апошняй бутэлькi, самай шыкоўнай: гэта быў водар дзяўчыны з вулiцы Марэ...

Ён выпiваў яго багавейна i дзеля гэтага выпрорстваўся на сваёй канапэ, хоць яно было i цяжкавата, бо пурпуровы салон хiстаўся i круцiўся вакол яго ад кожнага руху. У позе ўзорнага вучня, сцiснуўшы каленi i стулiўшы ступакi, паклаўшы левую руку на левы клуб,-- так пiў маленькi Грануй каштоўны водар са скляпоў свайго сэрца, пiў куфаль за куфлем i рабiўся ўсё больш зажураны. Ён ведаў, што выпiў занадта многа. Ён ведаў, што аж столькi асалоды яму не вытрываць. I ўсё-такi пiў да дна. Ён iшоў цёмным праходам з вулiцы ў двор. Iшоў на святло. А ў коле святла сядзела дзяўчына i рэзала слiвы мiрабэль.Час ад часу чуўся трэск ракет i петардаў феерверка...

Ён адстаўляў куфаль i сядзеў, быццам скмянелы ад сентыментальнасцi i ап'янення яшчэ некалькi хвiлiн, пакуль з яго языка не знiкаў смак выпiтага. Нерухома глядзеў перад сабою. У мазгу ў яго пусцела, як i ў бутэльках. Тады ён адкiдваўся гна бок, на пурпуровае канапэ i iмгненна атупела засынаў.

I тым самым часам вонкавы Грануй таксама засынаў на сваёй гцньцы. I сон у яго быў такi самы бяздонны i глыбокi, яяк i сон унутранага Грануя, бо гераклавыя подзвiгi i эксцэсы аднаго не менш стамлялi i другога -- абодва яны, зрэшты, былi той самы чалавек.

Праўда, калi ён прачынаўся, дык прачынаўся не ў пурпуровым салоне пурпуровага замка за сямю мурамi i нават не на вясновых лугах сваёй душы, а толькi ў каменным сховiшчы ў канцы тунэля на цвёрдым подзе ў апраметнай цямрэчы. I яго млосцiла ад голаду i смагi i даймалi дрыжык i пахмел, як сiняга прапойцу пасля загулу. Ён рачком выпаўзаў са сваёй штольнi.

На дварэ нешта стаяла -- цi то пачатак, цi то канец ночы, але нават апоўначы святло зорак рэзала вочы. Паветра здавалася пыльным, едкiм, пякучым для лёгкiх, ландшафт -- сухiм i цвёрдым, ёнiнатыкаўся на каменне. I нават самыя далiкатныя пахi турзалi i казыталi яго адвыклы ад вету нос. Грануй, гэты клешч, стаў адчувальны, бы рак, якi вылез з панцыра i голы плавае ў моры.

Ён iшоў да крынiцы, злiзваў са скалы вiльгаць --гадзiну, дзве гадзiны, гэта была пакута, час не канчаўся, той час, калi яго заставаў рэальны свет. Ён зрываў з камянёў некалькi мохнявак, душачыся, запiхваў iх сабе ў рот, прысядаў на камянях, спраўляў патрэбу i пажыраў адначасова -- усё павiнна было рабiцца хутка, хутка, хуценька, як найбаржджэй -- i на злом галавы страмотыч, як маленькi мяккi звярок, пад якiм у небе ужо кружляюць каршуны, бег назад у сваю пячору, у канец тунэля, дзе ляжала гунька. Тут яму зноў нарэшце было бяспечна.

Ён прыхiляўся плячмi да груды друзу, выцягваў ногi i чакаў. Цяпер яму трэба было супакоiць цела, зусiм супакоiць, як посуд, якi вовь-вось расплешчацца, калi яго надта моцна страсянуць. Паступова яму ўдавалася супакоiць дыханне. Яго ўзбуджанае сэрца пачынала бiцца раўней, шторм унутры спакваля суймаўся, ацiхаў. I раптам адзiнота, як чорная роўнядзь штылю, агортвала душу. Ён заплюшчваў вочы. Чорныя дзверы ў ягонае "я" адчынялiся, i ён заходзiў. У тэатры Грануевай душы пачынаўся чарговы спектакль.

28

I так дзень у дзень, тыдзень у тыдзень, месяц у месяц. I так цэлых сем гадоў.

А тым часам у свеце ваявалi. Бiлiся ў Сiлезii i ў Саксонii, у Гановеры i ў Бельгii, у Багемii i Памеранii. Салдаты караля гiнулi ў Гесэне i Вестфалii, на Балеарскiх выспах, у Iндыi, на Мiсiсiпi i ў Канадзе, калi не памiралi ад тыфусу яшчэ па дарозе туды. Мiльёну чалавек вайна каштавала жыцця, каралю Францыi -- ягоных калонiй, а ўсiм краiнам, што пераймалiся тою вайною,-- столькi грошай, што яны нарэшце, перасiлiўшы сябе, рашылi канчаць.

Аднойчы ў гэты час, зiмою, Грануй ледзь не замерз, сам таго не заўважыўшы. Пяць дзён ён праляжаў у пурпуровым салоне, а калi ачуўся ў штольнi, не мог зварухнуцца ад холаду. Ён тут жа заплюшчыў вочы, каб памерцi ў сне. Але настала адлiга, размарозiла яго i ўратавала.

Аднаго разу нагурбавала столькi снегу, што яму не хапiла сiлы выграбцiся i дакапацца да лiшайнiку. I ён кармiўся замерзлымi кажанамi.

Неяк каля пячоры ён знайшоў i з'ў мёртвага крумкача. Гэта былi адзiныя падзеi знешняга свету за сем гадоў. У астатнiм ён жыў толькi ў сваёй фартэцыi, толькi ў самаўладным царстве сваёй душы. I ён заставаўся б там да скону (яму ж усяго хапала), калi б не сталася катастрофа, якая выгнала яго з гары i выплюнула ў вонкавы свет.

29

Гэта катастрофа была не землятрус, не лясны пажар, не лавiна, не абвал штольнi. Яна ўвогуле была не вонкавая катастрофа, а ўнутраная, таму асаблiва пакутлiвая, бо яна заблакавала дарогу да ўцёкаў, якую Грануй любiў найбольш. Яна сталася ў сне. Лепей сказаць, у марах. А яшчэ лепш -- у марах, у сне, у с эрцы, у ягонай уяве.

Ён ляжаў у пурпуровым салоне i спаў. Вакол яго стаялi пустыя бутэлькi. Ён перапiў, пад канец аж дзве бутэлькi духмянасцi рыжай дзяўчыны. Мабыць, гэтага было задужа, бо да яго ў сон, хай сабе i глыбокi, як смерць, гэтым разам прабiўся зыб нейкiх прывiдных вiдзежаў. У гэтым зыбе выразна прарывалiся ашмоткi нейкага паху. Спачатку яны толькi тонкiмi нiтачкамi прасмыкалiся мiма Грануевага носа, потым ушчыльнiлiся, ператварылiся ў воблака. I яму пачало здавацца, што нiбыта вось ён пасярод гнiлога балота, а з багны ўстае туман. Туман павольна падымаўся ўсё вышэй, неўзабаве ён зусiм абвалок Грануя, прабраў яго наскрозь, i сярод туманнага смуроду больш не заставалася нi кроплi свежага паветра. Каб не задыхнуцца, яму давялося б удыхнуць гэтага туману. А туман гэты быў, як сказана, пахам. Гэты туман быў ягоны, асабiсты пах -- вось якi гэта быў туман.

А жахлiвае было тое, што Грануй, хоць i ведаў, што гэта ягоны пах, не мог яго вытрываць. Дарэшты тонучы ў самiм сабе, ён нi за што на свеце не мог сябе ўнюхаць!

Усвядомiўшы гэта, ён закрычаў дзiкiм голасам, быццам яго палiлi жывога. Крык развалiў сцены пурпуровага салона, разнёс муры замка, выкiнуўшыся з сэрца, ён праляцеў над ярамi i балотамi, i пустынямi, пранёсся над начным ландшафтам ягонай душы, як бура-вiхура агнявая, ён выплёхнуўся з ягонай глоткi i памкнуў па звiвах штольнi вонкi, у сет, расцёкся па пласкагор'i Сэн-Флюр,-- здавалася, гарлала сама гара. Ён прачнуўся, пачаў адбiвацца, як бы нават каб прагнаць нясцерпны смурод, якi волвь-вось задушыць яго. Ён быў да смерцi перапалоханы, аж калацiўся ўсiм целам ад жывёльнага страху. Калi б яго крык не разарваў гэтага смуроду, ён захлiснуўся б у сабе,-- жудасная смерць. Нават згадваючы пра гэта пазней, жахаўся. I пакуль ён сядзеў, усё яшчэ ў сутаргах, пакуль спрабаваў навесцi парадак у свае перапалошаныя, мiтуслiвыя думкi, ён цвёрда ўцямiў адно: ён зменiць сваё жыццё хай сабе хоць бы каб другi раз не саснiць такога страхоцця. Бо другога разу не перажыве.

Ён накiнуў на плечы гуньку i выйшаў. Там якраз была ранiца, ужо позняя ранiца канца лютага. Свяцiла сонца. Зямля пахла вiльготным каменем, мохам i вадой. Вецер ужо даносiў кволенькi пах пралдесак. Ён прысеў на кукiшкi каля пячоры, грэючыся на сонцы i ўдыхаючы свежае паветра. Яго ўсё яшчэ лiхаманiла ад адной думкi пра смурод, ад якога ён уцёк, i калацiла ад шчаснапяшчотлiвага цяпла, якое разлiвалася па спiне. Як яно-такi добра, што гэты вонкавы свет яшчэ быў, хоць бы як мэта ўцёкаў. Было б неверагодна жудасна, выходзячы з тунэля, убачыць, што нiякага свету няма! Нi святла, нi паху -- толькi гэты пачварны смурод, усярэдзiне там, i тут, i ўсюды...

Шок памалу адступаўся. Абцугi страху паступова адпусцiлi, i Грануй пачуў сябе пэўнiкам. А ўжо пад полудзень i зусiм ачуняў i акрыяў. Ён паднёс тыльным бокам да носа ўказальны i сярэднi пальцы левай рукi i дыхаў праз пальцы, убiраў у сябе вiльготны, закрашаны пралескамi водар веснавога паветра. Пальцы не пахлi. Ён павярнуў далонь i абнюхаў яе з унутранага боку,-- анi, нiчога, толькi цяпло рукi. Тады ён падкасаў абтрапаны рукаў кашулi i тыцнуўся носам у згiн локця. Ён ведаў, што гэта -- тое месца, дзе ўсе людзi пахнуць сабою. Але зноў нiчога. Не ўчуў нiчога падпахамi, нiчога на нагах, нiчога на палавым органе, да якога нагнуўся, як толькi змог. Гэта было дзiвосна! Ён, Грануй, здольны за некалькi мiль выявiць па паху iншага чалавека, не мог унюхаць свой уласны палавы орган на адлегласцi далонi! I хоць яно было так, ён не даўся ў панiку, а, холадна разважыўшы, сказаў сабе так: "Яно не ў тым тое, што не пахну, а пахне ўсё. А ўсё ў тым, мабыць, што я не чую, як я пахну, бо ад самага роду я дзень у дзень нюхаў сябе, i таму мой нос не ўспрымае майго паху. Калi б я мог аддзялiць ад сябе свой пах альбо хоць бы частку яго, коыху адвыкнуць i па нейкiм часе вярнуцца да яго, дык бы вельмi нават мог пачуць свой пах, а значыцца -- сябе".

Ён скiнуў гуньку i вопратку цi тое, што яшчэ засталося ад вопраткi, скiнуў гэтыя рызманы, гэтыя транты. Ён не здымаў iх з цела сем гадоў. Яны павiнны былi наскрозь прапахнуцца iм. Ён скiнуў iх у кучу каля пячоры i адышоўся. I вось, першы раз за сем гадоў, ён зноў падняўся на вяршыню гары. Там ён стаў на тое самае месца, дзе стаяў тады, у дзень, калi сюды прыйшоў, павярнуўся носам на захад i даў ветру абвяваць сваё голае цела. Яго мэта была аж так праветрыцца, аж так набрацца заходняга ветру -- пахаў мора i мокрых лугоў,-- каб гэты вецер перабароў пах ягонага цела, каб узнiкла пастка на пах памiж iм, Грануем, i яго вопраткай, i тады ён змог бы ясна пачуць, як жа яна пахне. I екаб яму ў нос заляцела як мага менш свайго паху, ён нахiлiўся наперад, з усяе сiлы выцягнуў шыю супроць ветру, а рукi -- назад. Ён выглядаў як плывец перад нырцом у ваду.

У гэтай на дзiва смешнай паставе ён быў некалькi гадзiн запар, так што яго адвыклая ад святла, белая, як у чарвяка, скура пачырванела, як у лангусты, хоць сонца грэла яшчэ слаба. Падвечар ён сам спусцiўся да пячоры. Яшчэ здалёк ён угледзеў кучу сваёй вопраткi. За некалькi метраў ён зацiснуў нос i адпусцiў яго толькi тады, калi падышоў да самае яе. Ён хацеў зняць пробу, як навучыўся ў Бальдзiнi: уцягнуў у сябе паветра, а потым штуршкамi пачаў выпускаць яго з сябе. Каб улавiць пах, ён абедзвюма рукмi зрабiў як бы лейку над вопраткай, i ўсунуў у яе, як язык, свой нос. Ён зрабiў усё магчымае, каб выдабыць з вопраткi свой пах. Але яго не было. Былi тысячы iншых пахаў. Пахi каменя, пяску,моху, смалы, варонiнай крывi,-- нават пах каўбасы, якую ён шмат гадоў таму назад купляў непадалёк ад Сюлi. Вопратка была нюхальным дзённiкам апошнiх сямi-васьмi гадоў. I толькi паху ягонага, паху таго, хто насiў яе, не здымаючы, у вопратцы не было.

I тут ён крыху спалохаўся. Сонца села. Ён стаяў голы ля ўваходу ў штольню, дзе ў цёмным канцы пражыў сем гадоў. Дзьмуў халдодны вецер, i ён змерз, але не заўважаў, што змерз, бо ў iм быў сустрэчны холад, менавiта страх. Гэта быў не той страх, якi быў у сне, мярзотлiвая боязь задыхнуцца ў самiм сабе. Гэта быў зусiм iншы страх. Ад яго нельга было ўцячы, трэба было iсцi яму насустрач. Трэба было -- нават калi гэтае адкрфыццё будзе жахлiвае -- даведацца напэўна, цi ёсць у яго пах цi не. I даведацца зараз. Без адкладу.

Ён вярнуўся ў штольню. Ужо праз некалькi метраў яго абняла поўная цемра, але ён арыентаваўся, як пры самым яркiм святле. тысячы разоў ён праходзiў тут, ведаў кожны крок i кожны паварот, чуў кожны сталактыт, кожны малюпасенькi выступ. Знайсцi дарогу было няцяжка. Цяжка было змагацца з успамiнам пра клаўстрафобны сон, што, як прылiў, наплфываў на яго штораз большымi хвалямi. Але ён не адступаў. Страхам не ведаць ён змагаўся з страхам даведацца i ппрамог, бо ўжо ведаў, што выбару ў яго не было. Калi ён дайшоў дда канца штольнi, дзе была куча друзу, абодва страхi пакiнулi яго. Ён адчуў, што спакойны, што галава ў яго ясная, а нюх -- востры, як скальпель. Ён прысеў на кукiшкi, засланiў вочы рукамi i прынюхаўся. У гэтым месцы, у гэтай далёкай ад свету каменнай магiле ён праляжаў сем гадоў. Калi ўжо дзе-небудзь на свеце павiнен быць ягоны пах, дык гэта тут. Ён дыхаў павольна. Ён правяраў дасканала. Ён праседзеў на кукiшках чвэрць гадзiны. Ягоная памяць памылак не рабiла, i ён добра памятаў, як пахла на гэтым месцы сем гадоў назад: каменем i вiльготнай саланаватай прахалодай, i гэтая чысцiня азначала, што нiводная жывая iстота сюды не заходзiла... Гэтак сама пахла тут i цяпер.

Ён праседзеў яшчэ колькi часу, зусiм спакойна, толькi цiха хiляючы галавою. Потым павярнуўся i пайшоў да выхаду, спярша ўгнуўшыся, а калi штольня павышэла, на ўвесь рост -- на волю.

Каля штольнi ён апрануўся ў свае лахманы (чаравiкi яго згнiлi яшчэ шмат гадоў таму назад), накiнуў на плечы гуньку i тае ж ночы пакiнуў Плён-дзю-Канталь i пайшоў на поўдзень.

30

Ён выглядаў пачварна. Валасы адраслi па каленi, рэдзенькая бародка -- да пупа. Пазногцi сталi падобныя на птушыныя пазуры, а на руках i на нагах, там, дзе цела не прыкрывалася лахманамi, шматамi аблезла скура.

Першыя людзi, якiх ён сустрэў,-- сяляне, якiя працавалi на полi непадалёк ад горада П'ерфор,-- убачыўшы яго, далi лататы. У самым горадзе ён зрабiў сенсацыю. Людзi збягалiся натоўпамi -- падзiвiцца на яго. Некаторыя прымалi яго за беглага галернiка. Другiя казалi, што ён не зусiм чалавек, а гiбрыд чалавека i мядзведзя, нейкае лясное страшыдла. Адзiн былы марак бажыўся, што ён падобны на дзiкуна-iндзейца з Каены, што па оой бок акiяна. Яго прывялi да мэра. Там ён, на добры подзiў, паказаў нейкую паперыну, разявiў рот i даволi збiўлiва i няўклюдна -- а гэта ж былi пергшыя словы, сказаныя пасля сямiгадовага перапынку,-- але ўсё такi даступна разуменню расказаў, што ён вандроўны чаляднiк, што на яго напалi бандыты, звалаклi ў пячору i трымалi там у палоне сем гадоў. За гэты час ён не бачыў нiсонца, нi людзей, кармiўся з каша, якi апускала ў цемры нябачная рука, i, урэшце выртаваўся з дапамогаю лесвiцы, так нiчога i не даведаўшыся нi пра сваiх захопнiкаў, нi пра выратавальнiкаў. Гэтую прыгоду ён выдумаў, бо яна здавалася яму больш пераканаўчай за праўду, яна, i праўда, пепраконвала больш, бо бандыцкiя напады часта здаралiся ў гарах Авернi, Лангедока i ў Сэвэнах. Прынамсi, мэр даверлiва запiсаў прыгоду ў пратакол i далажыў пра яе маркiзу дэ ля Таяд-Эспiнасу, леннаму ўладальнiку горада i члену парламента ў Тулузе.

Гэты маркiз ужо ў сорак гадоў страцiў цiкавасць да прыдворнага жыцця, пакiнуў Версаль, з'ехаў у свае валоданнi i ўвесь аддаўся навукам. Ягонаму пяру належала значная праца пра дынамiчную нацыянальную эканомiку, дзе ён прапаноўваў скасаваць усе падаткi на землевалоданне i сельскагаспадарчыя прадукты, а таксама ўвесцi назад прапарцыянальны прыбытковы падатак, якi наймацней бiў бы па бедных i тым самым прымусiў бы iх энергiчней развiваць сваю эканамiчную актыўнасць. Натхнёны поспехам сваёй брашуры, ён напiсаў трактат пра выхаванне хлопчыкаў i дзяўчатак ва ўзросце ад пяцi да дзесяцi гадоў, потым захапiўся эксперыментальнай сельскай гаспадаркай i паспрабаваў шляхам пераносу бычынага семя на розныя травы вывесцi жывёльна-раслiнны прадукт скрыжоўвання дзеля атрымання малака --нешта накшталт дойнай кветкi. На першым часе яму дужа шанцавала на поспех i ўдалося вырабiць з травянога малака сыр, якi Акадэмiя навук у Лiёне вызначыла як "блiзкi на смак да казiнага, хоць крыху гарчэйшы". Аднак яму давялося прыпынiць доследы з прычыны падскоку цэнаў на бычынае семя, якое гекталiтрамi распырсквалi па палетках. Тым не менш заняткi аграрна-бiялагiчнымi прпаблемамi абудзiлi ў iм цiкавасць не толькi да так званай глебы, але i да зямлi наогул i яе адносiнаў да бiясферы.

Ледзь закончыўшы доследы з вывядзеннем дойна-малочнай кветкi, ён з непахiснай рашучасцю ўзяўся за вялiкую працу пра залежнасць памiж блiзкасцю да зямлi i вiтальнасцю. Ягоны тэзiс сцвярджаў, што жыццё можа развiвацца толькi на пэўнай аддаленасцi ад зямлi, бо сама зямля няспынна вытачае нейкi газ распаду, так званы fluidum letale, якi прыгнятае вiтальныя сiлы i рана цi позна цалкам iх паралiзуе. Таму ўсе жэывыя iстоты iмкнуцца шляхам росту аддалiцца ад зямлi, г. зн. як бы растуць ад яе прэч, а не ўрастаюць у яе; з гэтай прычыны яны транспартуюць угору самыя каштоўныя свае часткi: пшанiца -- колас, кветка -- бутон, чалавек-- галаву; да таго ж калi старасць сагне iх i зноў нахiлiць да зямлi, яны непазбежна падупадаюць уплыву летальнага газу, у якi дзякуючы працэсу распаду ўрэшце самыя i пепратвараюцца пасля смерцi.

Дачуўшыся, што ў П'ерфоры аб'явiўся iндывiд, якi правёў сем гадоў у пячоры, дзе яго ўсяго абдымаў элемент распаду -- зямля, маркiз дэ ля Таял-Эспiнас прыйшоў у экстаз i загадаў неадкладна даставiць яму Грануя ў лабараторыю, i там яго старанна абследаваў. Ён знайшоў, што тэорыя вiтальнасцi пацвярджаецца самым непасрэдным чынам. Fluidum letale настолькi паўплываў на Грануя, што яго дваццацiпяцiгадовае цела выявiла знакi старэчага распаду. Адное толькi тое -- так растлумачыў Таяд-Эспiнас,-- што Грануй увесь час свайго затачэння харчаваўся аддаленымi ад зямлi раслiнамi, мабыць-такi хлебам i садавiнай, ухiлiла яго смерць. Цяпер, лiчыў маркiз, можна было аднавiць ранейшае здароўе Грануя толькi радыкальным выдаленнем флюiду з дапамогаю вынайдзенага iм, Таяд-Эспiнасам, апарата вентыляцыi вiтальнага паветра. Такi апарат стаiць у каморы яго гарадскога замка ў Манпелье, i калi Граную заўгодна аддацца маркiзу ў якасцi дэманстрацыйнага аб'екта, дык маркiз не толькi ачысцiць яго ад атручання земляным газам, але яшчэ i аддзячыць ладнай сумай грошай...

Праз дзве гадзiны яны сядзелi ў карэце. Хоць дарогi за тым часам былi нiкудышнiя, шасцьдзесят чатыры мiлi да Манпелье яны адолелi усяго за два днi, бо маркiз, хоць i ў старэчым веку, не ўпускаў выпадку сваiмi рукамi падсцёбнуць фурмана i коней, а як што колькi разоў ламалiся то дышаль, то рысоры, дык асабiста ангажаваўся ў рамонтах,-- быў у такiм захапленнi ад свайго найдзiча, так прагнуў як мага ххутчэй паказаць яго адукаванай публiцы. Затое Граную нi разу не было дазволена выйсцi з карэты. Ён сядзеў на козлах поруч з фурманам у сваiх лахманах, закруцiўшыся з галавою ў гуньку, усю наскрозь праедзеную мокрай зямлёй i глiнай. Кармiлi яго пад час падарожжа сырымi карняплодамi. Маркiз спадзяваўся такiм чынам яшчэ на некаторы час закансерваваць у iдэальным стане атручанне земляным флюiдам.

Прыехаўшы ў Манпелье, ён загадаў змясцiцць Грануя ў склеп свайго палаца i разаслаў запрашэннi ўсiм членам Медыцынскага факультэта, Батнiчнага таварыства, Сельскагаспадарчай школы, Хiмiка-фiзiчнага аб'яднання, Масонскай ложы i iншых навуковых таварыстваў, якiх у горадзе было не менш тузiна.

I праз некалькi дзён -- роўна праз тыдзень пасля таго, як ён пакiнуў схованку ў гарах,-- Грануй апынуўся на памосце ў актавай зале унiверсiтэта Манпелье перад шматлiкай публiкай, якой ён быў паказаны як сенсацыя года.

У сваiм дакладзе Таяд-Эспiнас схарактарызаваў яго як жывы доказ слушнасцi тэорыi летальнага землянога флюiду. Паступова зрываючы з Грануя лахманы, маркiз тлумачыў, якi жудасны эфект зрабiў гнiласны газ на цела дэманстранта: звярнiце ўвагу на язвы i шнары ад газавай iнтаксiкацыi; а вось тут , на грудзях велiзарная ярка-рунсовая газавая карцынома; уся скура парэпалася; а вось i яўнае флюiдальнае пакрыўленне шкiлета ў выглядзе горба i зрослых пальцаў на назе. Унутраныя органы: каса, печань, лёгкiя, жоўцевы пузыр i стрававальны тракт -- цяжка заражаныя, пра што пераканаўча сведчыць аналiз пробы калу; вось яна, проба, сабраная ў тазiку на памосце побач з суб'ектам дэманстравання, i даступная на агляд кожнаму, хто пажадае. Адсюль i выснова, што паралiч вiтальных сiлаў, прычына якога ў сямiгадовым затручэннi fluidum letale Taillade, настолькi прагрэсаваў, што суб'ект -- вонкавы выгляд якога, зрэшты, ужо выяўляе прыкметы звыраднеласцi -- мае быць азначаны як-- iстота, скiраваная хутчэй да смерцi, чым да жыцця.Тым не меней дакладчык паспрабуе праз вентыляцыйную тэрапiю, спалучаную з вiтальнай дыетай за восем дзён дабiцца вiдавочных прыкметаў поўнага ацалення. Прысутных запрашаюць сабрацца тут праз тыдзень, каб пераканацца ў поспеху гэтага прагнозу i атрымаць неаспрэчны доказ правiльнасцi тэорыi землянога флюiду.

Даклад меў шалдёны поспех. Вучоная публiка падзякавала дакладчыку бурнымi воплескамi, а потым прадэфiлявала мiма памоста, на якiм стаяў Грануй. Яго страшэнная запушчанасць, струпы i сляды пераломаў рабiлi жахлiвае ўражанне, аж усе палiчылi, што ён жыўцом напалавiну згнiў i асуджаны, хоць ён i адчуваў сябе зусiм здаровым i дужым. Некаторыя вучоныя мужы з веданнем справы выстуквалi яго, вымяралi, заглядвалi яму ў рот, адцягвалi i выварочвалi павекi. Iншыя загаворвалi з iм, цiкавiлiся жыццём ц пячоры i цяперашнiм пачуваннем. Ён строга трымаўся маркiзавай iнструкцыi i адказваў на пытаннi толькi здушаным хрыпам i абедзвюма рукамi паказваў на горла -- вось як, бачыце,глыбока захапiў ягоную гартань fluidum letale Taillade.

Калi паказ закончыўся, Таяд-Эспiнас зноў упакаваў яго i адправiў дамоў, у камору свайго палаца. Там ён у прысутнасцi некалькiх выбраных дактароў медыцынскага факультэта змясцiў яго ў апарат вентыляцыi вiтальным паветрам -- iнакш кажучы, у кладоўку з шчыльна прыгабляваных сасновых дошак. Праз высокую трубу на даху кладоўка праветрывалася ачышчаным ад летальнага газу паветрам, а адпрацаванае паветра выдалялi праз скураны вентыль у падлозе. Уся гэтая спаруда прыводзiлася ў дзеяннекамандай слуг, якiя ўдзень i ўначы клапацiлiся, каб вентылятары ў трубе няспынна працавалi. Такiм чынам Грануй увесь час абвейваўся ачышчальным паветраным патокам, а праз выразаныя ў сцяне дзверы для прапускання паветра яму кожнае гадзiны падавалi што-небудзь з аддаленых ад зямлi прадуктаў: галубiны булён, паштэт з жаўрукоў, рагу з дзiкiх качак, варэнне з фруктаў, якiя раслi на дрэвах, хлеб з адмысловых высокiх пшанiц, пiрэнейскае вiно, малако горнай сарны i крэм з узбiтых яек курэй, якiх трымалi на гарышчы палаца.

Пяць дзён доўжыўся гэты лячэбны курс дэзiнфекцыi i рэвiталiзацыi. Пасля гэтага маркiз загадаў спынiць вентылятары i пеправёў Грануя ў ванны пакой, дзе яго некалькi гадзiн вымочвалi ў ваннах з цёплай дажджавой вадой i нарэшце вымылi з галавы да ног мылам з дамешкам арэхавага алею, дастаўленага з горада Патосi ў Андах. Яму абстрыглi пазногцi на руках i нагах, тонкiм парашком з даламiтавай вапны вышаравалi зубы, пагалiлi, пастрыглi i прычасалi, а валасы завiлi i падпудрылi. Запрасiлi краўца, шаўца, i Грануй атрымаў мераную кашулю з белым жабо i белым рушам на анжэтах, шаўковыя панчохi, камзолу, панталоны i блакiтную аксамiтную жылетку, i прыгожыя туфлi з спражкай з чорнай скуры, з якiх правы ўдала маскiрваў яго пакалечаную нагу. Маркiз сваiмi рукамi прыпудрыў белым талькам рабы твар Грануя, крануў кармiнам губы i шчокi i надаў бровам з дапамогаю мяккага вугальнага алоўка сапраўды высакародны разлёт. Потым ён папырскаў яго сваiмi асабiстымi духамi з праставатым пахам фiялак, адступiў на некалькi крокаў i доўга не мог знайсцi слоў, каб выказаць сваю радасць.

-- Мсье,-- пачаў ён нарэшце,-- я ў захапленнi ад самога сябе. Я ўражаны сваёй генiяльнасцю. Зразумела, я нiколi не сумняваўся ў првiльнасцi маёй флюiднай тэорыi,анiякiм чынам; але тая акалiчнасць, што яна знаходзiць такое блiскучае пацвярджэнне ў практычнай тэрапii, уражвае мяне. Вы былi жывёлаю, а я зрабiў з вас чалавека. Гэта проста-такi боская дзея. Дазвольце ж мне замiлавацца!-- Падыдзiце вунь да таго люстра i зiрнiце на сябе! Вы першы раз у жыццi даведаецеся, што вы чаплавек; не тое, каб адмысловы, або выключны, або нечым выбiтны, але ўсё ж нармальны чалавек. Ды падыдзiце ж да люстра мсье! Зiрнiце на сябе i падзiвуйцеся з цуду, якi я з вамi ўчынiў!

Першы раз у жыццi Граную сказалi "мсье". Ён падышоў да люстра i ўгледзеўся. Дагэтуль ён нiколi не гялдзеўся ў люстра. Ён убачыў пана ў далiкатным блакiтным адзеннi, ў белай кашулi i шаўковых панчохах i iнстынктыўна сагнуўся ў тры пагiбелi, як заўсёды згiнаўся перад такiмi разубранымi панамi. Але разубраны пан зрабiў тое самае, i потым абодва застылi, разглядвыаючы адзiн аднаго.

Больш за ўсё Грануя ўразiў той вакт, што ён выглядаў так непраўдападобна нармальна. Маркiз меў рацыю: не было нiчога асаблiвага -- не прыгожы з сябе, але i не надта выродлiвы: нiзкаваты ростам, крыху скасабочаны, твар невыразны, карацей, ён выглядаў як тысячы iншых людзей. Калi ён цяпер пойдзе па вулiцы, нiводзiн чалавек не абернецца яму ўслед. Ён i сам не звярнуў бы ўвагi на такога, якi ён быў цяпер, калi б той сустрэўся яму на дарозе. Хiба што ў тым выпадку, калi б учуў, што гэты сустрэчны нiчым акрамя фiялак не пахне, як пан у люстры i ён сам, перад люстрам.

А ўсяго дзесяць дзён таму сяляне з лямантам разбягалiся хто куды, убачыўшы яго. Тады ён адчуваў сябе так, як i цяпер, а цяпер, заплюшчыўшы вочы, ён адчуваў сябе так, як тады. Ён увабраў паветра, якое ахiнала яго цела, i пачуў пах дрэнных духоў, i аксамiту, i новай скуры туфляў; ён унюхаў шоўк, пудру, расцертую шмiнку, слабенькi пах мыла з Патосi. I раптам ён зразумеў, што не галубiны булён, не штука з вентыляцыяй зрабiлi з яго нармальнага чалавека, а толькi гэтыя модныя анучы, прычоска i невялiкiя касметычныя прыхопкi.

Заморгаўшы, ён расплюшчыў вочы i ўбачыў, што панок у люстры падмiргнуў яму i цень усмешкi крануўся яго падфарбаваных кармiнам вуснаў, быццам ён хацеў падаць яму знак, што лiчыць яго не надта агiдным. I Грануй таксама палiчыў, што панорк у люстры, гэтаЯ адзетая як чалавек, замаскаваная, без паху постаць таксама яму даволi сiмпатычная; прынамсi, яму здалося, што, калi толькi двесцi маску да дасканаласцi, яна магла б зрабiць такое ўздзеянне на вонкавы свет, на якое ён, Грануй, нiколi не адважыўся б. Ён кiўнуў панку i ўбачыў, што, адказваючы яму кiўком, той надзiмае ноздры...

31

На другi дзень -- маркiз якраз вучыў яго самым патрэбным позам, жжэстам, танцавальным па --Грануй удаў прыпадак галавы i, нiбыта зусiм знясiлеў ад прыступу, упаў на сафу.

Маркiз быў сам не свой. Ён накрычаў на слуг, каб тут жа прынеслi апахалы i перанасныя вентылятары, i як толькi слугi кiнулiяся выконваць загад, маркiз стаў на каленi каля Грануя i пачаў абмахваць яго сваёй насоўкай, якая раскошна пахла фiялкамi, i заклiнаць, благаць яго зноў падняцца, не выпускаць дух вось так адразу, а, калi можна, пацярпець да паслязаўтрага, iнакш будучыня флюiдальнай тэорыi будзе пад сур'ёзнай пагрозай.

Грануй курчыўся i вiўся, кашляў, перхаў, крактаў, аберуч адмахваўся ад насоўкi i, нарэшце даволi драматычна скацiўся з сафы i зашыўся ў самы далёкi куток пакоя.

-- Не гэтыя духi! -- закрычаў ён, як бы з апошняй сiлы.-- Толькi не гэтыя! Яны даканаюць мяне!

I толькi калi Таяд-Эспiнас выкiнуў у акно не толькi насоўку, але i камзол, якi гэтак сама пахнуў фiялкамi, Грануй даў свайму прыпадку паслабець i ўжо спакайнейшым голасам расказаў, што ён як парфумнiк мае ўласцiвы людзям яго прафесii адчувальны нюх i заўсёды, асаблiва калi папраўляецца, даволi востра рэагуе на пэўныя пахi. Тое, што менавiта пах фiялкi, увогуле прыемнай кветкi, яму такi нясцерпны, ён можа растлумачыць тым, што ў духах маркiза высокi працэнт фiялкавага кораня, а той з прычыны свайго паджземнага паходжання робiць шкоднае ўздзеянне на такую падупалую смяротнаму флюiду асобу, як ён, Грануй. Яшчэ ўчора, калi яго першы раз апырскалi духамi, ён адчуў сябе адурманеным, а сёння пачуўшы пах кораня другi раз, ён адчуў сябе так, быццам яго сапхнулi назад, у жахлiвую душную земляную яму, дзе ён быў сем гадоў. Мабыць, ягоная прырода ўсупрацiвiлася гвалту, ён не ўмее гэтага выказаць неяк iнакш, бо пасля таго, як майстэрства маркiза падарыла яму жыццё ў ачышчаным ад флюiду паветры, ён лепей памрэ на месцы, чым яшчэ раз паддасца ненавiснаму флюiду. Яшчэ i цяпер у яго ўсярэдзiне ўсё сцепваецца, як толькi згадае пах кораня. Аднак ён упэўнены, што сiла адразу вернецца да яго, калi маркiз, каб ужо зусiм прагнаць пах фiялкi, дазволiць яму зрабiць свае духi. Яму ўяўляецца вельмi лёгкi паветраны пах з аддаленых ад зямлi iнгрэдыентаў -- мiндальнай i апельсiнавай вады, эўкалiпта, алею з сасновай iглiцы i кiпарысавага алею. Усяго некалькi пырскаў на вопратку, усяго некалькi кропель на шыю i шчокi -- i ён назаўсёды будзе застрахаваны ад паўторнага прыпадку, ад якога толькi што адышоў...

Тое, што мы дзеля зручнага чытання перадалi ўскоснай мовай, было на самай справе паўгадзiнным мармытаннем, якое перабiвалася хрыпамi, усхлiпамi i прыступамi задухi, здрыгамi, маханнем рук i красамоўным закочваннем вачэй. Маркiз быў глыбока ўражаны, ашаломлены. Яшчэ больш за сiмптомы пакуты яго пераканала тонкая аргументацыя. Вядома ж, гэта фiялкавыя духi! Гiдотна блiзкi да зямлi, нават падземны прадукт! Вiдаць, i сам ён, карыстаючыся iм шмат гадоў, ужо заразiўся. Ён i не думаў, што гэты пах з кожным днём наблiжаў яго да смерцi. I падагра, i аняменне ў патылiцы, i вяласць таго самага, i гкмарой, i шум у вушах, i трухлявы зуб -- несумненна вынiк затручвання смярдзючым фiялкавым коранем. А гэтае дурное, гэта ўбоства ў кутку пакоя адкрывае яму iсцiну. Маркiз расчулiўся. Яму захацелася падысцi, падняць яго, прыцiснуць да свайго прасветленага сэрца. Але ён баяўся, што ўсё яшчэ пахне фiялкамi, а таму яшчэ раз клiкнуў слуг i загадаў прыбраць з дому ўсе фiялкавыя парфумы, праветрыць палац, праджэзiнфекаваць сваю вопратку ў апараце вiтальнага паветра i ў насiлках даставiць Грануя да найлепшага парфумнiка горада. Менавiта гэтага дамагаўся Грануй, разыгрываючы прыпадак.

Вырабь духмянасцяў у Манпелье быў даўняй традыцыяй, i хоць за апошнi час у параўнаннi з горадам-канкурэнтам Грасам пэўным чынам падзаняпаў, усё-такi ў горадзе жыло некалькi неблагiх майстроў -- парфумнiкаў i пальчатнiкаў. Самы шанаваны з iх, нейкi Рунэль, узяўшы пад увагу дзелавыя сувязi з сямействам маркiза дэ ля Таяд-Эспiнаса, якому ён пастаўляў мыла, прыцiркi i пахошчы, згадзiўся на незвычайны крок --саступiць на нейкi час сваю майстэрню дастаўленаму ў насiлках дзiўнаму парыжскаму чаляднiку. Гэты ж не выслухаў нiякiх тлумачэнняў, не схацеў нават даведацца, дзе што стаiць, сказаў, што сам разбярэцца i скемiць, што да чаго; i замкнуўся ў майстэрнi, i правёў там цэлую гадзiну, а тым часам Рунэль з аконамам маркiза выправiўся ў кабак, дзе пасля некалькiх шклянак вiна мусiў даведацца, чаму яго фiялкавая вада не мае права быць парфумай.

Майстэрня i крамка Рунэля былi абсталяваныя зусiм не так раскошна, як свайго часу магазiн пахучых твавраў Бальдзiнi ў Парыжы. Некалькi гатункаў кветкавых алейцаў, вады i духмянасцяў не давалi разгону фантазii ў звычайнага парфумнiка. Аднак Грануй, раз дыхнуўшы, зразумеў, што матэрыялу тут на ягоныя мэты хапае. Ён не мерыўся ствараць няма ладу якую раздухмянiстасць; не хацеў ён мяшаць, як свае пары ў Бальдзiнi, i прэстыжных духоў, якiя выбiвалiся б з процьмы пасрэдных i за якiмi людзi прападалi б. I нават просценькi пашок апельсiнавага дрэва, абяцаны маркiзу, не быў яго мэтай. Шырокаспажыўныя эсэнцыi эўкалiпту i кiпарысавага алею павiнны былi толькi замаскаваць сапраўдны пах, якi ён вырашыў прыгатаваць,-- а гэтым пахам меў быць чалавечы пах. Ён хацеў прысвоiць, хай нават на пачатку як дрэнны сурагат, чалавечы пах, якога ён сам не меў. Вядома, паху чалавека, чалавека наогул не бывае, як не бывае чалавечага твару наогул. Кожны чалавек пахне адмыслова, нiхто не разумеў гэтага лепш за Грануя, якi ведаў тысячы пахаў iндывiдуальных i, як нарадзiўся, адрознiваў людзей на нюх. I ўсё-такi, з пазiцый парфюмерыi, была нейкая асноўная тэма чалавечага паху, зрэшты, даволi простая: потлiва-сальная, сырна-кiславатая, увогуле даволi агiдная лейттэма, уласцiвая ўсiм людзям, а ўжо над ёю ў больш тонкай градацыi калышуцца воблакi iндывiдуальнай аўры.

Аднак гэтая аўра, вельмi складаны, непаўторны шыфр асабiстага паху, для большасцi людзей абсалютна няўлоўная. Большасць людзей нават не ведае, што мае яе, а акрамя таго, усяляк стараецца схаваць яе пад вопраткай цi пад моднымi штучнымi пахамi. Iм добра вядомы толькi той -- асноўны -- пах, тое -- пепршаснае i прымiтыўнае -- чалавечае выпарэнне; толькi ў iм яны жывуць i чуюць сябе спакойна, i кожны, хто выпарвае з сябеп гэты агiдны агульны смурод, успрымаецца iмi як iм падобны.

У гэты дзень Грануй стварыў дзiўную парфуму. Больш дзiўных датуль на зямлi не было. Ён прысвоiў сабе не пороста пах, а пах чалавека, якi пахне. Пачуўшы гэты пах у цёмным пакоi, кожны падумаў бы, што там стаiць другi чалавек. А калi б iмi папырскаўся чалавек, якi сам пахне чалавекам, дык ён здаўся б нам двума людзьмi цi, яшчэ горш, пачварнай двайной iстотай, як вобраз, якi нельга было адназначна фiксаваць, бо яго абрысы невыразныя i распаўзаюцца, як малюнак на дне возера, карабачаны зверху на вадзе.

На iмiтацыю гэтага чалавечага паху --хай недасканалую, рыблiзную, але, як ён лiчыў, дастатковую, каб ашукаць iншых,-- Грануй падабраў самыя непрыкметныя iнгрэдыенты ў майстэрнi Рунэля.

Шчэпцю кашэчага калу, яшчэ даволi свежага, ён знайшоў за парогам дзвярэй у двор. Ён узяў яго паўлыжачкi i паклаў у змешвальнiк з некалькiмi кроплямi воцату i тоўчанай солi. Пад сталом ён знайшоў скрылiк сыру з пазногаць вялiкага пальца, ад нейкага Рунэлевага банкету. Сыр быў ужо стары, пачаў надцвiў ужо i пахнуў пранозлiва-востра. З вечка ад бочкi з-пад сардзiнаў, якая стаяла ў канцы лаўкi, ён сашкроб нешта, што пахла рыбнымi кiшкамi, перамяшаў гэта з тухлым яйцом i рыцынай, тарпантынай, мускатам, паленым рогам i падгарэлай скваркай. Да гэтага дадаў досыць многа цыбетыну, развёў гэтыя пачварныя прыправы спiртам, настояў i прафiльтраваў у другую бутэльку. Пах сумесi быў пачварны. Яна пахла клаакай, распадам, цвiллю, а калi павевам веера дамешваў да гэтага выпару чыстае паветра, узнiкала ўражанне, што вы стаiце ў гарачы летнi дзень у Парыжы на скрыжаваннi вулiц О'Фэр i Ленжэры, дзе злiваюцца пахi рыбных радоў, Магiльнiка нявiнных i перапоўненых дамоў.

На гэтую жахлiвую аснову, якая сама па сабе смярдзела больш трупам, чым чалавекам, Грануй наклаў усяго адзiн мазок водару эфiрных алеяў; перцу, лаванды, тарпантыну, лiмону, эўкалiпту, а iх змякчыў i адначасова прыкрыў букетам кветкавых алеяў муштаку, ружы, апельсiнавага цвету i язмену. Пасля паўторнага разбаўлення спiртам i невялiкай колькасцю воцату гiдотны падмурак, на якiм трымаласЯ ўся сумесь, стаў зусiм няўлоўны на нюх. Свежыя iнгрэдыенты зрабiлi непрыкметным мярзотную сутнасць, нават амаль дадала ёй цiкавасцi i, як яно нi дзiўна, нельга было болей улавiць паху галiзны i распаду, ён анi не адчуваўся. Наадварот, здавалася, што гэтыя духi крынiчаць энергiчным, п'янкiм водарам жыцця.

Грануй налiў iх у два флаконы, шчыльна iх закаркаваў i схаваў у кiшэнях. Потым старанна вымыў вадой змешвальнiкi, ступкi, лейкi i лыжкi, працёр iх алеем з горкага мiндалю, каб знiшчыць усе сляды пахаў, i ўзяў другi змешвальнiк. У iм ён хуценька скампанаваў другiя духi, нешта накшталт копii першых, якiя таксама складалiся з эфiрных алеяў i кветкавых элементаў, але ў аснове не было чарадзейскага варыва, а толькi звычайны мускус, амбра, крыху цыбетыну i кiпарысавага алею. Увогуле яны пахлi зусiм iнакш, чым пепршыя,-- не так загадкава, больш бездакорна, менш агрэсiўна,-- бо iм не хапала элементаў, якiя iмiтуюць чалавечы пах. Але калi iмi карыстаўся звычайны чалавек i яны змешвалiся з ягоным пахам,дык iх нельга было адрознiць ад тых, якiя Грануй зрабiў спецыяльна сабе.

Напоўнiўшы флакон другiмi духамi, ён раздзеўся дагала i папырскаў вопратку тымi, першымi. Потым папырскаў падпахамi, памiж пальцамi на нагах, у паху i за вушамi, надушыў шыю i валасы, адзеўся i пакiнуў майстэрню.

32

На вулiцы ён раптам спалохаўся, бо ведаў, што ўпершыню ў сваiм жыццi ад яго iдзе чалавечы пах. Сам жа ён лiчыў, што смярдзiць, агiдна смярдзiць. I ён не мог сабе ўявiць, што iншыя людзi зусiм не прымаюць ягонага паху за смурод, i не адважыўся зайсцi ў пiўнушку, дзе яго чакалi. Рунэль i маркiзаў мажардом. Яму здавалася менш рызыкоўным выпрабаваць новую аўру ананiмна.

Па самых вузкiх i цёмных вулiцах ён пракраўся да ракi, дзе дубiльшчыкi i фарбавальшчыкi трымалi майстэрнi i дзе яны займалiся сваiм смярдзючым рамяством. Сустракаючы каго-небудзь або мiнаючы дзверы дома, дзе гулялi дзецiабо сядзелi старыя жанчыны, ён прымушаў сябе як вялiкае густое воблака.

Змалку ён прывык, што людзi, праходзячы мiма, зусiм не зважаюць на яго; не з пагарды -- як ён калiсьцi думаў,-- а таму, што зусiм не заўважалi яго iснавання.. Вакол яго не было прасторы, ён не ствараў, як iншыя, хвалявання атмасферы, не аткеiдваў, так сказаць, ценю на людзей. Толькi калi нос у нос сутыкаўся з кiм-небудзь, у натоўпе цi раптоўна на рагу вулiцы, тады ўзнiкаў кароткi момант успрымання, i звычайна сустрэчны з жахам цураўся, некалькi секунд глядзеў на яго, Грануя, так, быццам бачыў iстоту, якая, хоць несумненна i была тут, але нейкiм дзiўным чынам i не была,-- а потым шпарка iшоў далей i iмгненна забываўся пра яго...

Але цяпер у завулках Манпелье Грануй зноў адчуваў i бачыў --i гэтым разам, калi ён зноў гэта ўбачыў, яго пранiзала вострае пачуццё гонару,-- што ён рабiў уражанне на людзей. Iдучы мiма нейкай жанчыны, якая схiлiлася над зрубам калодзежа, ён заўважыў, як яна iмгненна падняла галаву, зiрнула на ягоi потым, супакоiўшыся, зноў занялася сваiм вядром. нейкi мужчына. якi стаяў спiнай да яго, абярнуўся i даволi доўга з цiкавасцю глядзеў яму ўслед. Дзецi, якiх ён сустракаў, давалi яму дарогi -- не з боязi, а з ветлiвасцi; i нават калi яны выбягалi з дамоў i знячэўку натыкалiся на яго, яны не палохалiся, а проста прашмыгвалi мiма, быццам старалiся не зачапiць ягоную асобу.

Дзякуючым некалькiм такiм сустрэчам ён дакладей адчуў сiлу сваёй новай аўры i стаў больш пэўны сябе i нахабнейшы. Ён хутчэй падыходзiў да людзей, стараўся райсцi як мага блiжэй да iх, нават крыху памахваў левай рукой i як бы ненарочна дакранаўся да рукi прахожага. Адзiн раз ён быццам ненаўмысна штурхнуў мужчыну, якога хацеў абагнаць. Ён затрымаўся, перапрасiў, i чалавек, якi яшчэ ўчора пры раптоўным з'Яўленнi Грануя спынiўся б як ад удару грому, зрабiў выгляд, што нiчога не адбылося, прыняў прабачэннi, нават злёгку ўсмiхнуўся i хлопнуў Грануя па плячы.

Ён выйшаў з завулкаў на плошчу перад саборам св. Пятра. Званiлi званы. Аьбапал партала тлумiлiся людзi. Толькi што закончылася вянчанне. Усе хацелi пабачыць маладую. Грануй пабег туды i ўбiўся ў натоўп. Ён штурхаўся, увiнчваўся ў чалавечую масу, у самую гушчыню людзей, хай яны стаяць вакол яго шчыльна, хай прапахнуць iм. Ён распiхваў рукамi, шырэй расстаўляў ногi, i падраў каўнер, каб пах мог свабодна сцякаць з ягонагна цела... i радасць яго не мела межаў, калi ён заўважыў, што людзi нiчога не заўважылi, зусiм нiчога, што ўсе гэтыя мужчыны, i жанчыны, i дзецi вакол яго, так лёгка далiся на падман i ўдыхалi ягоны смурод, зварганены з кашэчага калу, сыру i воцату, як пах да сябе падобнага, а яго, Грануя, падкiдзеня i ўблюдка, прымалi як як раўню сабе.

Каля сваiх каленяў ён адчуў дзiця, маленькую дзяўчынку, заклiненую памiж дарослымi. Ён падняў яе, па-ханжаску строячы клопат, i ўзяў на рукi, каб ёй было лепей вiдаць. Мацi не толькi стрывала гэта, але яшчэ i падзякавала яму, а малаЯ радасна заверашчала.

Так Грануй, у экстазе фальшывпай святасцi прыцiскаючы да грудзей чужое дзiця, прастаяў у натоўпе прыкладна чвэрць гадзiны. I пакуль вясельны поезд пад гром званоў i крыкi людзей рухаўся мiма, а пад iм звiнеў дождж манет, у Грануi бушавала iншая радасць, зласлiвае пачувццё трыумфу, якое выклiкала дрыжыкi i дурманiла яго як прыступ пажады, i ён ледзве стрымлiваўся, каб не выплюхнуць яго як атруту i жоўць на ўсiх гэтых людзей i не закрычаць, пераможна, iм у твар: што ён iх не баiцца, нават амаль не ненавiдзiць, а што ён зацята грэбуе iмi за iх смярдзючую дурноту, бо яны дазволiлi яму ашукаць i абдцрыць сябе; бо яны -- нiшто, а ён -- усё! I нiбы здзекуючыся, ёнмацней прыцiснуў да сябе дзiця, набраў у грудзi паветра i разам з хорам астатнiх закрычаў: "Слдава маладой! Хай жфыве маладая! Хай жыве маладая пара!"

Калi вясельны поезд аддалiўся i натоўп пачаў рассейвацца, ён ддаў дзiця мацi i пайшоў у царкву,каб адпачыць ад узбуджанасцi. Паветра ў саборы было насычана ладанам, якi халоднымi клубамi падымаўся з дзвюх кадзiльнiц абапал алтара i як душная коўдра слаўся пад больш слабымi пахамi людзей, якiя толькi што сядзелi тут. Грануй прысеў на ўслончык пад хорамi.

Раптам на яго наплыла вялiкая замiранасць. Не тая п'янючая замiранасць, якую ён адчуваў тады, у чэраве гары падчас сваiх самотнiцкiх оргiй, а вельмi халодная i цвярозая задаволенасць, якую спараджае ўсведамленне сваёй моцы. Цяпер ён ведаў, на што здольны. З дапамогаю самых мiзэрных сродкаў ён дзякуючы свайму генiю iмiтаваў пах чалавека i адразу дабiўся такога дакладнага пацэлу, што нават дзiця далося на падман. Цяпер ён ведаў, што здольны i на большае. Ведаў, што можа палепшыць гэты пах. Ён мог бы стварыць не толькi чалавечы, а звышчалавечы пах, анёльскi водар, такi неапiсальна прыгожы i жыўнасны, што, пачуўшы яго, кожны будзе зачараваны i мусiць усiм сэрцам палюбiць яго, Грануя, носьбiта гэтага водару. Так i будзе, ён прымусiць iх палюбiць яго. У сферы ўздзеянна ягонага водару, яны будуць вымушаныя не толькi прыняць яго як сабе падобнага, а палюбiць яго без памяцi, да самазабыцця, ён прымусiць iх дрыжаць ад захаплення, крычаць, плакаць ад шчасця, ледзьве пачуўшы яго, Грануя, яны будуць кленчыць, як пад халодным ладанам Бога! Ён хацеў стаць усемагутным божышчам паху, якiм ён быў у сваiх фантазiях, а цяпер -- у рэальным свеце i над рэальнымi людзьмi. I ён ведаў, што на гэта меў уладу. Бо людзi могуць засланiць вочы i не бачыць велiчы, жудасцi, прыгажосцi, i заткнуць вушы, i не чуць людзей або слоўАле яны не могуць не паддацца водару. Бо водар -- брат дыхання.З водарам ён увойдзе ў людзей, i яны не здолеюць ад яго абаранiцца, калi захочуць жыць. А водар пранiкае ў самую глыбiню, проста ў сэрца, i там выносiць катэгарычны вырак пра сiмпатыю i пагарду, пра агiду i прывабу, пра любоў i нянавiсць. 0то валодае пахам, той валодае сэрацамi людзей.

Спакойна сядзеў Грануй на ўслончыку i ўсмiхаўся. Роымаючы рашэнне ўпакорыць людзей, ён не адчуваў эйфарыi пад'ёму. У ягоных вачах не было шалёнага агню, вар'яцкая грымаса не перакошвала ягонага твару. Ён не шалеў.Яму было ўсё ясна, i ён нават весела аытаўся ў сябе: а навота яму ўсё гэта, дзеля чаго? I ён сказаў сабе,што хоча гэтага, бо наскрозь прасякнуты злом. I пры гэтым ён усмiхаўся i баў вельмi задаволены. I выглядаў, бадай што, невiнавата, як шчаслiвы чалавек, як такi, ведаеце, блазнюк.

Нейкi час ён сядзеў у задуменным спакоi i глыбокiмi зацяжкамi ўдыхаў прапахлае ладанам паветра. I зноў самазадаволеная ўхмылка прабегла па ягоным твары. Якi ўсё-такi жалю варты пах у гэтага Бога! Якi смяхотна-гiдкi пах ад яго! Тое, што клубiлася ў кадзiльнiцах, -- нават i не сапраўдны ладан. Гэта падробка, гэта благенькi сурагат, з дамешкам лiпавага вугалю, i карынкi, i яшчэ нават салетры. Бог смярдзеў. Бог тут быў маленькi нiкчэмны смярдзюх. Яго ашуквалi, гэтага Бога, гэтыя людзi, альбо сам ён быў ашуканец, як i Грануй, толькi шмат горшы!

33

Маркiз дэ ля Таяд-Эспiнас быў у дзiкiм захапленнi ад новай парфумы. Проста дзiва, сказаў ён, нават яму, адкрывальнiку летальнага флюiду, назiраць дзiвочснае уздзеянне такой другараднай i лятучай субстанцыi, як духi, на агульны стан iндывiда: уусё залежыць ад таго, наколькi звязаныя з зямлёй цi аддаленыя ад зямлi iнгрэдыенты гэтай субстанцыi. Грануй, якi толькi некалькi гадзiн таму назад ляжаў тут бледны, амаль самлелы, цяпепр такi свежы i расквiтнелы, як любы здаровы чалавек ягонага ўзросту; можна нават сказаць што ён -- пры ўсiх заганах i пахiбах, уласцiвых людзям яго грамадскага стану -- амаль набыў нешта накшталт асабiстай iндывiдуальнасцi. У кожным разе ён, Таяд-Эспiнас, у раздзеоле пра вiтальную дыетыку свайго рыхтаванага да друку трактата "Да пытання пра тэорыю лектальнага флюiду" абавязковы апiша гэты выпадак. А дзеля пачатку ён сам выкарыстае новыя духi.

Грануй даў яму абодва флаконы са звычайнай кветкавай парфумай, i маркiз папырскаўсяЁн быў задаволены эфектам. Яму здаецца, прызнаўся ён, што жахлiвы фiялкавф пах гадамi цiснуў на яго свiнцовым цяжарам, а цяпепр у яго выраслi крылы-пялёсткi, i адпусцiла калена, перастала балець, шумець у вушах перастала; i наогул ён чуе сябе акрыленым, бадзёрым i памаладзелым на некалькi гадоў. Ён падышоў да Грануя, абняў яго i назваў сваiм "флюiдальным братам", дадаўшы, што пры гэтым мае на ўвазе зусiм не сацыяльны, а чыста абстрактны зварот in conspectu universalitatis fluidi letalis,перад якiм -- i толькi перад iм! -- усе людзi роўныя; апроч таго ён плануе -- а гэта ён казаў, адарваўшыся ад Грануя, даволi па-сяброўску, без следу агiды, амаль як роўнага -- у блiжэйшы час заснаваць звышсаслоўную ложу з мэтаю поўнага ўхiлення fluidum letale, i ён ужо цяпер абяцае Граную, што той будзе першым прэзiдэнтам гэтай ложы. Потым ён загадаў запiсаць рэцэптуру кветкавай парфумы, схаваў цэтлiк у кiшэню i падарыў Граную пяцьдзесят луiдораў.

Роўна праз тыдзень пасля першага даклада маркiз дэ ля Таяд-Эспiнас другi раз явiў свайго пацыента ў актавай зале унiверсiтэта. Наплыў публiкi быў неверагодны. Сабраўся ўвесь цвет грамадства не толькi навуковага, але найперш i свецкага, у тым лiку багата дам, якiя хацелi пабачыць легендарнага пячорнага чалавека. I хоць апаненты Таяд-Эспiнаса, у асноўным прадстаўнiкi "Сяброўскага кола унiверсiтэцкiх батанiчных садоў" i члены "Аб'яднання дзеля спрыяння агрыкультуры", змабiлiзавалi ўсiх сваiх прыхiльнiкаў, мерапрыемства мела фенаменальны поспех. Каб нагадаць публiцы пра стан Грануя тыднёвай даўнасцi,Таяд-Эспiнас спачатку перадаў у залу малюнкi, на якiх пячорны чалавек быў паказаны ва ўсёй мярзотнай запушчанасцi. Потым ён загадаў увесцi новага Грануя -- у прыгожым каптане з сiняга аксамiту i шаўковай кашулi, нарумяненага, напудранага i прычасанага; i ўжо адно тое, як ён iшоў, трымаючыся проста, дробнымi крокамi, далiкатна павiльваючы клубамi, як ён без нiчыёй дапамогi падняўся на памост, нiзка пакланiўся, з усмешкаю пакiваў галавой туды-сюды, прымусiла сцiхнуць усiх скептыкаў i крытыкаў. Нават сябры унiверсiтэцкiх батанiчных садоў прыгнечана маўчалi. Надта ж бо красамоўная была перамена, надта ўражлiвы цуд, якi тут яўна адбыўся: калi тыдзень назад яны бачылi перад сабою зацкаваную, здзiчэлую жывёлiну рачком, дык цяпер на тым самым месцы стаяў сапраўдны цывiлiзаваны, добра складзены чаолавек. У зале запанаваў амаль багавейны настрой, i калi Таяд-Эспiнас падняўся на кафедру з дакладам, залегла поўная цiшыня. Ён зноў выклаў сваю даволi ўжо вядомую тэорыю летальнага землянога флюiду, потым патлумачыў, якiмi механiчнымi i дыетычнымi сродкамi ён выдалiў флёiд з цела дэманстраванага суб'екта i замянiў яго вiтальным флюiдам, i ў заключэнне заклiкаў прысутных, як сяброў, так i працiўнiкаў, перад аблiччам такой пераканаўчай вiдавочнасцi адмовiцца ад супрацiўлення новаму вучэнню i разам з iм, Таяд-Эспiнасам, паўстаць на барацьбу з дрэнным флюiдам i прызнаць станоўчы вiтальны флюiд. Пры гэтым ён ускiнуў угору рукi i падняў вочы ў неба, i многiя вучоныя мужы паўтарылi гэты жэст, а жанчыны зашморгалi ў насоўкi.

Грануй стаяў на памосце i не прыслухоўваўся. Ён з вялiкай асалодай назiраў за ўздзеяннем зусiм iншага, куды больш рэальнага флюiду: свайго, уласнага. Улiчваючы памеры актавай залы, ён надушыўся даволi моцна, i ледзь толькi падняўся на памост, аўра ягонага паху пачала выпраменьвацца ў залу. Ён бачыў -- сапраўды, ён бачыў наваь вачыма! -- як яна захапiла спярша пярэнiя рады, потым пасунулася далей, да цэнтру залы, i нарэшце дайшла да заднiх радоў i расцяклася па галерэi. I той, каго яна захапiла -- у Грануя ад радасцi заскакала сжэрца, --той мяняўся на вачах. У паласе яго паху людзi, самыя таго не ўсведамляючы, мянялi выраз твару, мянялi свае паводзiны, свае пачуццi. Той, хто спачатку таропiўся на яго са стрыманым подзiвам, цяпер дзiвiўся замiлавана, той, хто нерухома сядзеў на крэсле, крытычна моршчыў лоб, шматзначна i абазнана крывiў рот, цяпер вальней падаўся наперад, а твар яго набыў па-дзiцячы даверлiвы выраз; i нават на тварах баязлiвых, спалоханых, самых уразлiвых --тых, якiя раней не маглi глядзець на яго без жаху, а потым без скепсiсу, пачвiўся налёт прыязнасцi, нават сiмпатыi, як толькi iх захоплiваў Ягоны пах.

Пасля дакладу ўвесь сход падняўся з месцаў, ахоплены бурлiвай радасцю. "Хай жыве вiтальны флюiд! Хай жыве Таяд-Эспiнас! Слава -- флюiднай тэорыi! Далоў артадаксальную медыцыну!" -- крычаў вучоны люд Манпелье, самага значнага унiверсiтэцкага горада на поўднi Францыi, i маркiз дэ ля Таяд-Эспiнас перажыў самую вялiкую гадзiну свайго жыцця.

А Грануй, якi сышоў з памоста i змяшаўся з натоўпам, зрузумеў, што гэтыя шалёныя авацыi, шчыра кажучы, належалi яму, яму аднаму, Жан-Батысту Граную, хоць нiхто ў зале гэтага i не падазраваў.

34

Ён яшчэ некалькi тыдняў заставаўся ў Манпелье. Ён набыў некаторую вядомасць, i яго запрашалi ў салоны, распытвалi пра пячорнае жыццё i цудоўнае ацаленне маркiзавым флюiдам. Зноў i зноў паўтараў ён гiсторыю пра разбойнiкаў, якiя схапiлi яго, пра кош i лесвiцу. I з кожным разам ён распiсваў яе ўсё больш маляўнiча, прыдумваў новыя падрабязнасцi. Так ён зноў напрактыкаваўся размаўляць -- праўда, не дужа каб добра, бо з моваю ў яго зроду не ладзiлася -- але што было яму важней, набыў звычку хлусiць. У сутнасцi, ён зразумеў, што можа гаварыць людзям, як яму заўгодна. Адзiн раз, даверыўшыся яму,-- а людзi пранiкалiся да яго даверам з першага ўдыху, якiм убiралi ў сябе ягоны пах -- яны i потым верылi. Потым ёнiнабыў некаторую ўпэўненасць у свецкiм этыкеце, якое нiколi раней не меў. Яна праяўлялася нават фiзiчна. Ён як бы нават падрос. Ягоны горб, здавалася, знiк. Ён трымаўся амаль проста.. I калi да яго звярталiся, ён больш не згiнаўчся ў паклоне, а стаяў, вытрымлiваючы позiркi. Вядома, за гэты час ён не зрабiўся нi свецкiм чалавекам, нi заўсёднiкам салонаў, нi суверэнным членам грамадства. Але панурая няўклюднасць сышла з яго, прыйшлi манеры, якiя можна было патлумачыць як натуральную сцiпласць альбо ў кожным разе прыродную нясмеласць i якiя вельмi краналi некаторых паноў i некаторых дам -- у тую эпоху ў свецкiх колах мелi слабасць да "наццюрэль" i да нечагась, што называлi "неабчасаным шармам".

На пачатку сакавiка ён сабраў свае рэчы i сышоў, употай, на досвiтку, ледзь толькi адчынiлася брама, апрануты ў някiдкi карычневы каптан, купрлены напярэдаднi ў старызнiка, i памяты капялюш, якi напалавiну прыкрыў ягоны твар. Нiхто яго не пазнаў, нiхто яго не змецiў, бо ён наўмысна ў гэты дзень адмовiўся ад парфумы. I калi маркiз каля полудня загадаў пачаць вышук, вартавыя бажылiся, што, хоць яны бачылi шмат каго, хто выходзiў з горада, алде ўжо ж нiяк не таго ўсiм вядомага пячорнiка, якi напэўна дапаў бы iм у вочы. Тады маркiз пусцiў погалас, што Грануй пакiнуў Манпелье з ягонай згоды, каб з'ездзiць у Парыж па сямейных справах. Аднак сам сабе ён страшэнна ўзлаваўся, бо меўся адбыць з Грануем турнэ па ўсiм каралеўстве, каб навербаваць прыхiльнiкаў сваёй флёiдальнай тэорыi.

Праз нейкi час ён супакоiўся, бо ягонае слова разышлося i без турнэ, амаль без нiякiх ягоных намогаў. У "Журналь дэ саван" i нават у "Кур'ер дэ ль'Эрон" паявiлiся даўжэзныя допiсы пра fluidum letale Taillade, i з усiх канцоў краiны пачалi наязджаць пакутнiкi, пацярпелыя ад летальнай атруты, маючы надзею знайсцi ў яго ацаленне. Улетку I764 года ён адкрыў першую "Ложу вiтальнага флюiда", якая ў Манпелье мела 12 членаў i заснавала фiлii ў Марсэлi i ў Лiёне. Потым ён рашыў рушыць на Парыж, каб адтуль заваяваць сваёй тэорыi ўвесь цывiлiзаваны свет, але яшчэ раней дзеля прапагандысцкай падтрымкi свайго паходу ўчынiць нейкi флюiдальны подзвiг, якi зацьмiў бы ганъенне пячорнага чалавека i ўсе iншыя эксперыменты, а менавiта на пачатку снежня правесцi бясстрашных адэптаў на пiк Канiгу. Пiк быў на даўгаце ПАрыжа i лiчыўся найвышэйшай вяршыняй Пiрынеяў. Гэты вучоны муж, якi стаяў на парозе старасцi, загадаў даставiць сябе на вяршыню вышынёю ў 2800 метраў i там тры тыднi паддаць уздзеянню самага сапраўднага, самага свежага вiтальнага паветра, каб, як ён сам усiм абвясцiў, дакладна на Каляды зноў спусцiцца дужым дваццацiгадовым мацаком.

Адэпты здалiся ўжо за Вернэ, апошнiм чалавечым селiшчам каля падножжа жахлiвай гары. Але маркiза нiчога не спынiла. На ледзяной сцюжы ён скiнуў з сябе вопратку i, радасна, на ўсё горла лямантуючы, пачаў узыходжанне адзiн. Апошнi ўспамiн пра яго -- гэта ягоны сiлуэт з экстатычна ўзнесенымi да неба рукамi, якi з песняй знiкае ў снежнай буры.

У ноч пад Каляды вучнi марна чакалi маркiза дэ ля Таяд-Эспiнаса. Ён не вярнуўся нi старцам, нi мацаком. I навесну, калi рызыканты выправiлiся шукаць i залезлi на ўсё яшчэ заснежаны пiк Канiгу, не знайшлося анi следу, анi звання -- нi шматка вопраткi, нi кавалачка цела, нi костачкi.

Зразумела, гэта не падарвала ягонага вучэння. Наадварот. НЕўзабаве разышлася легенда, што на самым пiку

гары ён злiўся з вечным вiтальным флюiдам, распусцiў сябе ў iм i з тае пары нябачны, але вечна малады лунае над вяршынямi Пiрэнеяў, i той, хто туды падымецца, прычасцiцца да яго i на цэлы год будзе выбаўлены ад хвароб i працэсу старэння. Аж да канца ХIХ стагоддзя некалькi медыцынскiх катэдраў адстойвалi флюiдальную тэорыю Таяда, а шмат якiя акультныя таварыствы стасавалi яе тэрапеўтычна. I за нашым часам абапал Пiрэнеяў, а менавiта ў Перпiньяне i Фiгеросе ёсць таемныя таядаўскiя ложы, якiя сустракаюцца раз на год дзеля ўшэсця на пiк Кунiгу.

Там яны разводзяць вялiкае вогнiшча, нiбыта з прычыны сонцавароту альбо ў гонар святому Яну, а насамрэч дзеля таго, каб адслужыць боскiя ўшанаваннi свайму Майстру Таяд-Эспiнасу i яго вялiкаму флюiду i дастацца да жыцця вечнага.

Частка трэцяя

35

Калi на першы этап падарожжа па Францыi ў Грануя пайшло сем гадоў, дык другi ён адолеў за сем дзён, нават за менш. Ён больш не пазбягаў людных гасцiнцаў i гарадоў, нiкуды не збочваў. У яго быў пах, былi грошы, ён верыў верыў у сябе, i ён спяшаўся.

Ужо пад вечар таго дня, як ён пакiнуў Манпелье, ён прыйшоў у Гро-дзю-Руа, партовы гарадок на паўднёвы захад ад Эг-Морта, адкуль на грузавым паруснiку адплыў у Марсэль. У марсэльскiм порце ён адразу пашукаў карабель, якi плыў далей уздоўж узбярэжжа, на ўсход. Праз два днi быў ужо ў Тулоне, а яшчэ праз тры днi --у Кане. Рэшту дарогi ён iшоў пеша. Ён iшоў па сцежцы, якая вяла ўглыбiню краiны, на поўнач, да гор.

Праз дзве гнадзiны ён стаяў наверсе пласкагор'я, а перад iм на шмат мiляў наўсцяж прасцiраўся басейн ракi, нешта накшталт велiзарнай ландшафтнай мiсы, берагi якое складалiся з пагоркаў i крутых горных хрыбтоў, а далёкае вусце пакрывалi ўзараныя палеткi, уробленыя, дагледжаныя сады i алiўкавыя гайкi. Нейкая адметна адмысловая, iнтымная атмасфера запаўняла гэтую мiсу. Хоць мора было так блiзка, што яго можна было бачыць з вяршынь пагоркаў, у iм не было нiчога марскога, нiчога саланавата-пясчанага, нiчога адкрытага --адноцiхая ад'яднанасць, быццам узбярэжжа было за некалькi дзён дарогi. I хоць на поўначы падымалiся вялiкiя горы, на якiх яшчэ ляжаў i яшчэ доўга ляжацьме снег, тут не адчувалася нiякай дзiкасцi цi ўбогасцi, нiякага халоднага ветру. Вясна тут прабiлася далекй, чым у Манпелье. Мяккае мроiва слалася над палямi, было як шкляны звон. Абрыкосавыя i апельсiнавыя дрэвы стаялi ў квеценi, i цёплае паветра было прыдухмянена нарцысамi.

На другiм беразе гэтай вялiзнай мiсы, прыкладна праз дзве мiлi, ляжаў цi, лдепей сказаць, ляпiўся да урвiшчаў гор нейкi горад. З адлегласцi ёнiне рабiў надта раскошнага ўражання. Там не было магутнага, каб над усiмi дамамi, сабора, а толькi пупышка званiцы, не было дамiнанты -- крэпасцi-фартэцыi, не было нiякага асаблiва выбiтнага будынка. Сцены зусiм не здавалiся непрыступнымi, сюд-туд дамфы перлiся з-за агароджы, як бы каб дастацца на роўную паверхню, i дадавалi гэтай мяккай акварэлi крыху пашкуматанасцi. ЗХдавалася, гэты горад дужа часта бралi захопнiкi, потым зноў пакiдалi, ён як бы стамiўся сур'ёзна супрацiўляцца будучым уварванням --не ад слабасцi, а як бы з нЯдбальства цi, лепей, нават ад адчування сваёй сiлы.Ён як бы не хацеў выстаўляцца, што-та я. Ён валодаў вялiкай пахучай мiсай, якая раскашавала каля ягоных ног, i, здавалася, гэтага яму годзе.

Гэты адначасова заняхаены i самаўпэўнены гарадок называўся Грас i вось ужо каторае дзесяцiгоддзе лiчыўся сталiцай гандлю i вытвворчасцi духмянасцяў, парфумных тавараў, туалетнага мыла i алеяў. Джузэпэ Бальдзiнi заўсёды вымаўляў яго назву з замроеным захапленнем. Ён казаў, што гэты горад -- Рым пахошчаў, зямля абяцаная парфумнiкаў, i хто не прайшоў тутэйшай школы, той -- не парфумнiк.

Грануй глядзеў на горад Грас даволi цвярозымi вачыма. Ён не шукаў абяцанага краю парфумы, i сжрца Ягонае не застукатала, калi ён угледзеў гняздо, якое прыляпiлася да высокiх спадаў гор.Ён прыйшоў, ведаючы, што тут лепш, чым дзе б тое нi было, можна навучыцца тэхнiчным спосабам здабывання пахаў.Якраз iх ён i манiўся засвоiць, маючы ў тым патрэбу дзеля сваiх мэтаў. Ён дастаў з кiшэнгi флакон са сваёй парфумай, ашчадлiва ёю пакарыстаўся i -- у дарогу. Праз паўтары гадзiны, падполудзень, ён быў у Грасе.

Ён перакусiў на пастойным двары ў верхнiм горадзе на пляцы Оз-Эр. Пляц па ўсёй даўжынi перасякаў ручай, у якiм дубiльшчыкi мачылi скуры, каб потым разапнуць iх на прасушку. Смярдзела тут так апраметна, што многiя пастойнiкi есцi не маглi. Але не Грануй. Яму гэты пах быў знаёмы, ён яму толькi дадаваў рызыкi. Ва ўсiх гарадах ён найперш iшоў у кварталы гарбароў. Потым, выходзячы са смуроду i выведваючы iншыя мясцiны ў горадзе, ён ужо не чуўся там чужым.

Увесь дзень, ад полудня да вечара, ён нышкарыў па горадзе. Горад быў неверагодна брудны, нягледзячы на,а, можа нават, дзякуючы вадзе, якое тут было пропадзь, яна струменiлася з тузiна крынiц i фантанаў, булькатала ў недагледжаных ручаях i канавах i падмывала, i заглейвала завулкi. Дамы ў некаторых кварталах так скупiлiся, так стаўклiся, што на праходы i лесвiчкi заставалася шырынi па тры пядзi, i прахожыя, якiя прадзiралiся па гэтым балоце, шчыльна цiснулiся адзiн да аднаго, калi каму трэба было каго абагнаць. I нават на пляцах i на нямногiх шыршых вулiцах карэты ледзьве маглi раз'ехацца. I вось жа яно, прыўсёй гразi, ры ўсёй сталочанасцi i цеснаце горад распiрала прадпрымальнасць рамеснiкаў. Робячы абыход, Грануй налiчыў не менш за сем мылаварняў, тузiн парфумных i пальчатнiцкiх майстэрняў, безлiч дробных катухоў, дзе рабiлi дыстыляты, шмiнкi i спецыi i, нарэшце, нешта з сем оптавых лавак, дзе ўжо гэтымi ўсiмi пахошчамi гандлявалi.

У кожным разе тут былi гандляры з сапраўднымi буйнымi канторамi парфумных вырабаў. Па дамах не заўсёды можна было пазнаць. Бо фасады глядзелiся па-буржуазнаму някiдка. Затое, што ляжала за фасадамi -- на складах, у кладоўках i ў велiзарных сутарэннях -- барылы з алеем, штабелi духмянага лавандавага мыла, балоны з кветкавымi эсэнцыямi, вiны, настоi, рулоны пахучых скур, мяхi, i куфры, i скрыпкi, набатаваныя спецыямi...-- Грануй улоўлiваў iх пахi ва ўсiх дэталях праз самыя тоўстыя сцены -- было багацце, якога i князi не мелi. А калi ён унюхваўся мацней, праз празаiчныя гандлёвыя i складскiя памяшканнi, ён з вулiцы пазнаваў, што за гэтымi нехлямяжымi буржуазнымi дамамi стаялi будынкi самага раскошнага кшталту. Вакол маленькiх, але чароўных садкоў, дзе раслi алеандры i пальмы i дзе плескаталi фантаны сярод клумбаў, мясцiлiся збудаваныя "спакоем", расхiнутыя на паўднёвую палавiну ылыя прыбудовы сядзiбаў: залiтыя сонцам, абабiтыя шаўковым шпалерамi чспальнi ў верхнiх пакоях, раскошныя гасцёўнi з панэлямi з экзатычнай драўнiны ў нiжнiм паверсе i сталовыя, часам прыбудаваныя ў форме тэрасаў, якiя выходзяць у сад; тут i сапраўды, як казаў Бальдзiнi, елi з парцалянавых талерак залатымi вiдэльцамi, i нажамi, i лыжкамi. Панства, якое жыло за гэтымi сцiплымi кулiсамi, пахла золатам i ўладаю, цяжкiм надзейным багаццем, i яно пахла ўсiм гэтым мацней, чым усё, што толькi нюхаў Грануй за час сваёй вандроўкi па правiнцыi.

Перад адным такiм закамуфляваным палацца ён прпастаяў даволi доўга. Дом стаяў на пачатку вулiцы Друат --галоўнай вулiцы, якая перасякала горад па зсёй яго даўжынi з захаду на ўсход. З выгляду ў iм не бло нiчога адметнага, хiба што з фасаду ён здавайся шырэйшым i салiднейшым за суседнiя будынкi, але зусiм неiмпазантнейшым. Перад брамаю стаяў воз з бочкамi, з яго разгружалi бочкi, скочвалi iх па шырокай дошцы. Другi воз ужо стаяў на чарзеНейкi чалавек з паперамi ўвайшоў у кантору, потым выйшаў з другiм чалавекам, i абодва знiклi ў браме. Грануй стаяў на другiм баку вулiцы i сачыў за гэтай мiтуснёй. Тое, што там адбывалася, яго не цiкавiла. I ўсё-такi ён не сыходзiў. Нешта трымала яго на месцы.

Ён заплюшчыў вочы i засяродзiўся на пахах, якiя iшлi ад будынка. Тут былi пахi бочак воцату i вiна, сотнi цяжкiх пахаў складу, потым пахi багацця, якiя пранiкалi сюёды праз сцены, як залаты пот, i, нарэшце, пахi саду, мабыць, з па-той бок дома. Было нялёгка ўлавiць гэтыя далiкатныя пахi саду, бо яны толькi тонкiмi смужкамi сцякалi з даху ўнiз на вулiцу. Грануй унюхаў магнолiю, гiяцынты, шаўкоўнiцу i рададэндран... -- але, здавалася, там было яшчэ нешта, нейкая забойча цудоўная духмянасць. Ён нiколi ў жыццi -- ды не, усяго толькi адзiн раз ув жыццiчуў нюхам такi вытанчаны водар. Яго павабiла наблiзiцца.

Ён падумаў, цi нельга паспрабаваць перабрацца ў сядзiбу проста праз арку брамы. Але там столькi людзей займалася разгрузкай i праверкай бочак, што ён напэўна прыцягнуў бы да сябе ўвагу. Ён рашыў вярнуцца назад на вулiцы, каб знайсцi завулак цi праход да гэтага дома папярок галоўнай вулiцы. Праз некалькi метраў ён спынiўся каля гарадское брамы на пачатку вулiцы Друат. Ён прайшоў яе, забраў крута ўлева i ўздоўж гарадскога мура пачаў спускацца ўнiз. Яшчэ крыху -- i ён пачуў пах саду, спачатку слабенькi, змяшаны з паветрам палёў, потым усё мацнейшы. Нарэшце ён зразумеў: сад каля гарадскога мура быў зусiм блiзка, проста перад iм. Крышку адступiўшы назад, ён мог бачыць верхняе голле дрэў за мурам.

Ён зноў заплюшчыў вочы. На яго абвалiлiся пахi гэтага саду, пракрэсленыя выразна i ясна, як каляровыя стужкi вясёлкi. I той каштоўны, той, да якога яго надзiла, быў сярод iх. Грануй адчуў гарач шчасця i схаладзеў ад жаху. Кроў лiнула яму ў галаву, як злоўленаму махляру, i адхлынула ўсярэдзiну цела i зноў паднялася i зноў адхлынула, i ён не мог нiчога з гэтым зрабiць. Надта раптоўная была атака паху. На iмгненне -- на iмгненне ўдыху, на цэлую вечнасць -- яму здалося, што час падвоiўся або, наадварот, знiк, бо ён перастаў разумець, цi цяпер -- гэта цяпер i цi тут -- гэта тут, або, можа, цяпер -- было тады, а тут -- было там, на вулiцы Марэ, у Парыжы, у вераснi 1753 года: водар з саду быў водарам рыжай дзяўчыны, якую ён тады забiў. Тое, што ён спачатку знайшоў у свеце гэты водар, напоўнiла яго вочы слязьмi радаснага шчасця,-- а тое, што гэтага магло i не быць, напалохала яго да смерцi.

У яго круцiлася ў галаве, яго крыху вадзiла, i яму давялося абаперцiся на сцяну i павольна апусцiцца ў роў. Там, збiраючы ў сябе сiлу i таймуючы свой дух, ён пачаў удыхаць фатальны водар кароткiмi, менш рызыкоўнымi зацяжкамi. I выявiў, што пах за сцяной, хоць i неверагодна падобны на пах рыжай дзяўчыны, але не зусiм такi самы. Зразумела, ён таксама iшоў ад рыжай дзяўчыны, у тым не было сумнення. Уяўленнем свайго нюху Грануй бачыў гэтую дзяўчыну перад сабою, як на карцiне. Яна не сядзела спакойна, а бегала, падскоквала, ёй было горача, потым яна зноў астывала, яна яўна гуляла ў нейкую гульню, падчас якое трэба было жвава рухацца i замiраць на месцы -- з нейкiм iншым чалавекам, чый пах, зрэшты, зусiм не меў значэння. У яе была сляпуча белая скура. У яе былi зялёныя вочы. У яе былi канапацiнкi на твары, на шыi i на грудзях... ну на... -- Грануй на момант задыхнуўся, потым энергiчней шмыгануў носам i паспрабаваў адцiснуць успамiны пра пах дзяўчыны з вулiцы Марэ ) ну, праўда, у тутэйшай дзяўчыны наогул яшчэ не было грудзей у поўным сэнсе слова! Яны ў яе яшчэ толькi-толькi пазначалiся. Яны ў яе былi бясконца далiкатныя i ледзь-ледзь духмяныя, абсыпаныя канапацiнкамi, магчыма, усяго некалькi дзён, магчыма, усяго некалькi гадзiн... толькi-толькi на пачатку набухання грудочкi. Адным словам, гэтая дзяўчына была яшчэ дзiця. Але якое дзiця!

У Грануя выступiў пот на лобе. Ён ведаў, што дзецi пахнуць не вельмi моцна-- гэтак як зялёныя, яшчэ не прапокнутыя бутоны кветак. Але гэтая кветка, гэты яшчэ амаль закрыты бутон за сцяной, яшчэ нiкiм апроч Грануя не заўважаны, яшчэ толькi выпускаў першыя пахучыя стрэлачкi пялёсткаў, ужо цяпер духмянiўся так нябесна, што валасы ўставалi. А калi распусцiцца ва ўсёй сваёй раскошы, яна будзе разлiваць такiя пахошчы, якiх яшчэ нiколi свет не нюхаў. Яна ўжо цяпер пахне лепей, падумаў Грануй, чым колiшняя дзяўчына з вулiцы Марэ, не так, бадай, моцна, не так раскошна, а танчэй, шматгранней i разам з тым больш натуральна. А за два-тры гады гэты пах выспелiцца i набудзе такую ўладу, што нiводзiн чалавек --хай мужчына, хай жанчына -- не здолее не падупасцi ёй. I людзi будуць упакораныя, урахманеныя, утаймаваныя, абяззброеныя, бездапаможныя перад чароўнасцю гэтай дзяўчыны, i яны не будуць ведаць -- чаму. I таму, што яны дурныя i могуць карыстаць свае насы толькi на чыханне i думаюць, што могуць спазнаваць усё дарэшты вачамi, яны скажуць, што захопленыя хараством, i грацыяй, i абаяльнасцю гэтай дзяўчыны. У сваёй абмежаванасцi яны ўславяць яе самыя пасрэдныя рысы -- статную постаць, бездакорны авал твару. У яе вочы, скажуць, як смарагды, а зубы, скажуць,-- як жамчужыны, а скура, скажуць,-- гладкая, як слановая косць, якiх толькi няма iдыёцкiх параўнанняў. I яны абвесцяць яе Язменавай Каралевай, i ёлуп-мастак намалюе яе партрэт, i ўсе скажуць, што яна -- самая прыгожая жанчына ў Францыi. I зелепаны будуць трынькаць на мандалiне i праседжваць ночы пад яе акном... тоўстыя багатыя мужчыны будуць поўзаць на каленях, просячы ў бацькi рукi ягонай дачкi... а жанчыны любога ўзросту, убачыўшы яе, будуць уздыхаць i снiць пра тое, каб хоць адзiн дзень быць такой панаднай, як яна. I ўсе яны не даведаюцца, што на самай справе яны зачараваныя не яе знешнасцю, не нейкай там беспахiбнай прыгажосцю, а тольткi адзiна яе непараўнальнай, царскай духмянасцю! Толькi ён будзе ведаць гэта, ён, Грануй, ён адзiн. А ён i цяпер ужо ведаў гэта.

Ах! Ён хацеў завалодаць гэтым пахам! Завалодаць не так неразважлiва, як тады, на вулiцы Марэ. Пах той дзяўчыны ён проста выпiў, пералiў у сябе i тым самым разбурыў. Не, водар дзяўчыны за сцяной ён хацеў прысвоiць па-сапраўднаму: зняць з яе, як скуру, i зрабiць сваёй уласнасцю. Як гэта зрабiць, ён не ведаў. Але ў яго было два гады запасу, каб навучыцца. У сутнасцi, гэта не павiнна было быць цяжэй, чым абабраць рэдкую кветку, зняць з яе пах. Ён устаў. Амаль багавейна, нiбы пакiдаючы святую, якая спала, ён пайшоў, прыгорблены, ацiшэлы, каб нiхто яго не згледзеў, каб нiхто яго не пачуў, нiхто не здагадаўся пра яго каштоўную знаходку. Так ён дабег уздоўж гарадскога мура у другi канец горада, дзе духмяны пах дзяўчыны нарэшце згубiўся. Яго ўпусцiлi назад праз браму Фенэан. Ён спынiўся ў цянi дамоў. Смярдзючы пах завулкаў дадаваў яму пэўнасцi i дапамог ацугляць ягоныя шалы. Праз паўгадзiны ён ужо быў спакойны. Па-першае, думаў, ён больш не падыдзе да саду за мурам. Не след рабiць гэтага. Гэта занадта вярэдзiць яго. Кветка распусцiцца там i без яго, а ўжо як яна будзе распускацца, яму i так вядома. Ён не дасць сабе раней часу ўпiвацца. Ён павiнен дапасцi да працы. Ён павiнен пашырыць свае веды i ўдасканалiць сае рамеснiцкую ўмеласць, каб быць пры поўнай зброi, калi настане жнiва. У яго было яшчэ два гады запасу.

36

Непадалёк ад заставы Фенэан, на вулiцы дэ-ля-Луў, Грануй знайшоў маленькае парфумнае атэлье i спытаўся, цi няма яму працы.

Гаспадар, майстар парфумнiцтва Анарэ Арнульфi, яшчэ летась узiмку памёр i ягоная ўдава, увiшная чарнавалосая кабецiна гадоў пад трыццаць, вяла iнтэрас адна з дапамогаю чаляднiка.

Мадам Арнульфi доўга скардзiлася на цяжкiя часiны i сваё гаротнае матэрыяльнае становiшча, але потым заявiла, што хоць яна i не можа дазволiць сабе наняць другога чаляднiка, але мае ў iм вялiкую патрэбу, бо на яе навалiлася гара працы; апрача таго яна нiяк не можа пусцiць другога чаляднiка да сябе ў дом, але ж, з iншага боку, у яе ёсць невялiкi хляўчук у алiўкавым садзе за францысканскiм кляштарам -- усяго дзесяць хвiлiн хады адгэтуль, дзе непераборлiвы малады чалавек мог бы, калi спатрэбiцца, начаваць; вядома, казала мадам, яна сумленная гаспадыня i гатовая несцi адказнасць за цялеснае здароўе сваiх чаляднiкаў, але, з iншага боку, яна не можа забяспечыць iм два разы на дзнь гарачы стол; адным словам, мадам Арнульфi -- i гэта Грануй адразу скемiў -- была жанчына надзейная, мыслiла здарова i дзельна. I як што яго самога грошы не цiкавiлi i ён задаволiўся двума франкамi на тыдзень i iншымi жабрацкiмi выгодамi, яны хутка згаварылiся. Паклiкалi першага чаляднiка, камлюкаватага дзецюка Друо, i Грануй адразу здагадаўся, што мадам прывыкла дзялiць з iм пасцель i не прымае без яго дзелавых рашэнняў. Той стаў перад Грануем (ён глядзеўся проста да смеху малюпасенькiм каля гэтага гуна/, расставiўшы ногi i распырскваючы вакол сябе пах спермы, акiнуў яго прыдзiрлiвым позiркам, быццам хацеў такiм спосабам выявiць нейкiя цёмныя намеры альбо магчымага супернiка, нарэшце, паблажлiва выскалiўся i кiўком даў згоду.

Такiм чынам, усё было ўладжана. Грануй атрымаў поцiск рукi, халодную вячэру, радно i ключ да халабуды -- гэта быў хляўчук без вокан,--дзе прыемна пахла авечымi бобахамi i сенам i дзе ён згоршага-злепшага ўдадкаваўся. На другi дзень прыступiў да працы ў мадам Арнульфi.

Стаяла нарцысавая пара. Мадам Арнульфi разводзiла кветкi на сваiх маленькiх дзялянках у горадзе альбо купляла iх у сялян, з якiмi шалёна тузалася за кожны кошык. Кветкi дастаўлялi ў атэлье рана ранiцай, iх высыпалi з кашоў дзясяткамi тысяч, зграбалi ў велiзарныя, але лёгкiя, як парушынкi, духмяныя купы. Тым часам Друо распускаў у вялiкiм катле свiное i валовiнае сала; у гэтае падобнае на смятану варыва, якое Грануй павiнен быў увесь час памешваць доўгiм, як памяло, шпаталем, Друо шуфляваў свежыя кветкi. Як да смерцi напалоханыя вочы, яны нейкае iмгненне ляжалi на паверхнi i адразу бляклi, калi iх падхоплiваў шпаталь i ўмiнаў у гарачы тлушч. I амаль у тую ж самую хвiлiну яны ўжо размякалi i вялi, i, вiдавочна, смерць iх заставала так неспадзявана, што iм не заставалася iншага выбару, як перадаць свой апошнi пахучы ўздых якраз той самай стыхii, у якой яны каналi, бо -- Грануй зразумеў гэта i аж падскочыў ад радасцi,-- чым больш кветак ён перамешваў у сваiм катле, тым мацней пахнуў тлушч. I гэта ж не мёртвыя кветкi заходзiлiся пахам у тлушчы, не, гэта быў сам тлушч, якi прысвоiў сабе водар кветак.

Тым часам варыва загусала, i яны баржджэй-баржджэй вылiвалi яго на вялiзнае рэшата, каб вызвалiць ад вiльготных трупаў i падрыхтаваць пад свежыя кветкi. Так яны засыпалi, мяшалi i фiльтравалi цалюткi божы дзень без перапынку, бо працэс не дапускаў запавольвання, так што да вечара ўся груда кветак прапускалася праз кацёл з тлушчам. Адыходы -- каб нiшто не прападала-- залiвалi варам i да апошняй кроплi выцiскалi на шпiндальным прэсе, што да таго ж давала яшчэ алей з далiкатным пахам. На аснове водару, душа цэлага мора кветак, застаючыся ў катле, замкнутая ў шэра-белым тлушчы, цяпер павольна застывала.

На другi дзень мацарацыя, як называлася гэтая працэдура, працягвалася, кацёл зноў падагравалi, тлушч распускалi i закладвалi новымi кветкамi. Так яно iшло некалькi дзён з ранiцы да вечара. Праца была не дай бог якая. У Грануя свiнцом налiвалiя рукi, на далонях выхапiлiся пухiры i балела спiна. Увечары, ногi не трымалi, ён ледзьве дабiраўся да свайго хлява. Друо быў, мабыць, разы ў тры дужэйшы за яго, але каб хоць раз падмянiў яго на размесе, а толькi падкiдваў у кацёл легкiх, як пух, кветак, сачыў за агнём i пры кожным зручным выпадку, спасылаючыся на гарачыню, выходзiў прамачыць горла. Але Грануй не наракаў. Ён маўклiва з ранiцы да вечара перамешваў кветкi ў тлушчы i амаль не адчуваў нiякай натугi, бо не пераставаў захапляцца працэсам, якi адбываўся ў яго на вачах i пад яго носам: iмгненным вяннем кветак i паглынаннем iх паху.

Праз нейкi час Друо рашаў, што тлушч дастаткова насыцiўся i не можа больш абсарбаваць пах. Ён тушыў агонь, апошнi раз цадзiў ацяжэлае варыва i напаўняў iм каменны тыгель, дзе яно адразу застывала ў выдатную пахучую памаду.

Гэта была гадзiна мадам Арнульфi, якая прыходзiла праверыць працу, надпiсаць каштоўны прадукт i дакладна занесцi ў свае кнiгi яго якасць i колькасць. Яна асабiста перакрывала тыгель, запячатвала i выносiла ў халодныя глыбiнi падвала, потым надзявала чорную сукенку i ўдоўскi шаль i абыходзiла купцоў i парфумнныя фiрмы горада. Нацiскаючы на мiлажальнасць, яна апiсвала гэтым негацыянтам сваё становiшча адзiнокай жанчыны, выслухвала прапановы, супастаўляла цэны, уздыхала i, нарэшце, прадавала альбо не прадавала свой тавар. Парфумная памада доўга залежваецца ў холадзе. I калi цяпер цэны не тое каб, хто ведае, магчыма, зiмою цi навесну яны падскочаць. I трэба падумаць, а цi ж варта збываць свой тавар гэтым працмыгам амаль за так альбо, як гэта робяць iншыя дробныя вытворцы, адпраўляць груз памады караблём у Геную альбо, напрыклад, можа, яно такi лепш узяць удзел у восеньскiм кiрмашы ў Бокеры -- рызыкоўныя заскокi, вядома, але ў разе поспеху шалёна прыбытковыя. Мадам най-най-най узважвала гэтыя розныя магчымасцi, прыкiдвала так i гэтак, часам спалучала адну з адной альбо праварочвала iх усе, частку сваiх скарбаў прадавала, другую прыхоўвала, а трэцяй гандлявала на сваю рызыку. I калi пасля пэўных роспытаў i вывiжовак у яе складвалася ўражанне, што рынак перанабатаваны памадамi i незабаўным часам попыт на яе тавар не вырасце, яна, у сваiм удоўскiм шалi ды не ў жалi спяшалася дамоў i загадвала Друо перарабiць усю партыю ў essence absolue.

I тады паступова зноў выносiлi з сутарэння, асцярожненечка падагравалi ў накрытых горшчыках, дадавалi чыстага вiннага спiрту i прыладжанай усярэдзiну мяшалкай, якою шураваў Грануй, грунтоўна перамешвалi i вымывалi. Вярнуўшыся ў склеп, гэтая сумесь хутка халадзела, спiрт аддзяляўся ад застылага тлушчу памады, i яго можна было пералiць у бутлю. Цяпер гэта ўжо было нешта накшталт духоў, але страшэнна высокай iнтэнсiўнасцi, тым часам як пазасталая памада трацiла большую частку свайго водару. Такiм чынам водар кветак яшчэ раз пераходзiў у iншую субстанцыю. Але на гэтам аперацыя не канчалася. Пасля грунтоўнай фiльтрацыi праз марлю, на якой асядалi самыя найдрабнюткiя тлушчынкi, Друо залiваў пахучы спiрт у маленькi перагонны куб i павольна дыстыляваў яго на самым слабым агнi. Пасля выпарэння спiрту ў ёмiстасцi заставалася маленькае калiўца бледна-афарбаванай вадкасцi, добра вядомай Граную; аднак у такой колькасцi i чысцiнi ён не нюхаў яе нi ў Бальдзiнi, нi, скажам, у Рунэля: гэта быў суцэльны, самы чысты, празрысты i блiскучы алей з кветак, голая пахучасць, тысячакроць сканцэнтраваная ў лужынцы essence absolue. Гэтая эсэнцыя ўжо не мела прыемнага паху. Яна пахла амаль з балючай iнтэнсiўнасцю, востра i едка. I ўсё ж было б даволi адной яе кроплi, разведзенай у лiтры алкаголю, каб зноў уваскрэсiць нюхам цэлае поле кветак.

Вядома, прадукту было вельмi мала. Вадкасцi з дыстылятара хапала роўна на тры маленькiя флаконы. Усяго толькi тры флаконы паху заставалася ад сотняў тысяч кветак. Але яны каштавалi як на цэлы маёнтак нават тут у Грасе. I ў колькi ж разоў яшчэ даражэй, калi iх адпраўлялi ў Лiён, у Гранобль, у Геную цi ў Марсэль! I калi мадам Арнульфi глядзела на гэтыя флакончыкi, вочы яе замглялiся прыгожай павалокай, яна лашчыла iх позiркам i, беручы iх у рукi i закаркоўваючы спраўна прыцёртым гранёным шкляным каранцом, займала дыханне, каб не прапала нi кропелькi каштоўнага змесцiва. I каб пасля закаркоўкi не вымкнулася, не выпарылася нiводная атамулька, яна запячатвала коркi тлустым воскам i загортвала ў рыбны пузыр, якi моцна перавязвала на гарлячку флакона. Потым ставiла флаконы ў скрыначкi з пракладкай, выносiла ў склеп i замыкала на ключ i засаўку.

37

У красавiку яны мацаравалi чаромху i апельсiнавы цвет, у маi -- мора ружаў, духмянасць якiх на цэлы месяц завалакла горад нябачным салодкiм, як крэм, туманам. Грануй працаваў як конь. Сцiпла, амаль з рабскай гатоўнасцю ён выконваў усе падсобныя аперацыi, якiя даручаў яму Друо. Але пакуль ён, здавалася б, тупа размешваў i зграбаў кветкi, мыў бутэлькi, падмятаў майстэрню цi насiў дровы, ад ягонай увагi не ўтоiлася нiводная iстотная дэталь рамяства, нiводзiн метамарфоз пахаў. Спраўней, чым калi-небудзь мог зрабiць гэта Друо, дзякуючы свайму носу, Грануй вёў i ахоўваў рух пахаў ад пялёсткаў праз тлушч i спiрт у каштоўныя маленькiя флаконы. Ён нашмат раней, чым заўважаў Друо, адчуваў, калi тлушч пачынаў перагравацца, адчуваў, калi маса кветак выдыхалася, калi варыва насычалася пахам, ён адчуваў, што адбывалася ў змяшальнiках i ў якi дакладна момант працэс дыстыляцыi павiнен быў спынiцца. I кожны раз даваў гэта зразумець, ясна, як бы ненарочна, не здымаючы маскi дагодлiвасцi. Яму падалося, казаў ён, што цяпер вось тлушч, мусiць, стаў занадта гарачы; ён амаль упэўнены, што пара быццам бы злiваць у сiты; у яго такое пачуцце, нiбыта спiрт у перагонным кубе вось-вось пачне выпарацца... Друо хоць i не быў сямiлобы, але i поўным ёлупам таксама не быў i з часам спетрыў, што прымаў самыя лепшыя рашэннi якраз тады, калi рабiў альбо загадваў зрабiць так, як "здавалася" Граную, у якога "было такое адчуванне". I як што Грануй нiколi не строiў з сябе важнiка i не задаваўся тым, што ў яго "было такое адчуванне", i нiколi -- тым болей пры мадам Арнульфi!-- нават жартам не ставiў пад сумненне аўтарытэт Друо i прывiлеяванасць яго становiшча, Друо не бачыў прычыны, чаму б яму не следаваць парадам Грануя; больш таго: з часам ён ужо адкрыта пачаў перакладваць на яго прыняцце рашэнняў.

Усе часцей здаралася так, што Грануй не толькi мяшаў у катле, але яшчэ i закладваў масу, палiў у печы i працэджваў памаду, а тым часам выпраўляўся прапусцiць шклянку вiна ў "Чатыры Дафiны" або падымаўся наверх да мадам паглядзець, што там i як. Ён ведаў, што на Грануя можна было пакласцiся. А Грануй хоць i выконваў двайную працу, цешыўся з адзiноты, удасканальваўся ў новым мастацтве i пры выпадку крыху эксперыментаваў. I са зладзюжнай радасцю ён выявiў, што зробленая iм памада непараўнана танчэйшая, а яго essence absolue на парадак вышэй, чым прыгатаваная разам з Друо.

У канцы чэрвеня пачaўся час язмену, у жнiўнi -- начных гiяцынтаў. Абедзве раслiны мелi такi далiкатны i крохкi, высакародны пах, што трэба было не толькi зрываць iх кветкi да ўзыходу сонца, але i апрацоўваць iх адмыслова, вельмi асцярожна. Цяпло памяншала iх водар, раптоўнае апусканне ў гарачы мацарацыйны тлушч цалкам разбурыла б яго. Гэтыя самыя высакародныя кветкi не давалiся, каб iм так проста вырывалi душу, i яе даводзiлася вынаджваць хiтрасцю. У асобным памяшканнi iх рассыпалi на змазаныя тлушчам гладкiя дошкi альбо не спрасоўваючы загортвалi ў прамасленыя палотны, дзе iх павольна ўсыплялi да смерцi. Толькi праз тры-чатыры днi яны вялi, выдыхаючы свой водар на суседнi тлушч цi алей. Потым iх асцярожненька выбiралi i рассыпалi свежыя кветкi. Працэс паўтараўся дзесяць -- дваццаць разоў, i да таго часу, калi памада насычалася i можна было выцiскаць з палатна пахучы алей, наставаў верасень. Тут здабытку было яшчэ меней, чым пры мацарацыi. Аднак якасць атрыманай халодным анфлеражам язменавай пасты або прыгатаванага па старадаўнiм рацэпце туберозавага мыла па сваей адмысловасцi i адпаведнасцi арыгiналу была вышэйшая, чым у любога iншага прадукту парфумнага мастацтва. Здавалася, што на тлустых пласцiнах, як у люстры, быў адбiты салодкастойкi эратычны пах язмену i адбiваўся вельмi нават натуральна --cum grano salis* вядома. Бо Грануеў нюх яшчэ адрознiваў пах кветак i iх кансерваваны водар: быццам тонкае покрыва ляжаў на iм пах тлушчу (колькi хочаце чысты/, згладжваючы араматычны вобраз арыгiналу, яго пранозлiвасць, можа, нават наогул робячы яго прыгажосць прымальнай звычайным людзям... У кожным разе, халодны анфелаж быў самы мудрагелiсты i дзейсны сродак улоўлiвання пяшчотных пахаў. Лепшага не было. I хоць нават гэты метад не мог цалкам падмануць нос Грануя, ён ведаў, што каб абдурыць свет ёлупаў без нюху, яго тысяча разоў досыць.

Вельмi хутка ён пераўзышоў свайго настаўнiка Друо як у мацараваннi, так i ў майстэрстве халоднай араматызацыi i даў яму гэта адчуць правераным дагодлiва-тактычным чынам. Друо ахвотна даручаў яму выйсцi ў горад, на бойню, купляць там самыя патрэбныя тлушчы, ачышчаць iх, распускаць, фiльтраваць i вызначаць прапорцыi сумесяў. Сам Друо заўсёды баяўся гэтай працы i выконваў яе з вялiкай намогай, бо нячысты, прагорклы, або занадта пратхнёны свiнiнай, валовiнай або баранiнай тлушч мог разбурыць каштоўную памаду. Ён перадаверыў Граную вызначаць прамежкi памiж прасаленымi пласцiнамi ў памяшканнi араматызавання, час замены кветак, ступень насычэня памады, неўзабаве ён перадаверыў яму ўсе самыя рызыкоўныя рашэннi, якiя ён, Друо, гэтак сама, як колiсь Бальдзiнi, мог прымаць толькi наўздагад, па вывучаных правiлах, а Грануй -- з веданнем справы, чым ён быў абавязаны свайму носу, пра што Друо, вядома, нават не здагадваўся.

"У яго лёгкая рука,-- казаў Друо.-- Ён нутробаю адчувае, што да чаго". А часам ён думаў: "Ды ён проста намнога здольнейшы за мяне, з яго выйдзе парфумец у сто разоў лепшы за мяне". I пры гэтым ён лiчыў яго прапашчым галганам, бо Грануй, на яго думку, не выдабываў анiякага прафiту са свайго таленту, а ён, Друо, з меншымi здольнасцямi тым часам ужо паспеў зрабiцца майстрам. А Грануй уцвердзiў яго ў гэтым перакананнi, старанна прыкiдваўся дурнем, не паказваў анiякусенькiх знакаў любовi да славы, рабiў выгляд, што не здагадваецца пра сваю генiяльнасць i выконвае ўсё толькi па загадзе шматспрактыкаванага i вопытнага Друо, без якога ён, Грануй, нiшто.

Потым прыйшлi восень i зiма. У майстэрнi паспакайнела. Кветкавыя пахi, замкнутыя ў тыглi i флаконы, адлежвалiся ў падвале. Час ад часу мадам загадвала праверыць тую цi iншую памаду альбо дыстыляваць мех-другi сухiх траваў, а ўвогуле працы было не тое каб залiшне. Паступалi яшчэ алiвы, тыдзень у тыдзень, поўнымi кашамi (з iх чавiлi дзявочы алеец, а рэшту здавалi на млячарню) i вiно, частку якога Грануй пераганяў у ачышчаны спiрт.

Друо ўсё радзей заглядваў у майстэрню. Ён спраўляў свае абавязкi ў пасцелi мадам, а калi i аказваўся, прасмердлы потам i спермай, дык толькi дзеля таго, каб знiкнуць у "Чатырох Дафiнах". Мадам таксама рэдка спускалася ўнiз. Яна займалася сваiмi маёмаснымi справамi i пераробкай гардэроба пад той момант, калi закончыцца год жалобы. Часта Грануй цэлымi днямi не бачыў нiкога акрамя служанкi, якая прыносiла яму кулеш папалуднаваць, а на вячэру -- хлеб i маслiны. Ён амаль не выбiраўся ў горад. У карпаратыўным жыццi, а менавiта ў зборнях чаляднiкаў i шэсцях ён удзельнiчаў роўна настолькi, каб не кiдалася ў вочы нi яго адсутнасць, анi яго прысутнасць. Нi дружбакоў, нi знаемых ён не заводзiў, але раўнiва сачыў, каб яго не палiчылi нi набрыдам, нi адвальнем. Ат, хай сабе чаляднiкi лiчаць, што кампанiя з iм прэсная i нудная. Ён быў майстар у майстэрстве разводзiць нуд i выдаваць сябе за неабструганага галгана --зразумела, не перабiраючы аж настолькi, каб з яго можна было зласлiва кпiць або рабiць з яго ахвяру грубых цэхавых жартаў. Яму ўдалося паказаць сябе абсалютна нецiкавым. На яго махнулi рукой. А яму больш нiчога i не трэба было.

38

Свой час ён праводзiў у майстэрнi. Друо ён патлумачыў гэта тым, што нiбыта прыдумвае новы рэцэпт адэкалону. А насамрэч ён эксперыментаваў зусiм з iншымi пахамi. Ягоная парфума, якую ён зрабiў у Манпелье, хоць ён i карыстаўся ёю вельмi ашчадна, ужо скончылася. Ён прыдумаў новую. Але гэтым разам не задаволiўся толькi iмiтацыяй на скорую руку з матэрыялаў асноўнага чалавечага паху, якiя падвярнулiся выпадкова, а ўклаў усю сваю фанабэрыю ў стварэнне асабiстага водару i нават мноства асабiстых пахаў.

Спачатку ён зрабiў сабе пах непрыкметнасцi, мышына-шэрую будную вопратку, у якой кiславата-сырны чалавечы пах хоць i быў, але толькi злёгку прабiваўся быццам праз тоўсты пласт шарсцяной вопраткi, нацягнуты на сухую старэчую скуру. З такi пахам яму было зручна быць сярод людзей. Духi былi дастаткова моцныя, каб на нюх абгрунтаваць iснаванне нейкай асобы, i адначасова настолькi сцiплыя, што нiхто iх не заўважаў. З iх дапамогаю Грануй нюхальна як бы не прысутнiчаў i ўсё такi самым сцiплым чынам заўсёды апраўдваў сваю наяўнасць. Гэта было яму вельмi дарэчы як у доме мадам Арнульфi, так i ў час яго выпадковых вылазак у горад.

Праўда, пры некаторых акалiчнасцях гэты сцiплы пах быў перашкодаю. Калi яму па заданнi Друо даводзiлася рабiць пакупкi або калi ён хацеў у якога-небудзь гандляра купiць крыху цыбетыну або некалькi зярнятак мускусу, магло здарыцца так, што пры ягонай абсалютнай непрыкметнасцi яго або зусiм не заўважалi i не абслугоўвалi, або хоць i заўважалi, але давалi не тое або забывалiся абслужыць. На такiя выпадкi ён стварыў сабе больш пародзiстыя, крыху патлiвыя духi з некаторымi нюхальнымi вугламi i кантамi, якiя надавалi яму больш грубую знешнасць i прымушалi людзей думаць, што яму спех, што яму мусова кудысьцi трэба. Апрача таго, з дапамогаю iмiтацыi уласцiвай Друо aura seminalis, якую ён здолеў узнавiць араматызаваннем пратлушчанай палатнянай хусцiнкi пастай з свежых качыных яец i падпражанай пшанiчнай мукi, ён дабiваўся добрых вынiкаў, калi трэба было ў нейкай меры прыцягнуць да сябе ўвагу.

Наступнымi духамi з ягонага арсеналу быў пах, якi абуджаў спагаду, спачуванне, ён акурат уздзейнiчаў на жанчын сярэдняга i сталага веку. Гэта быў пах вадкага малака i чыстага мяккага дрэва. У iм Грануй -- нават калi ён уваходзiў няголены, з кiслым тварам, не здымаў плашча -- рабiў уражанне беднага бледнага хлапца ў падранай куртачцы, якому трэба было дапамагчы. Рыначныя гандляркi, пачуўшы гэты пах, совалi яму арэхi i сушоныя грушы -- такiм галодным i бездапаможным ён iм здаваўся. А мяснiкова жонка, вядомая сваёй няўмольнасцю i скупасцю, дазволiла яму выбраць i ўзяць задарам старыя смярдзючыя рэшткi мяса i касцей, бо ягоны пах нявiннасцi расчулiў яе мацярынскае сэрца. З гэтых рэштак ён, у сваю чаргу, прамой прапiткай алкаголем выдабыў галоўныя кампаненты паху, якiм карыстаўся, калi мусова хацеў застацца сам-насам. Гэты пах ствараў вакол яго атмасферу цiхай агiды, павеў гнiлi, якiм патыхае ранiцаю са старых недагледжаных ратоў. Эфект быў такi моцны, што нават не вельмi грэблiвы Друо мiжволi адварочваўся i выходзiў на свежае паветра, зразумела не разумеючы, што на самай справе вытурыла яго з дому. А некалькi кропель гэтага рэпеленту, пралiтых на парог хацiны, бывала дастаткова, каб трымаць на адлегласцi любога няпрошанага госця, хай то чалавек, хай звер.

Цяпер, пад абаронаю розных пахаў, якiя ён у залежнасцi ад знешнiх абставiнаў мяняў, як адзенне, i якiя дазвалялi яму не выдзяляцца ў свеце людзей i ўтойваць сваю сутнасць, Грануй аддаўся свайму сапраўднаму захапленню -- самаму вытанчанаму паляванню на пахi. I як што перад iм была вялiая мэта, а наперадзе было яшчэ больш году часу, ён не толькi з лiхаманкавай рупнасцю, але i незвычайна планамерна i сiстэматычна пачаў мянцiць зброю, выпрацоўваць самыя вытанчаныя прыёмы, упарта даводзiць да дасканаласцi метады. Ён пачаў з таго, на чым спынiўся ў Бальдзiнi,-- з выдабывання водару з нежывых прадметаў: з каменя, металу, дрэва, солi, вады, паветра...

Тое, што тады ад ужывання грубага матаду дыстыляцыi закончылася поўнай няўдачай, цяпер удалося дзякуючы абсарбiяльнай сiле тлушчу. Яму спадабаўся халодны зацвiлы пах латуннай засаўкi да дзвярэй, i ён на некалькi дзён абмазаў яе валовым салам. I трэба ж -- пасля таго як ён сашкроб сала i праверыў вынiк, яно хоць i слаба, але ўсё-такi адназначна пахла менавiта латунем. I нават пасля адмывання алкаголем пах яшчэ заставаўся, бясконца слабы, далёкi, прыценены выпарэннем вiннага спiрту i даступны, мабыць, ва ўсiм свеце толькi тонкаму нюху Грануя, але ўсё-такi ён быў, i гэта азначала, што хоць бы ў прынцыпе ён быў яму да паслуг. Калi б у яго было дзесяць тысяч засавак, якiя ён мог бы тысячу дзён падрад абмазваць салам, ён змог бы атрымаць малюпасенькую кропельку еssence аbsolue, паху такой сiлы, што ў любога i кожнага ўзнiкла б iлюзiя, што ў яго проста пад носам -- латунны арыгiнал засаўкi.

Тое ж самае ўдалося яму з водарам порыстага вапняку, кавалак якога ён знайшоў на алiўкавай плантацыi перад хацiнкай. Ён яго мацараваў i атрымаў маленькi шарык каменнай памады, невымоўны пах якое захапляў яго неапiсальна. Ён скамбiнаваў яго з iншымi пахамi, здабытых з усiх магчымых прадметаў, падабраных вакол ягонага хлеўчука, i спакваля змайстраваў мiнiяцюрную мадэль алiўкавай плантацыi за францысканскiм кляштарам, якую, замкнуўшы ў малюсенькiм флакончыку, мог насiць пры сабе i, калi захочацца, ажыўляць з мёртвых. Вядома, вiртуозныя кунштукi, цудоўныя забаўкi, якiя ён рабiў з пахамi, цешылi яго аднаго i былi вядомыя толькi яму. Але сам ён быў у захапленнi ад гэтых бязглуздых штук, i ў ягоным жыццi нi раней, нi потым не было момантаў такога сапраўды нязноснага шчасця, якое ён перажываў, ствараючы ў азарце гульнi пахучыя ландшафты, нацюрморты i партрэты асобных прадметаў. А неўзабаве ён перайшоў на жывыя аб'екты.

Ён пачаў лавiць зiмовых мух, лiчынак, пацукоў, дробных кошак i тапiць iх у гарачым тлушчы. Начамi ён залазiў у хлявы да кароў, козаў i парасят, каб на некалькi гадзiн загарнуць iх у абмазаныя тлушчам палатнiны або абматаць прасаленымi бiнтамi. Альбо пракрадваўся ў авечую кашару, каб абстрыгчы ягня, пахучую поўсць якога ён мыў у вiнным спiрце. Спачатку вынiкi не вельмi натхнялi. Бо ў адрозненне ад такiх цярплiвых прадметаў, як латунная засаўка або камень, жывёлы не хацелi аддаваць свой пах. Свiннi церлiся бакамi аб карыты, здзiралi з сябе бiнты. Авечкi бляялi, калi ён уначы наблiжаўся да iх з нажом. Каровы ўпарта атрасалi з вымя тлустыя анучы. Некаторыя злоўленыя iм жукi, калi ён спрабаваў iх перапрацаваць, выкiдвалi гiдотна смярдзючыя сакрэцыi, а пацукi, мабыць ад страху, гадзiлi ў яго высокаадчувальныя памады. Жывёлы, якiх ён хацеў мацараваць, у адрозненне ад кветак, не хацелi аддаваць свой пах пакорлiва, з маўклiвым уздыхам, а зацята супрацiўлялiся смерцi, нiзвошта не давалi сябе ўтапiць, вырывалiся, драпалiся, кусалiся i змагалiся, i ад страху выдзялялi непрапарцыянальна вялiкiя колькасцi смяротнага поту, так што гарачы тлушч псаваўся ад перанасычанасцi кiслотамi. Гэта, вядома, перашкаджала разумнай працы. Аб'екты трэба было папярэдне супакоiць i так раптоўна, каб яны яшчэ не паспелi спалохацца або пачаць супрацiўляцца, забiваць. Давялося забiваць.

Спачатку ён паспрабаваў гэта на нейкiм шчаняцi. З буды каля бойнi ён павабiў яго ад мацi кавалкам мяса i прывеў у майстэрню, i, калi жывёла з радасным яўканнем заскакала, спрабуючы выхапiць мяса з левай рукi Грануя, ён паленам, якое трымаў у правай, коратка i рэзка ўдарыў яго па патылiцы. Смерць шчанюка настала так нечакана, што выраз шчасця яшчэ доўга захоўваўся ў яго вачах i лапах, калi Грануй у памяшканнi для араматызавання асцярожна клаў яго на рашотку памiж тлустымi пласцiнамi, дзе ён цяпер выпускаў свой чысты, не затуманены потам страху водар. Зразумела, трэба было ўвесь час быць напагатове! Трупы, як i сарваныя кветкi, хутка псавалiся. I таму Грануй сцярог сваю ахвяру прыкладна дванаццаць гадзiн, пакуль не заўважыў, што з цела сабакi пацяклi струменьчыкi хоць i прыемнага, але тут недарэчнага трупнага паху. Ён адразу прыпынiў анфлераж, прыняў труп i схаваў кавалачак араматызаванага тлушчу ў кацёл, дзе яго старанна прамыў. Ён дыстыляваў алкаголь, пакуль яго не засталося з напарстак, i гэтую рэшту вылiў у малюсенькую шкляную прабiрку. Парфума выразна пахла вiльготнай, свежай, блiскучай сабачай скурай; пах быў рэзкi, нават на дзiва рэзкi. I калi Грануй даў яго панюхаць старой суцы з бойнi, тая забрахала, i заскавытала, i не хацела адрываць ноздры ад шкляной прабiркi. Але Грануй шчыльна зачынiў яе, паклаў у кiшэню i яшчэ доўга насiў пры сабе як успамiн пра той дзень трыумфу, калi яму ўпершыню ўдалося адабраць духмяную душу ў жывое iстоты.

Потым, вельмi паступова i з найвялiкшай асцярожнасцю, ён прыступiў да людзей. Пад прыкрыццём свайго лёгкага паху някiдкасцi ён вечарамi ашываўся сярод заўсёднiкаў "Чатырох Дафiнаў" i пад сталамi, i лавамi, i ў зацiшных закутках прычапляў абрыўкi прапiтанай алеем або тлушчам матэрыi. Праз некалькi дзён ён збiраў iх i даследаваў. Сапраўды, яны разам з усiмi магчымымi кухоннымi выпарэннямi i пахамi тытунёвага дыму i вiна выдыхалi крыху чалавечага паху. Але ён заставаўся даволi расплывiстым i завуаляваным-- хутчэй агульным адчуваннем смуроду, чым асабiстым пахам. Тую ж самую аўру чалавечай масы, але больш чыстую i сублiмаваную ва ўзнёсла-патлiвую якасць, можна было атрымаць у саборы, дзе Грануй 24 снежня развесiў пад лаўкамi свае пробныя сцяжкi i адкуль забраў iх 26 снежня, пасля таго як над iмi было адседжана не меней сямi абедняў. На гэтых шматках тканiны, якiя ўвабралi атмасферу сабора, адбiўся жахлiвы кангламерат пахаў прагорклага поту, менструальнай крывi, вiльготных упадзiн пад каленямi i зведзеных сутаргаю рук, змяшаным з адпрацаваным паветрам дыхання тысяч глотак, што спяваюць хорам i шэпчуць малiтвы, i з цяжкiмi гразкiмi парамi ладану i мiры, жудасны ў сваей воблачнай бясформнасцi, якая выклiкае млосць згушчанасцi i ўсё-такi ўжо пазнавальна чалавечы. Першы iндывiдуальны пах Грануй раздабыў у багадзельнi. Яму ўдалося ўкрасцi прызначаныя да спалення прасцiны аднаго толькi што памерлага ад сухотаў чаляднiка-гарбара, у якiх ён праляжаў загорнуты два месяцы. Палатно так моцна прасяклася сальнымi выдзяленнямi гарбара, што ўвабрала яго выпарэннi, як паста для анфлеражу, i яго можна было проста прамыць. Вынiк быў кашмарны: пад носам у Грануя з раствору вiннага спiрту гарбар паўстаў з мёртвых, i яго iндывiдуальны нюхальны партрэт, хай схематычны, скажоны своеасаблiвым метадам рэпрадукавання i шматлiкiмi мiязмамi хваробы, але ўсё-такi цалкам пазнавальны, праступiў у паветры памяшкання: маленькi чалавек гадоў трыццацi, бландзiн з шырокiм тупым носам, з кароткiмi рукамi, плоскiмi сырнымi ступакамi, набухлым членам, жоўцевым тэмпераментам i гiдкiм пахам з рота, гэты гарбар не вызначаўся прыгажосцю, не варта было захоўваць яго, як таго маленькага шчанюка. Але ўсё-такi Грануй цэлую ноч дазволiў прывiду насiцца па сваёй хацiне i раз-пораз падчапляў яго нюхам, шчаслiвы i глыбока задаволены пачуццём улады, якую ён здабыў над аўрай iншага чалавека. На другi дзень ён вытрас яго вон.

У гэтыя зiмовыя днi ён паставiў яшчэ адзiн вопыт. Адной нямой жабрачцы, якая бадзялася па горадзе, ён плацiў франк, каб яна цэлы дзень насiла на голым целе анучкi, апрацаваныя рознымi сумесямi тлушчу i алею. Высветлiлася, што камбiнацыя тлушчу ягнячых нырак i бяспрымеснага каровiнага сала у адносiнах два-пяць да трох пры дабаўцы невялiкай колькасцi дзявочага алею лепей за ўсё падыходзiць для засваення чалавечага паху. На гэтым Грануй спынiўся. Ён адмовiўся ад таго, каб авалодаць цалкам нейкiм жывым чалавекам i перапрацаваць яго па правiлах парфюмерыi. Гэта было б заўсёды звязана з рызыкай i не дало б новых вынiкаў. Ён ведаў, што цяпер валодае тэхнiчнымi прыёмамi, якiя дазваляюць сiлком адабраць у чалавека ягоны пах, i на гэта не трэба было новых доказаў.

Пах чалавека сам па сабе быў яму абыякавы. Пах чалавека ён мог дастаткова хораша iмiтаваць сурагатамi. Тое, чаго ён прагна жадаў, быў пах пэўных людзей: а менавiта тых надзвычай рэдкiх людзей, якiх любяць. Вось яны i зрабiлiся ягонымi ахвярамi.

39

У студзенi ўдава Арнульфi законна пашлюбiлася са сваiм першым чаляднiкам Дамiнiкам Друо, якi, такiм чынам, зрабiўся мэтрам Друо, майстрам пальчатачных i парфумных спраў. Была дадзена вялiкая гасцiна майстрам гiльдыi, больш сцiплы абед чаляднiкам, мадам купiла новы матрац на ложак, якi яна з гэтага часу афiцыйна дзялiла з Друо, i дастала з шафы свае яркiя сукенкi. У астатнiм усё засталося, як i было. Яна пакiнула сабе добрае старое iмя Арнульфi, захавала непадзеленую маёмасць, фiнансавае кiраўнiцтва справамi i ключы ад падвала; Друо дзень у дзень выконваў сваю сексуальную павiннасць, а потым асвяжаўся вiном; а Грануй хоць i аказаўся першым i адзiным чаляднiкам, нёс на сабе асноўную частку працы, якая раптам навалiлася на яго, за ўсё тое ж самае старое жалаванне, сцiплы харч i гаротнае жытло.

Год пачаўся жоўтым патокам касiй, гiяцынтамi, фiялкамi i наркатычнымi нарцысамi. Аднаго разу ў сакавiцкую нядзелю, удзень -- прайшло прыкладна з год, як ён прыйшоў у Грас,--Грануй выправiўся на другi канец горада падзiвiцца, як там у тым садзе за мурам. Гэтым разам ён быў падрыхтаваны да паху i даволi дакладна ўявiў сабе, што яго чакае... i ўсе ж, калi ён яе ўнюхаў, ужо каля Новага моста, на паўдарозе да таго месца за сцяной, сэрца яго забiлася спарней, i ён адчуў, як кроў у ягоных жылах закiпела ад шчасця. Яна была яшчэ там -- неверагодна прыгожая раслiна выдатна перазiмавала, налiлася сокам, падрасла, расправiлася, выпусцiла раскошныя парасткi! Яе водар, як ён i чакаў, памацнеў, але не страцiў сваёй вытанчанасцi. Тое, што яшчэ год таму назад iскрылася пырскамi i кропелькамi, цяпер струменiлася плаўным, крыху пастозным патокам паху, ззяла тысячай фарбаў, i кожная фарба была цэльная i моцная i больш не рвалася. I гэты паток, мiлашчасна канстатаваў Грануй, сiлкаваўся з усе большай крынiцы. Яшчэ год, яшчэ толькi год, яшчэ толькi дванаццаць месяцаў, i крынiца зафантанiць на поўную сiлу, i ён зможа прыйсцi, захапiць яго i прыручыць дзiкае вывяржэнне яго водару.

Ён прабег уздоўж сцяны да знаёмага месца, за якiм быў сад. Хоць дзяўчына яўна была не ў садзе, а ў доме, у свяцёлцы за зачыненымi вокнамi, яе пах веяў, як роўны мяккi брыз. Грануй стаяў зусiм цiха. Ён не быў аглушаны або ап"янены, як першага разу. Ён быў перапоўнены шчаслiвым пачуццём каханка, якi здалёк падпiльноўвае або сочыць за сваёй багатворнай каханай i ведае, што праз год забярэ яе да сябе. Сапраўды, Грануй, гэты самотны клешч, гэтая пачварына, гэты нелюдзь Грануй, якi нiколi не адчуваў каханняi нiколi не мог зкахаць у сябе, стаяў таго сакавiцкага дня каля гарадскога мура Граса, i кахаў, i быў бязмерна шчаслiвы ад свайго кахання. Праўда, ён кахаў не чалавека, не дзяўчыну ў доме, там , за сцяною, Ён кахаў водар. Толькi яго, i нiчога iншага, i кахаў яго як будучы ўласны водар. Праз год ён завалодае iм, i ў гэтым ён прысягнуў сабе сваiм жыццём. I даўшы сабе гэта своеасаблiвае абяцанне цi зрабiўшы гэтыя заручыны, прысягнуўшы быць верным свайму будучаму паху, ён у радасным настроi пакiнуў месца прысягi i праз браму Дэ-Кур вярнуўся ў горад.

Лежачы ўначы ў сваiм хляве, ён яшчэ раз дастаў яе пах з успамiну --не змог усупрацiвiцца спакусе -- i апусцiўся ў яго, ён песцiў яго i дазваляў яму лашчыць сябе, ён адчуваў яго зусiм побач, так блiзка, быццам у сне, быццам ён ужо сапраўды валодаў iм, сваi водарам, сваiм уласным водарам, i, пакукль доўжылася гэтае дзiвосна-п"янкое iмгненне, ён любiў яго ў сабе i сябе дзякуючы яму. Ён хацеў заснуць з гэтым пачуццём закаханасцi ў сябе. Але якраз у той момант, калi заплюшчыў вочы i яму засталася зрабiць усяго адзiн удых, каб аддацца крозам, водар пакiнуў яго, раптоўна знiк, i яго месца запоўнiў халодны пах казлiнага хлява.

Грануй жахнуўся. "А калi,-- падумаў ён,-- а калi гэты водар, якiм я авалодаю, скончыцца? Гэта ж не так, як ва ўспамiнах, дзе ўсе пахi не прападаюць, не мiнаюць. Рэальны пах зношваецца, сутыкаючыся з светам. Ён лятучы. I калi зносiцца, не будзе больш крынiцы, адкуль я яго ўзяў. I я застануся голы, як раней, i мне давядзецца зноў дапамагаць сабе рознымi сурагатамi. Не, не будзе горш, чым раней! Бо я ўжо пазнаю яго i авалодаю iм, маiм уласным нябесным пахам, i я не змагу яго забыць, бо нiколi не забываю пахаў. I значыцца, я ўсё жыццё буду мучыцца ўспасмiнам пра яго, як мучаюся ўжо цяпер, у момант майго смакавання... Тады навошта я наогул хачу авалодаць iм, навошта ён мне?"

Гэта думка была незвычайна непрыемная. Грануй страшэнна спалохаўся, што, авалодаўшы водарам, якiм ён яшчэ не валодаў, непазбежна зноў яго страцiць. Як доўга ён утрымае яго? Некалькi дзён? Некалькiтыдняў? Можа, цэлы месяц, калi будзеш душыцца вельмi ашчадна? А потым? Ён ужо бачыў, як вытрасае з флакона апошнюю кроплю, апалосквае флакон вiнным спiртам, каб не прапала анi калiўца, i бачыць, адчувае, як яго любiмы пах назаўсёды i беззваротна улятучваецца. Гэта будзе павольным памiраннем, ён як бы задыхнецца, наадварот, паступова, у муках выпарыць сябе вонкi, у мярзотны, жудасны свет.

Яго калацiла яго агарнула жаданне адмовiцца ад сваiх планаў, выйсцi ў ноч i iсцi куды вочы глядзяць. Яму захацелася перайсцi горы, i не спыняцца сто мiляў да Авернi, i там запаўзцi ў сваю старую пячору, i заснуць, i памерцi ў сне. Але ён не зрабiў гэтага. Ён застаўся на месцы i не паддаўся спакусе, хоць жаданне было моцнае. Ён не паддаўся, бо гэта было старое жаданне сысцi куды вочы вядуць i запаўзцi ў пячору. Ён ужо зведаў гэта. А тое, чаго ён яшчэ не зведаў, было валоданне чалавечым водарам, водарам, такiм самым нябесным, як водар дзяўчыны за мурам. I хоць ён разумеў, што за валоданне i потым за страту водару яму давядзецца заплацiць жудасную цану, усё-такi валоданне i страта здавалiся яму больш жаданымi, чым простае адмаўленне ад таго i iншага. Бо ён адмаўляецца ўсё сваё жыццё. I яшчэ нiколi не валодаў i не трацiў.

Паступова сумненi адступiлiя, перастала трэсцi. Ён адчуваў, як яго зноў ажывiла цёплая кроў i воля ажыццявiць задуманае авалодала iм. I авалодала iм мацней, чым раней, бо цяпер гэтая воля дыктавалася не чыста пажадай, а яшчэ i ўзважаным рашэннем. Клешч Грануй, пастаўлены перад выбарам -- цi засохнуць у самiм сабе цi даць сабе ўпасцi, рашыўся на другое, добра ўсведамляючы, што гэта падзенне будзе апошняе. Ён зноў лёг на нары, закапаўся ў салому, накрыўся коўдрай i адчуў сябе героем.

Але Грануй не быў бы Грануем, калi б надоўга задаволiўся фаталiстычна-гераiчным пачуццём. Да гэтага ягоная воля да самасцвярджэння была занадта ж непахiсная, цела яго занадта загартаванае, розум -- занадта вытанчаны. I вось, ён рашыўся авалодаць водарам дзяўчыны з саду за мурам. Хай праз некалькi тыдняў ён яго страцiць i паммрэ ад гэтай страты, хай так. Але было б лепей не памiраць i ўсе-такi авалодаць яе пахам альбо, прынамсi, адцягнуць на як мага даўжэйшы час гэтую страту. Водар трэба зрабiць устойлiвым. Трэба спынiць лятучасць водару, не парушыўшы яго харакутару,-- праблема з вобласцi парфюмерыii.

Ёсць пахi, якiя трымаюцца дзесяцiгоддзi. Сундук, нашараваны мускусам, кавалак скуры, прапiтаны карынкавым алеем, камячок амбры, шкатулка з кедровага дрэва у нюхальным сэнсе жывуць амаль вечна. А iншыя -- лiмерынавы алей, бергамот, экстракты нарцыса i туберозы i многiя кветкавыя пахi -- выдыхаюцца ўжо праз некалькi гадзiн, калi выставiць iх на паветра у чыстым выглядзе. Парфумнiк змагаецца з гэтай фатальнасцю, звязваючы лiшнiя лятучыя пахi --устойлiвымi, як бы накладваючы на iх кайданы не шчыльна, а як бы даючы пэўную свабоду звязанаму паху, але ўсё-такi трымаючы яго дастаткова блiзка, каб ён не мог уцячы. Гэты выкрунтас двойчы выдатна ўдаваўся Граную з туберозавм алеем, эфемерны пах якога ён скаваў малюсенькай долькаю цыбетыну, ванiлi, лабдануму i кiпарысу i менавiта тым выявiў яго чароўнасць. Цi нельга зрабiць нешта падобнае i з пахам дзяўчыны? Хiба абавязкова трэба марнаваць каштоўны пах, самы крохкi пах, ужываючы яго ў чыстым выглядзе? Недарэчна! Жахлiва бяздарна! Хiба алмазы пакiдаюць без агранкi? Хiба золата носяць на шыi сммародкамi? Няўжо ён, Грануй,-- усяго толькi прымiтыўны рабаўнiк пахаў накшталт Друо i iншых мацаратараў, дыстылятараў i выцiскальнiкаў кветак? Цi не ён -- самы вялiкi парфумнiк у свеце?

Ён стукнуў сябе па лобе ад прыкрасцi, што не даўмеўся да гэтага раней. Канечне, гэты адзiны ў сваiм родзе пах нельга ўжываць у натуральным выглядўзе. Яму, як каштоўнаму каменю, патрэбна аправа. Ён вычаканiць араматычную дыядэму,i ягоны водар будзе ззяць у iм на самым версе, адначасова i ўплецены ў iншыя пахi, i ўзнесены над iмi. Ён зробiць парфуму паводле ўсiх правiлаў мастацтва, i пах дзяўчыны з па-за мура будзе яе сэрцам. Зразумела, дзеля аранжыроўкi, дзеля апорнай сярэдняй ноты, дзеля завастрэння i фiксацыi гучання не падыходзiць нi мускус, нi цыбетын, нi ружовы алей, нi амбра, гэта ясна. На такую парфуму, на такую чалавечую духмянасць яму патрэбныя iншыя iнгрэдыенты.

40

У маi таго ж самага года на ружавым палетку, на паўдарозе ад мястэчка Апiё, што на ўсход ад Граса, быў знойдзены голы труп пятнаццацiгадовай дзяўчыны. Яна была забiтая ўдарам дубiнкi па патылiцы. Селянiн, якi напароўся на труп, быў так уражаны жахлiвай знаходкай, што ледзь не навёў падазрэнняў на самога сябе, калi дрыготкiм голасам расказаў лейтэнанту палiцыi, што нiколi яшчэ не бачыў такой прыгажосцi -- хоць, у сутнасцi, ён хацеў сказаць, што нiколi яшчэ не бачыў нiчога страшнейшага.

Дзяўчына й праўда была чароўна прыгожая. Яна была з таго раскошнага тыпу жанчын, якiя нагадваюць цёмны мёд, густы i салодкi i незвычайна цягучы; якiя адным плаўным рухам, адным паваротам галавы, адным павольным, як узмах бiча, позiркам завалодваюць прастораю i пры гэтым спакойна стаяць у цэнтры вiра, быццам не ўсведамляючы сiлы прыцягнення, з якою яны вабяць пачуццi i душы як мужчын, так i жанчын. А яна была маладая, у пары сталення, чароўнасць яе тыпу яшчэ не дасягнула дасканаласцi. Яе раскошныя формы былi яшчэ тугiя i гладкiя, грудзi пругкiя, а пласкаваты твар, акаймаваны чорнымi валасамi, яшчэ захоўваў далiкатныя абрысы i таямнiчую няпэўнасць рысаў. Зрэшты, самых валасоў не было. Забойца абстрыг iх i забраў, гэтак сама i вопратку.

Падазрэнне ўпала на цыганоў. Ад цыганоў можна было чакаць чаго хоч. Цыганы, як вядома, ткалi кiлiмы са старое вопраткi i набiвалi падушкi чалавечым воласам, i рабiлi маленькiя лялькi са скуры i зубоў шыбенiкаў. Такое вычварнае злачынства магло быць толькi цыганскiм, бо чыё ж яшчэ. Але, як нi дзiўна, нiякiх цыганоў паблiзу не было i ў заводзе, не вадзiлася нiдзе ў наваколлi, апошнi раз яны качавалi тут у снежнi.

Як што нiякiх цыганоў не было, пачалi думаць на iтальянскiх парабкоў-сезоннiкаў. Iтальянцаў, праўда, не было таксама, так рана яны не наязджалi, яны будуць наймацца на збор язмену толькi ў чэрвенi, значыцца, якiя ж гэта вам iтальянцы. Нарэшце пад падазрэнне трапiлi цырульнiкi, якiх абшукалi, каб знайсцi валасы забiтай дзяўчыны. Пустое. Потым западозрылi яўрэяў, потым нiбыта пажадлiвых братоў бенедыктынскага кляштара -- хоць усiм манахам было ўжо далёка за семдзесят, потым цыстарыянцаў, потым франкмасонаў, потым вар'ятаў з лякарнi, потым вугальшчыкаў, потым жабракоў i нават амаральных арыстакратаў, асаблiва маркiза дэ Кабры, бо той ужо трэцi раз ажанiўся, ладзiў, як казалi, у сваiх сутарэннях аргiястычныя дзействы i пры гэтым жлукцiў кроў нявiннiц, каб падвысiць сваю мужчынскую дастойнасць. Праўда, нiчога канкрэтнага давесцi не ўдалося. Нiхто не быў сведкам забойства, нi вопраткi, нi валасоў мёртвай не знайшлi. Праз некалькi тыдняў лейтэнант палiцыi спынiў следства.

У сярэдзiне чэрвеня наехалi, нарэшце, iтальянцы, шмат якiя з сем'ямi, наймацца на язмен. Сяляне, праўда, бралi iх на працу, але, памятаючы пра забойства, забаранялi сваiм жонкам i дочкам вадзiцца з iмi. Беражонага Бог беражэ. Хай гэтыя сезоннiкi, можа й праўда не дачынiлiся да злачынства, але ж маглi, а таму лепш ад iх трымацца далей.

Неўзабаве, як пачаўся збор язмену, грымнулi яшчэ два забойствы. Зноў ахвярамi былi дзяўчаткi -- пiсаныя красунi таго ж самага чарнакосага тыпу, зноў знайшлi iх на палетку голых i паголеных з тупой ранай на патылiцы. Зноў -- анi следу злачынцы. Навiна шуганула з хуткасцю агню, i пагроза ўжо навiсла над прыйшлым людам, як тут стала вядома, што абедзве ахвяры самыя былi iтльянкi, дочкi аднаго парабка з-пад Генуi.

Людзi далiся ў панiку. Яны цяпер не ведалi, супраць каго iм скiраваць свой бяссiлы шал. Праўда, сёй-той яшчэ кiваў на вар'ятаў цi на апантанага маркiза, але ў гэта не вельмi верылi, бо вар'яты ўдзень i ўначы былi пад наглядам, а маркiз даўно з'ехаў у Парыж. I людзi пачалi цiснуцца адзiн да аднога. Сяляне адчынiлi свае хлявы сезоннiкам, якiя раней начавалi ў чыстым полi. Гараджане ў кожным квартале выставiлi начныя дазоры. Лейтэнант палiцыi павялiчыў каравулы каля гарадскiх брамаў. Але ўсе перасцярогi пайшлi на марна. Праз некалькi дзён пасля двайнога забойства зноў знайшлi труп дзяўчыны, таксама знявечаны, як i ўсе ранейшыя. Гэтым разам дзяўчына была з Сардынii -- прачка з бiскупавага палаца, забiтая непадалёк ад Фантэн-дэ-ля-Фу, проста ледзь не каля гарадское брамы. I хоць пад нацiскам узбуджаных гараджанаў Рада консулаў пайшла на далейшыя захады --найстражэйшыя праверкi каля брамаў, узмацненне начных дазораў, забарона выходзiць на вулiцу поцемкамi усiм асобам жаночага полу,-- гэтым летам не праходзiла i тыдня, каб дзе-небудзь не знаходзiлi труп маладой дзяўчыны. I кожны раз таго ўзросту, калi дзяўчына толькi-толькi пачынае брацца на маладую жанчыну, i кожнага разу гэта была самая прыгожая смуглянка таго ж самага чароўнага тыпу. Зрэшты, неўзабаве забойца ўважыў i, пераважна сярод мясцовага насельнiцтва, тып мяккай беласкурай i крыху таўсманай дзяўчыны. Нават яркiя брунеткi, нават шатэнкi -- калi яны былi не надта худыя -- апошнiм часам рабiлiся ягонымi ахвярамi. Ён высочваў iх усюды, ужо не толькi ў наваколлi Граса, але i ў горадзе, нават у дамах. Дачка аднаго сталяра была знойдзена забiтай у сваёй свяцёлцы на пятым паверсе, i нiхто ў доме не пачуў анiякага шуму, i нiводзiн сабака, якiя звычайна здалёк унюхвалi i аббраэхвалi кожнага чужога, нават не яўкнуў. Забойца здаваўся няўлоўным, бясцелым духам.

Людзi абуралiся i клялi ўладу. Любая чутка прыводзiла да сутычак. Адзiн валацуга -- гандляр, якi прамышляў любоўнымi трункамi i рознымi iншымi шарлатанскiмi спэцыямi i панацэямi, ледзь не быў разарваны натоўпам за тое, што ў ягоных парашочках нiбыта быў тоўчаны дзявочы волас. Нехта спрабаваў падпалiць асабняк маркiза дэ Кабры i лякарню. Суконшчык Аляксандр Мiнар застрэлiў свайго слугу, якi позна вяртаўся дамоў, прыняўшы яго за славутага Забойцу Дзяўчат. Усе, хто мог гэта сабе дазволiць, адсылалi сваiх падлеткаў-дачок да далёкiх сваякоў або ў пансiёны ў Нiцу, Экс цi Марсэль. Лейтэнанту палiцыi Гарадскамя рада дала рады, зняўшы яго такi з пасады. Яго пераемца склiкаў калегiю дактароў, каб тыя абследавалi трупы абстрыжаных красуняў на прадмет iх вiргiнальнага стану. Высветлiлася, што з вiргiнальнасцю ў iх было ўсё ў дпоўным парадку -- непачатыя.

Дзiўна, але гэтая вестка не паменшыла, а павялiчыла панiчны жах, бо потайкам кожны лiчыў, што дзяўчат згвалцiлi. Так, прынамсi, быў бы яснейшы матыў забойстваў. Але цяпер ужо нiхто нiчога больш не разумеў, цяпер усе былi разгубленыя. I той, хто верыў у Бога, шукаў ратунку ў малiтве, спадзеючыся, што сатанiнскае насланнё абмiне хай хоць ягоны дом.

Гарадская рада, шаноўная зборня трыццаццi самых багатых i паважаных буржуа i арыстакратаў Граса, у большасцi адукаваныя i антыклекрыкальнага змыслу паны, якiя дагэтуль нiколi нi ў чым не лiчылiся з бiскупам i з вялiкай радасцю перафундавалi б клляштары i абацтвы пад таварныя склады i фабрыкi, -- гэтыя ганарыстыя ўплывоўцы з Гарадское рады былi такiя прыгнечаныя, што настрачылi бiскупу халуйскую петыцыю з просьбаю накласцi анафему на пачвару, якая забiвае дзяўчат, перад якою свецкая ўлада бяссiльная, анафему i адлучэнне, так, як гэта зрабiў у 1708 годзе яго свяцейшы папярэднiк, калi на горад звалiлася вялiкае бедства -- нашэсце саранчы, якая пагражала тады ўсёй краiне. I праўда, у канцы верасня Граскi Забойца Дзяўчат, якi ўжо загубiў дваццаць чатыры саммых прыгожых дзяўчат з усiх саслоўяў, быў урачыста анафемаваны i адлучаны; тэкст адлучэння быў вывешаны на дзвярах усiх гарадскiх храмаў i абвешчаны з усiх амбонаў, у тым лiку з амбона Нотр-Дам-дзю-Пюi, дзе яго прачытаў асабiста сам бiскуп..

I памагло-такi. Поспех ашаламiў. Забойствы спынiлаiся на другi ж дзень. Кастрычнiк i лiстапад абышлiся без трупаў. На пачатку снежня дайшлi чуткi з Гранобля, што там апошнiм часам лютуе нейкi Забойца Дзяўчат, якi душыць свае ахвяры, рве на iх вопратку i вырывае з галавы валасы. I хоць гэтыя суконныя злачынствы нiяк не супадалi з вытанчана выкананымi граскiмi забойствамi, усе адразу ж уверылiся, што гаворка тут пра аднаго i таго самага злачынцу. Жыхары Граса тройчы з палёгкаю перахрысцiлiся: цяпер ужо вылюдак лютаваў не ў iх, а ў Граноблi, да якога сем дзён дарогi. Яны зладзiлi шэсце з паходнямi у гонар бiскупа, а 24 снежня адседзелi вялiкую падзякавальную мшу. З 1 студзеня 1766 года узмоцненыя дазоры былi знятыя, i жанчыны атрымалi дазвол начамi выходзiць з дому. З неверагоднай хуткасцю грамадскае i прыватнае жыццё зноў уехала ў свае нармальныя каляiны. Страх як усё роўна ветрам змяло, нiхто больш не гаварыў пра той жах, якi ўсяго некалькi месяцаў таму назад панаваў у горадзе i наваколлi. Нават у сем'ях ахвяр пра гэта не гаварылi. Здавалася, анафема, абвешчаная бiскупам, выгнала не толькi забойцу, але i ўсякi ўспамiн пра яго. А людзям таго толькi i трэба было.

Толькi той, у каго была дачка на парозе цудоўнай маладосцi стараўся не пакiдаць яе без прыгляду, адчуваў страх з наступленнем поцемкаў, а ранiцай, калi знаходзiў яе жывую i здаровую, быў шчаслiвы -- хоць, вядома, сам сабе не прызнаваўся чаму.

41

Аднак у Грасе быў чалавек, якi не давяраў мiру, што нарэшце настаў. Яго звалi Антуан Рышы, ён выконваў абавязкi Другога консула i жыў у гарадской сядзiбе на пачатку вулiцы Друат.

Рышы быў удавец i меў дачку Лаўру. Хоць яму не было i сарака i ён быў на дзiва здаровы, але не ўступаў у новы шлюб. Спачатку хацеў выдаць дачку.I не за абы каго першага лепшага, а за чалавека высакароднагма паходжання . У яго быў на прыкмеце адзiн такi, барон дэ Баён, якi меў сына i маёнтак пад Вансам; барон быў у добрай рэпутацыi,але маёмасныя справы яго крыху разладзiлiся, i Рышы атрымаў ягоную згоду на будучы шлюб дзяцей. А калi Лаўра будзе надзейна прыстроена, тады ён запусцiць свае жанiхоўскiя мацкi ў якое-небудзь высакароднае сямейства -- Друэ, Мабераў або Фонмiшэль,-- не таму што ён быў славалюбны i яму прыспiчыла мець у пасцелi жонку-арыстакратку, а таму, што хацеў заснаваць дынастыю i паставiць сваё патомства на шлях, якi вядзе да высокага грамадскага становiшча i палiтычнага ўплыву. На гэта яму патрабавалася па меншай меры яшчэ два сыны, з якiх адзiн прадоўжыў бы яго справу, а другi дасягнуў бы поспехаў на юрыдычным прыпiрышчы i ў парламенце Экса i такiм спосабам прабiўся б угору, у дваранскi стан. Аднак такiя амбiцыi мелi шанцы на поспех толькi пры ўмове, што ён цесна звяжа сваю асобу i сваю фамiльнасць з правансальскiмi магнатамi.

Такiя далёкасяжныя планы апраўдвалiя тым, што ён быў казачна багаты. Антуан Рышы быў намнога багацейшы за любога буржуа ў акрузе. Ён валодаў латыфундыямi не толькi ў ваколiцах Граса, дзе разводзiў апельсiны, сланечнiк, пшанiцу i авёс, але i пад Вансам, i пад Антыбам, дзе трымаў арэнду. Ён меў дамы ў Эксе, дамы па ўсёй правiнцыi, меў сваю долю даходу ад караблёў, якiя хадзiлi ў Iндыю, пастаянную кантору ў Генуi i самы буйны гандлёвы склад араматычных тавараў, спецый, алеяў i скуры ў Францыi.

Аднак сапраўднай каштоўнасцю Рышы была яго дачка. Яна была яго адзiным дзiцем, роўна шаснаццацi гадоў ад роду, з цёмнарыжымi валасамi i зялёнымi вачамi. Твар у яе быў такi чароўны, што наведнiкi любога полу i ўзросту слупянелi i больш не маглi адвесцi ад яе вачэй, яны проста злiзвалi сваiмi позiркамi яе твар, як злiзваюць языком марожанае, i пры гэтым у iх паявiўся тыповы для такога занятку выраз дурнаватай засяроджанасцi. Сам Рышы, гледзячы на сваю дачку, лавiў сябе на тым, што на нейкi час -- на чвэрць гадзiны, на паўгадзiны, магчыма,-- забываў увесь свет i ўсе свае справы, чаго ўвогуле з iм не бывала нават у сне, цалкам раствараўся ў сузiраннi каралеўны-дзяўчыны i потым не мог успомнiць, чым ён, шчыра кажучы, быў так заняты. А з нейкага часу -- ён з прыкрасцю ўсведамляў гэта -- кладучы яе вечарамi ў пасцель або часам ранiцай, калi прыходзiў яе будзiць, а яна яшчэ ляжала, спала, быццам закалыханая Госпадам Богам, i пад покрывам яе начнога ўбору ўгадвалiся формы яе клубоў i грудзей, а з выразу кашулi ад шыi, выгiну падпашак, упадзiн пад локцямi i гладкай рукi, на якой пакоiўся яе твар, струменiлася яе спакойнае i гарачае дыханне...-- нешта жаласна сцiскалася ў яго ўсярэдзiне, перахоплiвала горла i прымушала глытаць слiну, i -- Божа мiлажальны!--ён праклiнаў сябе, што прыходзiцца гэтай жанчыне бацькам, што ён не чужы, не якi там староннi мужчына, перад якiм яна ляжала б так, як цяпер ляжыць перад iм, а ён мог бы легчы да яе, на яе, у яе з усёй сваёй прагай валодання. I ў яго выступаў пот, i ён дрыжаў усiм целам, душачы ў сабе гэтую пачварную думку, i схiляўся над ёю, каб разбудзiць яе цнатлiвым бацькоўскiм пацалункам.

Летась, у часы забойстваў, ён яшчэ не адчуваў у сабе такога фатальнага змагання. Чарадзейская ўлада, якую тады мела над iм ягоная дачка,-- так яму, прынамсi, здавалася -- была яшчэ чароўнай уладаю дзяцiнства. I таму ён нiколi сур'ёзна не апасаўся, што Лаўра стане ахвярай забойцы, якi, як было вядома, не нападаў нi на дзяцей, нi на жанчын, а выключна на дарослых дзяўчат, якiя яшчэ не страцiлi нявiннасцi. Усе ж ён павялiчыў ахову свайго дома, загадаў паставiць новыя рашоткi на вокнах верхняга паверха i загадаў пакаёўцы начаваць у спальнi Лаўры. Але думка пра тое, каб выслаць яе з горада, як гэта зрабiлi з сваiмi дочкаммi, i нават з цэлымi сем'ямi, яго таварышы па саслоўi, была яму нязносная. Ён лiчыў такiя паводзiны ганебнымi i нягоднымi члена Рады i Другога консула, якi, на яго думку, абавязаны даваць грамадзянам прыклад стрыманасцi, мужнасцi i непахiснасцi. Апрача таго ён быў чалавек, якому нiхто не мае права навязваць свае рашэннi -- нi ахоплены панiкай натоўп, нi тым болей адзiн-адзiны ананiмны падонак-злачынец. I ўвесь гэты жудасны час ён быў адзiн з нямногiх у горадзе, хто не паддаўся лiхаманцы страху i меў ясную галаву. Але на дзiва ўсё гэта цяпер перамянiлася. У той час, як людзi на вулiцах, быццам яны ўжо павесiлi забойцу, святкавалi канец ягоных зладзействаў i амаль забылi той нядобры час, у сэрца Антуана Рышы, як нейкi гiдотны яд, пранiк страх. Спачатку ён не хацеў дапускаць, што менавiта страх прымушаў яго адкладваць даўно наспелыя паездкi, радзей выходзiць у горад, скарачаць вiзiты i нарады, толькi каб хутчэй вярнуцца. Ён доўга апраўдваўся перад самiм сабой спасылкамi на занятасць i стомленасць, але нарэшце рашыў, што крыху заклапочаны, як быў бы заклапочаны на ягоным месцы кожны бацька, якi мае дачку-нявесту, бо такая заклапочанасць -- справа жыцейская... Хiба не разнеслася ўжо па свеце слава пра яе прыгажосць? Хiба не выцягваюцца ўсе шыi, калi ў нядзелю ўваходзiш з ёю ў царкву? Хiба некаторыя паны ў Радзе ўжо не намякалi на магчымае сватанне ад свайго iмя або ад iмя сваiх сыноў?..

42

Але аднаго разу ў сакавiку Рышы сядзеў у гасцёўнi i бачыў, як Лаўра выйшла ў сад. На ёй была сiняя сукенка, па якой рассыпалiся яе рыжыя валасы; яны iскрылiся на сонцы, нiколi ён не бачыў яе такою прыгожаю. Яна знiкла за жывой агароджаю i паявiлася з-за яе, можа, на два стукi сэрца пазней, чым ён чакаў,-- i ён смяротна спалохаўся, бо падчас гэтых двух стукаў сэрца думаў, што страцiў яе назаўсёды.

Тае ж самае ночы ён прачнуўся ад страшнага сну, якога ўжо не памятаў, але сон быў звязаны з Лаўрай, i ён кiнуўся ў яе пакой, пэўны, што знойдзе яе ў ложку мёртвай, забiтай, апаганенай i астрыжанай,-- але знайшоў яе цэлую i жывенькую.

Ён вярнуўся ў сваю спальню, увесь мокры ад поту, дрыжаў ад узбуджэння, не, не ад узбуджэння, а ад страху, цяпер ён нарэшце прызнаўся сабе ў гэтым, ён супакоiўся,i ў галаве ў яго прасвятлiлася. Калi гаварыць шчыра, дык ён з самага пачатку не верыў у дзейснасць бiскупскпй анафемы; не верыў i ў тое, што цяпер забойца закручвае ў Граноблi; i ў тое, што ён наогул пакiнуў горад. Не, ён яшчэ жыў тут, сярод жыхароў Граса, i калi-небудзь зноў ударыць. У жнiўнi i вераснi Рышы агледзеў некаторых забiтых дзяўчат. Вiдовiшча гэтае жахнула яго i, трэба прызнацца, разам з тым i захапiла, бо ўсе яны, i кожная на свой лад, былi неверагодна прыгожыя. Нiколi б ён не падумаў, што ў Грасе столькi неацэненай красы. Забойца адкрыў яму вочы. У забойцы быў вытанчаны густ. I дзейнiчаў ён па сiстэме. Мала таго, што ўсе забойствы былi ўчынены аднолькава акуратна, сам выбар ахвяр выдаваў амаль матэматычны разлiк. Праўда, Рышы не ведаў, чаго, уласна кажучы, забойца хацеў ад сваiх ахвяр, бо галоўнае iх багацце -- прыгажосць i чары маладосцi -- ён не крануў... цi, то-бок, усё-такi?.. У кожным разе, як нi абсурдна гэта гучыць, здавалася, што мэта забойства не разбурэнне, а ашчадлiвае калекцыянаванне. Калi, напрыклад, разважаў Рышы, уявiць сабе ўсе ахвяры не як асобныя iндывiды, а як частку нейкага вышэйшага прынцыпу i iдэалiстычна змыслiць iх такiя розныя ўласцiвасцi злiтымi ў адно цэлае, дык малюнак, складзены з такой мазаiкi, быў бы ўвогуле малюнкам прыгажосцi, i чарадзейства яго мела б не чалавечую, а боскую ўладу. (Як мы бачым, Рышы быў адукаваны i мазгавiты чалавек, якi ў страху не цураўся нават блюзнерчых высноваў, хоць ён мыслiў не ў нюхальных, а ў аптычных катэгорыях, ён усё-такi быў даволi блiзкi да праўды./

Дапусцiм, разважаў далей Рышы, забойца такi калекцыянер прыгажосцi i працуе над партрэтам Дасканальства, хай нават гэта толькi фантазiя яго хворага мозгу; дапусцiм далей, што ён чалавек найвышэйшага густу i скрупулёзна метадычны, што на самай справе даволi верагодна, тады нельга думаць, што ён адмовiцца ад найкаштоўнейшага будаўнiчага каменя для гэтага патрэта, якi толькi можна знайсцi на зямлi,-- ад прыгажосцi Лаўры. Уся пiрамiда забойстваў нiчога не вартая без яе. Яна была каменем, якi ўвенчвае ўвесь будынак.

Робячы гэтую жахлiвую выснову, Рышы сядзеў на сваiм ложку ў начной кашулi i дзiву даваўся, якi ён быў спакойны. Ён больш не дрыжаў. Няпэўны страх, якi калацiў яго некалькi тыдняў, прапаў, саступiў месца ўсведамленню канкрэтнай небяспекi. Задума забойцы была яўна скiраваная на Лаўру -- з самага пачатку. А ўсе астатнiя забойствы -- антураж гэтага апошняга заключнага забойства. Праўда, было няясна, якую матэрыяльную мэту маюць гэтыя забойствы i наогул цi ёсць у iх мэта. Але асноўнае, менавiта сiстэматычны метад забойцы i ягонае iмкненне да iдэалу, Рышы адгадаў правiльна. I чым больш ён пра гэта думаў, тым больш падабалася яму i тое i другое i тым большую павагу ён адчуваў да забойцы --зрэшты, такая павага як у гладкiм люстэрку паказвала ягоныя адносiны да самога сябе, бо не хто там якi, а менавiта ён, Рышы, сваiм тонкiм, аналiтычным розумам пранiк у намыслы працiўнiка.

Калi б ён, Рышы, быў забойца, апантаны тымi самымi палкiмi iдэямi, ён не мог бы дзейнiчаць iнакш, чым да гэтага часу дзейнiчаў той, i ён паставiў бы на карту ўсё, каб завяршыць сваю вар'яцкую задуму забойствам царыцы красы, Лаўры, роўнай якой не было.

Гэтая апошняя думка яму асаблiва спадабалася. Тое, што ён мог у думках стаць на месца будучага забойцы ягонай дачкi, давала яму, у сутнасцi, велiзарную перавагу перад забойцам. Бо забойца, зразумела, пры ўсёй сваёй кемлiвасцi, вядома ж, не мог паставiць сябе на месца Рышы -- хоць бы ўжо таму, што ён, вядома, не мог загадзя здагадацца, што Рышы даўно паставiў сябе на яго месца -- на месца забойцы. Па сутнасцi, тут усе было гэтак сама, як i ў дзелавым жыццi --mutatis mutandis*, а як жа. Калi ты разгадаў задуму канкурэнта, пеправага на тваiм баку; ён ужо не пакладзе цябе на лапаткi; не пакладзе, калi твае iмя -- Антуан Рышы i ты прайшоў агонь, ваду i медныя трубы i не прывык саступаць у барацьбе. Урэшце ж, Антуану Рышы належыць самы буйны ў Францыi гандаль парфумнымi таварамi, нi багацце, нi пасада Другога Консула не звалiлiся на яго з неба, ён заваяваў iх упартасцю i хiтрасцю, своечасова распазнаючы небяспеку, празорлiва разглядаючы планы канкурэнтаў i змятаючы з дарогi працiўнiкаў. I сваiх будучых мэтаў -- улады i дваранскага тытула нашчадкам -- ён дасягне гэтак сама. I гэтак сама ён перакрэслiць план забойцы -- свайго канкурэнта ў барацьбе за валоданне Лаўрай,-- хоць бы ўжо таму, што Лаўра -- вянок у будынку i яго, Рышы, планаў. Вядома, ён любiў яе, але ён i меў патрэбу ў ёй. А таго, у чым ён меў патрэбу дзеля здзяйснення сваiх найвышэйшых амбiцый, ён не саступаў нiкому, за гэта ён чапляўся пазурамi i зубамi.

Цяпер яму палегчала. Пасля таго як яму ўдалося свае начныя роздумы пра барацьбу з дэманам апусцiць на ўзровень дзелавога канфлiкту, ён адчуў, што зноў поўны адвагi i нават азарту. Растаў апошнi астатак страху, знiкла адчуванне прыгнечанасцi i гнятлiвага клопату, што мучыла яго як маразматычнага старца, развеяўся туман змрочных прадчуванняў, у якiм ён некалькi тыдняў шукаў дарогi навобмацак. Ён быў на знаёмай тэрыторыi i быў гатовы прыняць любы выклiк.

43

Адчуўшы палёгку, амаль задавальненне, ён саскочыў з ложка, тузануў за шнурок званка i загадаў слузе, якi спрасонку ледзь трымаўся на нагах, складваць вопратку i правiзiю, бо ён рашыў на свiтаннi са сваёй дачкою ехаць у Гранобль. Потым ён апрануўся i падняў з пасцеляў усю астатнюю чэлядзь.

Cярод ночы дом на вулiцы Друат прачнуўся, i ў iм забурлiла жыццё. На кухнi палалi агменi, па калiдорах шмыгалi ўвiшныя служанкi, угору-ўнiз па лесвiцах насiўся асабiсты слуга гаспадара, у скляпах звiнелi ключы кладаўшчыка, у двары гарэлi паходнi, фурманы выводзiлi коней, другiя выцягвалi з канюшняў мулаў, кiлзалi, сядлалi, бегалi, грузiлi -- можна было падумаць, што на горад наступаюць, як у 1746 годзе, аўстра-сардзiнскiя орды грабежнiкаў, якiя змяталi ўсё на сваей дарозе, i гаспадар дома ў панiцы рыхтуецца да ўцёкаў. Але нiчога такога! Гаспадар дома спакойна i ганарыста, як маршал Францыi, сядзеў за пiсьмовым сталом у сваёй канторы, пiў каву з малаком i аддаваў загады чэлядзi, якая проста з ног ужо збiлася. Разам з гэтым ён пiсаў пiсьмы мэру i Першаму консулу, свайму натарыусу, свайму адвакату, свайму банкiру ў Марсэлi, барону дэ Баёну i розным дзелавым партнёрам.

Да шасцi гадзiн ранiцы ён адправiў карэспандэнцыю i аддаў усе неабходныя для яго планаў распараджэннi. Ён паклаў за пазуху два дароржныя пiсталеты, зашчоўкнуў пражку на поясе з грашыма i замкнуў пiсьмовы стол. Потым пайшоў будзiць дачку.

У восем ранiцы маленькi караван выправiўся ў дарогу. Наперадзе вярхом ехаў Рышы, ён выдатна глядзеўся ў сваёй камiзэльцы колеру чырвонага вiна, з залатымi пазументамi, у чорным англiйскiм плашчы i чорным капелюшы з дзёрзкiм султанам з пёраў. За iм следавала ягоная дачка, апранутая сцiплей, але такая сляпуча прыгожая, што народ на вулiцы i каля вокан не мог адвесцi ад яе вачэй, у натоўпе чулiся багавейныя ахi i вохi, i мужчыны здымалi капелюшы --нiбыта перад Другiм консулам, а на самай справе перад гэтай дзяўчынай з паставай каралевы. За ёю сцiпла следавалi яе пакаёўка, далей слуга Рышы з двума нагружанымi конямi -- выкарыстанне карэты выключалася з прычыны дрэннага стану гранобльскага тракту,-- замыкаў картэж дзясятак мулаў, гружаных усемагчымым таварам, пад надзорам двух грумаў. Каля брамы Дзю-Кур варта ўзяла на каравул i апусцiла вiнтоўкi толькi тады, калi апошнi мул прайшоў праз браму. Дзецi яшчэ доўга беглi за працэсiяй, махалi ўслед каравану, якi павольна ад'язджаў па крутой, звiвiстай дарозе.

На людзей ад'езд Антуана Рышы з дачкою зрабiў дзiўна глыбокае ўражанне. Iм здавалася, што яны прысутнiчалi пры нейкай архаiчнай цырымонii прынясення ахвяры. Вакол толькi i гаворкi, што Рышы ад'язджае ў Гранобль, у горад, дзе з нядаўняга часу гаспадарыць монстр, якi забiвае дзяўчат. Людзi не ведалi, што тут i падумаць. Чым вытлумачыць учынак Рышы? Вартай асуды легкадумнасцю -- цi вартай захаплення мужнасцю? Цi быў гэта выклiк або спробай умiлажалiць багоў? Але iх маркоцiла няяснае прадчуванне, што прыгожую дзяўчыну з рыжымi валасамi яны толькi што бачылi апошнi раз. Яны прадчувалi пагiбель Лаўры Рышы.

Гэта прадчуванне збылося, хоць яно i грунтавалася на абсалютна iншых прычынах. Усё было ў тым, што Рышы выправiўся зусiм не ў Гранобль. Пампезны выезд быў толькi трукам. За паўтары мiлi на паўночны ўсход ад Граса, непадалёк ад вёскi Сэн-Валье, ён загадаў спынiцца, уручыў свайму слузе паўнамоцтвы i дарожны лiст i загадаў даставiць караван мулаў у Гранобль; грумаў ён таксама адаслаў з караванам.

А сам ён з Лаўрай i яе пакаёўкай павярнуў на Кабры, дзе зрабiў прыпынак на абед, i потым рушыў праз горны перавал Танэрона на поўдзень. Гэтая дарога была надзвычай цяжкая, але яна дазваляла абагнуць Грас i граскую далiну шырокiм паўколам з захаду i пад вечар непрыкметна дабрацца да ўзбярэжжа... Рышы планаваў на другi дзень перабрацца з Лаўрай на Лярэнскiя астравы, на самым маленькiм з якiх стаяў добра ўмацаваны кляштар Сэнт-Анарэ. Кляштарную гаспадарку вяла жменька манахаў, якiя нягледзячы на старасць яшчэ маглi пастаяць за сябе. Рышы добра iх ведаў, бо шмат гадоў купляў i перапрадаваў кляштарную прадукцыю: эўкалiптавы лiкёр, насенне пiнiй i кiпарысавы алей. I менавiта там, у кляштары Сэнт-Анарэ, якi разам з замкам Iў i дзяржаўнай турмой на востраве Сэнт-Маргерыт лiчыўся самым надзейным месцам Праванса, ён збiраўся на першым часе схаваць сваю дачку. А сам неадкладна вернецца на ўзбярэжжа i абагне Грас гэтым разам з усходу праз Антыб i Кан, каб пад вечар таго ж дня быць ужо ў Вансе. Ён ужо запрасiў туды свайго натарыуса, каб падпiсаць пагадненне з баронам дэ Баёнам пра шлюб iх дзяцей -- Лаўры i Альфонса. Ён хацеў зрабiць Баёну прапанову, якую той не змог бы адхiлiць: выплата баронавых пазык у памеры 4О ООО лiўраў, пасаг менавiта на гэтую суму, некалькi зямельных дзялянак i млячарня пад Маганоскам, штогодняя рэнта ў памеры ЗООО лiўраў маладой пары. Адзiная ўмова Рышы была ў тым, каб кантракт уступiў у сiлу праз дзесяць дзён i каб маладыя адразу ж пасля вяселля пераехалi ў Ванс.

Рышы разумеў, што такая паспешлiвасць падыме памер платы за паяднанне ягонай сям'i з сям'ёю гэтых Баёнаў. Ён заплацiў бы намнога меней, калi б у яго быў час чакааць. Давялося б тады барону, як жабраку, вымольваць у багатага купца згоду на гэты гешэфт: бо слава пра прыгажосць Лаўры будзе расцi, як i багацце Рышы, а Баёны, глядзi, як бач i спляжацца. Ну, але дарма! Яго ж працiўнiкам быў не барон, а невядомы забойца. Вось каму трэба было напаскудзiць у кашу. Замужняя жанчына, якая страцiла дзявоцкасць i, магчыма, цяжарная, ужо не ўпiшацца ў яго адборную галерэю. Апошняя клетачка гэтай мазаiкi застанецца пустая, Лаўра страцiць для забойцы ўсякую каштоўнасць, яго задума правалiцца. I трэба даць яму адчуць горыч плягi! Рышы хацеў згуляць вяселле ў Грасе, з вялiкай раскошай прылюдна. I хай ён не ведае i нiколi не ведацьме свайго працiўнiка, усё такi будзе вялiкаю асалодаю ўсведамляць, што той прысутнiчае пры падзеi i сваiмi вачыма бачыць, як жаданую здабычу умыкаюць у яго з-пад носа.

План быў разлiчаны тонка. I мы зноў павiнны дзiву дацца з чуцця Рышы --як блiзка ён падышоў да разгадкi iсцiнай праўды. Бо на самай справе шлюб Лаўры Рышы з сынам барона дэ Баёна азначаў бы поўную паразу Граскага Забойцы Дзяўчат. Але план яшчэ не здзейснiўся. Рышы яшчэ не схаваў Лаўру, яшчэ не даставiў яе пад выратавальны дах кляштара Сэнт-Анарэ. Тры вершнiкi яшчэ прабiваюцца праз негасцiнны пеправал Танэрона. Часам дарога робiцца такою цяжкаю, што верхаўцы спешваюцца. Усё iдзе вельмi марудна. Пад вечар яны спадзяюцца дабрацца да ўзбярэжжа каля Ла Напулi -- маленькага селiшча непадалёк ад Кана.

44

У той момант, калi Лаўра Рышы са сваiм бацькам пакiдала Грас, Грануй быў у другiм канцы горада ў майстэрнi Арнульфii мацараваў жанкiлii. Ён быў адзiн i ў добрым настроi. Яго час у Грасе скончыўся. Наперадзе быў дзень трыумфу. У яго ў хлеўчуку, у скрыначках, пракладзеных ватай, ляжалi дваццаць чатыры мiнiяцюрныя флаконы з кроплямi пралiтай аўры дваццацi чатырох нявiнных дзяўчат --каштоўныя эсэнцыi, здабытыя Грануем летась метадам халоднага анфлеражу целаў, дыгеравання валасоў i вопраткi, лаважу i дыстыляцыi. А дваццаць пятую -- самую раскошную, самую важную эсэнцыю -- ён атрымае сёння. У яго ўжо падрыхтаваны тыгельчык са шматкроць ачышчаным тлушчам, кавалак найтанчэйшага палатна i балон чысцюткага спiрту на гэтую апошнюю здабычу. Мясцовасць была разведана. Стаяла поўня.

Ён ведаў, што сядзiба на вулiцы Друат добра ахоўваецца i пранiкнуць у яе з дапамогаю ўзлому не ўдасца. Таму ён хацеў прабрацца туды яшчэ ўпоцемках, да таго, як зачыняць браму, i прыкрываючыся тым, што ў яго няма свайго паху, што як шапка-невiдзiмка рабiла яго непрыкметным для людзей i жывёл, схавацца ў якiм-небудзь закутку дома. Пазней, калi ўсе паснуць, ён, iдучы ў цемры па компасе свайго нюху, падымецца ўгору, да свайго скарбу. Ён апрацуе яго там жа, на месцы, загарнуўшы ў прасаленую прасцiну. Толькi валасы i вопрптку , як заўседы, возьме з сабою, бо гэтыя часткi могуць быць прамытыя ў вiнным спiрце, што больш зручна рабiць у майстэрнi. Для канчатковай перапрацоўкi памады i яе дыстылiроўкi ў канцэнтрат яму спатрэбiцца яшчэ адна ноч. I калi ўсё пойдзе добра -- а ў яго не было нiякiх падставаў сумнявацца, што ўсё пойдзе як след,--тады паслязаўтра ён будзе ўладаром усiх эсэнцый, патрэбных на выраб найлепшае ў свеце парфумы, i ён пакiне Грас як чалавек, якi пахне лепш за ўсiх на зямлi.

Да палудня ён пакончыў з жанкiлiямi. Ён патушыў агонь, зачынiў кацёл з тлушчам i выйшаў з майстэрнi праветрыцца. Вецер быў заходнi.

Ужо з першага ўдыху ён насцярожыўся. У атмасферы было нешта не так, нешта не ў парадку. У паху горада, у гэтай яго вопратцы, у яго нябачным шлейфе, сатканым з тысячаў нiтак, не хапала залатой. За апошнiя некалькi тыдняў гэта духмяная нiтка стала такою моцнаю, што Грануй адчуваў яе нават за горадам, каля свайго хлеўчука. Цяпер яна прапала, знiкла, яе нельга было выявiць нюхам. Грануй быццам скамянеў ад страху.

Яна мёртвая, падумаў ён. Потым яшчэ страшнейшае: мяне выпепрадзiў нехта iншы. Iншы сарваў маю кветку i прысвоiў сабе водар! Ён не закрычаў, для гэтага ягонае ўзрушэнне было занадта вялiкае, але слёзы набеглi ў куточкi яго вачэй i раптам палiлiся ракою.

I тут прыйшоў абедаць Друо з "Чатырох Дафiнаў" i мiж iншым расказаў, што сёння ранiцай Другi консул з дванаццаццю муламi i са сваёю дачкою адбыў у Гранобль. Грануй глытнуў слёзы i кiнуўся бегчы праз увесь горад да брамы Дзю-Кур. На плошчы каля брамы ён спынiўся i прынюхаўся. I ў чыстым, не кранутым гарадскiмi пахамi заходнiм ветры ён злавiў сваю залатую нiтку, хай тоненькую i слабенькую, але нi з чым не параўнальную. Зрэшты, любасны пах даносiўся не з паўночнага захаду, куды вяла дарога на Гранобль, а хутчэй з паўднёвага захаду, у напрамку на Кабры.

Грануй спытаўся ў варты, па якой дарозе паехаў Другi консул. Адзiн вартаўнiк паказаў на поўнач. А не на Кабры? Можа, ён выправiўся на поўдзень, на Арыбо або Ля Напуль? Не, вядома, сказаў вартавы, ён бачыў гэта на свае вочы.

Грануй кiнуўся назад, праз горад, да свайго хлеўчука, запхнуў у юрзачок кавалак палатна, горшычак на памаду, шпатэль, нажнiцы i маленькую гладкую дубiнку з алiўкавага дрэва i не марудзячы выправiўся--не па дарозе ў Гранобль, а па дарозе, якую паказаў яму ягоны нюх: на поўдзень.

Гэтая дарога, дарога наўпрасткi на Ля Напуль, вяла ўздоўж схiлаў Танэрона праз рачныя рукавы Фраеры i Сiаньi. Iсцi было лёгка. Грануй шпарка iшоў наперад. Калi справа ўзнiк пейзаж Прыбо, якi быццам павiс на схiлах гор, ён учуў, што амаль дагнаў уцекачоў. Неўзабаве ён ужо быў на адной вышынi з iмi. Цяпер ён чуў кожнага з iх паасобку, ён нават адрознiваў на нюх iх коней. Яны, мабыць, былi самае большае за мiлю ад яго, дзесьцi ў лясах Танэрона. Яны кiравалiя на поўдзень, да мора. Гэтак сама, як i ён.

Каля пяцi гадзiн папалуднi Грануй прыйшоў на пастаялы двор, паеў i папытаўся таннага начлегу. Ён, бачце,-- чаляднiк дубiльшчыка з Нiцы i iдзе ў Марсэль. Можна пераначаваць у канюшнi, адказалi. Там ён залез у кут i выспаўся. Наблiжэнне трох верхаўцоў ён адчуў здалёк. Цяпер заставалася толькi чакаць.

Праз дзве гадзiны -- ужо добра такi сцямнела -- яны пад'ехалi. Каб захаваць сваё iнкогнiта, усе трое пераапранулiся. Абедзве жанчыны былi ў цёмным i вуалях, Рышы -- у чорнай камiзэлi. Ён выдаваў сябе за дваранiна з Кастэланы; заўтра ён хоча перабрацца на Лярынскiя астравы, хай гаспадар прыгатуе сняданак да свiтанку. Цi ёсць у доме iншыя пастойнiкi? Няма, сказаў гаспадар, толькi чаляднiк дубiльшчыка з Нiцы, але ён начуе на канюшнi.

Рышы адправiў жанчын у пакоi. А сам заглянуў на канюшню ўзяць сёе-тое з паклажы, як ён сказаў. Спачатку ён не змог знайсцi чаляднiка, i ён папрасiў конюха прынесцi яму лятарню, тады ён заўважыў яго ў куце: чаляднiк дубiльшчыка ляжаў на саломе i старой гуньцы i моцна спаў, паклаўшы пад галаву юрзак. Ён выглядаў такiм непрыкметным i нявiдным з сябе, што Рышы на момант здалося, што яго ўвогуле няма, што гэта хiмера, вычварны цень у мiгатлiвым святле свечкi з лятарнi. У кожным разе, Рышы адразу стала ясна, што ад гэтай проста кранальна бяскрыўднай iстоты няма анiякусенькай небяспекi, i ён цiха адышаў, каб не парушыць ягонага сну, i вярнуўся ў дом.

Ён павячэраў разам з дачкою ў яе пакоi. Пры ад'ездзе ён не тлумачыў ёй мэты iх падарожжа, не зрабiў гэтага i цяпер, хоць яна i прасiла. Заўтра ён усё ёй раскажа, сказаў ён, i яна можа не сумнявацца, што усё, што ён плануе i робiць, ёй толькi на карысць i выгоду, а ў будучым прынясе ёй шчасце. Пасля вячэры яны згулялi некалькi партый у ломбер, i ён усе прайграў, бо не глядзеў у свае карты, а любаваўся прыгаджосцю яе твару. Каля дзевяцi ён правеў яе ў яе пакой насупраць ягонага пакоя i замкнуў дзверы. Потым i сам лёг спаць.

Ён раптам адчуў страшэнную стому -- гэта ад напружання цяжкага дня i папярэдняй ночы, але ў той жа час ён быў задаволены сабою i ходам падзей. Без анiякай заклапочанасцi, без змрочных прадчуванняў, якiя мучылi яго бессанню аж да ўчарашняга дня кожнага разу, як ён тушыў лямпу, ён адразу заснуў i спаў без сноў, без стогнаў, без сутаргавых здрыгаў i нервовага пераварочвання з боку на бок. Упершыню за доўгi час Рышы здабыў глыбокi, спакойны сон.

У той жа самы час Грануй падняўся са сваёй посцiлкi на канюшнi. Ён таксама быў задаволены сабою i ходам падзей i адчуваў, што добра адпачыў, хоць не спаў нi секунды. Калi Рышы заходзiў у канюшню, ён толькi прыкiнуўся, што спiць, каб яшчэ больш падкрэслiць i падмацаваць тое ўражанне бясшкоднасцi, якое ўжо сам па сабе рабiў яго "някiдкi" пах. Вось якраз ён успрыняў Рышы вельмi i вельмi востра, нюхам, i ад яго зусiм не ўтоiлася палёгка, якую адчуў Рышы, убачыўшы яго.

Такiм чынам, у момант iх кароткай сустрэчы абодва яны пераканалiся ў бяскрыўднасцi адзiн аднаго, i, на думку Грануя, гэта было добра, бо ягоная ўяўная бяскрыўднасць i сапраўдная бяскрыўднасць Рышы толькi пасаблялi ягонай, Грануевай, справе. Зрэшты, Рышы быў той самай думкi пра стан сваiх спраў.

45

Грануй прыступiўся з прафесiйнай абачлiвасцю. Ён развязаў мех, дастаў адтуль кавалак палатна, памаду i шпатэль, разаслаў палатно на гуньцы, на якой ляжаў, пачаў абмазваць яго тлустай пастай. Гэтая праца патрабавала часу, бо тлушч трэба бяло наносiць нераўнамерна-- дзе больш тоўста, дзе больш тонка, у залежнасцi ад таго, на якое месца цела прыпадзе тая цi iншая частка палатна. Рот i падпахi, грудзi, палавы орган i ступакi выдзяляюць болей паху, чым, напрыклад, галенi, спiна або локцi; унутраныя бакi далонi -- больш, чым тыльныя; бровы -- больш, чым вейкi, i г.д. -- i адпаведна на iх трэба было болей тлушчу. Так што Грануй адначасова мадэляваў на палатне пахавую дыяграму цела, якое падлягала апрацоўцы, i гэтая частка працы давала яму, уласна кажучы, найбольшае задавальненне, бо гаворка iшла пра нейкую артыстычную тэхнiку, якая займала ў аднолькавай меры i органы пачуццяў, i фантазiю, i рукi i, апрача таго, дазваляла наперад смакаваць асалоду ад вынiку, якi меўся быць напаследак.

Патрацiўшы ўвесь горшчычак памады, ён зрабiў некалькi завяршальных штрыхоў --дзе паклаў тлушчу крыху гусцей, дзе зняў лiшак, падрэтушаваў i яшчэ раз праверыў змадэляваны тлушчам ландшафт--зрэшты, карыстаючыся носам, а не вачыма, бо ўсё адбывалася ў апраметнай цемры, што было, магчыма, дадатковай прычынай роўнага i радаснага настрою Грануя. У гэтую ноч поўнi нiшто не заважала яму. У свеце не было нiчога апрача паху ды, бадай што, шуму прыбою, якi даносiўся з мора. Ён быў у сваёй стыхii. Потым ён склаў палатно, як складваюць кавалак шпалераў, каб памазаныя тлушчам паверхнi накладвалiся адна на адну. У яго гэта была балючая аперацыя, бо ён добра ведаў, што пры ўсёй асцярожнасцi часткi змадэляваных контураў ад гэтага змажуцца i зрушацца. Але ў яго не было iншай магчымасцi перанесцi палатно. Склаўшы яго так, каб можна было без лiшняга клопату ўзяць яго падпаху, ён паклаў у кiшэню шпатэль i нажнiцы, узяў алiўкавую дубiнку i пракраўся на двор.

Неба завалакло хмарамi, дом стаяў у цемры. Адзiная iскрынка ў гэтай непраглядзi мiгатала на ўсходзе: маяк форта на востраве Сэнт-Маргерыт, што за мiлю ад Ля Напулi, нагадваў блiскучую галоўку шпiлькi на чорным, бы крумкачынае крыло, покрыве. З бухты дыхаў лёгкi ветрык, даносiў пах рыбы. Сабакi спалi.

Грануй падышоў да свiрна, да сцяны якога была прыхiлена драбiна. Ён захапiў вольнай правай рукой тры папярэчыны-шчаблiны, падняў драбiну; трымаючы яе вертыкальна i абапершы яе на правае плечка, перанёс яе цераз двор да яе акна. Акно было прачынена. Падымаючыся ўгору па шчаблiнак, як па прыступках, ён павiншаваў сябе -- бо вось такая нагода надарылася сабраць ураджай паху гэтай дзяўчыны тут, у Ля Напулi. У Грасе, дзе вокны былi з рашоткамi, а сам дом строга ахоўвалi, усё было б намнога цяжэй. А тут яна нават спала адна. Нават не давядзецца прыбiраць служанку. Ён адхiлiў аканiцу, шмыгнуў у пакой i паклаў на падлогу складзеную прасцiну. Потым павярнуўся да ложка. Водар яе валасоў дамiнаваў, бо яна ляжала на жываце, уткнуўшы ў падушку акаймаванае згiнам рукi твар, i яе патылiца проста-такi сама прасiлася пад удар.

Гук удару быў глухi i рыпучы. Ён ненавiдзеў яго. Ненавiдзеў яго ўжо таму, што гэта быў шум, шум у ягонай бясшумнай справе. Толькi сцяўшы зубы, ён мог вынесцi гэты гiдотны гук, i калi гук зацiх, ён яшчэ нейкi час стаяў у застылай i горкай позе, сутаргава сцiскаючы рукою дубiнку, быццам баючыся, што гук можа вярнуцца аднекуль, як рэха. Але гук не вярнуўся, а ў пакоi зноў усталявалася цiшыня, нават больш глыбокая цiшыня, бо яе ўжо не парушала пепрарывiстае дыханне дзяўчыны. I толькi тады Грануй змянiў позу (якую можна было б апiсаць як пачцiва-шаноблiвую альбо як нешта накшталт сутаргавай хвiлiны маўчання/, i ягонае цела абмякла i расслабiлася.

Ён адставiў убок дубiнку i руплiва прыступiў да справы. Спачатку ён расправiў прынесенае палатно i паслаў яго чыстым бокам на стале i крэслах, сочачы, каб не дакрануцца да тлустага боку. Раскошны водар дзяўчыны, якi раптам палiўся з яе густой хваляй, гэтым разам не расчулiў яго. Ён жа быў яму знаёмы, а ап'яняцца асалодаю ён будзе пазней, пасля таго, як па-сапраўднаму завалодае iм. Цяпер трэба было сабраць яго як мага болей, упусцiць яго як мага меней, цяпер ад яго патрабавалася засяроджанасць i ўвiшнасць.

Спрытнымi рухамi нажнiц ён разрэзаў начную кашулю, дастаў з яе дзяўчыну, схапiў прасцiну i накiнуў яе на голае цела. Потым падняў цела, прапусцiў пад iм абвiслую частку палатна i загарнуў у тканiну --так пекар згортвае руляду,-- склаў канцы i забiнтаваў яе як мумiю -- з галавы да пят. Незабiнтаваныя засталiся толькi валасы. Ён абрэзаў iх як мага блiжэй да скуры i запакаваў у начную кашулю, завязаўшы яе ў хатуль. Потым ён прыкрыў стрыжаны чэрап свабодным кавалкам палатна i разглядзiў перакiнуты канец, асцярожна нацiскаючы пальцамi. Ён праверыў увесь пакунак. У iм не было нi шчылiнкi, нi дзiрачкi, нiводнай нераспраўленай складачкi, адкуль мог бы прасачыцца водар. Дзяўчына была ўпакавана выдатна.

Больш рабiць не было чаго. Толькi чакаць, чакаць шэсць гдзiн -- да свiтання.

Ён узяў маленькае крэсла, на якiм ляжала яе вопратка, паставiў яго каля пасцелi i сеў. У шырокай чорнай адзежы яшчэ трымалiся пяшчотныя павевы яе водару, змяшанага з пахам анiсавых ляпёшак, якiя яна сунула ў кiшэню перад дарогай. Ён паклаў ногi на край яе пасцелi каля яе ног, прыкрыўся яе адзеннем i з'еў анiсавыя ляпёшкi. Ён стамiўся. Але спаць не хацелася, бо спаць на працы не след было, нават калi ўсяе тае працы -- чаканне. Ён успомнiў ночы, калi займаўся адгонкай у майстэрнi Бальдзiнi; пакрыты сажай перагонны куб, агонь, лёгкi, прывiдны капеж дыстыляту на дно фларэнцiйскай флягi. Час ад часу даводзiлася прыглядваць за агнём, далiваць ваду, падстаўляць новыя фларэнцiйскiя флягi, замяняць масу матэрыялу, што выдыхалася ў дыстыляцыi. I ўсё-такi яму заўсёды здавалася, што спаць нельга. Не таму, што трэба было выконваць тыя цi iншыя чарговыя аперацыi, а таму, што чуванне мае свой адмысловы сэнс. Нават тут, у пакоi пастаялага двара, дзе працэс анфлеражу адбываўся сам па сабе, нават больш таго -- дзе несвоечасовая праверка, пераварочванне i корпанне каля духмянага пакунка маглi быць толькi перашкодай,-- нават тут, як здавалася Граную, яго неадлучная прысутнасць грала важную ролю. Ён мог бы ўспаплошыць духа ўдачы.

Зрэшты, нягледзячы на стомленасць, яму не было цяжка чуваць i чакаць. Гэта чаканне ён любiў. I ўсе дваццаць чатыры разы з тымi iншымi дзяўчатамi яму падабалася такое чаканне --не тупая туга па мiнулым i не палкая нецярплiвасць -- а асэнсаванае, клапатлiвае, у пэўнай ступенi дзейснае чаканне. Пад час такога чакання нешта адбывалася. Адбывалася самае iстотнае. I нават калi ён не рабiў гэтага сам, яно тварылася дзякуючы яму. Ён зрабiў усё, што ад яго залежала. Ён паказаў усё сваё майстэрства. Не дапусцiў нiводнай памылкi. Яго дзея была адзiная i непаўторная. Яна завершыцца поспехам... Яму заставалася толькi некалькi гадзiн пачакаць. Яно давала яму самае глыбокае задавальненне, гэтае чаканне. Нiколi ў жыццi ён не адчуваў сябе так хораша, так спакойна, i так ураўнаважана, не адчуваў такой лучнасцi з самiм сабой -- нават тады, у сваей гары,-- як у гэтыя гадзiны патрэбнага перапынку, калi ён сядзеў глыбокай ноччу каля сваiх ахвяр, не змыкаў вачэй i чакаў. Толькi ў такiя моманты ў яго змрочным мозгу ўзнiкалi амаль вясёлыя думкi.

Дзiўна, што гэтыя думкi не былi скiраваныя ў будучыню. Ён думаў не пра водар, якi здабудзе праз некалькi гадзiн, не пра парфуму з дваццацi пяцi дзявочых аўраў, не пра планы на будучыню, не пра шчасце i не пра поспех.. Не, ён згадваў мiнулае... Ён выклiкаў у памяцi прыпынкi на сваiм жыццёвым шляху -- ад дома мадам Гаяр i вiльготнага прагрэтага сонцам кастра дроў перад гэтым домам да яго сённяшняга падарожжа ў маленькi прапахлы рыбай пасёлак Ля Напуль. Ён успамiнаў дубiльшчыка Грымаля, Джузэпэ Бальдзiнi, маркiза дэ ля Таяд-Эспiнаса. Ён успамiнаў горад Парыж, яго пачварныя, на тысячы адценняў смуродныя выпарэннi, рыжую дзяўчыну з вулiцы Марэ, вольныя прасторы зямлi, слабы вецер, лясы. Ён успамiнаў i гару ў Авернi -- ён зусiм не пазбягаў гэтага ўспамiну,--сваю пячору, паветра без чалавечага паху. Ён успамiнаў i свае сны. Успамiнаў усе гэтыя рэчы з вялiкай прыемнасцю. Так, азiраючыся назад, ён думаў, што шчасце асаблiва спрыяла яму i што лёс веў яго хай пакручастаю, але ўрэшце правiльнай дарогаю,-- а iнакш хiба мог ён апынуцца тут, у гэтым цёмным пакоi, каля мэты сваiх iмкненняў? Ён, калi добра ўсё прыкiнуць,-- сапраўды дабраславёная асоба!

Ён зусiм расчулiўся ў прылiве ўпакоранасцi i ўдзячнасцi. "Я дзякую табе,-- цiха сказаў ён,-- я дзякую табе, Жан-Бацiст Грануй, што ты такi, якi есць!" Аж настолькi ён быў у захапленнi ад самога сябе.

Потым ён расплюшчыў вочы -- не каб заснуць, а каб цалкам аддацца замiранасцi гэтай Святой Начы. Мiр напаўняў ягонае сэрца. Але яму здавалася, што i вакол яго пануе мiр. Ён чуў нюхам мiрны сон служанкi ў суседнiм пакоi, глыбокi, замiраны сон Антуана Рышы ў пакоi насупраць, ён нюхаў мiрную дрымоту гаспадара i слуг, сабак, жывёл у стойлах, усяго мястэчка i мора. Вецер улёгся. Усё было цiха. Нiшто не парушала мiру.

Адзiн раз ён адсунуў нагу ўбок i вельмi мякка дакрануўся да нагi Лаўры. Слушней кажучы, не да нагi, а якраз да палатна, якое яе ўкрывала, з тонкiм пластам тлушчу на вывараце, якi ўбiраў у сябе яе пах, яе --яго!--царскi водар.

46

Калi заспявалi птушкi -- задоўга да свiтання-- ён устаў i закончыў працу. Ён разгарнуў палатно, як пластыр, з мёртвай. Тлушч добра сыходзiў са скуры. Толькi ў паглыбленых месцах яшчэ заставалiся невялiкiя згусткi, якiя ён сабраў шпатэлем. Астатнiя пацёкi памады ён выцер нiжняй кашуляй Лаўры, якою напаследак выцер усё цела з галавы да ног так старанна, што забраў самыя малыя кроплi тлушчу нават з пораў яе скуры i разам з iмi апошнiя нiтачкi i абрывачкi яе паху. Цяпер яна была для яго сапраўды мёртвая, завялая, бляклая i азызлая, як адыходы кветак.

Ён кiнуў нiжнюю кашулю ў вялiкае араматызванае палатно, у якiм толькi яна цяпер i жыла, паклаў туды ж начную кашулю з яе валасамi i загарнуў усё ў маленькi тугi пакунак, якi ўмясцiўся ў яго падпахай. Ён даў сабе клопату прыкрыць труп на пасцелi. I хоць чэрнядзь ночы ужо ператварылася ў шэрую сiнь свiтання i рэчы ў пакоi пачалi набываць абрысы, ён больш не зiрнуў на яе пасцель, каб хоць раз у жыццi ўбачыць яе вачыма. Яе постаць не цiкавiла яго. Яна больш не iснавала для яго як цела, а толькi як водар, што не мае цела. А яго ён трымаў падпахай i забiраў з сабою.

Ён цiха ўскочыў на падваконнiк i спусцiўся па драбiне ўнiз. На дварэ зноў падняўся вецер, неба прасвятлiлася i разлiвала над зямлёй халоднае цёмна-сiняе святло. Праз паўгадзiны адна служанка запалiла агонь на кухнi. Выйшаўшы на двор па дровы, яна заўважыла прыстаўленую драбiну, але не зрабiла нiякiх высноваў, бо была яшчэ дужа заспаная. Неўзабаве пасля шостай узышло сонца. Велiзарнае, колеру чырвоннага золата, яно паднялося з мора памiж абодвума Лярынскiмi астравамi. На небе не было нi аблачынкi. Пачынаўся зiхоткi вясновы дзень.

Рышы, чый пакой выходзiў на захад, прачнуўся а сёмай. Упершыню за шмат месяцаў ён выдатна выспаўся i, адышоўшы ад звычкi, яшчэ чвэрць гадзiны кволiўся ложку, потым шчасна пацягнуўся, i ўздыхнуў, i прыслухаўся да прыемных гукаў з кухнi. Тады ён устаў, разнасцежыў акно, i ўбачыў, што на дварэ цудоўнае надвор'е, i ўдыхнуў свежага ранiшняга паветра, i пачуў шум прыбою, i ягоны добры настрой стаў зусiм-такi нястрымны, i ён, склаўшы губы ў трубачку, засвiсцеў нейкi вясёленькi матыўчык.

Адзяваючыся, ён усе яшчэ насвiстваў i насвiстваў, выходзячы з пакоя i шпарка падыходзячы да дзвярэй пакоя сваёй дачкi. Ён пастукаўся. I зноў пастукаўся, зусiм цiха, каб не спалохаць яе. Адказу не было. Ён усмiхнуўся. Падумаў, што яна яшчэ спiць.

Ён асцярожна ўставiў ключ i павярнуў ручку, цiха, зусiм цiха, каб не спалохаць яе, амаль хочучы нават застаць яе ў сне, каб разбудзiць пацалункам, яшчэ раз, апошнi раз, перш чым аддасць яе iншаму мужчыне.

Дзверы адчынiлiся, ён увайшоў, i сонечнае святло ўдарыла яму ў твар. Пакой быў як усё роўна залiты расплаўленым срэбрам, усё ззяла, i ад болю яму прыйшлося на iмгненне заплюшчыць вочы.

Расплюшчыўшы iх зноў, ён убачыў на пасцелi Лаўру -- голую i мёртвую, астрыжаную нагола i сляпуча белую. Гэта было як у кашмарным сне, якi ён бачыў на тым тыднi ў Грасе -- i забыўся, а цяпер гэты кашмар, быццам удар маланкi, узнiк у яго памяцi. Усё раптам стала дакладна як у тым сне, толькi намнога ярчэй.

47

Навiна пра забойства Лаўры Рышы так iмклiва разнеслася па наваколлях Граса, нiбыта нехта абвясцiў: "Кароль памёр!", або "Вайна!", або "Пiраты высадзiлiся на бераг!" -- i выклiкала амаль такi самы, як бы ад гэтых абвестак, панiчны страх, а можа, i большы. У сплюск вока вярнуўся дбайна забыты жах, такi самы прылiплiвы, як i летась увосенi, з усiмi яго пабочнымi праяўкамi: панiкай, абурэннем, шалам, iстэрычнай падазронасцю, роспаччу. Начамi людзi не вылазiлi з дамоў, замыкалi дачок, барыкадавалiяся, не давяралi адно аднаму, не спалi. Кожны думаў, што цяпер усе паўторыцца, як i тады: кожнага тыдня будзе забойства. Здавалася, час адсунуўся на паўгода назад. Страх паралiзаваў яшчэ больш, чым паўгода назад, бо раптоўнае вяртанне небяспекi, якую лiчылi даўно адоленай, пашырала сярод людзей пачуццё бездапаможнасцi. Бо ж не пасобiла нават бiскупава анафема! Калi Антуан Рышы, усемагутны Рышы, гарадскi багатыр, Другi консул, уплывовец, разважнiк, якi меў усе сродкi абароны не змог упiльнаваць свае дзiця! Калi забойчая рука не сцепнулася перад нябеснай прыгажосцю Лаўры -- бо яна i праўда, здвалася святою кожнаму, хто яе ведаў, асаблiва цяпер, калi яна больш не жыла. Як жа пасля ўсяго гэтага мець надзею на ратунак ад забойцы? Ён быў чумнейшы за чуму, бо ад самой чумы можна было ўцячы, а ад гэтага забойцы -- нельга, як яно й вiдаць з прыкладу Рышы. У яго яўна былi здольнасцi звышнатуральныя, надпрыродныя. Ён, якое тут сумненне, схаўрусаваўся з д'яблам, калi толькi сам не быў д'ябал. I многiм людзям, асаблiва калi хто папрасцей, недалёкага розуму, заставалася адно -- iсцi ў храм i малiцца; кожны рамеснiцкi стан малiўся свайму патрону: слесары -- святому Алаiзу, ткачы -- святому Крыспiну, садоўнiкi -- святому Антонiю, парфумнiкi -- святому Язэпу. Яны бралi з сабою жанок i дочак, разам з iмi малiлiся, елi i спалi ў царкве, не выходзiлi з яе нават удзень, упэўненыя, што ўнебяспечыцца ад пачварыны (калi толькi тая бяспека была яшчэ ўвогуле!) яны здолеюць толькi пад абаронай парафiяльнай абшчыны i пепрад аблiччам Дзевы.

Другiя, больш кемлiвыя галовы, гуртавалiся, бо аднаго разу царква ўжо схiбiла i сталася бяссiльная, у акультныя групы, за вялiкiя грошы наймалi ведзьму з Гурдона, якая ўжо сябе выдатна зарэкамендавала, зашывалiсяў якi-небудзь лёх граскага падзямелля, якiх тут была пропадзь, i там служылi чорныя мшы, каб увачавiднiць нячыстаму ванцаку, што згодныя пакланяцца i яму. Некаторыя шаноўныя буржуа i адукаваная блакiтная косць рабiлi стаўку на навуку -- магнетызавалi свае дамы, гiпнатызавалi сваiх дачок, стваралi флюiдальныя тайныя гурткi ў салонах i спрабавалi шляхам супольнай перадачы думак на адлегласць тэлепатычна прагнаць дух забойцы.

Царкоўныя калегi ладзiлi пакайныя працэсii з Граса ў Ля Напуль, так бы мовiць --тэнды i з паўротэм. Манахi пяцi кляштараў горада дзень у дзень i ноч у ноч служылi набажэнствы з пяяннем святых псэльмаў i кантаў, так што то ў адным то ў другтiм канцы горада чулiся няспынныя енкi-- дзень у дзень, ноч у ноч. Амаль нiхто не працаваў -- усе ратавалiся.

Такiм чынам усе насельнiцтва Граса трывала ў лiхаманкавым бяздзеяннi, амаль унясцерп чакаючы, калi ж там каго зноў... А што забойства будзе, нiхто не сумняваўся. I ўпотай кожны хацеў хутчэй пачуць вусцiшную навiну з адзiным спадзяваннем, што яна зачэпiць не яго, а кагосьцi, дай Бог, iншага.

Аднак улады ў горадзе, акрузе i правiнцыi гэтым разам не заразiлiся iстэрыкай народа. Упершыню з таго часу, як Забойца Дзяўчат заявiў пра сябе, пачалося планамернае i разгалiнаванае супрацоўнiцтва гарадскiх уладаў Граса, Драгiньяна i Тулона на ўзроўнi магiстратаў, палiцыi, Iнтэнданта, парламента i марскога флоту.

Прычынай такой салiдарнасцi мацакоў свету гэтага было, з аднаго боку, апасенне перад агульным народным паўстаннем, а з друголга, той факт, што з моманту забойства Лаўры Рышы паявiлiся адпраўныя пункты, якiя дазвалялi нарэшце пачаць сiстэматычнае ганенне на забойцу. Забойцу бачылi. Гаворка несумненна iшла пра таго падазронага чаляднiка дубiльшчыка, якi ў тую фатальную ноч быў на канюшнi пастойнага двара ў Ля Напулi, а ранiцай знiк без следу. Гаспадар, конюх i Рышы ў адзiн голас пасведчылi, што гэта быў непрыкметны недаростак у карычневай курце з палатняным заплечнiкам. Хоць у астатнiм паказаннi гэтых трох сведкаў былi на дзiва расплывiстыя i яны не змаглi апiсаць, напрыклад, рысы твару, колер валасоў або вымаўку гэтага чалавека, гаспадар пастойнага двароа усе-такi ўзгадаў, што, калi ён не памыляецца, з похапкаў i паходкi незнаемага кiдалася ў вочы нешта нягеглае, быццам у яго калiсьцi была зламаная галень цi знявечаны ступак.

Маючы гэтыя прыкметы, два берагавыя атрады берагавой аховы прыкладна апалдуднi таго дня, калi адбылося забойства, пачалi пагоню ў напрамку на Марсэль, адзiн уздоўж берага, другi -- па дарозе ўглыбiню правiнцыi. Блiжэйшыя ваколiцы Ля Напулi было загадана прачасаць дабравольцамi. Два ўпаўнаважаныя граскага суду выбралiся ў Нiцу, каб там, у Нiцы, навесцi даведкi што пра чаляднiка дубiльшчыка. У Фрэжу, у Кане i Антыбе былi агледжаны ўсе судны, што выпраўлялiся ў мора, усе дарогi ў Савой былi перакрытыя, у падарожнiкаў пыталiся дакументаў, якiя пасведчвалi асобу. Гончы лiст з апiсаннем злачынца ўручаўся ўсiм, хто ўмеў чытаць, каля ўсiх гарадскiх брамаў Граса, Ванса, Гурдона i каля царкоўных брамаў у вёсках. Тройчы на дзень яго зачытвалi на пляцах бiрычы. Праўда, упамiнанне пра кульгавасць ўзмацняла падазрэнне, што злачынцам быў сам д'ябал, i хутчэй сеяла панiку, чым памагала збору праўдзiвых звестак.

Толькi пасля таго, як старшыня граскага суду ад iмя Рышы паабяцаў за звесткi пра злачынцу не меней двух сотняў лiўраў узнагароды, у Грасе, Апiё i Гурдоне было затрымана па даносах некалькi чаляднiкаў, з якiх адзiн на самай справе меў няшчасце быць кульгавым. Яго ўжо збiралiся, нягледзячы на пацверджанае многiмi сведкамi алiбi, аддаць на дапытку, але тут, на дзесяты дзень пасля забойства, у мэрыю звярнуўся адзiн чалавек з гарадской варты i зрабiў суддзям наступную заяву: аполуднi таго самага дня, калi ён, Габрыэль Тальяска, капiтан варты, як звычайна нёс службу каля заставы Дзю-Кур, да яго звярнуўся нейкi суб'ект, якi, як яму цяпер здаецца, нiбыта адпавядае апiсанню прыкметаў у гончым лiсце; суб'ект гэты некалькi разоў настойлiва дапытваўся, якой дарогаю з'ехаў ранiцай Другi консул са сваi караванам. Капiтан не надаў гэтаму выпадку нiякага значэння нi тады, нi пазней i напэўна ж не згадаў бы гэтага суб'екта -- надта ж бо ён такi нявiдны з сябе,-- калi б выпадкова не сустрэў яго, прычым тут, у Грасе, на вулiцы дэ-ля-Луў, перад атэлье мэтра Друо i мадам Арнульфi; i гэтым разам яму кiнулася ў вочы, што гэты чалавек, заходзячы ў майстэрню, прыкметна накульгваў.

Праз гадзiну Грануй быў арыштаваны. Гаспадар пастойнага двара ў Ля -Напулi i ягоны конюх, яшчэ раней выклiканыя ў Грас на апазнанне iншых затрыманых, адразу ж пазналi чаляднiка, якi начаваў у iх: гэта ён, i нiхто iншы, заявiлi яны, гэта i ёсць шуканы забойца.

Абшукалi айстэрню, абшукалi хляўчук у алiўкавым гайку за францысканскiм кляштарам. У кутку, амаль на вiдавоку, ляжалi разрэзаная начная кашуля, нiжняя кашуля i рыжыя валасы Лаўры Рышы. А калi раскапалi земляную падлогу, адно за адным выявiлiся сукенкi i валасы астатнiх дваццацi чатырох ахвяр. Знайшлася дубiнка -- прылада забойства i палатняны заплечны юрзак. Улiкi ашаламлялi. Было загадана бiць у званы. Старшыня суду загадаў расклеiць аб'явы i агаласiць народу праз бiрычаў, што славуты Забойца Дзяўчат, якога лавiлi амаль год, нарэшце схоплены i пасаджаны ў турму пад строгi нагляд.

48

Спачатку людзi проста не паверылi. Яны лiчылi, што абвяшчэнне -- гэта штукарства, якiм улады спрабуюць прыкрыць сваю бязраднасць, каб суняць ужо амаль наспелае ў народзе хваляванне. Усе вельмi добра памяталi той час, калi казалi, што забойца даўно перабраўся ў Гранобль. Гэтым разам страх надта глыбока ўеўся ў людскiя душы.

Толькi на другi дзень, калi на саборным пляц перад судовым будынкам былi выстаўлены ўсiм на паказ улiкi --жах было глядзець на гэтыя дваццаць пяць адзенняў i дваццаць пяць пучкоў валос, насаджаныя, як пудзiлы, на жэрдкi i пастаўлныя ў рад,-- тады толькi грамадская думка ўскалыхнулася.

Сотнi i сотнi людзей павольна прадэфiлявалi па гэтай пачварнай галерэi. Сваякi ахвяр, пазнаючы адзенне, з крыкамi млелi на месцы. Астатнiя, хто з любовi да сенсацый, хто каб пазбыцца сумненняў, патрабавалi паказаць забойцу. Неўзабаве крыкi так нараслi, хваляванне на пляцы, залiтым натоўпам людзей зрабiлася такiм пагрозлiвым, што старшыня суду рашыўся: ён загадаў вывесцi Грануя з камеры i паказаць яго натоўпу з акна другога паверха.

Калi Грануй падышоў да акна, натоўп суняўся. Раптам запала поўная моўча, як гэта бывае ў гарачы полудзень, калi ўсе працуюць у полi або хаваюцца ў заценi дамоў. Анi нага не шаркне, нi шалахнецца нiчога, нi ўздыху. Хвiлiну натоўп стаяў, як дурны, вырачыўшы вочы, разявiўшы рот. Нiхто не мог паверыць, што гэты здыхляк, гэты кволенькi, унураны чалавечак, якi стаяў там, у акне, што якраз гэты чарвяк, гэтая шчэпця пылу, гэты гаўняк учынiў два тузiны забойстваў. Ну якi з яго забойца? Праўда, нiхто не мог бы сказаць, якiм ён, зрэшты, бачыць забойцу -- гэтага д'ябла,-- але ў адным усе сыходзiлiся: не такiм! 1 ўсе ж -- хоць забойца нiяк не адпавядаў людскiм уяўленням i таму яго наглядная дэманстрацыя, здавалася б, павiнна была быць мала пераканаўчая -- ужо само з'яўленне гэтага чалавека ў акне i тая акалiчнасць, што менавiта ён, i нiхто iншы быў паказаны як забойца, парадаксальным чынам пераканала. Усе падумалi: не можа быць, гэта няпраўда!-- i ў той самы момант зразумелi, што гэта павiнна быць праўдай.

Вядома, як толькi варта адцягнула чалавечка назад, у цемру пакоя, як толькi ён перастаў быць прысутны i бачны, але яшчэ, хай на самы кароткi час, заставаўся ўспамiнам, ледзь не сiмвалам мярзотнага забойцы ў мазгах людзй -- натоўп скiнуў з сябе ашаламленне, i настала рэакцыя, якая i павiнна быць у такiм выпадку: залапаталi языкi, тысячы вачэй зноў ажывiлiся. I тады ўсе крыкi злiлiся ў адзiн грамавы раскат гневу i помсты: "Аддайце яго нам!" I яны кiнулiся штурмаваць суд, каб сваiмi рукамi задушыць яго, парваць, падраць на дробныя кавалкi. Варце з вялiкай цяжкасцю ўдалося забарыкадавацца i адцiснуць ашалелы натоўп. Грануя без адкладу вывелi ў ягоны засценак. Старшыня падышоў да акна i паабяцаў, што суд будзе скоры i бязлiтасны. Тым не меней спатрэбiлася яшчэ некалькi гадзiн, пепрш чым натоўп разышоўся, i яшчэ некалькi дзён, каб хоць трошкi супакоiўся горад.

Сапраўды, працэс супраць Грануя iшоў надзвычай хутка, бо ў справе мелiся неабвержныя ўлiкi, ды i сам абскаржанец на допытах без ухiлак прызнаўся ў забойствах, у якiх яго вiнавацiлi.

Толькi на пытанне пра матывы злачынстваў ён не здолеў даць здвальняючага адказу. Ён толькi паўтраў, што дзяўчаты былi яму патрэбныя i што гэта наогул азначала, што яны "былi яму патрэбныя",-- пра гэта ён нi слова.

Тады яго аддалi на тартуры, на некалькi гадзiн падвесiлi за ногi, улiлi ў яго сем пiнтаў вады, абулi ў гiшпанскiя боты -- таму хоць бы хоць. Здавалася, гэты чалавек не адчуваў цялеснага болю, ён не аказаўся анi гукам i на паўторнае запытанне адказваў, як i раней: "Яны мне былi патрэбныя". Суддзi палiчылi яго за вар'ята. Яны спынiлi тартуру i рашылi як мага хутчэй, без далейшых дапытак, закончыць працэс.

Адзiная невялiкая зацяжка спрычынiлася юрыдычнай перапалкай з мэрыяй Драгiньяна, у падпарадкаваннi якое была Ля Напуль, i парламентам у Эксе, бо i Драгiньян i Экс прагнулi перахапiць працэс сабе. Але граскiя суддзi не далiся. Яны i нiхто iншы схапiлi зачынеца, у сферы iх юрысдыкцыi была ўчынена пераважная бальшыня забойстваў, i iм пагражаў выбух народнага гневу, калi б яны перадалi забойцу iншаму суду. Яго кроў павiнна была пралiцца ў Грасе.

15 красавiка 1766 года вырак быў ввынесены i зачытаны абвiнавачанаму ў ягонай камеры. "Чаляднiк парфумнiка Жан-Батыст Грануй, павiнен быць на працягу сарака васьмi гадзiн выведзены за заставу Дзю-Кур i там, тварам да неба, прывязаны да драўлянага крыжа i яму будзе нанесена дванаццаць удараў жалезным дручком па жывым целе, аж удары гэтыя раздробяць яму суглобы рук, ног, клубоў i плячэй, пасля чаго ён застанецца прыкручаны да крыжа да яго смерцi". Гэтым разам кату было катэгарычна забаронена рабiць злачынцу звычайны акт лiтасцi -- задушэнне нiткай пасля раздраблення суглобаў,-- нават калi перадсмяротныя пакуты зацягнуцца на некалькi дзён. Потым труп належала закапаць на гiцлёўнi, а месца не пазначаць.

Грануй нiяк не зрэагаваў на вырак. Судовец спытаўся, цi ёсць у яго апошняе жаданне. "Няма",-- сказаў Грануй; у яго было ўсё, што трэба.

У камеру ўвайшоў святар паспавядаць Грануя, але ўжо праз чвэрць гадзiны выйшаў, не выканаўшы сваёй мiсii. Засуджаны пры ўпамiне iмя Госпада зiрнуў на яго абсалютна адсутна, нiбы толькi што пачуў гэтае iмя першы раз, а потым выцягнуўся на нарах, каб тут жа i заснуць. Далейшыя ўмаўленнi, сказаў святар, не мелi б нiякага сэнсу.

Усе два наступныя днi прыходзiла шмат людзей паглядзець на славутага забойцу зблiзку. Варта дазволiла iм заглянуць у камеру праз вочка, i за кожны загляд брала па шэсць сольдзi. Адзiн гравёр па медзi, якi хацеў зрабiць накiд, заплацiў аж шэсць франкаў. Але рысунак, бадай, расчараваў. Заключоны, прыкаваны ланцугамi за запясцi i шчыкалаткi, увесь час ляжаў на нарах i спаў. Ён адвярнуўся тварам да сцяны i не рэагаваў нi на стук, нi на воклiчы. Заходзiць у камеру наведнiкам строга забаранiлi, i вартавыя, нягледзячы на спаккуслiвыя прапановы, не адважвалiся парушыць забарону. Баялiся, што вязня можа раней часу забiць хто-небудзь з блiзкiх ягоных ахвяр. З гэтай самай прычыны яму не перадавалi ад наведнiкаў i ежы. Яна магла быць атручаная.

Увесь час, пакуль Грануй быў у турме, ежу яму падавалi з кухнi для чэлядзi з бiскупскага палаца, i галоўны наглядчык абавязаны быў здымаць з яе пробу. Зрэшты апошнiя два днi ён наогул не еў. Ён ляжаў i спаў. Час ад часу ланцугi ягоныя падзынквалi, i калi вартавы кiдаўся да вочка, ён паспяваў убачыць, што Грануй рабiў глыток з пляшкi з вадой, зноў валiўся на нары i засынаў. Здавалася, што чалавек гэты аж так стамiўся ад свайго жыцця, што не хоча пачуваць нават апошнiя яе гадзiны.

Тым часм лобнае месца каля заставы Дзю-Кур падрыхтвалi да экзекуцыi. Цеслi збiлi эшафот двухметровай вышынi, з трохметровымi бакамi памоста, з парэнчамi i трымкай лесвiцай -- такога выдатнага ў Грасе яшчэ нiколi не было. Апрача таго яны зрабiлi драўляную трыбуну ганаровым гасцям i агароджу, каб трымаць на адлегласцi просты люд. Месцы каля вокан у дамах злева i справа ад заставы Дзю-Кур i ў будынку гарадской варты даўно былi здадзены ў найму па шалёных цэнах. Нават у багадзельнi, што крыху наўскасяк, падручны ката зняў на час у хворых iх пакоi i з вялiкай выгодай пераздаў iх цiкаўнiкам кары. Прадаўцы лiманаду збанкамi запасалiся лакрычнай вадой, гравёр адцiснуў некалькi сотняў экземпляраў партрэта забойцы, зробленага ў турме i даволi прыхарошанага палётам фантазii, вандроўныя гандляры тузiнамi сцякалiся ў горад, кухары пяклi памятныя пернiкi.

Кат, мсье Папон, якому ўжо шмат гадоў не даводзiлася адпраўляць абрад рытуалу раздраблення суглобаў, заказаў у каваля цяжкi жалезны прэнт i хадзiў з iсм на бойню папрактыкавацца на ўдарах па трупах жывёлы. Ён меў права даць толькi дванаццаць удараў, i гэтымi дванаццаццю ўдарамi павiнны былi быць напэўна раздробленыя дванаццаць суглобаў, але пры гэтым не пашкоджаны каштоўныя часткi цела, напрыклад, грудзi альбо галава -- складаная задача, якая патрабавала вялiкай чуйнасцi ў пальцах.

Жыхары горада рыхтавалiся да гэтай падзеi як да ўрачыстага свята. Тое, што дзень будзе выхадны, разумелася само сабою. Жанчыны нагладжвалi свае нядзельныя строi, мужчыны выпыльвалi сурдуты i курткi i да бляску ваксавалi боты. Хто меў ваенны чын альбо займаў пасаду, быў цэхавым майстрам, адвакатам, натарыусам, галавой брацтва цi яшчэ чымсьцi значным, надзяваў мундзiр альбо мантыю, ордэны, шалiкi, ланцугi i белы як вапна пудраны парык. Вернiкi спадзявалiяся* post festum* сабрацца ў царкве на набажэнства, паклоннiкi сатаны -- наладзiць пышную падзякавальную мшу Люцыпару, адукаванае магнацтва -- выправiцца на магнетычныя сеансы ў гатэлi Кабры, Вiльнева i Фонтмiшэля. А на кухнях напропадзь пяклi, смажылi i пражылi, са скляпоў зносiлi вiно, з рынкаў -- кветкi на акрасу сталоў, у саборы праходзiлi папярэднiя экзерсiсы арганiст i царкоўны хор.

У доме Рышы на вулiцы Фуат было цiха. Рышы забаранiў сабе любую падрыхтоўку да Дня вызвалення, як назвалi ў народзе дзень кары. Яму ўсе было агiдна. Агiдны раптоўна ўваскрэслы жах людзей, агiднае iх лiхаманкавае смакаванне скорай радасцi. I самыя яны, гэтыя людзi, усе разам, былi яму агiдныя. Ён не ўдзельнiчаў нi ў прадстаўленнi злачынца i ягоных ахвяр на саборным пляцы, нi ў працэсе, нi ў гiдка мярзотным праменадзе разяваў перад камерай асуджанага. На апазнанне валасоў i адзення сваёй дачкi ён запрасiў членаў суду да сябе дамоў, коратка i стрымана даў свае паказаннi i папрасiў пакiнуць яму гэтыя рэчы у якасцi рэлiквiй, што i было зроблена. Ён занёс iх у свяцёлку Лаўры, паклаў разрэзаную начную кашулю i споднюю кашулю на яе ложак, распусцiў па падушцы яе рыжыя валасы, сеў перад ложкам i больш не адыходзiў ад яго, быццам гэтая бяззменная вахта магла замянiць тое, чаго ён не зрабiў тае ночы ў Ля Напулi. Ён быў так поўны агiды, агiды да свету i да самога сябе, што не мог нават плакаць.

I да забойцы ен адчуваў агiду. Ён не хацеў больш бачыць у iм чалавека, не толькi ахвяру, асуджаную на закол. Ён убачыць яе толькi ў момант кары, калi той будзе ляжаць на крыжы i на яго абрушацца дванаццаць удараў, вось калi ён яго ўбачыць, убачыць яго зусiм блiзка, ён пакiнуў за сабою месца ў самым першым радзе. I калi народ разыдзецца, праз некалькi гадзiн, тады ён падымецца да яго на акрываўлены эшафот, i сядзе побач, i будзе несцi вахту цэлымi днямi i начамi, калi спатрэбiцца, i глядзець яму ў вочы, гэтаму забойцу дачкi, i па кроплi будзе ўлiваць яму ў вочы, улiваць у яго агонiю сваю агiду як раз'ядлiвую кiслату, пакуль гэтая гадзiна не здохне...

А потым? Што ён зробiць потым? Ён не ведаў гэтага. Магчыма, вернецца да прывычнага жыцця, магчыма, ажэнiцца, магчыма, зачне сына, магчыма, не зробiць нiчога, магчыма, памрэ. Яму гэта было ўсё адно. Думаць пра гэта здавалася яму гэтак жа бязглузда, як думаць пра тое, што рабiць пасля смерцi: зразумела, нiчога, пра што ён мог бы ведаць ужо цяпер.

49

Пакаранне было назначана на пяць гадзiн папалуднi. Ужо з ранiцы прыйшлi першыя аматары вiдовiшчаў i забяспечылi сабе месцы. Яны прынеслi з сабою крэслы i лавачкi, падушачкi, правiзiю, вiно i прывялi дзяцей. Калi блiжэй пад палудзень з усiх бакоў да горада пачалi сцякацца тлумы вясковага люду, на пляцы каля заставы Дзю-Кур ужо было так цесна, што новым давялося шукаць месца на палях i ў садах, размешчаных тэрасамi на схiлах плато, i ўздоўж дарогi на Гранобль. Вандроўныя гандляры ўжо разгарнулiя на ўсю сцежу, людзi елi, пiлi, вакол стаяў гармiдар i смурод, як на кiрмашы. Неўзабаве набралася ўжо тысяч пад дзесяць народу, больш чым на свята Каралевы Язмену, больш чым на самы вялiкi крыжовы ход, больш чым калi-небудзь наогул збiралася ў Грасе. Людзi абсыпалi ўсе схiлы. Яны залазiлi на дрэвы, яны караскалiся на сцены i дахi, яны дзесяткамi, тузiнамi панатоўквалiся ў вокны. Толькi пасярэдзiне пляца, за бар"ерам, быццам выразанае нажом з цеста чалавечай гурмы, яшчэ заставалася свабоднае месца пад трыбуну i эшафот, якi раптам стаў зусiм маленькi, як цацка альбо сцэна ў батлейцы. I яшчэ быў вольны вузкi праход ад месца пакарання да заставы Дзю-Кур i на вулiцы Друат.

Прыкладна каля трэцяй гадзiны з"явiлiся мсье Папон i яго падручнiкi. Iх сустрэлi ўхвальным гулам. Яны падцягнулi да эшафота збiты з бярвенняў крыж i ўстанавiлi яго на чатырох цяжкiх цяслярскiх козлах, падабраўшы патрэбную для працы вышыню. Чаляднiк цесляра прыбiў яго да козлаў. Кожнае дзеянне падручных ката i цесляра публiка вiтала воплескамi. А калi пасля гэтага да эшафота наблiзiўся Папон з жалезным прэнтам, абышоў крыж з усiх бакоў, адмерыў свае крокi i пачаў то з аднаго боку, то з другога рабiць уяўныя ўдары, пачалася сапраўдная авацыя.

Каля чацвёртай пачала запаўняцца трыбуна. Прыйшло шмат высакароднага пансва, багацеяў з лёкаямi i прыстойнымi манерамi, прыгожых дам, вялiкiх капелюшоў, раскошных туалетаў -- было на што падзiвiцца. Сабралася ўся элiта з горада i правiнцыi. Прайшлi на свае месцы члены Гарадско рады, трымаючыся самкнутым строем, на чале з абодвума консуламi. Рышы быў у чорным, у чорных панчохах, у чорным капелюшы. За Радай выступаў магiстрат на чале са старшынею суда. Апошнi паявiўся бiскуп у адкрытых насiлках, у ззяннi фiялетавага адзення i ў зяленай камiлаўцы. Тыя, хто яшчэ не зняў капелюша, паспяшаўся хоць бы ўжо цяпер агалiць галаву. Урачысты момант наблiжаўся.

Потым хвiлiн дзесяць не адбывалася нiчога. Паны занялi месцы, народ замёр, нiхто больш не еў, усе чакалi. Папон i ягоныя падручнiкi стаялi як укапаныя на сцэне эшафота. Сонца, вялiкае i жоўтае, вiсела над Эстэрэлью. З граскай далiны веяла цёплым ветрам i пахам расцвiлых апельсiнавых дрэў. Было горача i проста неверагодна цiха.

Нарэшце, калi ўжо, здавалася, нарпружанне дасягнула мяжы i цiшыню вось-вось разарве тысячагорлы лямант, пачнецца звалка, бойка альбо яшчэ якая-небудзь прыгода ў натоўпе, пачуўся тупат капытоў i рыпенне калёсаў.

На вулiцы Друат паказалася запрэжаная парай карэта, карэта лейтэнанта палiцыi. Яна праехала праз гарадскую браму i, цяпер ужо бачная ўсiм, уехала ў вузкi завулак, якi вёў да месца пакарання. Лейтэнант палiцыi настояў на такiм спосабе дастаўкi, бо думаў, што iнакш не зможа гарантаваць бяспеку злачынцы. А ўвогуле такое не было прынята. Турма была ўсяго за пяць хвiлiн ад месца кары, i калi асуджаны з якой-небудзь прычыны не мог адолець гэтую адлегласць пеша, дык яго прывозiлi туды на адкрытай падводзе, запрэжанай аслом. Каб кагосцi везлi на кару ў багатым экiпажы, з фурманам, лiўрэйнымi лёкаямi i конным эскортам -- такога яшчэ нiколi не было.

Нягледзячы на гэта, у натоўпе не ўзнiкла нi неспакою, нi незадаволенасцi, наадварот, усе былi задаволеныя, што наогул нешта-такi адбываецца, i ўспрынялi экiпаж як удалую iдэю, як гэта бывае ў тэатры, калi вядомую п'есу прымаюць прыхiльна за нечаканую новую пастаноўку. Многiя нават палiчылi дарэчным такi выхад галоўнага героя. Такому выключна мярзотнаму злачынцу належаў i выключны абыход. Нельга ж яго як звычайнага бандзюжку цягнуць на пляц у ланцугах i батаваць ражнамi. У гэтым нек было б нiчога сенсацыйнага. Iншая рэч падняць яго з мяккага сядзення ў багатым экiпажы i падвесцi да крыжа -- у гэтым было куджы больш вынаходлiвай жорсткасцi.

Карээта спынiлася памiж эшафотам i трыбунай. Лёкаi саскочылi з запятак, адчынiлi дзверцы i спусцiлi маленькую адкiдную прыступку. Выйшаў лейтэнант палiцыi, за iм афiцэр аховы i нарэшце Грануй. Ён быў у блакiтнай куртцы, белай кашулi, белых шаўковых панчохах i ў чорных туфлях з пражкамi. Нiякiх аковаў на iм не было. Нiхто не веў яго пад рукi. Ён выйшаў з карэты як вольны чалавек.

I тады стаўся цуд. Цi нешта накшталт дзiва, а менавiта настолькi ж неспасцiгальнае, нечуванае i неверагоднае, што ўсе сведкi назвалi б гэта потым цудам, калi б яны наогул наважылiся калi-небудзь пасля загаварыць пра гэта, а яны нiколi не гаварылi, бо ўсе яны пазней саромелiся прызнацца, што наогул прычынiлiся да такое справы.

А ўсё было ў тым, што дзесяць тысяч чалавек на пляцы каля брамы i на навакольных схiлах раптам, у адзiн момант, прасякнулiся непахiснай верай, што маленькi чалавек у блакiтнай курце, якi толькi што выйшаў з карэты, нiяк не мог быць забойцам. Не тое каб яны засумнявалiся ў ягонай iдэнтычнасцi! Перад iмi стаяў той самы чалавек, якога яны некалькi дзён таму назад бачылi на саборнай плошчы у акне суда i якога яны, калi б даўся iм у рукi, лiнчаввалi б з шалёнай нянавiсцю. Той самы, якога два нi таму назад па законе прыгаварылi да смерцi на падставе неабвержных доказаў i ўласнага прызнання. Той самы, чыёй смерцi ад рукi ката яны так палка чакалi ўсяго мiнуту таму назад. Гэта быў ён, несумненна ён!

I ўсе-такi не ён, не мог ён iм быць, не мог ён быць забойцам. Чалавек, што стаяў на лобным месцы, быў увасобленая нявiннасць. У той момант гэта ведалi ўсе -- ад бiскупа да прадаўца лiманаду, ад маркiза да маленькай прачкi, ад старшынi суда да вулiчнага падшыванца.

I Папон гэта ведаў. I яго кулакi, якiя сцiскалi жалезны прэгт, задрыжалi. Яго моцныя рукi раптам сталi такiя слабыя, каленi такiя мяккiя, сэрца такое палахлiвае, як у дзiцяцi. Ён не змог бы падняць гэты прэнт, не знайшлося б сiлы падняць гэты прэнт на маленькага нявiннага чалавека, ах, ён баяўся таго моманту, калi яго прывядуць сюды, наверх, ён заплакаў, ён быў вымушаны абаперцiся на свой забойчы прэнт, каб не ўпасцi ад слабасцi на каленi,-- вялiкi, дужы Папон!

I дзесяць тысяч мужчын, i жанчын, i дзяцей, i старых адчувалi тое самае: яны зрабiлася слабыя, як малыя дзяўчаткi, няздольныя ўстояць перад прывабнасцю спакушальнiка. Iх захлiснула магутнае пачуцце цягi, пяшчоты, бяздумнай дзiцячай улюбёнасцi, так, бачыць Бог, любовi да маленькага зладзея, i яны не маглi, не хацелi яму супрацiўляцца. Гэта было як плач, ад якога няма абароны, якi падымаецца з нутра, з жывата i дзiвосчным чынам разрэджвае, выносiць прэч усё, што яму супрацiўляецца. Людзi як бы расплавiлiся, iх розум i душа растварылiся, ператварылiся ў аморфную, вадкую стыхiю i адчувалi яшчэ толькi камяк сэрца, якi нястрымна б"ецца ўсярэдзiне, i яны -- кожны, кожная з iх -- уклалi яго на векi вечныя ў рукi маленькаму чалавеку ў блакiтнай курце: яны любiлi яго.

Грануй вось ужо некалькi хвiлiн стаяў каля адчыненых дзверцаў карэты i не рухаўся. Лёкай, якi быў каля яго, укленчыў побач i апускаўся далей, пакуль не прыняў той распластанай позы, якую на ўсходзе прымаюць перад султанам або Алахам. I нават у гэтай паставе ён яшчэ дрыжаў, i пагойдваўся, i стараўся апусцiцца яшчэ нiжэй, расцячыся па зямлi, пад зямлёй. Яму хацелася пад зямлю, прасачыцца ў яе да самага канца свету, з чыстай адданасцi. Афiцэр аховы i лейтэнант палiцыi, два здаравенныя мужчыны, задача якiх была адвесцi асуджанага на эшафот i перадаць у рукi кату, страцiлi каардынацыю рухаў. Яны заплакалi i знялi капелюшы, зноў iх надзелi, шпурнулi iх на зямлю, кiнулiся адзiн аднаму на шыю, пацалавалiся, бяссэнсава замахалi рукамi, пачалi заломваць рукi сабе, сутаргава тузацца i грымаснiчаць, як апантаныя танцам святога Вiта.

Ганаровыя грамадзяне, якiя былi тут жа блiзка, аддавалiся сваёй замiлаванасцi яшчэ больш нясцiпла. Кожны даў волю свайму сэрцу. Былi дамы, якiя, убачыўшы Грануя, стагналi ад шчасця, засунуўшы рукi памiж каленяў; i iншыя, якiя ад палкага захаплення нябесным юнаком -- бо такiм ён iм здаваўся,-- моўчкi памлелi на месцы.

Былi паны, якiя раптам падхапiлiся з месцаў, i зноў на iх апусцiлiся, i зноў паўскоквалi, аглушальна саплi i сцiскалi ў кулаках тронкi шпаг, быццам хацелi выцягнуць iх з похваў i, ужо дастаючы, зноў совалi iх у похвы, так што стаяў толькi ляскат i трэск; былi iншыя, якiя моўчкi паднялi вочы да неба i сутаргава сцiскалi рукi ў малiтве; i мансеньёр бiскуп, быццам яму стала нядобра, нахiлiўся ўсiм целам наперад, утулiўся галавою ў каленi, i зялёная камiлаўка пакацiлася з галавы; пры гэтым яму зусiм не было кепска, а ўпершыню ў жыццi яго ахапiў рэлiгiйны экстаз, бо на вачах у яго адбыўся цуд: Гасподзь Бог сам утрымаў руку ката, паказаўшы анёльскую сутнасць таго, каго свет прымаў за забойцу,-- давялося ж такому адбыцца ў васемнаццатым стагоддзi. Сапраўды, Гасподзь вялiкi! А сам ты малы i мiзэрны, бо аддаў анёла анафеме, не верачы ў гэта, а толькi дзеля супакаення народу! О, якое вялiкае прынiжэнне, якое салодкае прынiжэнне, якая мiлата пасланы Госпадам бiскупу дзеля упакорвання гардынi.

Тым часам народ па той бок бар"ера аддаваўся пачуццёваму ап"яненню, якое ахапiла ўсiх пры з"яўленнi Грануя. Тыя, хто, убачыўшы яго, адчулi толькi спагаду i замiлванне, цяпер былi поўныя пахацiнства, той, хто адчуваў здзiўденне i пацягу, дайшоў да экстаху. Чалавек у блакiтнай курце паўстаў прад усiмi самай прыгожай, самай прывабнай i самай дасканалай iстотай, якую яны маглi толькi сабе ўявiць; манашкам ён здаўся Збаўцам у плоцi, прыхiльнiкам сатаны -- прамянiстым князем цемры, людзям адукаваным --Найвышэйшай Iстотай, дзяўчатам -- казачным прынцам, мужчынам--iдэальным вобразам iх самiх. Усе адчувалi сябе так, быцам ён адгадаў i намацаў у iх смае адчувальнае месца, пацэлiў проста ў эратычны цэнтр. Быццам у гэтага чалавека было сто тысяч нябачных рук i быццам кожнаму з дзесяцi тысяч людзей, што тоўпiлiся навокал, ён паклаў руку на палавы орган. У вынiку запланаваная смерць мярзотнага злачынцы свайго часу ператварылася ў самую вялiкую вакханалiю, якую бачыў свет з другога стагоддзя ад Нараджэння Хрыстовага: добрапрыстойныя жанчыны раздзiралi на сабе блузкi, з iстэрычнымi крыкамi агалялi грудзi, высока задраўшы спаднiцы, кiдалiся на зямлю. Мужчыны з вар"яцкiмi вачыма, спатыкаючыся, блукалi па гэтым полi сладастрасна раскiнутай плоцi, дрыготкiмi пальцамi вымалi з штаноў ацвярдзелыя як ад невыноснага азнобу члены, падалi з хрыпам куды прыйдзецца, сукуплялiся ў самых непамысных позах i спалуках: стары з нявiннай дзяўчынай, падзёншчык з жонкай адваката, хлопчык-чаляднiк з манашкай, езуiт з франкмасонкай -- усе ўперамешку, каму з кiм перападзе. Паветра ацяжэла ад салодкага потнага паху похацi i напоўнiлася крыкамi, рохканнем i стогнамi дзесяцi тысяч бестый. Гэта было пекла.

Грануй стаяў i ўсмiхаўся. Больш таго, людзям, якiя яго бачылi, здавалася, што ён усмiхаецца самай нявiннай, самай ласкавай, самай чароўнай i адначасова самай панаднай усмешкай у свеце. А на самай справе не ўсмешка, а гадкая, цынiчная ўхмылка змяiлася на яго губах, як бы паказваючы ўвесь ягоны трыумф i ўсю ягоную пагарду. Ён, Жан-Батыст Грануй, якi нарадзiўся без паху ў самым смярдзючым месцы свету, выйшаў з адкiдаў, бруду i гнiлiзны, вырас без любовi, выжыў без чалавечага цяпла з адной упартасцi i з прычыны агiды, маленькi, гарбаты, кульгавы, выродлiвы, адкiнуты, фiзiчны i маральны калека -- ён дасягнуў таго, што спадабаўся свету! Мала таго! Яго любяць! Шануюць! Абагаўляюць! Ён учынiў праметэеў подзвiг. Божую iскру, якая ад калыскi даецца людзям нi за што нi пра што i якое ён, адзiны ў свеце, быў пазбаўлены, гэтую iскру ён здабыў бясконца вытанчанай упартасцю. Больш таго! Ён, у сутнасцi, выкрасаў яе сам, у сваiм "я", ён быў больш вялiкi, чым Праметэй. Ён стварыў сабе аўру, такую зiхоткую i неадпрэчную, якою не валодаў да яго нiводзiн чалавек. I ён не абавязаны ёю нiкому -- нiякаму бацьку, нiякай мацi i менш за ўсё нейкаму мiлажальнаму Богу,-- а выключна самому сабе. Ён на самай справе быў сваiм уласным богам i богам больш цудоўным, чым той Бог, што смярдзiць ладанам, якi туляўся па цэрквах. Жывы бiскуп валяўся перад iм на каленях i вiшчаў ад асалоды. Багатыя i валадарныя, ганарыстыя паны i дамы памiралi ад захаплення, а народ, якi акружаў яго шырокiм колам, у тым лiку бацькi, мацi, браты, сёстры ягоных ахвяр, святкавалi оргiю ў яго гонар i ў iмя яго. Яму дастаткова кiўнуць, i ўсе адмовяцца ад Бога i будуць малiцца на яго, Вялiкага Грануя.

Так, ён быў Вялiкi Грануй! Менавiта цяпер гэта стала ясна. Ён быў iм, як калiсьцi ў самазакахальных фантазiях, так i цяпер -- у жывой рэальнасцi. У гэты момант ён перажыў найбольшы трыумф свайго жыцця. I жахнуўся.

Ён жахнуўся, бо нi секунды не змог iм нацешыцца. У гэты момант, калi ён выйшаў з камеры на залiты сонцам пляц, надухмянены парфумамi, якiя ўнушаюць людзям любоў, парфумамi, над якiмi ён працаваў два гады, парфумамi, якiх ён прагнуў усё жыццё... у гэты момант, калi ён бачыў i чуў носам, што людзi не могуць яму супрацьстаяць i што водар, захлёстваючыся, як пятля аркана, прыцягвае да яго людзей,-- у гэты момант у iм зноў паднялася ўся агiда да людзей i атруцiла яго трыумф настолькi, што ён не адчуваў не толькi нiякай радасцi, але нават нiякай заадаволенасцi.. Тое, чаго ён заўсёды так палка хацеў, а менавiта, каб яго любiлi iншыя людзi, у момант поспеху стала яму невыносна, бо сам ён не любiў iх, ён iх ненавiдзеў. I раптам ён зразумеў, што нiколi не знойдзе задавальнення ў любовi, але толькi ў нянавiсцi сваёй да людзей i людзей-- да сябе.

Але ягоная нянавiсць да людзей не атрымала водгуку. Чым больш ён ненавiдзеў iх у гэтае iмгненне, тым больш яго абагаўлялi, бо нiшто ў iм не ўспрымалася iмi як iсцiна, акрамя прысвоенай аўры, акрамя араматычнай маскi, крадзенай духмянасцi, а яна i на самай справе была вартая абагаўлення.

Цяпер ён быў рады ўсiх iх сцерцi з улоння зямлi, гэтых тупых, смярдзючых, эратызаваных смердзюхоў гэтак сама, як тады, у краiне ягонай душы, чорнай, як варонiнае крыло, яму хацелася сцерцi ўсе чужыя пахi. I ён хацеў, каб яны заўважылi, як ён iх ненавiдзiць, i каб яны адказалi ўзаемнай нянавiсцю на гэта адзiнае сапраўднае пачуццё, якое яму калi-небдзь выпадала, i, са свайго боку, былi б радыя сцерцi яго з улоння зямлi, што яны спачатку i мерылiся зрабiць. Ён хацеў раз у жыццi распрануцца. Раз у жыццi яму захацелася стаць такiм, як iншыя людзi, i вывернуць сваю нутрыну: як яны агалялi сваю любоў i сваё дурное шанаванне, так ён хацеў агалiць сваю нянавiсць. Ён хацеў адзiн раз, усяго адзiн толькi раз, быць успрынятым у сваёй сапраўднай сутнасцi i атрымаць ад людзей водгук на сваё адзiнае сапраўднае пачуццё -- нянавiсць.

Але нiчога з гэтага не атрымалася. З гэтага i не магло нiчога атрымацца. Ён жа быў замаскаваны найлепшымi ў свеце парфумамi, а пад гэтай маскай у яго не было твару, не было нiчога, апрача татальнай адсутнасцi паху. I тут яму раптам зрабiлася нядобра, бо ён адчуў, як зноў падымаюцца туманы.

Калi тады ў пячоры, у сне, у сэрцы, у яго фантазii раптам паднялiся туманы, жахлiвыя туманы яго ўласнага паху, якi нельга было ўспрыняць нюхам, бо ён меў iншую прыроду. I як тады, ён адчуваў бясконцы жах i страх i падумаў, што вось-вось задыхнецца.

Але цяпер гэта было не сном, не мрояй, а голай рэальнасцю. I ён не ляжаў адзiн у пячоры, а стаяў на пляцы на вачах у дзесяцi тысяч чалавек. I цяпер тут не дапамог бы крык, якi разбудзiў бы i вызвалiў яго, i не было дарогi назад у добры, цёплы, выратавальны свет. Бо гэта тут i цяпер было светам, i гэта, тут i цяпер, было яго спраўджаным сном. I ён сам гэтага так хацеў.

Жахлiвыя смярдзючыя туманы ўсе падымалiся з бяздоннай багны ягонай душы, пакуль народ вакол яго стагнаў, знемагаючы ў нястрымных пахатлiвых сутаргах. Да яго бег нейкi чалавек. Ён ускочыў з самага пярэдняга раду трыбуны для ганаровых гледачоў так iмклiва, што яго чорны капялюш звалiўся з галавы, i ў чорным сурдуце праляцеў праз эшафот як воран альбо анёл помсты. Гэта быў Рышы.

Ён заб"е мяне, падумаў Грануй. Ён -- каго не ўвяла ў зман мая маска. Ён не дасць сябе ашукаць. На мне -- пахi яе дачкi, гэты доказ неабвержны, як кроў. Ён павiнен пазнаць мяне i забiць. Ён павiнен гэта зрабiць.

I ён працягнуў рукi, каб прыняць у абдымкi анёла, якi звалiўся на яго. Яму ўжо здавалася, што ён адчувае ўдар мяча або кiнжала, гэты добрасны ўдар у грудзi, адчувае, як лязо рассякае ўсе араматычныя кальчугi i смярдзючыя туманнасцi i пранiкае ўсярэдзiну яго халоднага сэрца -- нарэшце, нарэшце ў яго сэрца нешта, нешта iншае, чым ён сам. Ён амаль ужо адчуваў збавенне.

I што ж? Рышы ляжаў у яго на грудзях, як анёл помсты, але ўражаны, жаласны, хлiпкi Рышы, i абдымаў яго рукамi, проста-такi чапляўся за яго, быццам не знайшоў iншага прыстанку ў моры дабрадайнасцi.Нiякага вызваленчага ўдару мяча, нiякага ўколу ў сэрца, нават нiякага праклёну або хоць бы крыку нянавiсцi. Замест гэтага мокрая ад слёз шчака Рышы прылiпла да яго шчакi, а дрыготкiя губы цягнулiся да яго з вiскам: "Даруй мне, сыне мой, мой дарагi сыне, даруй мне!"

I тут усё пабялела ў яго ў вачах, а знешнi свет стаў чарней чорнага. Туманы, якiя не знайшлi выйсця, злiлiся ў бурлiвую вадкасць, як закiпелае малако, калi падымаецца з-пад пены. Яны захлiснулi яго, з нязноснай сiлай нацiснулi на ўнутраную абалонку ягонага цела, але iм не было куды прасачыцца. Яму хацелася бегчы, дзеля Бога бегчы, але куды.... Яму хацелася лопнуць, выбухнуць, каб не захлiснуцца самiм сабою. Нарэшце ён упаў на зямлю i самлеў.

50

Зноў ачомаўшыся, ён убачыў, што ляжыць у ложку Лаўры Рышы. Яе рэлiквii, вопратка i валасы, былi прыбраныя. На начным столiку гарэла свечка. З прычыненага акна чуўся далекi шум радаснага горада. Антуан Рышы сядзеў на ўслончыку каля яго ложка i чуваў. Ён трымаў руку Грануя ў сваёй i грэў яе.

Перш чым расплюшчыць вочы, Грануй празандзiраваў атмасферу. Унутры ў яго было цiха. Нiчога больш не бурлiла i не цiснула. Зноў у ягонай душы панавала халодная ноч, якая была патрэбна яму, каб зрабiць ягоную свядомасць ледзяною iснасцю i скiраваць яе вонкi: там ён пачуў пах сваёй парфумы. Яна змянiлася. Пiкi крыху згладзiлiся, так што сэрца водару -- пах Лаўры Рышы -- заззяла яшчэ больш пышна--мяккiм, цемным, мiгатлiвым агнём. Ен адчуваў сябе ўпэўнена. Ён ведаў, што яшчэ некалькi гадзiн будзе недатыкальны, i расплюшчыў вочы.

Рышы не зводзiў з яго вачэй. У яго поглядзе была бясконцая дабрыня, пяшчота, замiлаванасць i дурнаватая глыбiня закаханага.

Ён усмiхнуўся, мацней сцiснуў руку Грануя i сказаў: "Цяпер усё будзе добра. Магiстрат адмянiў вырак. Усе сведкi адмовiлiмся ад паказанняў. Ты вольны. Ты можаш рабiць што хочаш. Але я хачу, каб ты застаўся ў мяне. Я страцiў дачку, я хачу ўсынавiць цябе. Ты такi падобны на яе... Ты такi ж прыгожы, як i яна, твае валасы, твае губы, твая рука... Я ўвесь час трымаў цябе за руку, у цябе такая самая рука, як у яе. А калi я гляджу табе ў вочы, мне здаецца, што яна глядзiць на мяне. Ты яе брат, i я хачу, каб ты стаў маiм сынам, маёй радасцю, маiм гонарам, маiм спадкаемцам. Цi жывыя яшчэ твае бацькi?"

Грануў пахiтаў галавой, i твар Рышы стаў пурпурова-чырвоны ад шчасця. "Значыцца, ты згодзен стаць мне за сына? --выдыхнуў ён i ўскочыў са свайго ўслончыка, каб перасесцi на край ложка i сцiснуць другую руку Грануя.-- Згодзен? Згодзен? Ты хочаш, кабю я стаў тваiм бацькам? Не кажы нiчога! Не гавары! Ты яшчэ надта слабы, каб гаварыць. Толькi кiўнi!"

Грануй кiўнуў. I тут шчасце як чырвоны пот выступiла з усiх пораў Рышы, i ён схiлiўся да Грануя i пацалаваў яго ў губы.

"Цяпер спi, дарагi мой сынку,-- сказаў ён, устаючы.-- Я прыгледжу за табою, пакуль ты не заснеш.-- Ён яшчэ доўга глядзеў на яго з маўклiвым захапленнем.-- Ты робiш мяне вельмi, вельмi шчаслiвым".

Грануй крыху расцягнуў губы, пераймаючы людзей, якiя ўсмiхаюцца. Потым заплюшчыў вочы. Нейкi час ён пачакаў, супакойваючы i паглыбляючы сваё дыханне, як гэта робяць людзi ў сне. Ён адчуваў на сабе любоўны пагляд Рышы. Адзiн раз ён адчуў, што Рышы нахiлiўся над iм, каб яшчэ раз пацалаваць, але не адважыўся, баючыся разбудзiць яго. Нарэшце, дзьмухнуўшы на свечку, Рышы на пальчыках выйшаў з пакоя.

Грануй ляжаў, пакуль у доме i ў горадзе не ацiхла. Калi ён падняўся, ужо развiднела. Ён апрануўся, цiха прайшоў праз прыхожую, цiха спусцiўся з лесвiцы i праз гасцеўню выйшаў на тэрасу.

Адсюль можна было заглянуць за гарадскi мур i ўбачыць чашу граскай далiны, у яснае надвор"е -- да самага мора. Цяпер над палямi вiсеў леккi туман, нават марыва, i пахi знiзу травы, дроку i ружаў здавалiся адмытымi дачыста, простымi, проста суцешлiвымi. Грануй перасек сад i пералез цераз сцяну.

На пляцы каля брамы Дзю-Кур яму яшчэ раз давялося прабiвацца праз чалавечыя выпарэннi, перш чым ён вырваўся на волю. Увесь пляц i схiлы пагоркаў нагадвалi велiзарны бiвуак войска. Тысячамi ляжалi ап"янелыя, знясiленыя ад лiшнiцы начной оргii целы, некаторыя былi голыя, некаторыя паўголыя, ледзь прыкрытыя вопраткай, пад якую яны залезлi, як пад кавалак коўдры. Смярдзела кiслым вiном, шнапсам, потам i мачой, дзiцячым паносам i прыгарэлым мясам. Тут i там яшчэ чадзiлi рэшткi вогнiшчаў, вакол якiх яшчэ нядаўна жэрлi, пiлi i скакалi людзi. Сям-там з тысячагорлага хропу раптам вырывалася чыё-небудзь мармытанне або рогат. Магчыма, сёй-той яшчэ не спаў i заглушаў апошнiя успышкi свядомасцi. Але нiхто не заўважыў Грануя, якi пераступаў праз распластаныя целы, асцярожны i разам з тым паспешлiва, быццам iшоў па балоце. А той, хто заўважаў, не пазнаваў яго. У iм больш не было паху. Цуд мiнуўся.

Дайшоўшы да краю пляца, ён не павярнуў нi ў бок Гранобля, нi ў бок Кабры, а пайшоў напрасткi праз палi на захад, нi разу не азiрнуўся назад. Калi ўстала сонца -- тлустае, i жоўтае, i палка гарачае, яго даўно ўжо i след прастыў.

Жыхары Граса прачнулiся ў жахлiвым пахмеле. Нават тыя, хто не пiў, адчувалi свiнцовы цяжар у галаве, рэзь у жываце, мляўкасць i млосць. На пляцы сярод белага дня, пры ўсiм народзе сцiплыя сяляне шукалi вопратку, садраную з сябе падчас оргii, добрапрыстойныя жанчыны шукалi мужоў i дзяцей, зусiм чужыя адно аднаму людзi з жахам вызвалялiся з iнтымных абдымкаў, знаёмыя, суседзi, сямейнiкi раптам апынулiся адзiн перад адным у самай пракудлiвай галiзне.

Многiм гэтая падзея здалася такою жудаснаю, такою невытлумачальнаю i несумяшчальнаю з iх маральнымi ўяўленнямi, што яны лiтаральна ў той момант, калi яна адбылася, выключылi яе з памяцi, а потым i пазней на самай справе не маглi пра яе ўспомнiць. Iншыя, якiя не так суверэнна валодалi сваiм апаратам успыняцця, спрабавалi не бачыць, не чуць i не думаць, што было зусiм не проста, бо ганьба была надта вiдавочная i публiчная. Тыя, хто знайшоў свае прычындалы i блiзкiх, пастаралiся як мага хутчэй знiкнуць з месца. Пад полудзень пляц апусцеў, быццам яго вымелi памялом.

Толькi пад вечар людзi ў горадзе, i тое далёка не ўсе, выйшлi з дамоў па самых неадкладных справах. Сустракаючыся, яны ледзь вiталiся, гаварылi толькi дробязнае. Пра ўчарашнiя падзеi i мiнулую ноч не згадвалi нi словам. Калi ўчора ўсе яшчэ адчувалi сябе нязмушана i разумнымi, дык сёння ўсiх ахапiў сорам. Здавалася, нiколi памiж жыхарамi Граса не было лепшага ўзаемаразумення. Настала поўная цiша i мiлата.

Праўда, некаторыя былi вымушаны па абавязку службы больш непасрэдна заняцца тым, што адбылося.. Традыцыя публiчнага жыцця, непахiснасць права i парадку запатрабавалi прыняцця энергiчных мераў. Ужо папалуднi сабралася Гарадская рада. Паны, i ў тым лiку Другi консул, моўчкi абнялiся, нiбыта гэты змоўнiцкi жэст быў заклiканы нанава заснаваць ганаровы сход. Пасля без нiякага ўпамiну пра падзеi, а тым болей пра iмя Грануя, было аднадушна вырашана "неадкладна знесцi трыбуну i эшафот на пляцы каля заставы Дзю-Кур i прывесцi ў пачатковы ахайны выгляд пляц i вакол яго вытаптаныя палi". На гэта было адпушчана сто шэсцьдзесят лiўраў.

Адначасова прайшло пасяджэнне суда. Магiстрат без абмеркавання згадзiўся лiчыць "iнццыдэнт Г." вычарпаным, акты закрыць i без рэгiстрацыi здаць у архiў i пачаць новую справу супроць невядомага Забойцы Дваццацi Пяцi Дзяўчат у граскай акрузе. Лейтэнанту палiцыi быў дадзены загад неадкладна пачаць следства.

Ужо на другi дзень ён дабiўся поспеху. На падставе яўна падазроных момантаў быў арыштаваны Дамнiк Друо, майстар-парфумнiк з вулiцы дэ-ля-Луў,-- бо, зрэшты, хляўчук, дзе былi знойдзены валасы i сукенкi ўсiх ахвяр, належала яму. Спачатку ён адпiраўся, але суддзi не далiся на ашуканства. Пасля чатырнаццацiгадзiннай дапыткi ён ва ўсiм прызнаўся i нават прасiў па магчымасцi паскорыць пакаранне, якое яму назначылi на наступны дзень. На свiтаннi яго зашмаргнулi -- без вялiкай помпы, без эшафота i трыбун, проста ў прысутнасцi ката, некалькiх членаў магiстрата, урача i святара. Пасля таго як наступiла, была канстатавана i запратакалiравана смерць, труп загадалi неадкладна аддаць зямлi. Такiм чынам са справай было пакончана.

Горад i так ужо забыўся пра ўсё -- настолькi, што прыязджане, якiя трапiлi ў горад наступнымi днямi i мiж iншым дапытвалiся пра славутага граскага Забойцу Дзяўчат, не знаходзiлi нiводнага разумнага чалавека, якi мог бы расказаць што-небудзь пра гэта. Толькi некалькi дурненькiх з багадзельнi, усiм вядомыя вар"яты, малолi нейкую лухту пра вялiкае свята на пляцы Дзю-Кур, праз якое iм давялося выслабанiць свае пакоi.

I неўзабаве жыццё зноў увайшло ў сваю каляiну. Людзi руплiва працавалi, i хораша спалi, i кожны рабiў сваё, i паводзiлiся прыстойна. Вада па-ранейшаму струмянiлася з мноства крынiц i калодзежаў i разносiла па завулках глей i гразь. Горад зноў горда высiўся на схiлах пагоркаў над урадлiвай далiнай. Сонца прыгравала. А там i травенеь прыйшоў. Пачаўся збор ружаў.

Частка чацвёртая

51

Грануй iшоў пеша. Як i на пачатку сваёй вандроўкi, ён абмiнаў гарады, пазбягаў дарог, на свiтаннi клаўся спаць, уставаў увечары i iшоў далей. Еў усё, што перападала па дарозе: траву, грыбы, кветкi, мёртвых птушак, чарвякоў. Ён прайшоў Праванс, пераплыў у крадзеным чаўне Рону на поўдзень ад Аранжа, уздоўж цячэння Ардэшы заглыбiўся ў Сэвэны i потым рушыў да Алье на поўнач.

У Авернi ён наблiзiўся да Плён-дзю-Канталь. Вяршыня ляжала з захаду, высокая, серабрыста-шэрая ў месячным святле, i ён чуў пах халоднага ветру з яе. Але яго туды не цягнула. У яго больш не было палкай тугi па пячорнай самоце.. Гэты дослед ужо быў пастаўлены, але не прыдаўся ў жыццi. Гэтак сама, як i iншы дослед, вопыт i досвед жыцця сярод людзей. Задыхаешся i тут i там. Яму ўвогуле збрыдзела жыць. Яму карцела хутчэй вярнуцца ў Парыж i памерцi. Гэтага ён хацеў i прагнуў.

Час ад часу ён лез у кiшэню i сцiскаў шкляны флакон са сваёй парфумай. Флкончык быў яшчэ амаль поўны. На выступленне ў Грасе ён заўжыў толькi адну кроплю. Астатняга хопiць, каб зачараваць увесь астатнi свет. Калi б ён схацеў, ён мог бы ў Парыжы прымусiць не дзесяткi, а сотнi тысяч людзей захапляцца iм; або выправiцца на шпацыр у Версаль, каб сам кароль цалаваў яму ногi; або паслаць папу надухмянены лiст i явiцца перад усiмi новым Месiем; або змусiць каралёў i iмператараў памазаць яго ў Нотр-Дам на каралеўства як архiiмператара, нават зрабiць з яго Бога на зямлi -- калi толькi можна Бога памазаць на валадарства...

Усё гэта ён мог бы, была б толькi ахвота. Ён меў на тое ўладу. Ён трымаў яе ў руцэ. Гэтая ўлада была мацнейшая за ўладу грошай, або за ўладу тэрору, або за ўладу смерцi: непахiсная ўлада ўсяляць у людзей любоў. Толькi аднаго не магла даць гэтая ўлада: яна не магла даць яму ягонага паху, уласнага. I хай сабе перад усiм светам праз свае парфумы ён паўстане хоць Богам -- раз ён сам не можа пахнуць i таму нiколi так i не даведаецца, якi ж ён есць сам, дык пляваць яму на гэта: на ўвесь свет, на самога сябе, на свае парфумы, пахошчы i пахнiдлы. Рука, якая нядаўна трымала флакон, ледзь чутна духмянiлася, i калi ён яе падымаў да носа i прынюхваўся, яму рабiлася маркотна, i ён на хвiлiну-другую прыпыняўся, i стаяў, i нюхаў, нюхаў. Нiхто не ведае, якая яна напраўду выдатная, гэтая парфума, думаў ён. Усе толькi ўпакорваюцца яе ўладзе, а таго не ведаюць, што гэта парфума, што ў ёй вядзьмарскiя чары. Адзiны, хто спрамогся ацанiць яе сапраўдную прыгажосць,-- гэта я, бо я сам яе стварыў. I тым часам я -- адзiны, каго яна не можа зачараваць. Я адзiны, на каго яна не мае сiлы.

Яшчэ неяк аднаго разу (ён тады быў у Бургундзii) яму падумалася: калi я стаяў за мурам каля саду, дзе гуляла рыжая дзяўчынка i да мяне даплываў яе водар... бадай што нават, абяцанне яе водару, прадчуванне яго, яе пазнейшага водару яшчэ ж не было -- магчыма, тое, што я тады адчуў, падобна на тое, што адчувалi людзi на пляцы, калi я затапiў iх сваёй парфумай?.. Але ён адразу адкiнуў гэтую подумку. Не, тут было нешта iншае. Я ж ведаў, што хачу мець пах, а не дзяўчынку. А людзi гэтыя думалi, што iх горне да мяне, а да чаго iх насамрэч гарнула, засталося iм таямнiцай.

Потым ён нi пра што больш не думаў, бо наогул не любiў закiдацца думкамi; а там ужо вось --i Арлеан.

Ён пераправiўся цераз Луару каля Сюлi. Праз дзень яго нос ухапiў пах Парыжа. 25 чэрвеня 1767 года ён уступiў у горад праз вулiцу Сэн-Жак рана ранiцай, у шэсць.

Дзень уграваўся, такое гарачы, як таголета, яшчэ не было. Тысячы розных пахаў i смярдзючых выпарын цяклi вонкi як з тысячы лопнутых пухiроў. Каб хоць вятрынка ў паветры. Зяленiва на рыначных сталах павяла яшчэ перад полуднем. Мяса i рыба прасмердлi. У завулках не прадыхнуць. Нават рака, здавалася, больш не плыла, а стаяла i курэла смярдлiнай. Гэта было якраз у дзень нараджэння Грануя.

Ён прайшоў Новым мастом на правы бераг i далей пад рынак i да Магiльнiка нявiнных. У аркадах божых дамоў уздоўж вулiцы О'Фэр, ён прысеў на зямлю. Тэрыторыя магiльнiка слалася перад iм, як разварочанае поле бiтвы, пакапанае, пааранае, пасечанае магiламi, засеянае чарапамi i шкiлетамi, без дрэў, без кустоў, без травiнкi -- сметнiк смерцi.

Вакол -- каб хоць якая жывая душа. Трупны смурод быў такi цяжкi, што прагнаў нават далакопаў. Яны вярнулiся толькi, як села сонца, каб да глыбокае ночы ўжо пры лятарнях i паходнях капаюць магiлы пад мерцвякоў наступнага дня.

Толькi папоўначы -- далакопы ўжо спалi-- сюды пачало звалакацца ўсякае зброддзе: зладзеi, забойцы, бандыты, прастытуткi, дэзерцiры, падлеткi-злачынцы. Расклалi невялiкае вогнiшча, каб згатаваць ежы i крыху разагнаць смурод.

Калi Грануй выйшаў з-пад аркадаў i змяшаўся з тлумам гэтых людзей, яны спачатку не зважалi на яго. Ён змог проста падысцi да iхняга агню, быццам быў тут свой. Пазней гэта ўмацавала iхняе перакананне, што iх спадобiў сваёй асобаю дух альбо анёл. Бо ж звычайна яны вельмi рэзка рэагуюць на блiзкасць чужога.

Але гэты чалавек у блакiтнай курце раптам апынуўся сярод iх, як з зямлi вырас, з маленькiм флаконам-пуздэркам у руцэ, з якога ён вымаў каранец. Гэта было першае, што яны ўсе маглi пазней згадаць. I потым ён увесь, з галавы да ног, апырскаўся вадкасцю з гэтага флакончыка i раптам заззяў прыгажосцю, як ад прамянiстага агню.

На момант яны аж адхiснулiяся ад багавейнага i найглыбейшага падзiвавання. Але тут жа адчулi, што адхiснулiся так, быцццам кiнулiся да яго натоўпам, i багавейнасць перарасла ў пахацiнства, iх здзiўленне -- у захапленне. Гэты чалавек-анёл прыцягваў iх. Ад яго iшоў шалёны кiльватарны струмень, супроць якога не мог устояць нiводзiн чалавек, тым болей што нiводзiн чалавек не хацеў устояць, бо тое, што падымала гэты струмень, што вяло iх, гнала iх да яго, было воляй, воляй у чыстым выглядзе.

Яны абступiлi яго, дваццаць-трыццаць чалавек, i сцягвалi гэтае кола ўсё мацней i мацней. Неўзабаве кола ўжо не ўмяшчала iх усiх, яны пачалi напiраць дзiн на аднаго, адпiхваць i выштурхваць, кожны хацеў быць як мага блiжэй да цэнтру.

А потым iх апошнiя рэфлексы, якiя iх раней стрымлiвалi, здалi, i кола разамкнулася. Яны кiнулiся да гэтага анёла, навалiлiся на яго, перакулiлi на зямлю. Кожны хацеў дакрануцца да яго, кожны хацеў ураваць ад яго кавалачак, перка, крылца, iскрынку яго чарадзейскага агню. Яны садралi з яго вопратку, валасы, скуру з цела, яны абскублi, разадралi яго, яны ўпiлiся пазурамi i зубамi ў ягоную плоць, накiнуўшыся на яго, як гiены.

Але ж чалавечая плоць вельмi моцная, i яе не так проста разадраць; калi чацвяртуюць злачынца, нават коням даводзiцца цягнуць яго на усю сiлу. I вось заблiскалi нажы, крамсаючы мышцы, i сякеры, i мячы са свiстам апусцiлiся на суставы, з хрустам раздрабляючы косцi. У самы кароткi час анёл быў разадраны на трыццаць частак, i кожны член гэтай дзiкай зграi ухапiў сабе кавалак, адбегся ўбок, гнаны пажадлiвай прагай, i зжэр яго. Праз паўгадзiны Жан-Батыст Грануў да апошняй костачкi знiк з улоння зямлi.

Калi закончыўшы трапезу, гэтыя канiбалы зноў сабралiся каля агню, нiхто з iх не сказаў нi слова. Нехта рыгнуў, нехта выплюнуў костачку, злёгку шчоўкнуўшы языком, падкiнуў у полымя абрывак блакiтнай курткi. Iм усiм было крыху няёмка i не хацелася глядзець адзiн на аднаго. Забойства цi якое iншае нiзкае злачынства ужо ўчыняў кожны з iх, хай тое мужчына, хай жанчына. Але каб зжэрцi чалавека? На такую жахлiвую справу, думалi яны, яны б не пайшлi нiколi, нiзавошта. I здзiўлялiся, як лёгка яно iм усё-такi далося, i яшчэ, што пры ўсей няёмкасцi яны не адчувалi анiякiх дакораў сумлення. Наадварот! Хоць у жываце яны i адчувалi некаторую цяжкасць, на сэрцы ў iх яўна палегчала. У iх змрочных душах раптам закалыхалася нешта прыемнае. I на iх тварах праступiў дзявоцкi, пяшчотны водблiск шчасця. Можа, таму яны i нясмелiлiся падняць вочы i паглядзець адзiн аднаму ў вочы.

Калi ж яны ўсе-такi рашылiся зрабiць гэта, спачатку потайкам, а потым ужо зусiм адкрыта, яны не маглi стрымацца ад ухмылкi. Яны былi вельмi гордыя. Яны ўпершыню здзяйснялi нешта ў любовi.

Оглавление

  • Патрык Зюскiнд Парфума. Гiсторыя аднаго забойцы
  • Частка першая
  • Частка другая
  • Частка трэцяя
  • Частка чацвёртая Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

    Комментарии к книге «Парфума», Патрик Зюскинд

    Всего 0 комментариев

    Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!