«Фрашкі да пляшкі»

655

Описание

Зборнік “Фрашкі да пляшкі”—суплёт кароткіх гісторыяў жыцьця пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцянтаў, рабочых, таксістў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў новай эпохі—эпохі Незалежнасьці. Сьмешныя па форме, фрашкі—анэкдоты жыцьця—закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачыненьня творцы і ўлады, паўстаньня беларускай мовы як элітарнай, а не калхознай, зьяўленьня новай генэрацыі, для якой ідэя беларушчыны не лубок, а спосаб самаідэнтыфікацыі ў прасторы і часе. “Фрашкі да пляшкі” можна чытаць як ураздроб, гэтак адным цэлым тэкстам, які можна назваць эсэ, а можна—прыгодніцкім раманам.



1 страница из 66
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Фрашкі да пляшкі (fb2) - Фрашкі да пляшкі 385K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Севярын Квяткоўскі Фрашкі да пляшкіКвяткоўскі Севярын

Дзякуй за падтрымку: Беларускае Шуманаўскае Таварыства

Фота на вокладцы: Павал Эзэрын

Фрашкі да пляшкі / С. Квяткоўскі.—Менск , 2007.—156 с.

© Квяткоўскі С., 2007

Слова фрашка прыйшло са старапольскай, адпачатку азначала вершаваны анэкдот з жыцьця, цяпер — проста анэкдот з жыцьця. Пляшка — пляскатая бутэлька, тое, што цяпер чамусьці завецца фляшкай. А пляшка сталася сынонімам проста бутэлькі. Многія з фрашак нарадзіліся пры кухлі ці кілішку альбо сталіся вынікам застольля. “Гэта альтэрнатыўная гісторыя найноўшай Беларусі, распаведзеная за сяброўскай бяседай”, — так я паўжартам тлумачыў знаёмым, якія пыталіся, пра што кніжка. А дакладней, гэта невялікія фрагмэнты гісторыяў канкрэтных людзей. Большасьць сабраных тут фрашак зьвязаныя з выпіўкай. Але кніжка ня ёсьць одай Бахусу. Мінздраў мае рацыю, цьвердзячы пра шкоднасьць алькаголю ў вялікіх дозах. Гісторыі, распаведзеныя ў фрашках, не пра алькаголь, а пра людзей.

Фрашкі зьнітаваныя ў адну вялікую застольную гісторыю, якую можна чытаць зь любой старонкі. Спадзяюся, пасьля нашай віртуальнай бяседы вы скажаце: “Добра пасядзелі!”

Кніжка ўтрымлівае слэнг, а таксама прастамоўныя словы сучаснай беларускай мовы. Рэкамэндуецца людзям з устойлівай псыхікай і добрым пачуцьцём гумару :-).

ГАРЭХІ Нашы ў горадзе

— Выціскаюць нас, Севярын, выціскаюць, — са скрухай прамаўляе мой сябар Андрэй, і мы робім па глыточку чырвонага партвэйну.

Комментарии к книге «Фрашкі да пляшкі», Севярын Квяткоўскі

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства